• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Зьнішчаны «Дазор» акупантаў. Ліквідацыя 11 грамадзянаў РФ пад Санжараўкаю

on 2018-09-06 | 0 Comment | OSINT | Відэа | Галоўнае | Данбас | Навіны | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
  • ru
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg

Штурм вышыні 307.4 пад Санжараўкай Данецкае вобласьці для многіх акупантаў стаўся апошнім: 11 грамадзянаў РФ з складу прыватнае вайсковае кампаніі (ПВК) «Вагнэр» былі забітыя, 2 танкі й 2 бронеаўтамабілі «Дазор» былі зьнішчаныя. InformNapalm сабраў дадзеныя й факты пра расейскіх наймітаў, целы якіх для камандаваньня апынуліся таньней, чымся разарваны мэтал БМП-97.

28 сьнежня 2014 году ў сеціве Інтэрнэт зьявіліся першыя фатаздымкі БПМ-97 КамАЗ-43269 у мадыфікацыі браняваных выведвальна-дазорных машынаў для сухапутных войскаў – «Дазор». Тады валянтэры InformNapalm вызначылі, што расейскую тэхніку зафіксавалі ў Луганску, на базе кампаніі «Транспеле».

Пазьней мы знайшлі відэа з 24 студзеня 2015 году, у якім было зафіксаванае перасоўваньне КамАЗ-43269 «Дазор», БТРаў і вайсковых грузавікоў з суправаджэньнем Джяржаўтаінспэкцыі («ГИБДД», рас.) РФ у напрамку Растова-на-Доне.

У відэа меркавана патрапіла калёна тэхнікі ПВК «Вагнэр», якая перакідвалася на ратацыю на базу ў Молькіна Краснадарскага краю. У кадар трапіў і аўтамабіль «Дазор» з бартавым нумарам “300”, які раней быў зафіксаваны ў фатаздымку ў Луганску.

Геалякация мейсца здымкі на мапе:

У чэрвені 2018 году ў сеціве Інтэрнэт зьявілася яшчэ адное відэа з тэлефону найміта ПВК «Вагнэр».

У відэа на хранамэтражы 05:53 таксама можна пабачыць расейскія аўтамабілі «Дазор». Яно сфільмаванае за 1-2 дні да штурму апорнага пункту «Валера» пад Санжараўкай Данецкае вобласьці.

Вайсковец 128-й асобнай горнапяхотной брыгады ЗСУ, наводнік-апэратар БМП-2 Сяргей Лукашчук распавёў пра гэты бой:

«28 студзеня а 16:00 на нашую пазыцыю пайшла калёна ў складзе 3 танкаў, 3 «Выстрелов» (рас.), МТЛБ з устаноўкай ЗУ і 3 Уралы зь пяхотай. Незадоўга да гэтага мы выбілі сабе на пазыцыю падмацаваньне з 2 танкаў, якія й выратавалі нашыя жыцьці! У той час на пазыцыі ў нас знаходзілася каля 20 чалавек. Калі б сепары ведалі, што нас там так мала, ні за штое б не адступілі. Падчас бою вораг страціў 2 танкі, 2 Уралы, МТЛБ і 2 БТР «Выстрел» (заўв.рэдакцыі: «Выстрел» – адная з мадыфікацыяў КамАЗ-43269, у гэтым выпадку пазначаны памылкова, маецца на ўвазе «Дазор»). Страты жывой сілы падлічыць было немажліва. Калі праз 2 тыдні пайшлі пагледзець на разьбітую калёну, то выявілі там шмат абгарэлых і разарваных целаў».

У фота на даляглядзе гараць два падбітыя расейскія танкі.

Фота двух зьнішчаных расейскіх бронеаўтамабіляў «Дазор».

У траўні 2018 году Служба бясьпекі Украіны апублікавала перахоп тэлефонных размоваў наймітаў ПВК «Вагнэр». Падчас актыўнай фазы баёў за Дэбальцава кіраўнік вагнэраўцаў грамадзянін РФ, колішні афіцэр спэцназу Галоўнага ўпраўленьня Генштабу ЗС РФ Дзьмітры Уткін (асабісты нумар М-0209) даў каманду свайму падначаленаму, грамадзяніну РФ Сяргею Кавалёву (асабісты нумар М-0274) тэрмінова эвакуяваць зьнішчаныя ўкраінскай аміяй сучасныя адзінкі расейскай баявой тэхнікі – браняваныя выведвальна-дазорныя машыны КамАЗ-43269 «Дазор».

«Дазоры» маюцца ва ўзбраеньні толькі Збройных Сілаў РФ, таму самая мажлівасьць іхнага захопу украінскімі вайскоўцамі спрычынілася да панікі ў расейскага падпалкоўніка запасу й камандыра ПВК «Вагнэр» Дзьмітрыя Уткіна.
З аудыёперахопу стае зразумела, што Уткін больш турбаваўся лёсам падбітай тэхнікі, але не параненых і забітых расейскіх наймітаў. Тэрміновую эвакуацыю падбітых аўтамабіляў «Дазор» зьдзяйсьняў узвод тэхнічнага забесьпячэньня ПВК «Вагнэр», які ачоліў грамадзянін РФ, колішні вайсковец 10 АБрСпН Галоўнага кіраваньня Генштабу ЗС РФ Аляксей Барадзій (асабісты нумар М-1009). Падчас баёў пад Дэбальцава ён быў паранены й эвакучваны на тэрыторыю РФ.

7 кастрычніка 2017 году падчас брыфінгу кіраўніка СБУ была пададзеная інфармацыя пра загінулых наймітаў ПВК «Вагнэр» у баёх за Дэбальцава.

На падставе дадзеных гэтай справаздачы супольна з праэктам «Ихтамнет_0209» і праз параўнаньне датаў гібелі й фактаў удзелу ў баёх расейскай ПВК «Вагнэр» валянтэры InformNapalm вызначылі 11 грамадзянаў Расейскае Фэдэрацыі, зьнішчаных 28 студзеня 2015 г. падчас іхнага няўдалага штурму вышыні 307.4, апорнага пункту «Валера» пад Санжараўкай Данецкае вобласьці:

  1. Бурлакоў Уладзімер Уладзімеравіч, 04.09.1984 г.н., мейсца нараджэньня: г. Зеленакумск Стаўрапальскага краю, зарэгістраваны: г. Стаўрапаль, вул. Чапаева, д. 11, кв.37-38;
  2. Дутаў Дзьмітры Пятровіч, 01.01.1978 г.н., мейсца нараджэньня: г. Растоў-на-Доне, зарэгістраваны: г. Растоў-на-Доне, вул. Пяскова, д.40;
  3. Яльмееў Андрэй Мікалаевіч, 31.12.1971 г.н., мейсца нараджэньня: г. Кузнецк Пензенскае вобласьці, зарэгістраваны: г. Тальяці Самарскае вобласьці, Бульвар 50 гадоў Кастрычніка, д.73, кв.436;
  4. Загрубскі Дзьмітры Уладзімеравіч, 28.08.1973 г.н., мейсца нараджэньня: г. Гарадок Львоўскае вобл., УССР, зарэгістраваны: г. Варонеж, Маскоўскі пр-т, д. 141, кв.274;
  5. Івашын Артур Міхайлавіч, 10.06.1982 г.н., мейсца нараджэньня: с. Плешкі Ржэўскага раёну Калінінскае вобласьці, зарэгістраваны: Стаўрапальскі край, г. Лермантаў, праезд Солнечны, д.4, кв.33;
  6. Кіпцікоў Андрэй Віталевіч, 11.06.1966, мейсца нараджэньня: г. Ленінград, зарэгістраваны: г. Санкт-Пецярбург, пр.Стачак, д. 105, к.2, кв.819;
  7. Каралькоў Іван Андрэевіч, 07.07.1989 г.н., мейсца нараджэньня: г. Новаалтайск Алтайскага краю, зарэгістраваны: Алтайскі край, Тальменскі раён, ст. Азяркі, зав. Партызанскі, д.5;
  8. Наваеў Аляксандар Анатолевіч, 06.01.1979 г.н., мейсца нараджэньня: г. Навашына Горкаўскае вобласьці, зарэгістраваны: Уладзімірская вобласьць, г. Каўроў;
  9. Румянцаў Аляксандар Віктаравіч, 27.11.1981 г.н., мейсца нараджэньня: г. Санкт-Пецярбург, зарэгістраваны: г. Cанкт-Пецярбург, вул. Яхценная, д.2, к.1, кв.52;
  10. Шрэйнэр Андрэй Артуравіч, 21.06.1971 г.н., мейсца нараджэньня: пас. Hовы Вагіль Гарынскага раёну Сьвярдлоўскае вобласьці, зарэгістраваны: г. Тальяці, вул. К. Маркса, д.29, кв.22;
  11. Балмагамбетаў Сансызбай Каіргалеевіч, 06.02.1973 г.н., пазыўны «Бабай», зарэгістраваны: Арэнбургская вобласьць, Арэнбургскі раён, пас. Чкалаў, вул. Кірава, д.2.

18 і 25 лютага 2015 г. «вагнэраўцы» страцілі яшчэ 2 аўтамабілі «Дазор» пад Вергуліўкаю Луганскае вобласьці. Агулам падчас Дэбальцаўскай кампаніі яны згубілі 4 сучасныя расейскія бронеаўтамабілі, якіх не прадаюць у «ваенторгу».

 

Расейскія СМІ й мэдыярэсурсы падкантрольных Маскве баявікоў «Л/ДНР» пяты год спрабуюць падаваць вайну на Усходзе Украіны як «нутраны грамадзянскі канфлікт». Яны імкнуцца абыходзіць нязручныя тэмы палонных і забітых расейскіх жаўнераў ці фіксацыю сучаснае расейскае вайсковае тэхнікі на Данбасе. Іранічна апраўдваюцца, маўляў, калі б у гэтай вайне ўдзельнічала расейская армія, то яны б «узялі б Кіеў за 3 дні». Але гэтая іронія йдзе ў разрэз з фактамі. Гібрыдная вайна – гэта ня бітвы цэлых франтоў і арміяў. У рэчаіснасьці Масква выкарыстоўвае ня толькі кадравых жаўнераў і афіцэраў, прысутнасьць якіх на Данбасе мэтадычна выкрывае InformNapalm, але й так званыя «прыватныя вайсковыя кампаніі», якія цалкам падкантрольныя расейскім спэцслужбам і дзейнічаюць у інтарэсах Расейскае Фэдэрацыі за мяжой. Але калі даходзіць да наўпроставага боесутыкненьня, то для расейскага камандаваньня больш важна эвакуяваць падбіты бронеаўтамабіль «Дазор», чымся целы расейскіх грамадзянаў.


Матар’ял падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Tags: 10 АБрСпН ГК ГШ128-я АБрАляксей БарадзійБМП-97ВагнэрГалоўнае кіраваньне ГШДазорДзьмітры УткінДэбальцаваКамАЗ-43269ПВКпрыватная вайсковая кампаніярасейская агрэсіяСанжараўкаСБУСяргей КавалёўСяргей Лукашчукфакты ўварваньня

Recent Posts

  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    2020-12-16 - 0 Comment

Related Posts

  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

    2020-10-22 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14305 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    2020-12-16 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

January 2021
M T W T F S S
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
« Dec    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.