• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Дабраахвотніцкі рэзэрв ГРУ РФ для вайсковых канфліктаў за мяжой

    on 2015-10-19 | 0 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Навіны | Падзеі | Палітыка | Факты ўварваньня
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • ua
    • pl
    • en
    • bg
    • sv

    Гэты матар’ял мы рыхтавалі з 27 верасьня і, нягледзячы на ​​тое, што з гэтага часу шматлікія СМІ падалі факт адкрыцьця памятнай шыльды баявіку, забітага на Данбасе, ніхто зь іх дагэтуль не раскрыў сутнасьць праблематыкі і не разгледзеў схему, паводле якой маладыя людзі з Алтаю трапляюць у НЗФ “наваросіі”.


    Каманда InformNapalm.org у сваіх OSINT-расьледаваньнях выяўляе ня толькі вайсковы чыньнік расейскае агрэсыі, але й іншыя дапаможныя сілы, якія з заахвочваньня Крамлю ўцягнутыя ў вайну на Данбасе.
    Тэма расейскіх «дабраахвотнікаў», якія знаходзяцца на Усходзе Украіны, асьвятлялася ўжо неаднаразова. Вядома, што большасць з «дабраахвотнікаў-апалчэнцаў», якія ваююць на Данбасе, трапляюць у зону канфлікту цэнтралізавана, досыць часта яны ёсьць прадстаўнікамі разнастайных грамадзкіх арганізацыяў (казацтва, вэтэранскія саюзы, вайскова-патрыятычныя клюбы і іншыя супольнасьці), якія маюць легальную рэгістрацыю і статус у РФ і зьяўляюцца асноўнай пляцоўкай для вярбоўкі расейскімі спэцслужбамі гарматнага мяса для замежных вайсковых апэрацыяў.
    У гэтым матар’яле хочам зьвярнуць увагу на алтайскую філію т.зв. міжрэгіянальнай грамадзкай патрыятычнай арганізацыі «Дабраахвотнікі», якая была створаная ў 2014 годзе. Адным з асноўных напрамкаў МГПА «Дабраахвотнікі» зьяўляецца «патрыятычная праца з моладзьдзю»,   больш дакладна – прыцягненьне моладзі ў шэрагі баявікоў. Паралельна з гэтым арганізацыя працуе зь сем’ямі забітых на Данбасе «дабраахвотнікаў» і параненымі, якія вярнуліся з вайны, у тым ліку дзякуючы сваім сувязям з вайскова-мэдычнымі ўстановамі Расеі, у якіх лякуюць бандытаў, якія выжылі і вярнуліся цэлымі (або не зусім) з украінскага Данбаса.
    Старшынёю рады МГПА «Дабраахвотнікі» зьяўляецца Аляксандар Ілюценка з Навасібірска, пазыўны гэтага баявіка – “Палестынец“. Адное з апошніх мерапрыемстваў арганізацыі было 26 верасьня 2015 году ў сяле Азяркі Алтайскага краю, дзе адбылася прэзэнтацыя мэмарыяльнай шыльды ў гонар мясцовага жыхара Івана Каралькова (1989 нараджэньня, пазыўны «Цар»), зьнішчанага 28 студзеня 2015 году ў раёне Дэбальцава (глядзіце відэа) . Ініцыятары ўсталяваньня шыльды – рэгіянальная Барнаўльская арганізацыя вэтэранаў Аўганістана і іншых лякальных войнаў, алтайскія дабраахвотнікі “наваросіі”, прафсаюз “”Салідарнасьць” імя П.Сталыпіна” і ягоны старшыня Андрэй Маевіч.

    222222222222

    1111111111

    Гэта не адзіны Барнаўльскі «дабраахвотнік», якога накіраваў Маевіч і ягоныя куратары з ГРУ на немінучую сьмерць ва Украіну. Яшчэ як мінімум 7 мясцовых баявікоў вярнуліся на радзіму ў якасьці грузу 200:

    – Канстантын Русакоў, 1957 году нараджэньня. Колішні дэпутат Алтайскага Краявога Закандаўчага Схода, выкладчык АлтДУ, кандыдат гістарычных навук. Баявік бандпадразьдзяленьня «Лавіна»;

    – Аляксандар Баравінскі, 1980 году нараджэньня. Вэтэран баявых дзеяньняў у Чачэніі, працаваў у ААТ «РЖД». Баявік бандпадразьдзяленьня «Лавіна»;

    – Сяргей Кертэль, 1976 году нараджэньня. Вэтэран баявых дзеяньняў у Чачэніі, служыў у батальёне «Тыгр» ГУУС Алтайскага краю, пазыўны «Дырэктар». Баявік бандпадразьдзяленьня «Восток» (рас.), пазыўны «Чэрчыль»;

    – Васіль Ткачоў, 1968 году нараджэньня. Меў пазыўны «Алтай», служыў у “апалчэньні” “казакоў”;

    – Аляксандар Усаў, 1992 году нараджэньня. Баявік інтэрнацыянальнай брыгады;

    – Ігар Антонаў, падпалкоўнік запасу, працаваў юрыстам у саюзе вэтэранаў Аўганістана Алтайскага краю, удзельнік баявых дзеяньняў у Аўганістане;

    – Дзяніс Сухараў, 1978 году нараджэньня. Вэтэран баявых дзеяньняў у Чачэніі. Меў пазыўны «Сухар», баявік бандпадразьдзяленьня “Суть времени” (рас.), батальён “Восток”.

    vk 8 -

    Пад кіраўніцтвам таго ж Маевіча ў чэрвені гэтага году ў Барнаўле адбылося ўзнагароджаньне 35 «апалчэнцаў-дабраахвотнікаў» з Алтайскага краю, якія ваявалі на Усходзе Украіны і якім далі «нумарныя» мэдалькі «Абаронцу Наваросіі».

    33333333333333

    Каманда InformNapalm ідэнтыфікавала шэраг барнаўльскіх «дабраахвотнікаў», таксама паспрабавала вызначыць схему, паводле якой яны трапляюць у НЗФ «наваросіі». У выніку вывучэньня й аналізу наяўнай інфармацыі былі выяўленыя:

    1. Анар Байрамаў (архіў фотаальбому, архіў кантактаў) – 01.01.1993 г.н., мейсца жыхарства – Барнаўл. Маюцца наступныя запісы пра вайсковую службу:

    2011-2012 гг. – в/ч 88612, артылерыйскі вышкал, Каломна, Маскоўская вобл.;

    2013-2014 гг.- в/ч 22316, 32-я АМСБр, Навасібірская вобласьць, г. Шылава (гэтае злучэньне неаднаразова было зафіксаванае ў кантэксце акупацыі Крыма і вайны на Данбасе);

    2014-2015 гг. – 10-я брыгада спэцпрыначэньня ГРУ ГШ, в/ч 51532, Краснадарскі край, г. Гарачы Ключ (брыгада СпН таксама была зафіксаваная ва Украіне).

    Байрамаў мае цікавую вайсковую біяграфію, але ў альбомах профіляў, практычна, няма фатаздымкаў, якія адлюстроўваюць ягоную вайсковую служу падчас вышкала і ў 32-й брыгадзе, ёсьць толькі кадар з таварышамі ў службе з жніўня 2014 году зь сьвяжуткімі мэдалькамі “За вяртаньне Крыма” у сацсеціве “ok.ru”.

    ok 7 августа 2014

    vk prof ok prof vk prof -

    Цалкам магчыма, Байрамаў хлусіць у запісе пра службе ў 10-й брыгадзе спэцназу ГРУ, але ў ягоным профілі “ok.ru” сярод фатаздымкаў з кастрычніка 2014 году ёсьць некалькі цікавых фота, у  якіх разам з Айнарам у намёце (пазначаны чырвонаю стрэлкай) пазуюць некалькі маладых людзей у формах “горка” і цяльняшках, якія звычайна маюць расейскія дэсантнікі або спэцназаўцы.

    Заўвага: варта зазначыць, што фота з гэтай жа сэрыі можа знайсьці і ў іншага алтайскага “дабраахвотніка”, Кірыла Гейста (пазначаны сіняй стрэлкай), менавіта гэты фатаздымак шмат што тлумачыць, у тым ліку вышэйзгаданы запіс пра прыналежнасьць Байрамава да 10-й брыгады спэцназу. Аналіз гэтага фатаздымку пададзены ніжэй.

    333333333---- - Copy

     111111-- 22222222-----

    Сярод іншых фатаздымкаў Байрамава ёсьць багата фота з Алтаю з “баявымі таварышамі” з Данбаса, таксама фота ўзнагароджаньня вышэйзгаданай мэдалькай “Абаронцу Наваросіі».

    44444444-----

    vk 2 vk 3vk 8 vk 9

    1. Кірыл Гейст (архіў фотаальбома, архіў кантактаў) – 01.10.1990 г.н., г.Зарынск Алтайскага краю, мейсца жыхарства Барнаўл. Запісы, як і фатаздымкі, што сьведчаць пра вайсковую службе, у профілі Гейста няма (верагодна наўмысна схаваныя), але ёсьць выключэньне: фатаздымак, выкладзены 30 кастрычніка 2014 году, у якім разам з Гейстам (пазначаны сіняй стрэлкай) пазуюць некалькі маладых людзей у цяльняшках, у тым ліку наш першы фігурант, Байрамаў (пазначаны чырвонай стрэлкай). Цікавыя і іншыя асаблівасьці, зьвязаныя з гэтым фатаздымкам, напрыклад, камэнтар “бацькі-настаўніка” з алтайскае філіі МГПА «Дабраахвотнікі» Андрэя Маевіча: “Ня бачу Дзімана?? Мабыць плоў гатаваў у гэты час!”, і, вядома ж, геатэг – “Гарачы Ключ”.

    Заўвага: нагадваем, што паблізу н.п. Гарачы Ключ, Молькіна Растоўскае вобласьці дысьлякуецца 10-я асобная брыгада спэцыяльнага прызначэньня (10-я АБрСпН) Галоўнага выведвальнага ўпраўленьня Гэнэральнага штабу ЗС РФ. Там жа разгорнутыя некалькі палявых лягероў, палігонаў і стрэльбішчаў. У тым ліку ў раёне н.п. Псекупс знаходзіцца трэнавальны лягер, які расейскае вайсковае камандаваньне выкарыстоўвае для падрыхтоўкі “дабраахвотнікаў”, якіх потым перакідвае на Данбас. Глядзіце ранейшыя матар’ялы informnapalm.org:

    • Расея – спонсар міжнароднага тэрарызму: лягеры падрыхтоўкі баявікоў на расейскай тэрыторыі і групоўкі “сілаў уварваньня” – 44 гадовы “дабраахвотнік” Юры Буцятаў з Далёкага Усходу праходзіць падрыхтоўку на палігоне ў Гарачым Ключы;
    • “Шел казак куда-то вдаль. На груди быда медаль” (рас., з жартаўлівага вершу пра “ражаных” казакоў). Расейскае казацтва, як дзеючы рэзэрв МА РФ – “казакі” падчас вайскова-палявых збораў на вайсковым палігоне МА РФ у пасёлку Молькіна.

    vk 10 - Copy

    vk 10 - - -

    vk prof od prof

    Сярод іншых фатаздымкаў Гейста ёсьць шэраг фота з Алтаю з супольных мерапрыемстваў з “баявымі таварышамі” з Данбаса, пра якіх было пазначанае вышэй, у тым ліку зь фігурантам №1 – Байрамавым, таксама Іванам Пахомавым (пазначаны зялёнай стрэлкай) і Давідам Басілашвілі (пазначаны жоўтай стрэлкай) – пра іх мы пагаворым ніжэй, – а таксама з “бацькам” МГПА «Дабраахвотнікі» Андрэем Маевічам (пазначаны чорнай стрэлкай).

    vk 3 vk 5 vk 8 vk 7

    ok otpusk v rostove 8 августа 2014 vk 4vk 6 vk 9

    1. Іван Пахомаў (архіў фотаальбому, архіў кантактаў) – 16.11.1990 г.н., мейсца жыхарства – Барнаўл. Запісаў, як і фатаздымкаў з вайсковай службы, у профілі Пахомава няшмат (верагодна, у 2013-2014 гадох служыў у ПДВ), але, у адрозненьне ад іншых “баявых таварышаў” з Данбаса, Іван наважыўся выкласьці фатаздымкі, зробленыя ў зоне баявых дзеяньняў на Усходзе Украіны, частка зь якіх выкладзеная на ягонай старонцы ў сацсеціве “ru”. Сярод іх – фатаздымак Пахомава з расейскім прапагандыстам тэлеканалу “Расея”, аўтарам тэлерэпартажаў з сэрыі “Спэцыяльны карэспандэнт” Аляксандрам Бузаладзэ (пазначаны ружовым квадратам), які выкладзены ў красавіку 2015 году. Пахомаў яшчэ ў лістападзе 2014 году быў выяўлены праз Цэнтар “Міратворац” і ўнесены ў базу дадзеных тэрарыстаў “Чысьцец“.

    Заўвага: у красавіку 2015 году на тэлеканале “Расея” трансьляваўся прапагандысцкі фільм А.Бузаладзэ “Кляшчы” пра сытуацыю на Наваазоўскім напрамку і ў Шырокіна. Паводле  фатаздымкаў Пахомава, датаў іхнае публікацыі, камэнтароў і геатэгаў да іх, у кастрычніку 2014 – траўні 2015 году ён знаходзіўся ў раёне Шырокіна.

    buzaaaaaaaa

    vk prof ok profchistilishe

     

    vk 9  vk 4

    ok 20 - - -ok 20 - -

    ok 20 april ok 20 april.jpg -ok 20 --------------

    vk 1ok 23 мая 1ok 23 мая 2

     Сярод іншых фатаздымкаў Пахомава ёсьць шэраг фота з Алтаю, на якіх ён пазуе разам з “баявымі таварышамі” з Данбасу, пра што ўжо згадвалася вышэй, у тым ліку фатаздымкі зь фігурантамі гэтага расьледаваньня – Басілашвілі і Байрамавым.

    Цікавыя таксама фатаздымкі “летніх збораў 2015”, якія адбываліся, відаць па ўсім, на Алтаі, і якія сьведчаць пра тое, што “дабраахвотнікаў” на стрэльбішчы навучаюць кадравыя расейскія вайскоўцы. На адным з гэтых фатаздымкаў Пахомаў пазуе з найноўшай снайпэрскай вінтоўкай “СВД-С”.

    vk 5 -vk 5

     

    ok 24 april ok 28 июня -

    ok 28 июня - 2ok 7 июня -------------------------

    1. Давіт Басілашвілі (архіў фотаальбому, архіў кантактаў) – 19.02.1993 г.н., мейсца жыхарства – Барнаўл. Балярун і няўдаха Басілашвілі, якому не атрымалася стаць другім “Цыскарыдзэ” (навучаўся ў Алтайскім краявым каледжы культуры) – пайшоў у баявікі. У адрозьненьне ад сваіх “баявых таварышаў” мае небагата інфармацыі і фатаздымкаў, але цалкам дастаткова й таго, што ёсьць, тым больш, што ён часта трапляе на відэа і фатаздымкі іншых фігурантаў. Больш за тое, Басілашвілі, паводле першапачатковай інфармацыі informnapalm, яшчэ ў сакавіку 2015 году быў ідэнтыфікаваны праз цэнтар “Міратворац” і ўнесены ў базу дадзеных тэрарыстаў “Чысьцец“.

    vk 1vk 2

    vk 3 mirotvorecvk profok prof
    Усіх вышэйпералічаных фігурантаў аб’ядноўвае адзіны супольны фактар – яны зьяўляюцца  “дабраахвотніцкім рэзэрвам” расейскіх спэцслужбаў і маюць шэраг агульных рысаў:

    • нядаўна праходзілі тэрміновую службу ў ЗС РФ, адпаведна, маюць належную падрыхтоўку і досьвед;
    • зьяўляюцца чальцамі Барнаульскае філіі МГПА «Дабраахвотнікі», дзе яны былі завэрбаваныя ў баявікі;
    • усе праходзілі перадданбаскую стажыроўку на базе 10-й брыгады спэцназу ГРУ;
    • прыблізна ў адзін і той жа час знаходзіліся ў зоне баявых дзеяньняў на Усходзе Украіны.

    Аўтар OSINT-расьледаваньня – Іраклі Камахідзэ.

    (с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.