• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Антытэрарыстычная аперацыя ва Украіне. Зводкі па стане на 13 жніўня 2014

    on 2014-08-14 | 2 Comments | Навіны | Штодзённыя зводы Print This Post Print This Post

    130814map

    Пралог

    Калі хто-то лічыць нас скептыкамі і бачыць у нашых зводках вялікую долю песімізму, то ён памыляецца — усё нашмат горш, чым мы пішам, але тым не менш, мы намагаемся максімальна сапраўдна трымацца мяжы інфармаванасці і апатычнай панікі 😉

    Саладжавыя серэнады аб перабольшанні ў перамогах патрэбныя толькі дзяўчатам і вясельным генералам, што назіраюць за дзействам з далёкага балкона, а не непасрэдным удзельнікам крывавага спектакля. Наша сіла ў праўдзе, менавіта таму пасля кожнай зводкі мы атрымліваем зваротную сувязь з людзьмі з перадавой і мірнымі грамадзянамі, якія знаходзяцца ў зоне баявых дзеянняў. Такая сувязь вельмі важлівая для ўдакладнення і верыфікацыі інфармацыі. Мы не прэтэндуем на ісціну ў апошняй інстанцыі, але імкнемся да максімальнай дакладнасці, наколькі гэта магчыма ў сапраўдных умовах. Аператыўнасць і аб’ектыўнасць — вось наш дэвіз.

    Ход АТА

    Па выніках 13-га жніўня сітуацыя на франтах значна пагоршылася. Мінулай ноччу тэрарыстамі з артылерыйскіх сістэм быў нанесены ўдар па сілах АТА ў раёне Вуглягорска, тым самым быў сорваны наступ украінскіх войскаў на Горлаўку і Макееўку. Цікава, што ў сваіх зводках ДНР прадставіла гэты ўдар, як карную аперацыю “хунты”. Падтасоўка звестак, якой займаюцца прарасейскія тэрарысты ў спробе клішавання свядомасці мірнага насельніцтва, выклікае нямы папрок: чаму іх прэс-цэнтр працуе больш аператыўна і зладжана, чым прэс-цэнтр АТА?

    Па пакуль неправеранай інфармацыі, у раёне Ілавайска частка сіл АТА трапіла ў акружэнне. Інфармацыя правяраецца, але мы не выключаем яе дакладнасць, так як абстаноўка вельмі крытычная.

    Мы скептычна ставімся да паведамленняў пра тое, што баявікі рыхтуюць прарыў з Горлаўкі ў бок Данецка. Гэта ім пакуль ні да чаго, улічваючы, што ў апошні час у Горлаўку была пастаўлена вялікая колькасць зброі, уключаючы РСЗА. А вось контрудар па Краматорску і Дружкоўке цалкам можа быць нанесены. Таксама баявікі вядуць ўтоеную падрыхтоўку ўдару ў раён Дэбальцэва і плануюць адначасова з ударам з Горлаўкі ўзяць у акружэнне групу ўкраінскіх войскаў, якая вядзе наступ на Горлаўку з усходу.

    Задамося рытарычным пытаннем: ці разглядала камандаванне АТА варыянт развіцця наступлення баявікоў на Арцёмаўск праз с.Кодэм ці наступ на Дэбальцэва праз Светладарск з Горлаўкіа? Гэты момант варта разгледзець асобна, але мы пакуль возьмем аператыўную паўзу і дамо магчымасць падумаць ўсім, каго гэта датычыцца.

    Таксама мінулай ноччу адбылася артылерыйская дуэль непадалёк ад Славянасербска. Сілы АТА нанеслі ўдар з РСЗА па меркаванням у месца дыслакацыі ГРАДа баявікоў, але мяркуючы па тым, што гэты ГРАД працягваў наносіць ўдары ў бок групоўкі войскаў АТА на поўначы Луганска, то завяршыць справу да канца ім не ўдалося.

    Пачаўся контрудар тэрарыстаў у бок Міўсінска і Саўра-Магілы. Таксама назіраецца разведка боем, падчас якой баявікі, выкарыстоўваючы 4 адзінкі бронетэхнікі, праводзяць пробны ўдар з боку Антрацыта і Ровенек ў бок Саўра-Магілы. Асноўныя сілы тэрарыстаў, хутчэй за ўсё, пойдуць з Снежнага праз Мануйлаўку і Пятроўск. Гэтая выснова зроблена пасля атрымання інфармацыі аб прыбыцці ў Снежнае значнага падмацавання ў выглядзе бронетэхнікі і жывой сілы. Па аператыўнай інфармацыі ў горад прыбыла да 40 Камазаў баявікоў. Што тычыцца Міўсінска, то тэрарысты змаглі ўзяць цэнтр горада пад свой кантроль і працягваюць баі з сіламі АТА на паўднёвых ўскраінах. Наступ на Чырвоны Промень з паўночнага захаду, хоць і мог бы вырашыць праблему Чырвонага Променя і Міўсінска, але пакуль поспехам не ўвянчалася. У раёне 16.00 паступіла дадатковая інфармацыя, што калона з больш чым 100 адзінак расейскай ваеннай тэхнікі зайшла праз с.Дуброўка (непадалёк ад Куйбышава) ва Украіну. Калона рухалася ў бок Снежнага. Таксама ў першай палове дня назіраецца поўная адсутнасць сувязі ў Снежным і Торезе. Магчыма, вялося глушэння сігналу для прыкрыцця перакідання значных сіл баявікоў у раён Снежнага. Варта адзначыць, што па калоне тэхнікі ў Снежным быў нанесены авіяўдар ўкраінскіх ВПС. У выніку чаго быў знішчаны 1 БТР і 2 Урала баявікоў. Пры гэтым тэрарысты абстралялі самалёт з ПЗРК, але ён выпусціў цеплавыя пасткі і пайшоў з пад абстрэлу. Тактыка авіяцыйнага знішчэння калон тэрарыстаў дае пазітыўныя вынікі, але пакуль яшчэ вельмі слаба прымяняецца сіламі АТА.

    Па нашых прагнозах, група ўкраінскіх войскаў у Міўсінске трапляе ў вельмі цяжкае становішча. У дадзенай сітуацыі вельмі неабходна паспяхова завяршыць наступ на Чырвоны Прамень, гэта вельмі важна для захавання нашых сіл.

    Наконт наступу на Данецк, пасля няўдалых спробаў заняць Ілавайск сілы АТА вымушаныя былі перагрупавацца.

    Мяркуючы па актыўнасці тэрарыстаў у Моспіна, яны штосьці задумалі у дадзеным раёне. Магчыма, гэта будзе прарыў у бок РФ, а магчыма адсякае ўдар, які сумесна з ударам з Снежнага, дазволіць баявікам даць рады з групай АТА ў Шышеўках, што навісае з паўднёвага напрамку на Шахцёрск.

    Такім чынам, на сённяшні дзень наступальная ініцыятыва камандавання АТА страчана. Мы хочам верыць у тое, што ўсе магчымыя контрудары, якія могуць быць нанесеныя тэрарыстамі, прааналізаваны кіраўніком упраўлення аператыўнага забеспячэння ГШ, і на ўсе дзеянні баявікоў камандаваннем нарыхтаваны сіметрычныя варыянты адказаў.

    Інфармацыйная правакацыя баявікоў

    Бойцеся данайцев, дары прыносяць

    Па выніках сутак мы неаднаразова звярталі ўвагу на магчымыя варыянты правакацый з “гуманітарнай калонай”. І вось бліжэй да вечара расейскія куратары баявікоў паспелі да арганізацыі інфармацыйнай аперацыі.

    У раёне 19:30-20: 00 па большасці інфармацыйных каналаў тэрарыстаў (сайты, групы ў соцсетях, форумы, каналы Zello) быў арганізавана масавы ўкід дэзінфармацыі! Згодна з ўкіду, украінскія сілавікі, нібыта з баямі, прарваліся з Луганскага аэрапорта і вядуць баі з прымяненнем танкаў (!) у сяле Новасветлаўка, размешчанага на ключавой трасе М04 (якая злучае Луганск з РФ).

    Disinformation

    “Гэты манеўр абумоўлены не толькі тактычнымі, але і палітычнымі матывамі. Менавіта з гэтага боку найбольш лагічным выглядала б ўваходжанне на тэрыторыю Новарасеі расейскай гуманітарнай калоны”, — падкрэслівае свой інфармацыйны пасыл рупар акупантаў сайт “Руская вясна”.

    Мы пераправерылі гэтую інфармацыю і звязаліся з украінскімі сілавікамі ў аэрапорце. Такіх манеўраў сіламі АТА дакладна не праводзілася. З гэтага вынікае, што расейскі бок арганізаваў інфармацыйную падрыхтоўку сваёй правакацыі з пранікненнем “гуманітарнай калоны” з боку Ізварын, якую, па задуме расейскіх спецслужбаў, павінны расстраляць дзесьці пад Новасветлаўкой “украінскія карнікі”. Ролю карнікаў, відавочна, будуць выконваць баявікі, якія кантралююць гэты раён.

    Пераклад Кацярыны Катэнка

    • Русский: Антитеррористическая операция в Украине. Сводка по состоянию на 13 августа 2014
    • English: The Anti-Terrorist Operation in ‎Ukraine‬: Summary for August 13, 2014
    • Беларуская: Антытэрарыстычная аперацыя ва Украіне. Зводкі па стане на 13 жніўня 2014
    • Українська: Антитерористична операція в Україні. Зведення станом на 13 серпня 2014

    Tags: антытэрарыстычныя аперацыяАТАДанбасДНРРоссиятэрарыстыУкраіна

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

      2020-10-07 - 0 Comment
    • Высновы пра супольныя вайсковыя манэўры РФ і рэжыму Лукашэнкі каля межаў NATO і Украіны

      2020-10-02 - 0 Comment
    • На Данбасе загінуў беларускі добраахвотнік, актывіст “Плошчы-2006” Мікалай Ільлін

      2020-07-15 - 0 Comment

    2 Responses to “Антытэрарыстычная аперацыя ва Украіне. Зводкі па стане на 13 жніўня 2014”

    1. 2014-08-14

      Антитеррористическая операция в Украине. Сводка по состоянию на 13 августа 2014 - Inform Napalm

      […] […]

    2. 2015-12-24

      The Anti-Terrorist Operation in Ukraine: Summary for August 13, 2014 - InformNapalm.org (English)

      […] […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.