• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Пра “мужнасьць” пскоўскіх дэсантнікаў

    on 2015-11-24 | 0 Comment | Грамадзтва | Навіны | Падзеі | Факты ўварваньня
    • ru
    • by
    • ua
    • en
    • bg

    У выніку OSINT-расьледаваньня міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm “Пакаяньне пскоўскага дэсантніка“, якое было апублікаванае наконадні, профілі сацсетак расейскіх вайсковых злачынцаў, дэсантнікаў 104-га палка ПДВ з Пскова – “вэтэранаў” агрэсыі супроць Грузыі ў 2008 годзе, а з 2014 году – удзельнікаў неабвешчанае вайны Крамлю супроць Украіны, пачалі зачышчаць. Праз гэта расейскія спэцслужбы, якія адказваюць за інфармацыйную бясьпеку, чарговага разу даказалі слушнасьць нашых матар’ялаў.

    Дык што ж гэта было? Нібы бравыя і бясстрашныя вайскоўцы раптам, наклаўшы ў штаны, пачалі “выпілоўваць” свае профілі і фатаздымкі з сеткі? Гэта сьведчыць пра тое, што яны (усё адно – самі фігуранты ці спэцслужбы, якія падціраюць за імі) усьведамляюць слабасьць сваёй пазыцыі і адчуваюць непазьбежнасьць расплаты.

    1.  Антон Ісаеў – кадравы вайсковец ЗС РФ, служыць у 76-й дывізыі ПДВ. “Вэтэран” расейскага ўварваньня ў Грузыю ў 2008 годзе ў складзе тактычнага падразьдзяленьня 104-га ДШП, удзельнік неабвешчанае вайны, пачатай РФ на Усходзе Украіны (архіў профіля, архіў фотаальбомаў 1 і 2, архіў кантактаў, архіў другога профілю). Родам з гораду Алонец, Карэлія. Мейсца жыхарства паводле рэгістрацыі – г.Петразаводзк. 111 Маеццавідэасюжэт, у якім тагачасны прэзыдэнт Расеі Дз.Мядзьведзеў уручае яму “ордэн Мужнасьці”. Таксама, у відэаальбоме Ісаева, было знойдзена відэа, якое пацьверджвае факты вандалізму ў Грузыі, у г.Горы, у якім ён пазначаны, як саўдзельнік сваім жа таварышам у службе Пятром Пятровым. У фотаальбоме самога А.Ісаева выяўлены фатаздымак з Украіны, у тым ліку натле стэлы вузлавой станцыі Ілавайск.Старонка Ісаева выдаленая. Спасылка навыдаленую старонку.

     

    2. Пётр Анатолевіч Пятроў – вайсковец 76-й дывізыі ПДВ ЗС РФ, які і “зьліў” асноўны склад удзельнікаў вар’яцкіх дзеяньняў акупантаў у Грузыі, пазначыўшы іх тэгамі на відэа. Пятроў зьяўляецца “вэтэранам” расейскага ўварваньня ў Грузыю 2008 году ў складзе тактычнага падразьдзяленьня 104-га ДШП (архіў профілю, архівы фотаальбому  и відэаальбому, архіў кантактаў). Мейсца пражываньня пазначанае, як Санкт-Пецярбург. Нягледзячы на ​​тое, што ў фотаальбоме П.Пятрова няма фатаздымкаў, зробленых падчас расейскага ўварваньня ў Грузыю, пра ягоны ўдзел у вайсковых злачынствах сьведчаць два відэа з кадрамі 2008 году, якія адлюстроўваюць факт вандалізму расейскіх дэсантнікаў каля гораду Горы.

    12

    2

    У альбоме П.Пятрова былі выяўленыя шмат фатаздымкаў з восені 2014 году, як мяркуецца, з расейска-ўкраінскай мяжы, што, цалкам магчыма, сьведчыць пра ягоны магчымы ўдзел у баявых дзеяньнях на Данбасе. Старонка Пятрова выдаленая. Спасылка на выдаленую старонку.

    3.  Віктар Іваноў – вайсковец ЗС РФ, “вэтэран” расейскага ўварваньня ў Грузыю ў 2008 годзе ў складзе падразьдзяленьня 104-га ДШП, а таксама ўдзельнік апэрацыі ў захопе Крыма, узнагароджаны мэдалямі “За вяртаньне Крыма” і “За воінскую доблесьць” (архіў профілю, архіў фотаальбому, архіў кантактаў). Пражывае ў г.Пскове.

    333У фотаальбоме В.Іванова няма відавочных сьведчаньняў з вайны 2008 году, але ён, як і іншых ягоныя таварышаы ў службе, пазначаны тэгам у відэароліку Пятра Пятрова. Старонка Іванова выдаленая. Спасылка на выдаленую старонку.

     

    4. Юры Сьмірноў – кадравы вайсковец ЗС РФ, служыць у 74-й дывізыі ПДВ (архіў профілю, архіў альбома, архі кантактаў), родам з г.Сокал. Фатаздымкаў і інфармацыі, якая сьведчыць пра факт ягонага ўдзелу ў расейскай агрэсыі супроць Грузыі ў 2008 годзе, няма, але ён “засьвяціўся” на Данбасе разам з сваім дэсантным падразьдзяленьнем увосень 2014 году. Кавалер “ордэна Мужнасьці”. Старонка Сьмірнова выдаленая. Спасылка на выдаленую старонку.

     

    44

    4

    Падводзячы вынік, зазначым: у пададзеным расьледаванні фігуравалі ўсяго 19 расейскіх вайсковых злачынцаў, зь іх 8 – усё яшчэ служаць у ЗС РФ. 18 дэсантнікаў зьяўляюцца “вэтэранамі” расейскай агрэсыі супроць Грузіі 2008 году, а шасьцёра зь іх – удзельнікі неабвешчанае вайны РФ супроць Украіны. Станам на 22 лістапада гэтага году выдаленыя старонкі чатырох фігурантаў, некаторыя адрэдагаваныя. Толькі зараз гэта ўжо бессэнсоўна: профілі захаваныя ў архівах “Напалма” і большасьць тэрарыстаў ужо занесеная ў базу дадзеных вайсковых злачынцаў цэнтра “Міратворац”, так што хай чакаюць на расьледаваньне і суд.

    Пакараньне непазьбежнае.

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm. Іраклі Камахідзэ і Катэрына Ярэська

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

     

     

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.