• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Расея перакінула ў Сірыю пяць лятакоў Су-35

    on 2016-02-01 | 0 Comment | Актуальна | Гарачыя навіны | Навіны | Падзеі | Сірыя
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg
    • sv
    • no

    ВПС Турэччыны  абвесьцілі «памаранчавы» ўзровень трывогі. Згодна з інфармацыяй вайсковых крыніцаў, падвышаны ўзровень трывогі на авіябазах ВПС Турэччыны азначае «поўную гатоўнасьць да ўсяго» і неадкладнае рэагаваньне пілётаў без ўзгадненьня з камандаваньнем. У той жа час валянтэры InformNapalm знайшлі інфармацыю што да ўзмацненьня групоўкі ПКС РФ у Сірыі.

    30 студзеня 2016 году ў блёгу mil-avia зьявілася інфармацыя пра пералёт лятака Ту-154 з рэгістрацыйным нумарам RA-85042 у маршруце RFF7087: аэрадром Прыволжскі (Астрахань) – авіябаза Хмэймім (Сірыя), у якасьці лідэру групы. У артыкуле аўтар спасылаецца на дадзеныя з сэрвісу Flightradar24.

    31 студзеня 2016 году на форуме авіямадэлістаў былі выкладзеныя цікавыя фатаздымкі групы лятакоў Су-35С ПКС РФ з бартавымі нумарамі 03, 04, 05, 06 і, меркавана, 08 «чырвоны», камуфляж сьветлы. Цікава, што фатаздымкі былі зробленыя з грамадзянскага борту, які валянтэры каманды InformNapalm ідэнтыфікавалі як Ту-154.

    1454194112_DSC003291454194213_DSC003411454194142_DSC00332

    1454194387_DSC00374

    Варта таксама зазначыць, што сьветлы камуфляж на Су-35С пачалі наносіць на машыны 2014 году пабудовы. Паводле дадзеных з адкрытых крыніцаў:

    У ліку пастаўленых у 2014 годзе лятакоў: 24 шматфункцыянальныя зьнішчальнікі Су-35С вытворчасьці Камсамольскага-на-Амуры авіяцыйнага завода імя Ю.А. Гагарына (філія ААТ «Кампанія «Сухой»): 12 зь іх (чырвоныя бартавыя нумары з «01» па «12», цёмная афарбоўка з “сьветлым брухам”) былі машыны, вырабленыя за кошт праграмы 2013 году і перададзеныя ВПС Расеі 12 лютага 2014 году. Восемь зь іх увайшлі ў склад адноўленага 23-га зьнішчальнага авіяцыйнага палку 303-й гвардзейскай зьмяшанай авіяцыйнай дывізыі 3-га камандаваньня ВПС і СПА Расеі на сумесным з заводам аэрадроме Дзёмгі (Хабараўскі край), а чатыры – у склад 929-га дзяржаўнага лётна-выпрабавальнага цэнтра ў Ахтубінску. Тры першыя лятакі Су-35С праграмы 2014 году былі перададзеныя ВПС Расеі 10 кастрычніка 2014 году, яшчэ пяць – у лістападзе, а яшчэ чатыры – напрацягу сьнежня 2014 году. Іх бартавыя нумары невядомыя, афарбоўка – сьветлы камуфляж. Усе яны таксама паступілі ў склад  23-га зьнішчальнага авіяцыйнага палку ў Дзёмгі, давёўшы склад ягоных машынаў Су-35С да 20. Усе гэтыя зьнішчальнікі былі пабудаваныя паводле кантракту з жніўня 2009 году з Міністэрствам абароны Расеі, у якім была прадугледжаная пабудова 48 зьнішчальнікаў Су-35С. Такім чынам, на пачатак 2015 году агульная колькасьць вырабленых машынаў паводле гэтага кантракту дасягнула 34.

    На падставе гэтых дадзеных можна выказаць здагадку, што групоўка ПКС РФ у Сірыі была ўзмоцненая 5-ю лятакамі Су-35С з складу 23-га зьнішчальнага авіяцыйнага палку, аэрадром Дзёмгі (Хабараўскі край).

    UPD: у Сеціве атрымалася выявіць спотэрскія фатаздымкі трох зьнішчальнікаў Су-35С. Фатаздымкі былі зробленыя на аэрадроме Прыволжскі (Астраханская вобласьць) і выкладзеныя ў блёгу 28-31 студзеня 2016 г.:

    Су-35С 03 чырвоны RF–95813 архіў: http://archive.is/19z7Z0_10f0ea_cfb1899c_XXXLСу-35С 05 чырвоны RF–95815 архіў: http://archive.is/ZLw2f0_10f0a2_774c6d20_XXXLСу-35С 06 чырвоны RF–95816 архіў: http://archive.is/RkGS00_10efaa_345a3043_XXXL

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Tags: 23 ЗАППКС РФрасейскія авіяўдарыСірыяСу-35С

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

      2020-10-07 - 0 Comment
    • Высновы пра супольныя вайсковыя манэўры РФ і рэжыму Лукашэнкі каля межаў NATO і Украіны

      2020-10-02 - 0 Comment
    • Расея перакідвае лятакі МіГ-29, Су-35 і Су-24 у Лібію

      2020-05-27 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.