Сёння ў шматлікіх СМІ з спасылкай на “Газета.Ru” прайшла рэзанансная навіна пра тое, што нібыта выведнікаў 3-й брыгады спэцназу ГРУ ГШ РФ, якія 16 траўня падчас бою пад горадам Шчасьце патрапілі ў палон да ўкраінскіх вайскоўцаў, незаўважна абмянялі і перадалі расейскаму боку. У цяперашні момант каманда InformNapalm.org зрабіла шэраг запытаў у розныя сілавыя ведамствы, каб праверыць гэтую інфармацыю. Але ж на гэты момант, праз заяву адваката Аксаны Сакалоўскай, якая займаецца справай Яўгена Ерафеева, можам зазначыць, што капітан 3-й брыгады спэцназу Я.Ерафееў і сяржант А.Аляксандраў па-ранейшаму знаходзяцца ў вайсковым шпіталі на тэрыторыі Украіны з падоўжаньнем захадаў трыманьня пад вартай і тэрмінамі дасудовага следзтва.
Як паведаміла Аксана Сакалоўская на сваёй старонцы facebook, пашыраныя ў СМІ заявы пра абмен палонных зьяўляюцца дэзінфармацыяй.
“Шаноўныя СМІ, правярайце інфармацыю перад публікацыяй і распаўсюдам.
Гэтыя абставіны ня маюць ніякага дачыненьня да рэальных падзеяў. Прынамсі, станам на сёньняшні дзень, магчыма, заўтра нешта зьменіцца. Напэўна, больш цікавага піяру паважаны калега прыдумаць ня змог. Гэта напоўніцу фэйк!!!! Хлопцы ў Вайсковым шпіталі на лекаваньні на тэрыторыі Украіны з падоўжаньнем захадаў трыманьня пад вартай і тэрмінамі дасудовага следзтва.Просьбу Канстантына Краўчука, адваката Аляксандрава, адносна званку ў скайп з майго тэлефону маці Аляксандрава (бо раней менавіта я забясьпечыла сувязь з роднымі Аляксандраву) я не выканала, калега знайшоў выйсьце з гэтай сытуацыі праз распаўсюджваньне ілжывай інфармацыі”.
Апроч гэтага, ужо раніцой прэс-сакратар СБУ Алена Гітлянская таксама абвергла інфармацыю пра абмен затрыманых і пазначыла яе, як фэйкавую.
Нагадаем, што адразу пасьля затрыманьня расейскіх вайскоўцаў, каманда InformNapalm.org прапанавала зьдзейсьніць адказным чыноўнікам шэраг інфармацыйных мерапрыемстваў, якія маглі б спрычыніцца да значнага выніку ў арганізацыі контрпрапагандысцкай дзейнасьці і дэкампіляцыі сьвядомасьці расейскага грамадзтва. Але станоўчага адказу мы так і не атрымалі. У той жа час, валантэры-перакладчыкі каманды InformNapalm.org пераклалі субтытры да відэа з допытамі палонных выведнікаў 3-й брыгады спэцназу ГРУ на ангельскую, нямецкую, французскую, гішпанскую, італійскую, турэцкую і польскую мовы і пашырылі іх у замежнай аўдыторыі, як чарговы доказ расейскай агрэсыі ва Украіне. Відэа [EN, DE, FR, ES, IT, TR, PL subs]:
Пераклад Дзяніса Івашына
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа