• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Аматары Airsoft з Казахстана ваююць на Данбасе ў складзе бандфармаваньняў

    on 2015-09-23 | 1 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • ua
    • en
    • bg

    У выніку новага OSINT-расьледаваньня каманда InformNapalm.org выявіла доказы ўдзелу “дзікіх гусей” і аматараў Airsoft’a з Казахстана ў складзе незаконных збройных фармаваньняў “ЛНР/ДНР”, якія дзейнічаюць на акупаваных тэрыторыях Данбаса.

    Airsoft (Страйкбол), баявыя рэканструкцыі і іншыя вайскова-спартыўныя гульні, якія забясьпечваюць усплёск адрэналіну ейным удзельнікам, за апошнія 5 гадоў хутка набралі сваю папулярнасьць у краінах колішняга Савецкага Саюза. Экіпіроўка, якая выкарыстоўваецца гульцамі,  рыштунак і зброя шмат у чым падобная да рэальнай. Але часам, аматарам адрэналіну не дастаткова толькі бяскрыўднай перастрэлкі шарыкамі, некаторыя гульцы, якія маюць досьвед вайсковай службы і падрыхтоўкі, часам выкарыстоўваюць свае навыкі і ў рэальных збройных канфліктах. Ня ёсьць таямніцаю тое, што шматлікія расейскія вайскова-патрыятычныя клюбы сталіся крыніцаю вярбоўкі “дабраахвотнікаў”, якія накіроўваюцца на ўкраінскі Данбас. Расейскія спэцслужбы зазналі недахоп страйкбалістаў з РФ і ў пошуку новага гарматнага мяса яны завіталі да суседзяў.

    У гэтым расьледаваньні прадстаўлены наглядны прыклад таго, як людзі, што прафэсыйна займаюцца airsoft, патрапляюць у шэрагі НЗФ, у прыватнасьці, гаворка пойдзе пра наяўнасьць “страйкбалістаў” з паўднёвай сталіцы Казахстана ў шэрагах бандфармаваньняў “ЛНР”.

    У працэсе пошуку і ідэнтыфікацыі баявікоў “наваросіі”, быў выяўлены жыхар гораду Алма-Аты Іван Жукоўскі (архіў на профіль: https://archive.is/wl9FJ, архіў на фотаальбом: https://archive.is/VCmfL, архіў на кантакты: https://archive.is/uDDLm). На першы погляд, у профілі Жукоўскага няма нічога характэрнага – у 2009 годзе скончыў вайсковую службу, з 2013 году захапляецца airsoft, пра што сьведчаць шматлікія фатаздымкі з палявых збораў страйкбалістаў.

    12041725_1504575889854883_86438865_n

     

    12030929_1504575903188215_1299111634_n

    11998286_1504575906521548_1064107374_n

    12021978_1504575883188217_771138839_n

    12033679_1504575896521549_343627511_n12026499_1504575893188216_32437332_n

     

    Падчас вывучэньня стужкі профілю старонкі Івана Жукоўскага, былі выяўленыя шэраг цікавых запісаў, напрыклад:

    • Рэпост з 25 красавіка 2015 году арыгінала з 4 лютага 2015 году паведамленьня яшчэ аднаго казаха (грамадзяніна Казахстана), які быў зафіксаваны на акупаванай тэрыторыі Данецкае вобласьці – Цімура Кавальскага (архіў на профіль: https://archive.is/pyQPz, архіў на фотаальбом https://archive.is/rCm3O, архіў на кантакты: https://archive.is/JEljX), “які згубіў” інфармацыю пра свае грамадзянства Казахстана, якую, ўсё ж, можна знайсьці ў арыгінале ў базе дадзеных тэрарыстаў і вайсковых злачынцаў Цэнтра “Міратворац”.

    Screenshot003

    12041245_867342690045268_371634332_o

     

    • Запіс на сьцяне з 14.09.2015 году “Нечакана… Вадзім Самойлаў (“Агата Крысты”)”, у якім фігуруе фатаздымак Жукоўскага з Вадзімам Самойлавым з гурту “Агата Крысты”. Адразу ж зазначым, што гэта не звычайная сустрэча фаната з салістам улюбёнага гурту ў Казахстане, як можа здацца на першы погляд – 13 верасьня 2015 году Вадзім Самойлаў прысутнічаў на 220-годзьдзі гораду Луганска, глядзіце – “Артысты з РФ, ЛНР і Ірляндыі сабралі тысячы чалавек на канцэрт у гонар 220-годзьдзя Луганска (ФОТА+ВІДЭА)”, ну а фота Жукоўскага з Самойлавым было зробленае каля Луганскага акадэмічнага тэатру.

    12047561_1504575899854882_1475564365_n Screenshot001 12018690_1504575969854875_400665792_o

    Сярод сяброўскіх кантактаў Івана Жукоўскага быў выяўлены яшчэ адзін аматар страйкболу Андрэй Караткоў (архіў на профіль: https://archive.is/Pi359, архіў на фотаальбом: https://archive.is/kZ8Y6, архіў на кантакты: https://archive.is/rf63g, у сацсеціве “Аднаклясьнікі” https://archive.is/RzmdN), які таксама знаходзіцца на акупаванай тэрыторыі Луганскае вобласьці і хаваецца пад псэўданімам Андрэ Андрэявіч (архіў на профіль: https://archive.is/bOptq, архіў на фотаальбом: https://archive.is/q5RMx, архіў на контакты: https://archive.is/aQutq)

    Screenshot12021797_1504575886521550_1546260312_n12016443_1504575916521547_1407402837_n

    Андрэй Караткоў, як і Іван Жукоўскі, таксама зьяўляецца ўдзельнікам страйкбольнага клюбу.

    12025388_1504575876521551_1455050431_n12023214_1504575959854876_1654187205_n

    У альбоме Андрэя Караткова шмат супольных фатаздымкаў з Іванам Жукоўскім, паводле якіх можна вызначыць час іхнага знаходжаньня на тэрыторыі Украіны ў складзе незаконных збройных фармаваньняў – з пачатку 2015 году. Сярод фатаздымкаў Караткова ёсьць сэрыя фота з 9 траўня 2015 году на плошчы гораду Луганска. Таксама адметным ёсьць фатаздымак з 21 ліпеня 2015 году на тле БМП з тактычным знакам “4 брыгады збройных сілаў ЛНР”.

    11998144_1504575879854884_51599925_n12048565_1504575943188211_782833106_n12032311_1504575966521542_1955686881_n12053370_1504575953188210_68379457_n

    12026661_1504575949854877_840557446_n

    12007096_1504575946521544_34140283_n12033611_1504575963188209_349902964_n

    12016612_1504575956521543_1261097810_n

    Нагадаем, што ў Астане ўжо быў прысуджаны да пяці гадоў калёніі строгага рэжыму грамадзянін Казахстана Яўгена Удавенка за ўдзел у іншаземных збройных канфліктах. Яшчэ два жыхары Кустанайскае вобласьці былі арыштаваныя, гл. “Арыштаваныя два жыхары нашае вобласьці, якія ваявалі ў шэрагах “апалчэнцаў” ва Украіне”.

    Спадзяемся, што інфармацыя, якую мы падаем, будзе цікавая сьледчым ворганам рэспублікі Казахстан і паслужыць падставаю для пачатку крымінальных справаў у дачыненьні да так званых “дзікіх гусей”. Разам з гэтым хацелі б звярнуць увагу сілавых структураў Казахстана на страйкбольныя клюбы, ў якіх, верагодна, і адбываецца вярбоўка грамадзянаў для ўдзелу ў збройных канфліктах на тэрыторыі іншых дзяржаваў.

    Аўтар OSINT-расьледаваньня Victory Krm (krmvictory).

    (с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

     

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    One Response to “Аматары Airsoft з Казахстана ваююць на Данбасе ў складзе бандфармаваньняў”

    1. 2015-12-10

      Дабраахвотніцкі рэзэрв ГРУ РФ для вайсковых канфліктаў за мяжой - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] грамадзкіх арганізацыяў (казацтва, вэтэранскія саюзы, вайскова-патрыятычныя клюбы і іншыя супольнасьці), якія маюць легальную […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.