• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Хакеры і OSINT-аналітыкі раскрылі падрабязнасьці гібрыднае гісторыі вайскоўца ЗС Расеі

on 2016-04-12 | 0 Comment | Данбас | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg
  • sv
  • no
  • dk

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае сэрыю публікацыяў на падставе аналізу дадзеных, здабытых украінскай хакерскай групай Falcons Flame (#FF) з паштовага ліставаньня тэрарыстаў і іхных расейскіх куратараў. Хакеры і OSINT-аналітыкі падаюць сьведчаньні пра чарговага пуцінскага «гібрыднага шахтара».

Больш падрабязна пра маштабы хакерскай апэрацыі чытайце ў матар’яле: «Чаму гарыць МА РФ. InformNapalm анансуе сэрыю публікацыяў на падставе ўцечкі дадзеных».

Адзін зь лістоў, знойдзеных у паштовай скрыні СДД ( «Саюза Добраахвотнікаў Данбаса») мае такую ​​інфармацыю (пакідаем у арыгінале):

«Андрей Литвинов – сержант взвода разведки 1-й роты батальона «Леший».
6 сентября 2014 года при проведении зачистки позиций противника получил множественные ранения от разрыва противопехотной мины! Награжден почетным знаком «Битва за Луганск». Полученные травмы говорят сами за себя: проникающее ранение позвоночника, ушиб спинного мозга II–III степени, проникающее осколочное ранение грудной клетки слева с повреждением нижней доли левого легкого, тотальный гемопневмоторакс, ушиб левого легкого, открытый перелом левой локтевой кости, открытый оскольчатый перелом II–III пястных костей левой кисти, осколочное ранение мягких тканей правой нижней конечности, травматический, геморрагический, спинальный шок III степени. РЕЗУЛЬТАТ – полный паралич ниже грудного отдела, пролежни, свищи в районе поясничного отдела. Андрей находится дома, на домашнем лечении, с семьей живет на пенсию в 10 тысяч рублей, часть средств уходит на медикаменты для Андрея. Нужна помощь специалистов, помощь в реабилитации и лечении».

Да ліста былі дададзеныя скан-копіі наступных дакумантаў:

Пашпарт грамадзяніна РФ Літвінава Андрэя Вячаслававіча, дата нараджэньня –  27.12.1987 г., нумар 80 12 676902, выдадзены 28.01.2013 г.:

паспорт

Страхавое пасьведчаньне абавязковага пэнсійнага страхаваньня РФ, нумар 128-245-824 64:

страховое

Выпіс з загаду камандыра батальёну «Лешы» тэрарыстычнай арганізацыі «ЛНР»:

выписка из приказа

Выпіс зь  гісторыі захворваньня №14416, выдадзены 11.09.2014 г. Луганскай абласной клінічнай больніцай:

эпикриз луганск

Перавадны эпікрыз з 13.09.2014 г., выдадзены ФГКУ “1602 вайсковы клінічны шпіталь МА РФ у горадзе Растове-на-Доне. Сьлед зьвярнуць увагу на наступную інфармацыю з гэтага дакуманту (пакідаем у арыгінале):

«Со слов пострадавшего, 06.09.2014 получил ранение при невыясненных обстоятельствах. На месте травмы оказана само- и взаимная помощь. Доставлен в Луганскую клиническую больницу. По распоряжению медицинской службы ЮВО санитарным транспортом эвакуирован в 1602-й ВГК.»

эпикриз ростов

Падаем таксама выпісны эпікрыз з 27.11.2014 г., нумар 44696, выдадзены Клінікай вайскова-палявой хірургіі вайскова-мэдычнай акадэміі імя Кірава, г. Санкт-Пецярбург. Цікава тое, што Літвінаў з гэтым дакумантам фігуруе як цывільны пэрсанал МА РФ, хаця ў растоўскім вайсковым шпіталі, ён быў пазначаны як «іншы».

