
Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае выяўляць факты перакідваньня расейскага ўзбраеньня і тэхнікі на акупаваны Данбас. Мы ўжо неаднойчы дэманстравалі сьведчаньні перакідваньня і перадачы аб’яднаным расейска-сэпаратысцкім сілам (АРСС) арсэналаў зброі ад пуцінскага “ваенторга”. Досыць часта ідэнтыфікаваць гэтае ўзбраеньне і тэхніку дапамагаюць ня толькі тактычныя знакі і бартавыя нумары, але й надпісы, якія пакідаюць на сваіх “баявых конях” расейскія вайскоўцы і баявікі НЗФ.
Нагадваем, што адзін з апошніх матар’ялаў у гэтай тэме быў апублікаваны 13 сьнежня 2015 году. OSINT-выведнікі нашае каманды выявілі канкрэтны факт “тэлепартацыі” ўзбраеньня і тэхнікі з памежнага з Украінай расейскага вайсковага палігону ў Растоўскае вобласьці РФ у арсэнал НЗФ “наваросіі”. У прыватнасьці, гаворка йшла пра 122-мм буксаваныя гаўбіцы “Д-30”, з нанесенымі на іх чырвонай фарбай імёнамі Вікторыя і Люба, а таксама пра сьведчаньні што да іншага тыпу ўзбраеньня і тэхнікі. У гэтай жа публікацыі згадваўся і танк Т-64, з надпісамі на борце “Т-84” і “За Данбас” (фота выкладзенае ў профілі расейскага вайскоўца ў жніўні 2014 году), які пасля быў зафіксаваны ў баёх пад Дэбальцавам.
Празь некалькі дзён пасьля публікацыі “Любоў артылерыстаў” Усевялікага войска Данскога””, уважлівыя і адданыя чытачы InformNapalm даслалі паведамленьне з спасылкай на старонку расейскага найміта Аляксандра Кучэрскага, пазыўны “Кадыр”, 28.08.1993 г.н., г.Растоў-на-Доне (архівы на профіль, фотаальбом, кантакты), у фотаальбоме якога быў выяўлены фатаздымак, выкладзены 25 сакавіка 2015 году, з тым жа Т-64, які мае надпіс “Т-84 За Данбас”, але ўжо ва Украіне на Данбасе.
Танк “За Данбас” – не адзіны фотадоказ ад пазначанага вышэй расейскага найміта. У ягоным фотаальбоме таксама знойдзенае фота, выкладзенае 30 сакавіка 2015 году, з зьнішчаным у пас.8 Сакавіка, прадмесьці Дэбальцава, расейскім танкам Т-72Б3, пра што сьведчаць канкрэтныя адметныя дэталі, характэрныя для гэтай мадыфікацыі:
- цеплавізар “Сасна-У” беларускае вытворчасьці
- элемэнты дынамічнае абароны “Кантакт-V”
- тракі з паралельным шарнірам
Ніжэй падаем раней апублікаваныя фатаздымкі гэтага танку. На адным зь іх таксама пазуе Кучэрскі. Дастаткова параўнаць тып і колер футаралу бронекамізэлькі, чорную шапку, пальчаткі з абрэзанымі пальцамі і капюшон курткі.
Глядзіце іншыя тэматычныя матар’ялы, у якіх падаецца інфармацыя пра перакідваньне расейскага ўзбраеньня і тэхнікі на Данбас:
- Працэс перакідваньня расейскага ўзбраеньня і тэхнікі на Данбас: як гэта адбываецца і што туды вязуць, October 5, 2014
- «Данецкі экспрэс» – ідэнтыфікацыя расейскай тэхнікі і ўзбраеньня, якое перакідваюць на Данбас, October 6, 2014
- “Перагон. Адмыслоўцы шырокага профілю, “October 17, 2014
- “Дальнабойнікі з Рублёўкі” – 147-й АБМЗ, October 27, 2014
- «Дальнабойнікі-2» – аўтамабілісты Паўднёвае вайсковае акругі, November 3, 2014
- Любоў артылерыстаў “Усевялікага войска Данскога”, December 13, 2015
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm.
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа