• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    200-я АМСБр Паўночнага флёту Расеі ўдзельнічала ў баёх за Луганскі аэрапорт

    on 2017-10-20 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Данбас | Навіны | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    Вайсковец 200-й асобнай мотастралковай брыгады (200-я АМСБр, в/ч 08275) Паўночнага флёту Расеі стаўся фігурантам новага OSINT-расьледаваньня InformNapalm, у якім зьдзейсьненая геалякацыя ягоных фатаздымкаў, ідэнтыфікацыя зафіксаванага ў фота расейскага ўзбраеньня і выяўленая інфармацыя пра ягонае ўзнагароджаньне паводле ўказу прэзыдэнта РФ мэдалём за баявыя заслугі. Комплекс пазначаных фактаў безумоўна сьведчыць пра тое, што ў жніўні 2014 году падразьдзяленьні 200-й АМСБр ЗС РФ удзельнічалі ў баёх за Луганскі аэрапорт.

    Сэлфі-жаўнеры на службе ў OSINT

    Пасьля анэксіі Крыма ў 2014 годзе Расейская Фэдэрацыя працягнула свае ўварваньне ва Украіну. Пры гэтым яна выкарыстала й працягвае выкарыстоўваць гібрыдныя мэтоды вайны: афіцыйна не пацьверджвае ўдзел расейскіх вайскоўцаў у баявых дзеяньнях на Данбасе й падае тое, што адбываецца, як унутраны ўкраінскі канфлікт.

    Але з дапамогаю тэхнічнага прагрэсу, разьвіцьця Інтэрнэт-тэхналёгіяў і папулярызацыі сацыяльных сетак таемныя дзеяньні агрэсара былі раскрытыя, а доказы ўварваньня Расеі ва Украіну сталіся вядомымі для ўсяе сусьветнае грамадзкасьці. Псыхалягічна расейскія жаўнеры былі і застаюцца не гатовымі да бінарнага падыходу, калі з аднаго боку машына дзяржаўнае прапаганды культывуе дух «победобесия», імпэрскіх заваёваў новых тэрыторыяў і лёзунгаў у стылі: «КрымНаш!», а зь іншага боку – рыторыка кіраўніцтва краіны зводзіцца да заяваў: «ИхТамНет». Расейскія жаўнеры й афіцэры з самага пачатку вайны імкнуліся паказаць, хаця б сваім блізкім, сябрам і родным, што яны ўсё ж такі «ТамЕсть», што яны ваююць за інтарэсы й пад сьцягамі сваёй дзяржавы. Таму мы фіксавалі й працягваем фіксаваць мноства  “сэлфі”, фатаздымкаў і відэа, якія здымаюць расейскія жаўнеры для ўспамінаў. Гэтыя “сэлфі“ пераадольваюць ўсе забароны й загады камандаваньня ЗС РФ, яны пацьверджваюць хлусьню й цынізм заяваў вышэйшага вайскова-палітычнага кіраўніцтва Расеі й надаюць дадатковыя факты для ўзмацненьня санкцыйнага ціску на агрэсара з боку сусьветнае супольнасьці. У сваю чаргу InformNapalm працягвае збор і сыстэматызацыю доказаў удзелу кадравых расейскіх вайскоўцаў у вайне супроць Украіны на Данбасе.

    Першасныя дадзеныя для расьледаваньня

    Вайсковец 200-й АМСБр расейскае арміі Яўген Грамаўчук мае некалькі акаўнтаў сацыяльных сетак. Мы выявілі ягоны профіль ў расейскім сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў) і «ОК» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў). З дапамогаю ягоных “сэлфі”, зробленых на тле кацельні, было вызначанае, што мейсца здымкі знаходзіцца ў Луганскім аэрапорце. Зафіксаваны ў фатаздымку комін, які паваліўся на зямлю, можна пабачыць нават у спадарожнікавым здымку з 31.08.2014 г. Апроч гэтага вядома, што гэты комін паваліўся праз абстрэлы расейскае артылерыі ў другой палове ліпеня 2014 году.

    Для параўначага аналізу падчас геапазыцыянаваньня мы таксама выкарыстоўвалі здымкі:

    • асабістае фота расейскага вайскоўца Яўгена Грамаўчука (у скрыншоце знаходзіцца праваруч, гэты здымак (архіў) таксама выяўлены ў іншым профілі вайскоўца ў сацсеціве «OK»);
    • фатаздымкі з асабістага фотаальбому вайскоўца 80-й ААЭМБр Збройных Сілаў Украіны, нададзеныя нам эксклюзіўна для параўнаўчага аналізу (у скрыншоце – ў левым верхнім куце);
    • фота з сайта навінаў Lb.ua (у левым ніжнім куце);
    • спадарожнікавы здымак з 31.08.2014 г. зьяўляецца асноваю скрыншоту, у ім пазначанае мейсцазнаходжаньне ўсіх папярэдніх здымкаў.

    Расейскае ўзбраеньне, якое ня можа быць «трафеем»

    Мы вызначылі, што вайсковец ЗС РФ Грамаўчук зафіксаваны ў фота на расейскім мадэрнізаваным шматмэтавым цягачы МТ-ЛБ ВМК з буйнакалібарным кулямётам «Корд». Гэтая тэхніка маецца ва ўзбраеньні 200-й АМСБр ЗС РФ, украінская армія яе ня мае. Гэта яшчэ адзін доказ уварвання й удзелу ў баёх за Луганскі аэрапорт расейскае арміі.

    Мэдалі за ваенныя злачынствы

    Падчас маніторынгу акаўнтаў сацсетак фігуранту расьледаваньня было выяўленае фота пасьведчаньня да мэдалю Суворава №43521 (архіў). Узнагароджаньне выдадзенае паводле ўказу прэзыдэнта РФ з 23 лістапада 2015 году.

    Цікава, што паводле гэтага ж указу Пуцін узнагародзіў мэдалём Суворава з №43534 яшчэ аднаго ваеннага злачынца – вайскоўца 61-й асобнай брыгады марской пяхоты Паўночнага флёту (АБрМП) ЗС РФ Зінакова Аляксея Сяргеевіча (больш падрабязна пра гэта – ў расьледаваньні блёгеру sled-vzyat). Характэрна, што 200-я АМСБр уваходзіць у рэзэрв 61-й АБрМП ЗС РФ.

    Такім чынам чарговага разу на падставе рэальных фактаў і комплексных доказаў пацьверджаны ўдзел кадравых расейскіх вайскоўцаў у агрэсіі супроць Украіны. З аналізу фота пасьведчаньняў да ўзнагародаў, падпісаных асабіста прэзыдэнтам РФ, вынікае, што агрэсія мае сыстэмны фактар.

    Сыстэмнасць і маштабы гэтае агрэсіі пацьверджаныя таксама факталягічнымі базамі дадзеных расьледаваньняў InformNapalm. За 3 гады зьдзейсьненае больш за 1000 расьледаваньняў, у выніку якіх зафіксаваныя больш за 190 інцыдэнтаў фіксацыі расейскіх вайскоўцаў з 82 падразьдзяленьняў расейскае арміі й сілавых структураў Расейскае Фэдэрацыі (база дадзеных).

    Чытайце таксама тэматычныя матар’ялы:

    • 200-я асобная мотастралковая брыгада асаблівага прызначэньня Паўночнага флёту ВМФ РФ ва Украіне
    • Баявы шлях 200-й АМСБр асаблівага прызначэньня Паўночнага флёту ВМФ РФ. Растоўская вобласьць і Украіна. Частка першая «Рэактыўнікі»
    • Баявы шлях 200-й АМСБр асаблівага прызначэньня Паўночнага флёту ВМФ РФ. Растоўская вобласць і Украіна. Частка другая «Табар»
    • Апазнаныя паўночнаморцы, якія ваявалі на Данбасе
    • Апазнаныя вайскоўцы роты РЭБ 200-й брыгады ПФ, якія ваявалі на Данбасе

    Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі Міхаіл Кузьняцоў і Віктар Генадзіеў адмыслова для сайту InformNapalm.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: 200-я АМСБр АсНаз ПФв/ч 08275Луганскі аэрапортрасейская агрэсіяфакты ўварваньня

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

      2020-10-22 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2025
    MTWTFSS
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.