Пра ўдзел у баявых дзеяньнях на Усходзе Украіны фармаваньняў Паўночнага флёту Расеі вядома шмат. Яшчэ падчас пачатковага этапу расейскае агрэсіі на Данбасе InformNapalm зафіксаваў прысутнасьць тактычных групаў 61-й брыгады марской пяхоты й 200-й мотастралковай брыгады Паўночнага флёту ВМФ РФ. Калі на самым пачатку задачамі нашае супольнасьці праз абмежаваны рэсурс была толькі фіксацыя расейскіх сілаў і сродкаў, скіраваных на Украіну (выяўленьне й ідэнтыфікацыя падразьдзяленьняў, вызначэнне іхнае прыналежнасьці; ацэнка колькасьці, складу й узбраеньня; лякацыя мейсцаў базаваньня, канцэнтрацыі й маршрутаў), то зараз надыйшоў час назваць удзельнікаў тых падзеяў.
Досягнуты пэўны прагрэс у пошуку й ідэнтыфікацыі ваенных злачынцаў з складу 61-й БрМП – вызначаныя асобы 25 марскіх пяхотнікаў, якія ваявалі ва Украіне ў 2014 годзе, гл: “Сьведчаньні ўдзелу ў баёх на Данбасе 61-й брыгады марской пяхоты ПФ ВМФ РФ” і “Мурманская 61-я АБрМП ВМФ РФ на луганскіх “гастролях”. Да гэтага часу было няшмат інфармацыі пра агрэсараў з 200-й АБр АсНаз ПФ, але надыйшоў час гэтую сытуацыю выправіць.
Першая згадка пра 200-ую брыгаду (в/ч 08275, Печанга, Мурманская вобл.) датаваная 10 верасьня 2014 году, калі тактычная група гэтага злучэньня ў баявым экіпаваньні была зафіксаваная ў памежным з Украінаю Каменскім раёне Растоўскае вобласьці. Крыху пазьней, у лістападзе 2014 году, былі здабытыя фотасьведчаньні, якія адлюстроўваюць баявы шлях 200-й АМСБр асаблівага прызначэньня Паўночнага флёту ВМФ РФ у Растоўскае вобласьці й Украіне: гл. «Частка I «Рэактыўнікі»» і «Частка II «Табар»». Напрыканцы 2015 году мы апублікавалі артыкул на падставе “зьліву” інфармацыі пра так званую растоўска-ўкраінскую камандыроўку 200-й брыгады працаўніком піцерскага вайсковага-рамонтнага заводу, які рыхтаваў тэхніку да ўварваньня ва Украіну.
Падставаю для наступнай дадатковай выведкі стаўся групавы фатаздымак, які фігуруе ў матар’яле пра згаданую вышэй першую фіксацыю 200-й АМСБр у верасьні 2014 году. У гэтым здымку «ветэраны Данбаса» пазуюць у нестатутнум выглядзе (разнастайнае адзеньне, банданы й іншыя элемэнты нестандартнага экіпаваньня), два зь іх маюць белыя нарукаўныя павязкі, характэрныя для расейскіх акупантаў і «мяцежных шахтароў». Верагодна, для кагосьці гэтыя азнакі будуць непераканаўчымі, але хочам нагадаць, што ў той час у РФ не было аніякіх стратэгічных вышкалаў, і прысутнасьць мотастралкоў Паўночнага флёту ў баявым экіпаваньні ў Растоўскае вобласьці й непасрэдна ля мяжы з Украінаю ў Каменскім раёне ёсьць вельмі дзіўным. Да таго ж у выніку далейшых нашых расьледаваньняў факт «растоўска-ўкраінскае камандыроўкі» гэтага злучэньня быў пацьверджаны.
Падаем інфармацыю пра выяўленых й ідэнтыфікаваных чатырох расейскіх баявікоў з васьмёх, зафіксаваных у фота.
1. Яўген Бялавін
Нарадзіўся 23.12.1991 г. у г. Архангельск. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у в/ч 77510-л (арх. Новая Зямля) у 2011-2012 гадох. З 2014 году па гэты час вайсковец-кантрактнік 200-й АМСБр ПФ.
У сацыяльных сетках: “VK” №1 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), №2 (выдалены), “ОК” (архіў профілю, кантактаў).
2. Сяргей Шаганаў
Нарадзіўся 25.06.1986 г. у в. Маланоўленскае Валагодзкае вобласьці. На вайсковай службе з 2004 году. Станам на 2014 год і па сёньняшні дзень служыць паводле кантракту ў ІСР 200-й АМСБр, у 2016 годзе атрымаў званьне прапаршчыка.
У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў) з псэўданімам Белякоў, “ОК” (старонка неактыўная з 2012 году).
3. Андрэй Цюлькоў
Нарадзіўся 20.08.1982 г. у пгт. Умба Мурманскае вобласьці. Станам на 2014 год і па сёньняшні дзень служыць паводле кантракту ў 200-й АМСБр.
У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
4. Аляксандар Ядовін
Нарадзіўся 21.11.1987 г. у в. Баракоўская Архангельскае вобласьці. З 2013 году і па сёньняшні дзень служыць паводле кантракту ў 200-й АМСБр, меркавана, у ІСР.
У сацыяльных сетках: “VK” №1 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), №2 (архіў профілю, неактыўны зь лета 2014 году).
У профілі Ядовіна выяўлены фотаальбом з назовам «Мое» (рас.), частка здымкаў у які выкладзеная 15 лютага 2015 году. Згодна з зафіксаваным у фота краявідам, часам і сюжэтамі здымкі, нестатутным вонкавым выглядам пэрсанажаў, гэтыя фатаздымкі, цалкам мажліва, зробленыя падчас «растоўска-ўкраінскае камандыроўкі» 2014 году.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ адмыслова для сайту InformNapalm. Графіка Alex Alexidze.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа