• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Альтэрнатыўная энэргетыка пад кантролем тэрарыстаў. Ветраны парк у зоне АТА

on 2015-10-28 | 1 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • cz
  • ua
  • pl
  • en
  • bg
  • sv

Міжнародная валянтэрская група InformNapalm падчас зьдзяйсьненьня выведкі сацыяльных профіляў расейскіх тэрарыстаў выявіла доказы прысутнасьці баявікоў на тэрыторыі Наваазоўскага ветрапарку, а таксама зьдзейсьніла маніторынг дзейнасьці ветрапаркаў на акупаваных тэрыторыях Украіны.

З 2008 году ва Украіне дзейнічае зялёны тарыф, паводле якога кампаніі, што гэнэруюць ток з аднаўляльных крыніцаў (сонца, вецер, энэргія вады, паліва з адкідаў), атрымліваюць за яго значна болей, чымся за ток традыцыйных гэнэрацыяў – цеплавой і атамнай. Падтрымка зялёнае гэнэрацыі практыкуецца ва ўсім сьвеце. Для разьвітых краінаў гэта стратэгічныя інвэстыцыі і абарона экалёгіі. Ва Украіне зялёны тарыф з моманту свайго зьяўленьня ў першую чаргу стаў сродкам узбагачэньня для Андрэя Клюева, які ўсталяваў сонечныя батарэі “Active Solar”. Пасля таго як Activе Solar з-за анэксыі Крыма страціў лідэрства, наперад высунуліся апэратары ветраных станцыяў.

Адным з найбуйнейшых холдынгаў ў сэктары ветраэнэргетыкі Украіны зьяўляецца ТАА «Кіруючая кампанія «Ветраныя паркі Украіны» (далей – ТАА «КК «ВПУ»). У структуру холдынгу ўваходзяць прадпрыемствы ў вытворчасьці сучасных ветраэнэргетычных установак ТАА «Фурлэндэр Віндтэхноладжы», якое было створанае у Краматорску ў ліпені 2010 году, група ветраэнэргетычных паркаў, якія ўжо гэнэруюць электраэнергію альбо знаходзяцца на стадыі будаўніцтва/праэктаваньня.

Структура

Большая частка працуючых ветраных электрастанцыяў (далей – ВЭС): ветраныя паркі «Наваазоўскі», «Краснадонскі», «Лутугінскі» – знаходзяцца на акупаванай тэрыторыі Луганскае і Данецкае абласьцей. У 2014 годзе гэтыя прадпрыемствы зьмянілі прапіску і, згодна з ЕГРПОУ, перарэгістраваліся з адной супольнай адрэсаю: 01021, м.Кіеў, Клоўскі спуск, 7.

Не зусім зразумела, што зь ветраным паркам «Керчанскі», бо, паводле дадзеных украінскага дзяржрэестру, гэтае прадпрыемства зарэгістраванае ў АРК, Ленінскім раёне, сяле Навамікалаеўцы, вул. Кастрычніцкая, 18а. Паводле расейскага рэестру ВЭС, якія знаходзяцца ў акупаваным Крыме, ён, усё ж, перарэгістраваўся ў Расеі. ТАА “Ветраны парк “Керчанскі” прайшоў рэгістрацыю ў Расеі 28.11.2014 г., дырэктарам прадпрыемства згодна з абодвума рэестрамі – ўкраінскім і расейскім – зьяўляецца Бала Г.Э.

У артыкуле, апублікаваным у “Расейскай газэце” (rg.ru), было зазначанае, што крымскія ветраныя паркі адыйшлі ад украінскай мацярынскай кампаніі. «Мы зарэгістравалі ў Крыме чатыры юрыдычныя асобы, – распавядае дырэктар крымскіх ветрапаркаў Генадзь Бала. – Керчанскі ветрапарк ужо дзейнічае. Што да парку “Прысівашскі”, мы атрымалі ад “Крымэнэрга” тэхнічныя ўмовы на далучэньне да іхнае падстанцыі. На чарзе – паркі “Сацкі” і “Стэпавы”».

