
Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm працягвае сэрыю публікацыяў з дадзенымі й візуальнымі доказамі што да ўдзелу фармаваньняў Паўночнага флёту РФ у баявых дзеяньнях на Усходзе Украіны. Сёньня да ліку раней апазнаных ваенных злачынцаў мы дадаем чацьвёра новых – трох звыштэрміноўцаў і аднаго афіцэра падразьдзяленьня РЭБ, якія ваявалі на Данбасе ўлетку-ўвосень 2014 году.
Чым далей у лес, тым таўсьцей «партызаны»
У выніку далейшага вывучэньня й аналізу профільных дадзеных ідэнтыфікаваных раней «ветэранаў растоўска-ўкраінскае камандыроўкі» з складу 200-й АМСБр Паўночнага флёту (гл. Апазнаныя паўночнаморцы, якія ваявалі на Данбасе) быў выяўлены сьлед іншых вайскоўцаў гэтага ж злучэньня, якія ўлетку-ўвосень 2014 году ўдзельнічалі ў агрэсіі супроць Украіны. Гэтак, у фотаальбоме аднаго з фігурантаў мінулага расьледаваньня (№4 Ядовін) была знойдзеная сэрыя фатаздымкаў, у якіх адлюстраванае палявое жыцьцё вайскоўцаў 200-й брыгады. Раней мы выказалі здагадку, што гэтыя здымкі зь вялікай верагоднасьцю маюць дачыненьне да так званай украінскай камандыроўкі паўночнаморцаў ўлетку-ўвосень 2014 году. Менавіта гэтыя фота дапамаглі нам выйсьці на сьлед падразьдзяленьня радыёэлектроннае барацьбы (РЭБ) гэтае брыгады і ідэнтыфікаваць трох кантрактнікаў і аднаго афіцэра. У профілях выяўленых паўночнаморцаў знойдзеныя шмат фота, якія сьведчаць пра іхны ўдзел у вайне супроць Украіны, у тым ліку што да выкарыстаньня сучаснай расейскай станцыі перашкодаў Р-330Ж «Житель» (рас.) комплексу РЭБ, якія мы неаднаразова фіксавалі на Данбасе.
1. Дзьмітры Мартынюк
Нарадзіўся 21 лютага 1984 г. у г. Аленагорск Мурманскае вобл. Выпускнік Тамбоўскага навучальнага Цэнтра падрыхтоўкі малодшых спэцыялістаў РЭБ. На працягу больш дзесяці гадоў зьяўляецца звыштэрміноўцам кантрактнае службы, званьне – старэйшы сяржант. Удзельнік расейскага ўварваньня ў Грузію ў 2008 годзе, пра што сьведчаць фатаздымкі й відэа зь ягонага профілю.
У сацсетках: “VK” №1 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), №2 (архіў профілю), неактыўны з 2013 году; “ОК” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
Некалькі фатаздымкаў, зробленыя падчас “украінскай камандыроўкі”, былі выкладзеныя ў профіль “VK” Мартынюка ў 2016 годзе. Сярод гэтых фатаздымкаў варта вылучыць фота з расейскімі вайскоўцамі на тле сродкаў РЭБ, зробленыя, меркавана, на акупаванай частцы Данбаса. У іх зафіксаваныя расейскія вайскоўцы пазуюць з баявым рыштункам (экіпіваньне, банданы, джгуты на прыкладах аўтаматаў) і белымі нарукаўнымі павязкамі (ідэнтыфікатары расейскіх агрэсараў). Пра тое, што гэтыя фатаздымкі зробленыя падчас актыўнае фазы баявых дзеяньняў напрыканцы лета – пачатку восені 2014 году, сьведчаць фатаздымкі зь іншага профілю Мартынюка ў сацсетцы “ОК”, у тым ліку тыя ж фота зь белымі павязкамі, якія былі выкладзеныя напачатку верасьня 2014 году. Крыху раней, у ліпені, Мартынюк выклаў у фотаальбоме здымкі, зробленыя ля стэлы ў горадзе Данецк Растоўскае вобласьці, а таксама здымак комплексу РЭБ падчас баявой варты з камэнтаром: «Гуково» (рас.). Гэтыя населеныя пункты месьцяцца ля самай мяжы з Украінаю.