эпикриз ВМА 1

эпикриз ВМА 2

Калі вышэйпададзеныя дакуманты даюць дакладнае разуменне дзе й калі быў паранены Літвінаў, то інфармацыя пра ягоны статус падчас і пасьля атрыманьня параненьня няўцямная. У луганскім шпіталі ён звычайны грамадзянін РФ, у растоўскім ужо «іншы», а ў ВМА раптам набывае статус «цывільнага пэрсаналу МА РФ». Каб высьветліць «who is Mr.» Літвінаў, валянтэры InformNapalm зьдзейсьнілі дадатковую выведку адкрытых крыніцаў (OSINT), выявілі профіль Літвінава (фотаальбом, кантакты) у сацыяльным сеціве. Удалося вызначыць наступнае:

Літвінаў навучаўся у вайсковай ВНУ, пра гэта сьведчаць ягоныя фатаздымкі у форме курсанта, а сьпіс сяброў з пазначэньнем «сябры ў ВНУ» падказвае, што навучаўся ён у Екатэрынбургскай вышэйшай артылерыйскай каманднай вучэльні, якая ў 2011 годзе спыніла свае існаваньне, а ейныя курсанты былі пераведзеныя ў іншыя навучальныя ўстановы Міністэрства абароны.

Selection_106

Selection_103

 

Selection_102Selection_100

Selection_101

Згодна з датай нараджэньня Літвінава – 24.12.1987 г., 18 гадоў яму было напрыканцы 2005 г., з гэтага вынікае, што ў вайсковую ВНУ ён паступіў улетку 2006 г. і скончыў яе празь 5 гадоў, улетку 2011 г. Пасьля выпуску на абавязковай падставе з МА РФ мае быць падпісаны кантракт на тры альбо на пяць гадоў. Калі Літвінаў падпісаў кантракт на 3 гады і вырашыў не працягваць службу ў ЗС РФ, то ў верасьні 2014 г. ён ваяваў ва Украіне ўжо як найміт і тэрарыст. Але, як сьведчаць дакуманты вышэй, эвакуацыю параненага Літвінава з Луганска ў Растоў зьдзяйсьняў вайсковы шпіталь МА РФ, а наступнае лекаваньне адбывалася ў адной з самых вядомых мэдычных установаў МА РФ. Малаверагодна, каб у гэтай установе лекавалі найміта, якому пагражае артыкул крымінальнага кодэксу Расейскай Фэдэрацыі.

Чытайце таксама: «Мэдычныя паслугі для VIP наймітаў Расеі. Ліставаньне, дакуманты, ідэнтыфікацыя баявікоў».

13.10.2014 г. у фотаальбоме Літвінава быў выкладзены фатаздымак, у якім ён пазуе ля хвасту маршавага рухавіка рэактыўнага снараду. Мяркуючы з зафіксаванай расьліннасьці, фатаздымак зроблены напрыканцы лета. Літвінаў узброены снайпэрскай вінтоўкай СВД і пісталетам ПМ. У павялічаным фота з гэтага ж мейсца ў альбоме Літвінава маецца геатэг: H-21, Луганск, Украіна.

Selection_104

232

З усіх сабраных дадзеных вынікае наступнае:

  • Літвінаў мае вышэйшую вайсковую адукацыю;
  • атрымаў вайсковую спэцыяльнасьць “Выкарыстаньне падразьдзяленьняў наземнае артылерыі»;
  • служыў галоўным выведнікам у НЗФ «Лешы»;
  • быў эвакуяваны і лекаваўся ў структурах МА РФ;
  • знаходзіўся на акупаванай тэрыторыі Украіны падчас самай актыўнай фазы ўварвання расейскіх войскаў.

Меркавана, падчас параненьня Літвінаў быў кадравым расейскім вайскоўцам і быў прыкамандыраваны да НЗФ для выкананьня задачаў у выведцы і карэктаваньні артылерыйскіх удараў па ўкраінскіх падразьдзяленьнях. Але лёс «гібрыды шахтар» меў нешчасьлівы і ў выніку ён апынуўся на інвалідным вазку з пэнсіяй 10 тысячаў рублёў на месяц. Затое цяпер на ягоных грудзёх красуюць два мэдалі ў выніку агрэсіі супроць суседняй краіны.

Selection_105

У базе дадзеных Цэнтра «Міратворац» пра Андрэя Літвінава маецца і іншая інфармацыя для журналістаў, якія зьбіраюць гісторыі гібрыднае вайны РФ супроць Украіны, менавіта адрэса і тэлефон Андрэя Літвінава. Вядома, што колішні вайсковец жыве ў Рэспубліцы Башкартастан, г. Бірск, вул. Леніна 61а, кв. 13. Тэлефон: +79178011893.

Чытайце таксама: «Расея дае візы для тэрору ва Украіне: уцечка пашпартных дадзеных наймітаў».

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў на падставе перададзеных дадзеных хакерскай групай FalconsFlame.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Азнаёміцца ​​з факталягічнай доказавай базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm што да ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 60 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ можна праз спасылку http://bit.ly/RussianPresence.

Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50350 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.