• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Любоў артылерыстаў “Усевялікага Войска Данскога”

    on 2015-12-14 | 1 Comment | Грамадзтва | Падзеі | Факты ўварваньня
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае дасьледаваць “шаўковы шлях” расейскага “ваенторга”, празь які на акупаваны Данбас перакідваецца вялікая колькасьць рознага кшталту ўзбраеньня і тэхнікі. Мы ўжо неаднойчы выяўлялі факты перакідваньня і перадачы аб’яднаным расейска-сэпаратысцкім сілам (АРСС) танкаў, артылерыі, рознага кшталту бронетэхнікі і ўзбраеньня. Гэтае ўзбраеньне і тэхніку мы ідэнтыфікуем ня толькі дзякуючы тактычным знакам і бартавым нумаром, але й “імёнам”, якія даюць сваім “баявым сяброўкам” расейскія вайскоўцы і баявікі НЗФ.

    Гэтак, у верасьні 2014 году, на памежным з Украінай палігоне ў Растоўскае вобласьці РФ вайсковец Вагід Шэпіеў (архівы профілю 1, альбому 2, кантактаў 3), сапраўднае імя – Павіцін В.В. (зафіксаванае дзякуючы нагруднай нашыўцы), сфатаграфаваў узбраеньне з нанесенымі “імёнамі”. Як было высьветленае, тэрміновую службу Шэпіеў-Павіцін праходзіў у адным з вайсковых злучэньняў Паўднёвае вайсковае акругі, пасьля працягнуў службу паводле кантракту ў в/ч 09332 – 7-я вайсковая база г.Гудаута (акупаваная Абхазыя, Грузыя).

    Shepiev 1Shepiev 2Shepiev 3

    МТЛБ з надпісам “Ахмат-Хаджы”, мабыць, у гонар першага прэзыдэнта Чачэнскае рэспублікі Кадырава.

    MTLB

    Дзьве адзінкі 122-х мм буксаваных гаўбіцаў Д-30 зь “імёнамі”, нанесенымі чырвонаю фарбай – “Вікторыя” і “Люба”, і яшчэ некалькі безь якіх-кольвек надпісаў.

    D-30 (1)D-30 (2)

    Ужо знаёмы паводле нашых папярэдніх публікацыяў танк Т-64 з надпісам “Т-84” і “За Данбас”, які “апалчэнцы” выкарыстоўвалі ў баёх пад Дэбальцавам.

    T-84T-84 (2)

    Як пазначыў сам В.Шэпіеў-Павіцін – усё гэта сталася зброяй “апалчэнцаў”, якую, мабыць, яны “абмянялі на цыгарэты“.

    Shepiev 4Sigarets

    І, насамрэч, празь некаторы час усё гэтае ўзбраеньне і тэхніка апынулася ў НЗФ “наваросіі”.

    Гаўбіцы Д-30 былі выяўленыя ў арсэнале так званага казачага палку “Усевялікага Войска Данскога” (УВД) “ЛНР”, што пацьверджваюць фотафакты з альбому профілю сацсеціва баявіка гэтага НЗФ Сяргея Яфрэмава (архівы профілю 1, альбому 2, кантактаў 3) з Стаханава.

    Efremov 1

    VES 1VES 2 VES 3

    З фатаздымкаў вынікае, што тэрарысты працягваюць выкарыстоўваць тэрыторыі ветраных паркаў для прыкрыцьця сваіх пазыцыяў, пра што мы раней зазначалі на прыкладзе ветранога парку “Наваазоўскі”.

    У гэтым выпадку, узбраеньне НЗФ знаходзіцца на тэрыторыі ветранога парку “Лутугінскі” ў Лутугінскім раёне Луганскае вобласьці (архівы фото 1, 2, 3).

