
ВПС Турэччыны абвесьцілі «памаранчавы» ўзровень трывогі. Згодна з інфармацыяй вайсковых крыніцаў, падвышаны ўзровень трывогі на авіябазах ВПС Турэччыны азначае «поўную гатоўнасьць да ўсяго» і неадкладнае рэагаваньне пілётаў без ўзгадненьня з камандаваньнем. У той жа час валянтэры InformNapalm знайшлі інфармацыю што да ўзмацненьня групоўкі ПКС РФ у Сірыі.
30 студзеня 2016 году ў блёгу mil-avia зьявілася інфармацыя пра пералёт лятака Ту-154 з рэгістрацыйным нумарам RA-85042 у маршруце RFF7087: аэрадром Прыволжскі (Астрахань) – авіябаза Хмэймім (Сірыя), у якасьці лідэру групы. У артыкуле аўтар спасылаецца на дадзеныя з сэрвісу Flightradar24.
31 студзеня 2016 году на форуме авіямадэлістаў былі выкладзеныя цікавыя фатаздымкі групы лятакоў Су-35С ПКС РФ з бартавымі нумарамі 03, 04, 05, 06 і, меркавана, 08 «чырвоны», камуфляж сьветлы. Цікава, што фатаздымкі былі зробленыя з грамадзянскага борту, які валянтэры каманды InformNapalm ідэнтыфікавалі як Ту-154.
Варта таксама зазначыць, што сьветлы камуфляж на Су-35С пачалі наносіць на машыны 2014 году пабудовы. Паводле дадзеных з адкрытых крыніцаў:
У ліку пастаўленых у 2014 годзе лятакоў: 24 шматфункцыянальныя зьнішчальнікі Су-35С вытворчасьці Камсамольскага-на-Амуры авіяцыйнага завода імя Ю.А. Гагарына (філія ААТ «Кампанія «Сухой»): 12 зь іх (чырвоныя бартавыя нумары з «01» па «12», цёмная афарбоўка з “сьветлым брухам”) былі машыны, вырабленыя за кошт праграмы 2013 году і перададзеныя ВПС Расеі 12 лютага 2014 году. Восемь зь іх увайшлі ў склад адноўленага 23-га зьнішчальнага авіяцыйнага палку 303-й гвардзейскай зьмяшанай авіяцыйнай дывізыі 3-га камандаваньня ВПС і СПА Расеі на сумесным з заводам аэрадроме Дзёмгі (Хабараўскі край), а чатыры – у склад 929-га дзяржаўнага лётна-выпрабавальнага цэнтра ў Ахтубінску. Тры першыя лятакі Су-35С праграмы 2014 году былі перададзеныя ВПС Расеі 10 кастрычніка 2014 году, яшчэ пяць – у лістападзе, а яшчэ чатыры – напрацягу сьнежня 2014 году. Іх бартавыя нумары невядомыя, афарбоўка – сьветлы камуфляж. Усе яны таксама паступілі ў склад 23-га зьнішчальнага авіяцыйнага палку ў Дзёмгі, давёўшы склад ягоных машынаў Су-35С да 20. Усе гэтыя зьнішчальнікі былі пабудаваныя паводле кантракту з жніўня 2009 году з Міністэрствам абароны Расеі, у якім была прадугледжаная пабудова 48 зьнішчальнікаў Су-35С. Такім чынам, на пачатак 2015 году агульная колькасьць вырабленых машынаў паводле гэтага кантракту дасягнула 34.
На падставе гэтых дадзеных можна выказаць здагадку, што групоўка ПКС РФ у Сірыі была ўзмоцненая 5-ю лятакамі Су-35С з складу 23-га зьнішчальнага авіяцыйнага палку, аэрадром Дзёмгі (Хабараўскі край).
UPD: у Сеціве атрымалася выявіць спотэрскія фатаздымкі трох зьнішчальнікаў Су-35С. Фатаздымкі былі зробленыя на аэрадроме Прыволжскі (Астраханская вобласьць) і выкладзеныя ў блёгу 28-31 студзеня 2016 г.:
Су-35С 03 чырвоны RF–95813 архіў: http://archive.is/19z7ZСу-35С 05 чырвоны RF–95815 архіў: http://archive.is/ZLw2f
Су-35С 06 чырвоны RF–95816 архіў: http://archive.is/RkGS0
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm.
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа