15 чэрвеня расейскія СМІ паведамілі пра пераход на бок баявікоў ЛНР двух супрацоўнікаў ўкраінскіх спэцслужбаў. Два браты, адзін супрацоўнік Службы зьнешняй выведкі (СЗВ) Украіны Аляксей Мірашнічэнка і ягоны брат – камэндант амбасады Украіны ў Францыі Юры Мірашнічэнка зьбеглі спачатку ў РФ, а потым патрапілі ў Луганск праз дзялянку мяжы ў раёне памежнага пункту пропуску Ізварына, якая не некантралюецца Украінай.
15 чэрвеня зь перабежчыкамі была арганізаваная прэс-канфэрэнцыя ў Луганску, падчас якой яны, як пад капірку, агучылі ўсе, нават самыя абсурдныя слоганы расейскай прапаганды. Яны зрабілі заявы пра легіёны замежных жаўнераў НАТО, карныя батальёны і іншыя жахі вайны, якімі поўнамаштабна апэруюць расейскія СМІ ў сваёй рыторыцы, якая ськіраваная на дыскрэдытацыю Украіны. Характэрна, што найбольш адыёзныя выказваньні былых супрацоўнікаў спэцслужбаў, былі абвешчаныя з сталым падглядваньнем ў аркуш, на якім знаходзілася інструкцыя.
Адразу ж пасьля гэтага ў сацсецівах актывізаваліся тролі, якія пачалі выказваць здагадкі, што афіцыйны Кіеў адмовіцца ад гэтых афіцэраў і зробіць заявы, што яны ніколі не служылі ў спэцворганах або былі даўно звольненыя. Але ўласныя комплексы афіцыйнай пазыцыі Масквы, якая пэрыядычна кідае сваіх вайскоўцаў, у тым ліку двух затрыманых спэцназаўцаў з 3-й брыгады спэцназа ГРУ не апраўдаліся.
Гэтак, дырэктар дэпартаменту палітыкі і камунікацыі МЗС Украіны Аляксей Макееў пацьвердзіў, што Юрый Мірашнічэнка сапраўды зьяўляўся камэндантам амбасады і 9 чэрвеня зьнік.
16 чэрвеня на той момант** яшчэ дзеючы Кіраўнік Службы бясьпекі Украіны В.Налівайчанка пацьвердзіў факт уцёкаў афіцэраў СЗВ і заявіў, што супроць іх распачатая крымінальная справа паводле артыкулу “дзяржаўная здрада”. Налівайчанка падкрэсліў, што прапагандысцкія заявы перабежчыкаў зьяўляюцца ілжывымі.
Але што спрычынілася да таго, што два маладыя службоўцы з досыць пасьпяховай кар’ерай пакінулі свае пасады і пайшлі на падобную авантуру? Афіцыйныя ворганы пакуль не зрабілі на гэты конт ніякіх заяваў, таму прыйшлося зьвярнуцца да правядзеньня ўласнага расьледаваньня з выкарыстаньнем мэтодыкаў OSINT.
Падчас нефармальнай гутаркі з прадстаўнікамі сілавых структураў удалося высьветліць, што бацька братоў-перабежчыкаў Міхаіл Мірашнічэнка зьяўляецца блізкім сябрам і паплечнікам у карупцыйных схемах мужа Алены Лукаш Рыгора Іліяшова.
Каб лепей зразумець сутнасьць працэсу арганізацыі прычынна-выніковых сувязяў, неабходна ўзгадаць якія пасады займалі гэтыя людзі.
Алена Лукаш з 4 ліпеня 2013 г. па 28 студзеня 2014 г. займала пасаду Міністра юстыцыі Украіны, пасьля расстрэлу мітынгоўцаў на Майдане і завяршэньня Рэвалюцыі Годнасьці з пачаткам расейскай агрэсыі ў Крыме яна разам з мужам зьбегла з Украіны ў РФ.
Рыгор Іліяшоў з 18 чэрвеня 2010 г. па 27 лютага 2014 г. узначальваў Службу зьнешняй выведкі Украіны. Скончыў Сымфэропальскую вышэйшую вайскова-палітычную будаўнічую вучэльню (1982-1986 гг.) і Вышэйшыя курсы контрвыведкі КДБ СССР (1988 г., Навасібірск). Разам з жонкай выехаў у РФ.
Інтэрнэт-рэсурс “ОРД”, які досыць часта публікуе разгромныя матар’ялы ад імя прадстаўнікоў Службы зьнешняй выведкі і іншых сілавых структураў, у адным з сваіх артыкулаў зазначыў, што Рыгор Іліяшоў быў цесна зьвязаны з Міхаілам Мірашнічэнкам і напрацягу 10 гадоў яны супольна зьдзяйсьнялі фінансавыя афёры на мытні.
Сам Міхаіл Мірашнічэнка зарабіў на гэтым вельмі вялікія грошы і яго нават лічаць луганскім “даляравым мільянэрам”. З пачаткам вайны на Усходзе Украіны ён патрапіў у распрацоўку ФСБ РФ. Паводле чутак яму нават паабяцалі пасаду начальніка мытні ЛНР.
А зараз вернемся да ягоных сыноў – Аляксея і Юрыя Мірашнічэнак. Прапагандысцкія гісторыі, якія яны распавядалі для расейскага ТБ, пра тое, што яны гатовыя адстойваць і ваяваць за ЛНР, пра вялікую любоў да “маладой рэспублікі” і пра тое, што браты “не змаглі глядзець, як хунта зьдзяйсьняе гэнацыд народу Данбаса” – гэта ня больш, чымся яркая абгортка, за якой хаваецца банальнае жаданьне нажывы людзей, якія ўладкаваліся пры заможным таце.
Як мы бачым, да гэтага часу ў элітных ўкраінскіх спэцслужбах пад абрэвіятурамі ГУР, СЗВ, СБУ ўсё яшчэ знаходзіцца досыць шмат такіх жа добра ўладкаваных “пры таце” сынкоў, якія далёка не абцяжараныя ані інтэлектам, ані патрыятызмам. Таксама паўстаюць пытаньні што да іхнага адпаведнага прафэсыйнага і маральнага ўзроўню. І гэта не асабістае мае меркаваньне, але й меркаваньні саміх супрацоўнікаў гэтых ведамстваў, якія назіраюць за адкрыта бяздарнай кадравай палітыкай, што пануе ў гэтых ворганах, у той час, як на самы верх выбіраюцца ня самыя прафэсыйныя, але самыя “прымазаныя” людзі.
**18 чэрвеня Вярхоўная Рада Украіны праз рашэньне 248 народных дэпутатаў звольніла В.Налівайчанку з пасады старшыні СБУ.
У той жа дзень паводле укау Прэзыдэнта Украіны №344/2015 часова выконваючым абавязкі кіраўніка СБУ быў прызначаны В.Грыцак.
Матар’ял падрыхтаваў Roman Burko адмыслова для InformNapalm.org, пры перадруку і выкарыстанні матэрыялу спасылка на аўтара і наш праект абавязковая.
Пераклад Дзяніса Івашына
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа