• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Аналіз дакумантаў «МГБ ДНР» і СММ АБСЭ: узбраеньне й тэхніка РФ на Данбасе

on 2016-08-01 | 0 Comment | Hacker | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg

Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm зьдзейсьнілі ідэнтыфікацыю расейскай тэхнікі й узбраеньня з калібрам больш за 100 мм, якое выкарыстоўваюць баявікі «ДНР». Ідэнтыфікацыя зробленая на падставе здымкаў, атрыманых з электронных паштовых скрыняў «МГБ ДНР» і дакумантаў так званай «1-й асобнай мотастралковай брыгады ДНР», у якіх фігуравалі фатаздымкі сэрыйных нумароў тэхнікі й зброі (1-я АМСБр «ДНР», в/ч 08801, мейсца дысьлякацыі пас. Камсамольскае Данецкае вобласьці, тэрыторыя колішняй ПМК-106 і базы АПЗ (“ОРС”, рас.).

  • Зыходныя дадзеныя

    Зыходныя дадзеныя для аналізу супольнасьць InformNapalm атрымала ад цэнтру «Міратворац». 27 ліпеня 2016 г. супрацоўнікі цэнтру зрабілі справаздачу пра пасьпяховую апэрацыю «Гейша», у выніку якой былі ідэнтыфікаваныя больш за 50 баявікоў так званага «1-га армейскага корпуса ДНР» расейска-тэрарыстычных войскаў, а таксама было раскрытае сеціва інфарматараў на тэрыторыях, падкантрольных Украіне. Арганізатарам гэтага сеціва зьяўляецца супрацоўніца «МГБ ДНР» Алена Гейшторава, якая займалася зборам дадзеных пра склад, персоўваньні й дысьлякацыю падразьдзяленьняў ЗСУ, якія яна перадавала расейскаму вайсковаму камандаваньню.

    У адной з паштовых скрыняў «МГБ ДНР», доступ да якой супрацоўнікі «Міратворца» атрымалі дзякуючы нядбаласьці Гейшторавай, і былі выяўленыя дакуманты «1-й асобнай мотастралковай брыгады ДНР», сярод якіх маюцца і фатаздымкі сэрыйных нумароў тэхнікі й узбраеньня з калібрам больш за 100 мм, адведзенага паводле Менскіх пагадненьняў. Здымкі былі перададзеныя валянтэрам InformNapalm дзеля аналізу й публікацыі.

Аналіз інфармацыі

Адведзеная тэхніка маецца ва ўзбраеньні «1-й АМСБр». Адказны за тэхніку і артылерыйскае ўзбраенне – начальнік артылерыі «брыгады», маёр П.Белапашанцаў. Дакладнае мейсцазнаходжаньне базы захоўваньня вызначанае дзякуючы адмыслоўцу у геалякацыі surpher: база знаходзіцца ў ваколіцах населенага пункту Ульянаўскае Данецкае вобласьці.

Нагадаем, што ў лістападзе 2015 году валянтэры InformNapalm таксама фіксавалі схаваныя ад прадстаўнікоў маніторынгавай місыі АБСЭ самаходныя гаўбіцы 2С1 «Гвазьдзіка» пазначанай «брыгады» у населеным пункце Пятроўскае.

Падчас аналізу фатаздымкаў з паштовай скрыні «МГБ ДНР» былі выяўленыя:

4 баявыя машыны РСЗВ «Град» БМ-21 на базе «Урал-375Д» – выдатны стан лакафарбавага пакрыцьця, новыя шыны, тэхніка ўкамплектаваная каркасам і маскавальнай сеткай, маюцца чахлы для краткаў радыятару:

  • БМ-21 № 8056 – капітальны рамонт зроблены ў 1992 годзе;
  • БМ-21 № 2119 – капітальны рамонт зроблены ў 1992 годзе;
  • БМ-21 № 5139 – капітальны рамонт зроблены ў 1983 годзе;
  • БМ-21 № РГ5073И.

1234567

5 самаходных артылерыйскіх установак 2С1 «Гвазьдзіка» – выдатны стан апорных каткоў і пярэдніх вядучых колаў, мінімальны нагар ля выкідной трубы:

  • 2С1 № 979183 – 1989 году выпуску;
  • 2С1 № 971109 – 1981 году выпуску;
  • 2С1 № 975218 – 1985 году выпуску;
  • 2С1 № 8904018 – 1989 году выпуску;
  • 2С1 № 976218 – 1986 году выпуску.

9101112131415161718

2 супрацьтанкавыя гарматы МТ-12 «Рапіра» – выдатны стан лакафарбавага пакрыцьця, маюцца пазначэньні пра праходжаньне капітальнага рамонту й сьляды кансэрвацыі:

  • МТ-12 № 04165 – 1974 году выпуску, раскансэрваваная з базы захоўваньня ўзбраеньня й тэхнікі, другая катэгорыя;
  • МТ-12 № 03229 – 1973 году выпуску, раскансэрваваная з базы захоўваньня ўзбраеньня й тэхнікі, другая катэгорыя, капітальны рамонт зроблены ў студзені 1994 году.