    • Паводле аднога з фатаздымкаў атрымалася вызначыць прыблізнае мейсца здымкі – глядзіце прывязку да мясцовасьці

    aLZ27YEoJrU

    Selection_026

    Selection_027

    • На адной з гаўбіцаў зафіксаванае ўжо знаёмае нам “імя” – “Люба”, якое паводле колеру фарбы, памеру шрыфту і формы напісу адпавядае таму ж, што было зафіксаванае летась у Растоўскае вобласьці.

    D-30 (3)

    D-30 (4)

    Параўнаньне надпісаў на ствале гаўбіцы Д-30

    D-30-31

    Відэа з гаўбіцамі Д-30 сфільмаваў калега і зямляк Яфрэмава – Уладзімер Чарэднічэнка, які, як пазначанае ў пасьведчаньні, уступіў у УВД у верасьні 2015 г. (архівы профілю 1, фотаальбому 2 і пасьведчаньня 3, 4).

    Cherednichenko 1Cherednichenko 2Cherednichenko 3

    У відэа фігуруюць гаўбіцы з надпісамі «За наваросію», «За Данбас».

    Сярод фатаздымкаў артылерыстаў казачага палку УВД можна таксама пабачыць фота з гаўбіцамі з намаляванымі белаю фарбай “імёнамі” “Вікторыя”, “Валькірыя”, “Вэста”.

    ValkiriaVictoriaVesta

    Факт наяўнасьці хаця б аднае падобнае гарматы Д-30, зафіксаванае раней на памежнай з Украінай тэрыторыі РФ, сьведчыць пра тое, што пастаўка гэтага тыпу ўзбраеньня ажыцьцяўлялася з Расеі. Іншыя надпісы, цалкам мажліва, былі нанесеныя ўжо пасля перадачы гаўбіцаў НЗФ.

    Заўвага: Нагадаем, што паводле пастановы Кіеўскага апэляцыйнага суду прынятае рашэньне пра кампэнсацыю ТАА “Ветраны парк Лутугінскі” за пастаўку электраэнэргіі ў пэрыяд з 18.02.2015 г. па 25.03.2015 г. сумы ў памеры 11 121 699,38 грн. Аналягічныя рашэньні судоў ёсьць і што да іншых ВЭС, якія знаходзяцца на акупаванай тэрыторыі пад кантролем баявікоў.

    На фоне ўсяго вышэйпададзенага, камічна выглядаюць заявы лідэраў данбаскіх тэрарыстаў. “Самаабвешчаная Данецкая народная рэспубліка не атрымлівае вайсковай дапамогі ад Расейскай Фэдэрацыі; усё ўзбраеньне, якім карыстаюцца сілы апалчэньня, да канфлікту належала Украіне”, – клянецца мамай намесьнік камандуючага штабам “апалчэньня ДНР” Эдуард Басурын.

    Глядзіце іншыя тэматычныя спасылкі ў кантэксьце перакідваньня расейскага ўзбраеньня і тэхнікі на Данбас:

    • “Працэс перакідваньня расейскага ўзбраеньня і тэхнікі на Данбас: як гэта адбываецца і што туды вязуць”, October 5, 2014
    • “Данецкі экспрэс» – ідэнтыфікацыя расейскай тэхнікі і ўзбраеньня, якое перакідваюць на Данбас”, October 6, 2014
    • “Перагон. Адмыслоўцы шырокага профілю”, “October 17, 2014
    • “Дальнабойнікі з Рублёўкі” – 147-й АБМЗ”, October 27, 2014
    • “«Дальнабойнікі-2» – аўтамабілісты Паўднёвае вайсковае акругі”, November 3, 2014

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm. Аўтар расьледаваньня Victory Krm.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын


    (
    CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

     

    Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    One Response to “Любоў артылерыстаў “Усевялікага Войска Данскога””

    1. 2015-12-22

      Найміт з РФ выкрыў факты паставак вайсковай тэхнікі: "Тэлепартацыя" расейскага танка Т-64 на Данбас - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] што адзін з апошніх матар’ялаў у гэтай тэме быў апублікаваны 13 сьнежня 2015 году. OSINT-выведнікі нашае каманды выявілі канкрэтны факт […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.