• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

infographics
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Зьнішчэньне падразьдзяленьняў ЗС РФ у жніўні 2014 году тактычным ракетным комлексам «Точка-У»

on 2016-07-25 | 0 Comment | Галоўнае | Грамадзтва | Данбас | Навіны
  • ru
  • de
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg
  • sv
  • no

Інфармацыйна-аналітычны рэсурс «Пятро і Мазэпа» апублікаваў у сакавіку 2016 году цікавы артыкул Serg Marco з назовам «Калі багі артылерыі ставяць «Точку У»». У артыкуле былі пададзеныя дэталі выкарыстаньня тактычных ракетных комплексаў 9К79-1 «Точка-У» (рас.) і рэактыўных сыстэмаў залпавага вагню 9К58 «Сьмерч» украінскімі збройнымі сіламі супроць падразьдзяленьняў ЗС РФ улетку 2014 году на Данбасе. Паводле словаў начальніка генэральнага штабу ЗСУ Віктара Мужэнкі ўкраінскія ракетчыкі зьдзяйсьнялі зьнішчальныя ўдары па батальёна-тактычных групах ЗС РФ падчас актыўнай фазы расейскага вайсковага ўварваньня ва Украіну. Ці гэта насамрэч так? Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm вырашылі пераверыць словы НГШ, супаставіць даты зьдзяйсьненьня ўдараў з датамі гібелі расейскіх вайскоўцаў або ж іншымі адметнымі здарэньнямі ў сфэры вайсковай мэдыцыны, бо ўдары гэтым тыпам узбраеньня практычна заўжды спрычыняюцца да значных стратаў і вялікае колькасьці параненых у супраціўніка.

13.08.2014 г. праз сродкі выведкі штабу АТА ў раёне населенага пункту Сьнежнае была выяўленая батарэя БМ-21 «Град». Паводле рашэньня аддзелу ракетных войскаў і артылерыі штабу АТА, першы рэактыўны дывізыён 19-й асобнай ракетнай брыгады ЗСУ (в/ч А4239, Хмяльніцкі) быў зьдзейсьнены адзінкавы ракетны ўдар, у выніку якога выяўленая батарэя была зьнішчаная.

Досыць хутка мы знайшлі факт, які сьведчыць пра гібель чатырох вайскоўцаў 17-й асобнай мотастралковай брыгады ЗС РФ (в/ч 65384, Шалі, Ічкерыя) 13 жніўня 2014 г. Гэта – памятная стэла, усталяваная на тэрыторыі вайсковага гарадку брыгады. Менавіта 13 жніўня 2014 г. з нявызначаных прычынаў «падчас выкананьня свайго абавязку» загінулі гвардыі сяржант Ганчароў Дзьмітры Сяргеевіч, гв. сяржант Джанхуватаў Ібрагім Арсланбекавіч, гв. шараговец Сайітханаў Ахай Айдэміравіч і гв. шараговец Упенак Аляксей Віктаравіч (больш падрабязна ў нашым матар’яле ««Бясслаўныя вырадкі»: помнік вайскоўцам 17-й мотастралковай брыгады у Шалі»).

Пра гэтую стэлу досыць трапна зазначыў карыстальнік твітэра “ЭЎРАМАЙДАН”: «5 гадоў без стратаў і тут раптоўныя жнівеньскія інфаркты». «Жнівеньскія інфаркты», якія цалкам выпадкова супалі з датай зьдзяйсьненьня ўдараў ТРК «Точка-У» па расейскіх акупантах…

Разгледзім наступны эпізод: пасьля страты Саўр-Магілы адзін з выведнікаў, які выходзіў пехам, паблізу Амвросіеўкі выявіў палявы лягер падразьдзяленьняў ЗС РФ непадалёк Паўлоўскага ля выезду на Амвросіеўку ў другой пасадцы. Выведнік зьвязаўся праз тэлефон з камандырам і перадаў інфармацыю.

27.08.2014 г. а 10:30 па лягеру быў зьдзейсьнены групавы ўдар ракетамі «Точка». Выведнік, які быў непадёк, карэктаваў ўдар. Дакладна вызначыць эфэктыўнасць магчымасьці не было, але зь ягоных словаў лягер быў накрыты цалкам. Пасьля ўдару выведнік сышоў пехам у бок украінскіх пазыцыяў, яшчэ а сёмай увечары ён чуў, як узрываліся боепрыпасы ў тым баку, куды прыляцелі ракеты. На жаль, мы не выявілі, якое падразьдзяленьне зьдзейсьніла гэты ўдар, але, магчыма, што і тут пастаралася ўсемагутная 1 РДН 19 РБр.

Пасьля чытаньня гэтага абзацу адразу ўзгадваецца навіна, апублікаваная ў вядомым рэсурсе навінаў Санкт-Пецярбурга «Фантанка» Відавочцы: «Па Пецярбургу перасоўваюцца аўтамабілі хуткай дапамогі ў суправаджэньні вайскоўцаў» (падаем у арыгінале):

Читатели «Фонтанки» информируют о передвижении по городу карет скорой помощи в сопровождении экипажей военной автоинспекции. Первое сообщение поступило в редакцию в 18:27 в среду, 27 августа. «По Каменноостровскому едут 7 военных скорых с мигалками и сопровождением ВАИ», – написал петербуржец Павел. В телефонном разговоре он уточнил, что кортеж двигался с севера Петербурга, где, напомним, располагается военный аэродром. Еще одно письмо поступило несколькими часами позднее и было дополнено фотографиями колонны. «Около 9 вечера из военного аэропорта Левашово в сторону города была замечена колонна автомобилей скорой помощи со включенными мигалками в сопровождении автомобиля военной автоинспекции», – прокомментировал присланные снимки читатель Сергей. Как сообщили «Фонтанке» в МЧС, УГИБДД и службах скорой помощи, 27 августа в Петербурге не было зафиксировано каких-либо чрезвычайных происшествий, из-за которых могло бы потребоваться такое количество специализированных автомобилей для транспортировки раненых.

Вынікае, што 27 жніўня 2014 г. відавочцы зафіксавалі дзьве калёны машынаў хуткай дапамогі а 18:27 і 21:00. У першай калне было 7 пагатовак, у другой колькасьць  не пазначаная. Машыны рухаліся ў суправаджэньні вайсковай аўтаінспэкцыі з боку вайсковага аэрадрому Левашова, дзе базуецца 33-й асобны транспартны зьмяшаны авіяцыйны полк (лятакі Ан-72, Ан-30, Ан-26, гэлікоптэры Мі-8). Праз узламаныя дадзеныя расейскіх вайскоўцаў мы ведаем, што параненых з тэрыторыі Украіны эвакуююць у 1602-й вайскова-клінічны шпіталь МА РФ (Растоў-на-Доне), а далей цяжкапараненых перапраўляюць у Вайскова-мэдычную Акадэмію імя Кірава (Санкт-Пецярбург) – больш падрабязна ў гэтым матар’яле. Цалкам мажліва, 27 жніўня 2014 г. параненых прывозілі на вайсковы аэрадром Мілерава (прыблізна за 90 км па трасе ад пазначанага мейсца ракетнага ўдару).

Таксама вядома, што ВМА пераводзіць потым вайскоўцаў на рэабілітацыю ў 442-й вайсковы клінічны шпіталь МА РФ (філія №14) у пасёлку Каменка Ленінградзкае вобласьці – падрабязна тут. Чарговае супадзеньне?

Наступны цікавы момант: лягічна, што павялічэньне колькасьці параненых спрычыняецца да таго, што  мэдычныя ўстановы вымушаныя папаўняць запасы мэдыкамэнтаў. Давайце прааналізуем тэндэрныя заяўкі ВМА імя Кірава:

  • 08.2014 г. а 00:38 была пададзеная тэндэрная электронная заяўка «Наборы, інструманты, прылады траўматалягічныя». Сума заяўкі 24.953.217 руб.;
  • 08.2014 г. а 12:15 заяўка «Прэпараты гемастатычнага дзеяньня». Кроваспынныя прэпараты. Сума заяўкі 12.300.000 руб.;
  • 08.2014 г. а 13:00 заяўка «Стымулятары гемапаэзу». Прэпараты, што стымулююць выпрацоўку крыві. Сума заяўкі: 13.200.000 руб.;
  • 08.2014 г. а 14:45 заяўка «Матар’ялы для рэгенэрацыі касьцяных тканінаў». Сума заяўкі 1.265.000 руб.

Зьвернем таксама ўвагу на тэндэры 1602-га вайскова-клінічнага шпіталю МА РФ (Растоў-на-Доне):

  • 08.2014 г. была пададзеная заяўка на «Сродак перавязны гемастатычны». Сума заяўкі 832.000 руб.;
  • 09.2014 г. пададзеная заяўка на «Нітрафурал 0,02% стэрыльны для вонкавага выкарыстаньня, 200 мл у флаконе», які прызначаны для лекаваньня й папярэджаньня гнойна-запаленчых працэсаў, у тым ліку гнойных ранаў, апёкаў II-III ступені. Сума заяўкі: 484.440 руб.

У жніўні 2014 году ў некаторых расейскіх рэгіянальных СМІ прагучэлі заявы пра сьмерць двух танкістаў 21-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 12128-ж, Тоцкае-2, Арэнбургская вобласьць, ЦВА). Расейская прапаганда сьцьвярджае, што вайскоўцы Васіль Караваеў і Абдула Ісмагілаў загінулі праз абстрэл у Растоўскае вобласьці на мяжы з Украінай. Дата сьмерці аднаго з загінулых – 27 жніўня 2014 г. (архіў: 1, 2).

Нагадаем, што напрыканцы жніўня 2014 году 21-я АМСБр РФ страціла пад Старабешавам (па дарозе між Вазнесенкай і Гарбаценкам) Данецкае вобласьці (20 км наўпрост ад Паўлоўскага) два танкі Т-72БА. Яшчэ адзін танк Т-72БА (гэтая мадыфікацыя маецца ва ўзбраеньні 21-й АМСБр) быў зьнішчаны на захад ад Кумачава (12 км наўпрост ад Паўлоўскага), таксама напрыканцы жніўня 2014 году.

Selection_135Selection_134Selection_136

Базавы лягер, па якому быў зьдзейсьнены ракетны ўдар ТРК «Точка-У», належаў меркавана 21-й АМСБр ЗС РФ.

Падобна на тое, што жнівень 2014 году стаўся для 17-й і 21-й АМСБр ЗС РФ месяцам дзіўных трагічных супадзеньняў: гібель вайскоўцаў, якія «выконвалі свой абавязак», але загінулі ў фантастычных абставінах; дастаўка параненых у вайсковы шпіталь Санкт-Пецярбурга, які ўжо на наступны дзень вымушаны быў папаўняць фонд мэдыкамэнтаў і выдатковых мэдычных матар’ялаў; зьнішчаныя танкі непасрэдна ля мейсца ракетнага ўдару.

І ў якасьці бонусу для нашых чытачоў: відэа пуску ТРК «Точка-У» 19-й РБр у жніўні 2014 году (маецца нэнарматыўная лексіка):


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

 (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Recent Posts

  • Асабовы склад ракетнага крэйсэра «Масква» ўдзельнічаў у агрэсіі супроць Украіны

    2019-12-05 - 0 Comment
  • Новыя шыхты Каліноўскага сьцьвердзяць беларускую Нацыю

    2019-11-29 - 0 Comment
  • Гістарычны «камуфляж». Як маскоўскія ідэолягі маніпулююць гісторыяй Беларусі

    2019-11-20 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 12250 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Асабовы склад ракетнага крэйсэра «Масква» ўдзельнічаў у агрэсіі супроць Украіны

    2019-12-05 - 0 Comment
  • Новыя шыхты Каліноўскага сьцьвердзяць беларускую Нацыю

    2019-11-29 - 0 Comment
  • Гістарычны «камуфляж». Як маскоўскія ідэолягі маніпулююць гісторыяй Беларусі

    2019-11-20 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

December 2019
M T W T F S S
« Nov    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне ДНР Данбас РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.