19202122

Аналіз расейскага рэпартажу пра працу СММ АБСЭ

Апроч геалякацыі базы захоўваньня адведзенае тэхнікі, карыстальнік surpher перадаў для вывучэньня спасылку на відэарэпартаж расейскага прапагандысцкага каналу, зроблены на базе ў населеным пункце Ульянаўскае. Рэпартаж прысьвечаны прыезду спэцыялістаў СММ АБСЭ на базу для пераверкі сэрыйных нумароў тэхнікі. Цікава, што ў кадрах відэа фігуруюць два цягачы «Урал-4320» з дызельным рухавіком ЯМЗ-238 (іх адметнаю асаблівасьцю ёсьць тое, што паветраны фільтар усталяваны на правым крыле і падоўжаны маторны адсек). Сэрыйная вытворчасьць гэтай мадыфікацыі была пачатая ў 1994 годзе, ва ўзбраеньні Украіны падобнай тэхнікі няма.

Selection_159

Таксама прыцягвае ўвагу кадар, у якім зафіксаваны нататнік супрацоўніку АБСЭ. У ягоных запісах фігуруюць сэрыйныя нумары супрацьтанкавых гарматаў 2А29 №04165 і №03229, якія супадаюць з нумарамі гарматаў з паштовае скрыні «МГБ ДНР». Таксама ў нататніку пазначаны сэрыйны нумар САУ 2С1 «Гвазьдзіка» 978294, якога раней у дакумантах не было.

Selection_163

Яшчэ адным цікавым момантам ёсьць факт падмены расейска-тэрарыстычнымі войскамі САУ 2С1 «Гвазьдзіка» з бартавым нумарам 416. Аналягічныя інцыдэнты з падменай тэхнікі й разыходжаньнямі сэрыйных нумароў неаднойчы фіксавалі назіральнікі місіі АБСЭ (1, 2, 3).

  • Вытрымкі з справаздачаў СММ АБСЭ

    «СММ таксама наведала чатыры мейсцы захоўваньня цяжкіх узбраеньняў «ДНР», якія адпавядалі лініі адводу. У двух мейсцах СММ пабачыла, што ўся зброя ёсьць у наяўнасьці. У трэйцім мейсцы захоўваньня СММ канстатуе адсутнасьць 5 мінамётаў (120-мм РМ-28). У чацвертым мейсцы СММ пабачыла, што сэрыйныя нумары на 3 гаўбіцах (122-мм Д-30) не адпавядаюць зарэгістраваным раней нумарам, і 1 супрацьтанкавае гарматы (100-мм МТ-12 “Рапіра”) не было. Да пятага мейсца захоўваньня СММ не атрымала доступ».

    «СММ яшчэ раз наведала чатыры мейсцы сталага захоўваньня ўзбраеньня «ДНР», якія адпавядаюць лініі адводу. У трох з гэтых мейсцаў СММ канстатуе наяўнасьць усяго зарэгістраванага раней узбраеньня. У чацьвертым мейсцы колькасьць узбраеньня адпавядала інвэнтарным сьпісам, аднак была выяўленая неадпаведнасьць сэрыйных нумароў узбраеньня ў сьпісах і ў мейсцах захоўваньня».

    «СММ паноўна наведала тры сталыя мейсцы захоўваньня ўзбраеньня «ДНР», якія адпавядаюць лініям адводу. У адным мейсцы СММ адзначыла наяўнасьць усяго запісанага раней узбраеньня. У другім мейсцы назіральнікі СММ зафіксавалі адсутнасьць двух зарэгістраваных раней АБТ (асноўны баявы танк) і запісалі сэрыйныя нумары двух дадатковых АБТ. У трэйцім мейсцы СММ адзначыла адсутнасьць аднаго зарэгістраванага раней АБТ і запісала сэрыйны нумар аднаго дадатковага АБТ».

Выснова

Падчас расьледаваньня, зьдзейсьненага на падставе зыходных дадзеных зь некалькіх крыніцаў (фатаздымкі з электроннай паштовай скрыні «МГБ ДНР» і відэафіксацыя працы СММ АБСЭ), былі пацьверджаныя факты неаднаразовага ўтойваньня й падмены аб’яднанымі расейска-тэрарыстычнымі войскамі ўзбраеньня з калібрам звыш 100 мм, а таксама выкарыстаньня тэхнікі, якой ніколі не было ва ўзбраеньні ЗСУ. Гэтыя факты чарговага разу дэманструюць галоўную ролю Расейскай Фэдэрацыі, як у пастаўках узбраеньня для баявікоў, гэтак і ў парушэньні Менскіх дамоўленасьцей.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 45147 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

July 2022
M T W T F S S
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.