Зазначым, што ветраныя паркі «Наваазоўскі», «Краснадонскі», «Лутугінскі», «Антрацытаўскі» маюць ідэнтычны склад заснавальнікаў:

– ТАА «КК ВПУ», г. Краматорск;

– ТАА «Кампанія ў кіраваньні актывамі і адміністраваньнем пэнсыйных фондаў Укрмашінвэст», г.Краматорск;

– DEWOTT HOLDINGS LIMITED, Кіпр;

– ПАТ “Зачынены недывэрсіфікаваны вэнчурны карпаратыўны інвэстыцыйны фонд “М-КАПІТАЛ”, г.Данецк.

Канчатковым бэнэфіцыярным уласьнікам ветрапаркаў зьяўляецца Мкртчан Алег Артушавіч, вядомы ў шырокіх колах як гэнэральны дырэктар і саўладальнік «Індустрыяльнага Саюза Данбаса». Канчатковым бэнэфіцыярным уласьнікам ТАА «КК «ВПУ» зьяўляецца Блызьнюк Алена Уладзімераўна – жонка сына экс-губэрнатару Данецкае вобласьці і экс-міністра рэгіянальнага разьвіцьця, будаўніцтва і ЖКГ Анатоля Міхайлавіча Блызьнюка. Канчатковым бэнэфіцыярным уласьнікам вытворчага складніка ветраэнэргетыкі холдынгу ТАА «Фурлэндэр Віндтэхноладжы» зьяўляецца Максім Віктаравіч Яфімаў.

Такім чынам, у будаўніцтва ветрапаркаў інвэставаныя грашовыя сродкі акцыянэраў ІСД, сям’і колішняга губэрнатару Данецкае вобласьці Анатоля Блызьнюка і Максіма Яфімава – народнага дэпутата ад БПП.

Як паведамляюць “Нашыя Грошы“, у 2011 годзе ГП «Энэргарынак» падпісала дамову з ТАА «Ветраны парк Наваазоўскі» адносна паставак электраэнергіі.

Адначасова ў сакавіку – красавіку 2015 году нацыянальная камісыя ў дзяржаўным рэгуляваньні ў сфэры энэргетыкі прыняла шэраг пастановаў, паводле якіх было прынятае рашэньне не пералічваць плацяжы вытворцам электрычнае энэргіі, абсталяваньне якіх знаходзіцца на непадкантрольнай Украіне тэрыторыі. Ветраны парк “Наваазоўскі” быў уключаны ў гэты сьпіс. У красавіку 2015 году ТАА «Ветраны парк “Наваазоўскі”» і ВЭА «Ветраэнэргапрам» дамагліся праз суд выключэньня іх зь пераліку электрастанцыяў, якія працуюць на непадкантрольнай Украіне тэрыторыі. Суд прыняў да ўвагі тое, што магутнасьці кампаніяў знаходзяцца на тэрыторыі Розаўскае сельрады Данецкае вобласьці (адмінцэнтар – сяло Роза Люксэмбург). У лістападзе 2014 году праз распараджэньне Кабміна да непадкантрольных украінскай уладзе населеных пунктаў у Наваазоўскім раёне былі залічаныя толькі с.Чырвонаармейскае, г.Наваазоўск, с.Прыморскае Старабешаўскага раёну. Доказы знаходжаньня магутнасьцяў кампаніяў на непадкантрольнай тэрыторыі суду не былі пададзеныя. 22.07.2015 г. суд прыняў рашэньне, што ГП «Энэргарынак» мае кампэнсаваць 52,7 млн грн. кампаніі ТАА «Ветраны парк Наваазоўскі».

Мы ня будзем разглядаць юрыдычныя нюансы гэтага працэсу, але, з свайго боку, зазначым: нягледзячы на ​​тое, што вытворчасьць электраэнергіі знаходзіцца на «спрэчнай» тэрыторыі, тым ня менш, прадстаўнікі расейскіх акупацыйных войскаў не пакінулі ветраны парк па-за сваёй увагай.

Ветряки 1

Снимок 3

Калі раней фіксаваліся простыя фота “на памяць” на тле ветраных установак, то зараз каманда InformNapalm знайшла доказы, як вайсковыя злачынцы гаспадараць на тэрыторыі Наваазоўскага ветрапарку. Яны свабодна ўздымаюцца на вежы ветраных установак, зьдзяйсьняюць назіраньне. Усё гэта зафіксаваў на відэа баявік з Луганска Артур Щчаглакоў (VK: https://vk.com/id322848798, архіў: https://archive.is/ixuhE, https://archive.is/nr4gL).

Відэа: “Наваазоўскі ветрапарк: тэрарыст уяўляе сябе касманаўтам”

Разгледзім пазыцыі фільмаваньня на мапе. Здымка зьдзяйсьняецца зь ветраўстаноўкі тыпу FL-2500 вытворчасьці “Фурлэндэр Віндтэхноладжы”. Удалечыні на відэа можна пабачыць мора, леваруч – від на Саханку, праваруч – ветраўстаноўкі тыпу USW 56-100.

Водоем
Ветрополе

Гэтая геалякацыя сьведчыць пра тое, што відэа зробленае з тэрыторыі Наваазоўскага ветранога парку.

Карта

Што робяць баявікі на тэрыторыі ВЭС? Ці то ахоўваюць, ці то зьдзяйсьняюць назіраньне пазыцыяў, ці то выкарыстоўваюць ветракі як прыкрыцьцё для свайго лягеру. У профілі ёсьць яшчэ адное відэа з палявым лягерам, пазыцыі якога вызначыць не ўдалося.

У пацьверджаньне нашых словаў аэравыведка ППСМАП “Дняпро-1” выявіла скопішча тэхнікі ў н.п. Безыменнае. На фота аэравыведкі зафіксаваныя абарончыя рубяжы ля падножжа ветраной устаноўкі, зь якой рабіў здымку Артур Щчаглакоў.

ogn_rubezhi

bezimennoe_2_1

Такім чынам, нягледзячы на ​​наяўнасьць або адсутнасьць населенага пункта ў сьпісе непадкантрольных, вытворчасьць электраэнергіі зьдзяйсьняецца пад асаблівым кантролем прадстаўнікоў расейскіх акупацыйных войскаў. Колькі каштуе гэтая “ахова” уласьнікам ветрапарку?

Фото 3

У будучыні каманда InformNapalm працягне назіраньне за працай ветраэлектрастанцыяў ня толькі ў раёне Наваазоўску, але і ў Лутугінскім, Краснадонскім, Антрацытаўскім раёнах.

Матар’ял да публікацыі падрыхтавала Victory Krm

Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

 

Tags: infographics

Recent Posts

  • Паглынаньне Беларусі: навошта РФ запускае гібрыдны праект «Праспект Міра»

    2021-04-13 - 0 Comment
  • Ад Бранску да Багучар: дзе Расея назапашвае перакінутыя на захад войскі

    2021-04-12 - 0 Comment
  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment

Related Posts

  • Вызначаныя экіпажы расейскіх лятакоў ПКС РФ у Сірыі. Інфаграфіка для трыбуналу

    2016-02-16 - 0 Comment
  • Пахавальны марш расейскіх генэралаў (Статыстыка й інфаграфіка)

    2016-01-17 - 0 Comment
  • Падрыхтоўка пляцдарму ПКС РФ на тэрыторыі Беларусі для мажлівага ўварваньня ва Украіну (OSINT-аналіз)

    2015-12-16 - 1 Comment

One Response to “Альтэрнатыўная энэргетыка пад кантролем тэрарыстаў. Ветраны парк у зоне АТА”

  1. 2015-12-14

    Любоў артылерыстаў "Усевялікага Войска Данскога" - InformNapalm.org (Беларуская)

    […] […]

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14645 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Паглынаньне Беларусі: навошта РФ запускае гібрыдны праект «Праспект Міра»

    2021-04-13 - 0 Comment
  • Ад Бранску да Багучар: дзе Расея назапашвае перакінутыя на захад войскі

    2021-04-12 - 0 Comment
  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

April 2021
M T W T F S S
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.