Пасьля вывучэньня й аналізу акаўнтаў Мартынюка, у выніку чаго былі атрыманыя грунтоўныя доказы ягонае «растоўска-ўкраінскае камандзіроўкі» 2014 году, зьвернем увагу на ягоных таварышаў у службе – іншых вайскоўцаў падразьдзяленьня РЭБ, ідэнтыфікаваных з дапамогаю іхных супольных фота:
2 . Сяргей Мухлаеў
Нарадзіўся 18 сакавіка 1987 г. у г. Рцішчава Саратаўскае вобл. Выпускнік варонежскага Вайсковага інстытуту радыёэлектронікі. Званьне – капітан.
У сацсетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), “ОК” №1 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), №2 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў); акаўнт неактыўны з кастрычніка 2016 году, №3 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), акаўнт неактыўны з чэрвеня 2014 году.
Сярод сваякоў Мухлаева сьлед вылучыць ягоную сястру Марыну Каўфман (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), якая жыве ў варожых для РФ Злучаных Штатах Амэрыкі, пра што сьведчаць ейныя профільныя дадзеныя, а таксама камэнтары да фота й запісы іхнага бацькі Уладзімера Мухлаева.
Сярод асабістых фота Мухлаева ёсьць здымкі з узнагародамі (1 і 2), выкладзеныя ў 2016 годзе. Ня цяжка здагадацца, што мэдальлю МА РФ «За вайсковую доблесьць II ступені» яго ўзнагародзілі за ўдзел у «растоўскай-ўкраінскай камандыроўцы» 2014 году.
Але найбольш характэрнымі зьяўляюцца фатаздымкі з фіксацыяй капітана Мухлаева ў фотаальбоме пазначанага вышэй сяржанта Мартынюка, у тым ліку ў памежным з Украінаю Гукаве Растоўскае вобласьці й непасрэдна на тэрыторыі Данбаса.
3 . Павал Ярмолін
Родам з г. Мурманск. Званьне – прапаршчык. У сацсетках выкарыстоўвае мянушку «Карабас Барабас», аднак нягледзячы на гэта ягоная асоба была высьветленая, у першую чаргу праз дбаньне ягонае маці, а таксама іншых сваякоў (сужыцелька, сястра, зяць) і праз ягоную любоў да хакею зь мячом.
У сацсетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), фатаздымкі Ярмоліна ў фотаальбоме ў акаўнце ягонай маці Натальлі Ярмолінай-Каханоўскай у “ОК”.
4 . Іван Качэгараў
Нарадзіўся 9 кастрычніка 1985 г. у г. Печанга Мурманскае вобласьці. Ідэнтыфікацыя Качэгарава была зьвязаная з некаторымі складанасьцямі, бо ён ня мае ў сацсетках актыўных акаўнтаў. Існуе толькі адзіны профіль у “ОК” зь імем фігуранту, у якім пададзеная інфармацыя пра дату нараджэньня й мейсца жыхарства. Але зноў жа, як і ў выпадку з пазначаным вышэй Ярмоліным, фатаздымкі Качэгарава былі выяўленыя ў фотаальбомах ягоных сваякоў: жонкі – Аляксандры Качэгаравай (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў) і сястры – Антаніны Мінаковай-Качэгаравай (архіў фотаальбому).
Нагадваем, што ў траўні 2017 году InformNapalm ідэнтыфікаваў вайскоўцаў РЭБ 19-й АМСБр (в/ч 20634, дысьлякацыя: г. Уладзікаўказ, Паўночная Асэтыя, ПВА РФ), якія ўлетку-увосень 2014 году ў складзе батальённа-тактычнай групы (БТГр) былі перакінутыя да ўкраінскай мяжы для забесьпячэньня ўварваньня расейскае арміі.
200-я АМСБр у публікацыях InformNapalm:
- 200-я асобная мотастралковая брыгада асаблівага прызначэньня Паўночнага флёту ВМФ РФ ва Украіне
- Баявы шлях 200-й АМСБр асаблівага прызначэньня Паўночнага флёту ВМФ РФ. Растоўская вобласьць і Украіна. Частка першая «Рэактыўнікі»
- Баявы шлях 200-й АМСБр асаблівага прызначэньня Паўночнага флёту ВМФ РФ. Растоўская вобласць і Украіна. Частка другая «Табар»
- Апазнаныя паўночнаморцы, якія ваявалі на Данбасе
![]()
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ адмыслова для сайту InformNapalm. Графіка Alex Alexidze.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


























Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа