Сёння па заяве афіцыйных крыніц украінскае войска вызваліла Ясінаватую, у той жа час альтэрнатыўныя крыніцы не пацвярджаюць гэтую інфармацыю (чакаем новых фактаў). Гэта сапраўды вельмі важны аб’ект, які дазваляе кантраляваць пад’езды да Данецку з поўначы. Але не варта перабольшваць яго стратэгічнае значэнне. Мы не думаем, што тэрарысты для перамяшчэння грузаў выкарыстоўваюць чыгунку, а шляхі адыходу з Горлаўкі ў Данецк засталіся праз Енакіева, якое да гэтага часу пад кантролем баявікоў.
Паступаюць трывожныя факты аб групоўцы баявікоў ў Горлаўке, дзе як аказалася, тэрарысты вельмі ўмела схавалі свае пазіцыі ў пасёлку Гальмоўскім.
Нагадаем, што там сіламі АТА ўжо быў нанесены ўдар, накіраваны па Даламітнаму заводу і спецшколе, у будынках якіх знаходзіліся баявікі. Хутчэй за ўсё, тэрарысты пасля ўдараў разгрупаваліся ў раёне зялёнкі на Даламітнам. Мабыць баявікі, разлічваючы на тое, што “бомба два разы ў адну варонку не пападае” вярнуліся на свае пазіцыі. Акрамя таго, па пакуль не пацверджанай інфармацыі, прысутнічаюць скапленні тэрарыстаў у раёне населенага пункта Малочны (побач з Гольмай), а гэта ўжо намёк на контрудар тэрарыстаў у раён Дэбальцэва, куды таксама можа быць нанесены ўдар з Ірміна, які мы таксама прагназавалі ўчора.
Пасля ўдалага контрудару тэрарыстаў у раён Мар’інкі, украінскія ваенныя былі вымушаны адступіць, але сёння зноў вярнулі сабе былыя пазіцыі, дзякуючы сілам добраахвотніцкіх батальёнаў “Шахцёрск” і “Азоў”, сумесна з якімі выбілі баявікоў з ваколіц Мар’інкі.
Афіцыйныя прадстаўнікі нават кажуць пра штурм Данецка, які будзе праведзены ў хуткім часе. Гэта вельмі добра, калі б не адно але: сёння ў каналах Zello баявікоў была анансаваная сходка галоўных бандытаў, на якой, нібыта, Гіркін павінен дазволіць усім верхаводы “зліцца” з Данецка. Гэта гучыць па меншай меры дзіўна, калі ўлічыць заўважаныя перамяшчэння тэхнікі баявікоў з Харцызска ў Данецк. Калі і будуць “злівацца”, то куды?
Магчыма, гэта такі манеўр для нанясення баявікамі новага контрудару ў кірунку Мар’інкі з дальнейшым адыходам на Марыупаля. Куды рыхтуецца прарыў сіл з боку РФ. Цікава таксама, што ўжо ўвечары, калі мы былі гатовыя да публікацыі матэрыялу, каля 21:00-21:30 ў Данецку ў напрамку Марыупальскай трасы ўжо прайшло некалькі адзінак бронетэхнікі баявікоў.
Што тычыцца ўсходняга сектара, то бронетэхніка тэрарыстаў, што там накапліваецца, нанесла ўдар у раёне Чырвонапартызанска па пазіцыях зведзеных сіл 72-й і 51-й брыгад. Пасля працяглага абстрэлу з градаў і танкаў нашым вайскоўцам разам з гранічнікамі, каб зберагчы свае сілы, прыйшлося правесці нечаканы манеўр і адступіць на расейскую тэрыторыю. Актыўныя аператыўныя дзеянні тэрарыстаў у дадзеным раёне з’яўляюцца следствам разблакоўкі шляхоў зносін паміж Дмітраўкой і Дзьякава. Адпаведна, у хуткім часе сілы АТА ў раёне Чырвонапартызанска маглі атрымаць абяцанае падмацаванне, таму вырашаць пытанне з імі тэрарысты вырашылі аператыўна. Сёння СНБА заявіла, што ў хуткі час ўкраінскія ваенныя вернуцца ва Украіну.
Працягваецца наступ сіл АТА у Шахцёрску. Украінскім вайскоўцам атрымалася замацавацца на адной з ускраін горада, але да поўнага вызвалення яшчэ далёка, асабліва калі ўлічыць якая навісла над Шахцёрску групоўка баявікоў у Перевальску, Алчэўску і Стаханава, а таксама Першамайску, які да гэтага часу не вызвалены.
Працягваецца наступ на Луганск з паўночнага напрамку, нарэшце пацвердзілася інфармацыя датычна вызвалення Вялікіх Вергункоў. А вось пытанне з групоўкай сіл АТА ў раёне Лутугіна да гэтага часу застаецца адкрытым, што дзіўна, калі ўлічыць працяг перакідання падмацавання баявікам з боку РФ.
Пераклад Кацярыны Катэнка
- Русский: Антитеррористическая операция в Украине. Сводка по состоянию на 4 августа 2014
- Українська: Антитерористична операція в Україні. Зведення за станом на 4 серпня 2014
- Беларуская: Антытэрарыстычная апэрацыя ва Украіне. Зводкі па стане на 4 жніўня 2014
- English: The Anti-Terrorist Operation in Ukraine: Summary for August 4, 2014
One Response to “Антытэрарыстычная апэрацыя ва Украіне. Зводкі па стане на 4 жніўня 2014”
2014-08-05
Антитеррористическая операция в Украине. Сводка по состоянию на 4 августа 2014 | Inform Napalm[…] […]