
У выніку OSINT-расьледаваньня міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm “Пакаяньне пскоўскага дэсантніка“, якое было апублікаванае наконадні, профілі сацсетак расейскіх вайсковых злачынцаў, дэсантнікаў 104-га палка ПДВ з Пскова – “вэтэранаў” агрэсыі супроць Грузыі ў 2008 годзе, а з 2014 году – удзельнікаў неабвешчанае вайны Крамлю супроць Украіны, пачалі зачышчаць. Праз гэта расейскія спэцслужбы, якія адказваюць за інфармацыйную бясьпеку, чарговага разу даказалі слушнасьць нашых матар’ялаў.
Дык што ж гэта было? Нібы бравыя і бясстрашныя вайскоўцы раптам, наклаўшы ў штаны, пачалі “выпілоўваць” свае профілі і фатаздымкі з сеткі? Гэта сьведчыць пра тое, што яны (усё адно – самі фігуранты ці спэцслужбы, якія падціраюць за імі) усьведамляюць слабасьць сваёй пазыцыі і адчуваюць непазьбежнасьць расплаты.
1. Антон Ісаеў – кадравы вайсковец ЗС РФ, служыць у 76-й дывізыі ПДВ. “Вэтэран” расейскага ўварваньня ў Грузыю ў 2008 годзе ў складзе тактычнага падразьдзяленьня 104-га ДШП, удзельнік неабвешчанае вайны, пачатай РФ на Усходзе Украіны (архіў профіля, архіў фотаальбомаў 1 і 2, архіў кантактаў, архіў другога профілю). Родам з гораду Алонец, Карэлія. Мейсца жыхарства паводле рэгістрацыі – г.Петразаводзк. Маеццавідэасюжэт, у якім тагачасны прэзыдэнт Расеі Дз.Мядзьведзеў уручае яму “ордэн Мужнасьці”. Таксама, у відэаальбоме Ісаева, было знойдзена відэа, якое пацьверджвае факты вандалізму ў Грузыі, у г.Горы, у якім ён пазначаны, як саўдзельнік сваім жа таварышам у службе Пятром Пятровым. У фотаальбоме самога А.Ісаева выяўлены фатаздымак з Украіны, у тым ліку натле стэлы вузлавой станцыі Ілавайск.Старонка Ісаева выдаленая. Спасылка навыдаленую старонку.
2. Пётр Анатолевіч Пятроў – вайсковец 76-й дывізыі ПДВ ЗС РФ, які і “зьліў” асноўны склад удзельнікаў вар’яцкіх дзеяньняў акупантаў у Грузыі, пазначыўшы іх тэгамі на відэа. Пятроў зьяўляецца “вэтэранам” расейскага ўварваньня ў Грузыю 2008 году ў складзе тактычнага падразьдзяленьня 104-га ДШП (архіў профілю, архівы фотаальбому и відэаальбому, архіў кантактаў). Мейсца пражываньня пазначанае, як Санкт-Пецярбург. Нягледзячы на тое, што ў фотаальбоме П.Пятрова няма фатаздымкаў, зробленых падчас расейскага ўварваньня ў Грузыю, пра ягоны ўдзел у вайсковых злачынствах сьведчаць два відэа з кадрамі 2008 году, якія адлюстроўваюць факт вандалізму расейскіх дэсантнікаў каля гораду Горы.
У альбоме П.Пятрова былі выяўленыя шмат фатаздымкаў з восені 2014 году, як мяркуецца, з расейска-ўкраінскай мяжы, што, цалкам магчыма, сьведчыць пра ягоны магчымы ўдзел у баявых дзеяньнях на Данбасе. Старонка Пятрова выдаленая. Спасылка на выдаленую старонку.
3. Віктар Іваноў – вайсковец ЗС РФ, “вэтэран” расейскага ўварваньня ў Грузыю ў 2008 годзе ў складзе падразьдзяленьня 104-га ДШП, а таксама ўдзельнік апэрацыі ў захопе Крыма, узнагароджаны мэдалямі “За вяртаньне Крыма” і “За воінскую доблесьць” (архіў профілю, архіў фотаальбому, архіў кантактаў). Пражывае ў г.Пскове.
У фотаальбоме В.Іванова няма відавочных сьведчаньняў з вайны 2008 году, але ён, як і іншых ягоныя таварышаы ў службе, пазначаны тэгам у відэароліку Пятра Пятрова. Старонка Іванова выдаленая. Спасылка на выдаленую старонку.
4. Юры Сьмірноў – кадравы вайсковец ЗС РФ, служыць у 74-й дывізыі ПДВ (архіў профілю, архіў альбома, архі кантактаў), родам з г.Сокал. Фатаздымкаў і інфармацыі, якая сьведчыць пра факт ягонага ўдзелу ў расейскай агрэсыі супроць Грузыі ў 2008 годзе, няма, але ён “засьвяціўся” на Данбасе разам з сваім дэсантным падразьдзяленьнем увосень 2014 году. Кавалер “ордэна Мужнасьці”. Старонка Сьмірнова выдаленая. Спасылка на выдаленую старонку.
Падводзячы вынік, зазначым: у пададзеным расьледаванні фігуравалі ўсяго 19 расейскіх вайсковых злачынцаў, зь іх 8 – усё яшчэ служаць у ЗС РФ. 18 дэсантнікаў зьяўляюцца “вэтэранамі” расейскай агрэсыі супроць Грузіі 2008 году, а шасьцёра зь іх – удзельнікі неабвешчанае вайны РФ супроць Украіны. Станам на 22 лістапада гэтага году выдаленыя старонкі чатырох фігурантаў, некаторыя адрэдагаваныя. Толькі зараз гэта ўжо бессэнсоўна: профілі захаваныя ў архівах “Напалма” і большасьць тэрарыстаў ужо занесеная ў базу дадзеных вайсковых злачынцаў цэнтра “Міратворац”, так што хай чакаюць на расьледаваньне і суд.
Пакараньне непазьбежнае.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm. Іраклі Камахідзэ і Катэрына Ярэська
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа