• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Чаму браты з СЗВ зьбеглі ў ЛНР

    on 2015-06-22 | 0 Comment | Актуальна | Аналітыка | Навіны
    • ru
    • fr
    • de
    • by
    • ua
    • en
    • bg

    15 чэрвеня расейскія СМІ паведамілі пра пераход на бок баявікоў ЛНР двух супрацоўнікаў ўкраінскіх спэцслужбаў. Два браты, адзін супрацоўнік Службы зьнешняй выведкі (СЗВ) Украіны Аляксей Мірашнічэнка і ягоны брат – камэндант амбасады Украіны ў Францыі Юры Мірашнічэнка зьбеглі спачатку ў РФ, а потым патрапілі ў Луганск праз дзялянку мяжы ў раёне памежнага пункту пропуску Ізварына, якая не некантралюецца Украінай.

    15 чэрвеня зь перабежчыкамі была арганізаваная прэс-канфэрэнцыя ў Луганску, падчас якой яны, як пад капірку, агучылі ўсе, нават самыя абсурдныя слоганы расейскай прапаганды. Яны зрабілі заявы пра легіёны замежных жаўнераў НАТО, карныя батальёны і іншыя жахі вайны, якімі поўнамаштабна апэруюць расейскія СМІ ў сваёй рыторыцы, якая ськіраваная на дыскрэдытацыю Украіны. Характэрна, што найбольш адыёзныя выказваньні былых супрацоўнікаў спэцслужбаў, былі абвешчаныя з сталым падглядваньнем ў аркуш, на якім знаходзілася інструкцыя.

    Адразу ж пасьля гэтага ў сацсецівах актывізаваліся тролі, якія пачалі выказваць здагадкі, што афіцыйны Кіеў адмовіцца ад гэтых афіцэраў і зробіць заявы, што яны ніколі не служылі ў спэцворганах або былі даўно звольненыя. Але ўласныя комплексы афіцыйнай пазыцыі Масквы, якая пэрыядычна кідае сваіх вайскоўцаў, у тым ліку двух затрыманых спэцназаўцаў з 3-й брыгады спэцназа ГРУ не апраўдаліся.

    Гэтак,  дырэктар дэпартаменту палітыкі і камунікацыі МЗС Украіны Аляксей Макееў пацьвердзіў, што Юрый Мірашнічэнка сапраўды зьяўляўся камэндантам амбасады і 9 чэрвеня зьнік.

    16 чэрвеня на той момант** яшчэ дзеючы Кіраўнік Службы бясьпекі Украіны В.Налівайчанка пацьвердзіў факт уцёкаў афіцэраў СЗВ і заявіў, што супроць іх распачатая крымінальная справа паводле артыкулу “дзяржаўная здрада”. Налівайчанка падкрэсліў, што прапагандысцкія заявы перабежчыкаў зьяўляюцца ілжывымі.

    Але што спрычынілася да таго, што два маладыя службоўцы з досыць пасьпяховай кар’ерай пакінулі свае пасады і пайшлі на падобную ​​авантуру? Афіцыйныя ворганы пакуль не зрабілі на гэты конт ніякіх заяваў, таму прыйшлося зьвярнуцца да правядзеньня ўласнага расьледаваньня з выкарыстаньнем мэтодыкаў OSINT.

    Падчас нефармальнай гутаркі з прадстаўнікамі сілавых структураў удалося высьветліць, што бацька братоў-перабежчыкаў Міхаіл Мірашнічэнка зьяўляецца блізкім сябрам і паплечнікам у карупцыйных схемах мужа Алены Лукаш Рыгора Іліяшова.

    Каб лепей зразумець сутнасьць працэсу арганізацыі прычынна-выніковых сувязяў, неабходна ўзгадаць якія пасады займалі гэтыя людзі.

    Фото: Елена Лукаш и Григорий Ильяшов / focus.ua

    Фото: Елена Лукаш и Григорий Ильяшов / focus.ua

    Алена Лукаш з 4 ліпеня 2013 г. па 28 студзеня 2014 г. займала пасаду Міністра юстыцыі Украіны, пасьля расстрэлу мітынгоўцаў на Майдане і завяршэньня Рэвалюцыі Годнасьці з пачаткам расейскай агрэсыі ў Крыме яна разам з мужам зьбегла з Украіны ў РФ.
    Рыгор Іліяшоў з 18 чэрвеня 2010 г. па 27 лютага 2014 г. узначальваў Службу зьнешняй выведкі Украіны. Скончыў Сымфэропальскую вышэйшую вайскова-палітычную будаўнічую вучэльню (1982-1986 гг.) і Вышэйшыя курсы контрвыведкі КДБ СССР (1988 г., Навасібірск). Разам з жонкай выехаў у РФ.
    Інтэрнэт-рэсурс “ОРД”, які досыць часта публікуе разгромныя матар’ялы ад імя прадстаўнікоў Службы зьнешняй выведкі і іншых сілавых структураў, у адным з сваіх артыкулаў зазначыў, што Рыгор Іліяшоў быў цесна зьвязаны з Міхаілам Мірашнічэнкам і напрацягу 10 гадоў яны супольна зьдзяйсьнялі фінансавыя афёры на мытні.
    Сам Міхаіл Мірашнічэнка зарабіў на гэтым вельмі вялікія грошы і яго нават лічаць луганскім “даляравым мільянэрам”. З пачаткам вайны на Усходзе Украіны ён патрапіў у распрацоўку ФСБ РФ. Паводле чутак яму нават паабяцалі пасаду начальніка мытні ЛНР.
    А зараз вернемся да ягоных сыноў – Аляксея і Юрыя Мірашнічэнак. Прапагандысцкія гісторыі, якія  яны распавядалі для расейскага ТБ, пра тое, што яны гатовыя адстойваць і ваяваць за ЛНР, пра вялікую любоў да “маладой рэспублікі” і пра тое, што браты “не змаглі глядзець, як хунта зьдзяйсьняе гэнацыд народу Данбаса” – гэта ня больш, чымся яркая абгортка, за якой хаваецца банальнае жаданьне нажывы людзей, якія ўладкаваліся пры заможным таце.

    Як мы бачым, да гэтага часу ў элітных ўкраінскіх спэцслужбах пад абрэвіятурамі ГУР, СЗВ, СБУ ўсё яшчэ знаходзіцца досыць шмат такіх жа добра ўладкаваных “пры таце” сынкоў, якія далёка не абцяжараныя ані інтэлектам, ані патрыятызмам. Таксама паўстаюць пытаньні што да іхнага адпаведнага прафэсыйнага і маральнага ўзроўню. І гэта не асабістае мае меркаваньне, але й меркаваньні саміх супрацоўнікаў гэтых ведамстваў, якія назіраюць за адкрыта бяздарнай кадравай палітыкай, што пануе ў гэтых ворганах, у той час, як на самы верх выбіраюцца ня самыя прафэсыйныя, але самыя “прымазаныя” людзі.
    **18 чэрвеня Вярхоўная Рада Украіны праз рашэньне 248 народных дэпутатаў звольніла В.Налівайчанку з пасады старшыні СБУ.

    У той жа дзень паводле укау Прэзыдэнта Украіны №344/2015 часова выконваючым абавязкі кіраўніка СБУ быў прызначаны В.Грыцак.

    Матар’ял падрыхтаваў Roman Burko адмыслова для InformNapalm.org, пры перадруку і выкарыстанні матэрыялу спасылка на аўтара і наш праект абавязковая.

    Пераклад Дзяніса Івашына

    RU: Почему братья из СВР сбежали в ЛНР

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.