• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    «Небаявыя страты»: расейскага інтэрвэнта, выкрытага ў 2015 годзе, напаткала адплата

    on 2017-05-11 | 0 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Навіны | Падзеі
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Адплата. Расейскі кантрактнік, ветэран «украінскае камандыроўкі» 2014 году, выяўлены ў 2015 годзе, меркавана загінуў у выпадковым ДТЗ.

    У матар’ялах InformNapalm неаднойчы было зазначанае пра тое, што расейскія вайсковыя злачынцы, якія асабіста ўдзельнічалі ў неабвешчаных і падступных войнах раней ці пазьней будуць пакараныя. Гэтак, напрыклад, яшчэ ў лістападзе 2014 году ў адной з нашых публікацыяў была пададзеная інфармацыя пра выяўленых расейскіх інтэрвэнтаў з 15-й так званай міратворчай брыгады, якія ваявалі на Данбасе – празь некаторы час сталася вядома пра зазнаныя баявыя страты «міратворцаў». Тая ж доля напаткала і аднаго з фігурантаў нашага расьледаваньня, апублікаванага ў 2015 годзе, пра выкрытых расейскіх вайскоўцаў з складу 18-й мотастралковай брыгады ПВА, якія ваявалі на Данбасе ўлетку-ўвосень 2014 году. Хаця сьмерць апісанага ніжэй фігуранту не зьяўляецца баявой стратаю, нейкі сымбалізм яна, усё ж, мае.

    З 1 траўня 2017 году ў сацыяльных сетках пачалі зьяўляцца паведамленьні-спачуваньні што да Віктара Аўжынава, які фігураваў у адным з расьледаваньняў InformNapalm. Сярод тых, хто сумуе зь ягонае сьмерці досыць шмат ягоных сяброў (1, 2, 3) і сваякоў (4, 5, 6, 7, 8). Камэнтароў што да ягонае сьмерці няшмат, але паводле аднаго зь іх, ейнай прычынаю сталася дарожна-транспартнае здарэньне, якое адбылося 30 красавіка 2017 году ў ягоным родным Ханты-Мансійску.

    Аўжынаў Віктар Мікалаевіч – снайпэр-выведнік, удзельнік баявых дзеяньняў на Данбасе ў 2014 годзе. Узнагароджаны дзяржаўнымі і ведамаснымі ўзнагародамі, у тым ліку мэдалём Суворава № 40978 паводле ўказу прэзыдэнта РФ з 24 лістапада 2014 году за ўдзел у вайне на Данбасе. Нагадваем, што ў профілі сацсеціва  Аўжынава былі выяўленыя здымкі выведнікаў 18-й АМСБр у абліччы баявікоў тэрарыстычнага ўтварэньня «Л/ДНР», на падставе якіх было зьдзейсьненае дэталёвае расьледаваньне. У прыватнасьці, атрымалася выявіць групу расейскіх вайскоўцаў з 18-й мотастралковай брыгады ПВА (в/ч 27777, Чачэнія, Ханкала і Калінаўская, 58-й армія ПВА; у гэты момант перафармоўваецца ў мотастралковы полк у складзе новай 42-й МСД), якія прайшлі праз «украінскую камандыроўку» 2014 году. Падрабязнасьці чытайце ў матар’яле: «11 сяброў Пуціна»: сэлфі-выведнікі 18-й АМСБр на Данбасе.

    Пасьля нашай выкрывальнай публікацыі 2015 году старонка В. Аўжынава была выдаленая з сацсеткі (архіў). Неўзабаве ён стварыў новыя профілі з прыдуманымі імёнамі: у “VK” – “Охотник Вездесущий” (рас., архіў профілю, фотаальбому, кантактаў), у “OK” – “Віктар Іваноў” (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў). Сярод сяброў і падпісьнікоў у гэтых профілях шмат расейскіх вайскоўцаў, зафіксаваных у Сірыі і на Данбасе, у тым ліку ягоныя таварышы ў службе з 18-й брыгады. Таксама ў Сеціве маецца яшчэ некалькі старонак Аўжынава, неактыўных з 2009 і 2014 гадоў.

    1 траўня 2017 году ханты-мансійскія СМІ паведамілі наступнае (пакідаем у арыгінале):

    «30 апреля в столице Югры, около 23 часов на Объездной дороге столкнулись ВАЗ-2106 и «Киа Серато». Водитель, 1983 года рождения, управлявший «Жигулями», ехал со стороны улицы Калинина в сторону улицы Энгельса по встречной полосе — на участке с разделением встречных потоков транспорта. В результате столкновения виновник аварии погиб на месте. Травмы получили два человека, находившихся в «Киа».

    Нягледзячы на ​​тое, што расейскія СМІ не падалі імя загінулага падчас ДТЗ, пазначаныя імі дадзеныя пра ўзрост, мейсца і дату сьмерці супадаюць з масай згаданых вышэй жалобных пастоў што да В. Аўжынава.

    P.S. У расьледаваньні «11 сяброў Пуціна» маецца відэа, створанае валянтэрамі нашае супольнасьці, якое назьбірала больш за 70 тысячаў праглядаў. Для музычнага фону ў відэа быў выкарыстаны «Жалобны марш» Фрэдэрыка Шапэна. Характэрна, што музычнае суправаджэньне пачынаецца з 0:24 сэкунды хранамэтражу – менавіта з моманту пачатку разгляду фігурантаў расьледаваньня, першым нумарам якога і зьяўляецца меркавана загінулы ў ДТЗ Віктар Аўжынаў. Супадзеньне?

    Так што, калі вайсковага злачынца,  кантрактніка й ветэрана ЗС РФ Аўжынава, які прайшоў не адную баявую камандыроўку, усё ж напаткала пакараньне – гэта можа здарыцца і зь іншымі. Мараль гэтай публікацыі вельмі простая: «таварышы» акупанты, няхай шчасьціць!


    Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня Іраклі Камахідзэ і Al Gri.

    Загалоўную ілюстрацыю падрыхтаваў Лук’ян Турэцкі.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.