• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Антыўкраінскія акцыі ў Польшчы арганізоўвае грамадзянін Беларусі – аналіз перахопленага ліставаньня

    on 2017-02-22 | 0 Comment | Hacker | Актуальна | Аналітыка | Галоўнае | Грамадзтва | Інсайд | Навіны | Палітыка Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg

    На працягу апошніх некалькіх месяцаў стасункі Украіны й Польшчы нечакана пачалі пагаршацца. У Польшчы адбыліся некалькі антыўкраінскіх акцыяў, некаторыя польскія палітыкі паноўна загаварылі пра “Валынскую разьню” і пачалі патрабаваць ад Украіны перагледзіць сваю гісторыю. У сваю чаргу, ва Украіне нехта пачаў разбураць польскія помнікі. Здавалася б, няпростыя пытаньні ўкраінска-польскай гісторыі ўжо даўно былі абмеркаваныя на двухбаковым узроўні, але хтосьці зноў пачаў варушыць старое. Да таго ж пагаршаць зносіны абедзьвюх краінаў не зацікаўленая ані Украіна, ані Польшча. Хто ж спрычыніўся да апошніх падзеяў?

    Дзякуючы ўкраінскім хактывістам «Кібэрхунты» і «Украінскага Кібэральянса» (UCA) валянтэрам InformNapalm патрапіў у рукі дамп пошты аднаго з шэрых кардыналаў расейскае вонкавае палітыкі ва Усходняй Эўропе.

    • файлы з жорсткага дыску – спасылка
    • дамп паштовае скрыні alvarus@list.ru – спасылка
    • прывітаньне ад UCA на старонцы Усоўскага – спасылка
    • відэа-факт узлому пошты й старонкі у сацсеціве “Фэйсбук” – спасылка
    • аўдыёзапіс размовы з змоўнікам – спасылка

    Знаёмцеся – грамадзянін Беларусі Аляксандар Валер’евіч Усоўскі, нарадзіўся 09.04.1968 г., адрэса рэгістрацыі: 225215 г. Белаазёрск, Берасьцейская вобл., праспэкт Міра, дом 2, кв. 66. Можа пражываць таксама ў Віцебску (у сацсеціве FB – профіль, фотаальбом, кантакты, дадатковая інфармацыя). Cталы аўтар прарасейскага рэсурсу IMHOClub і інфармацыйнае агенцыі Юрыя Баранчыка – Regnum. Актыўны прыхільнік расейскага нацыянал-сацыялізма. Пра Усоўскага досыць трапна напісаў яшчэ ў 2010 годзе вядомы беларускі блёгер і журналіст Зьміцер Галко (Будзімір), які падаў спасылку на ягоныя выказваньні – гатовы матар’ял для пачатку крымінальнае справы. Украінскія чытачы памятаць яго як заўзятага адэпта «русскаго міра», гісторыка, пісьменьніка й публіцыста, які часта публікаваўся на сайце праэкту Віктара Медведчука «Украінскі выбар». Украінскія хакеры атрымалі доступ да ягонага кампутара і на працягу некалькіх месяцаў кантралявалі ўсю ягонае ліставаньне:

    Апошнім часам Усоўскі актыўна заняўся арганізацыяй антыўкраінскіх акцыяў у Польшчы і іншых краінах Усходняе Эўропы. У рэалізацыі падобных праэктаў яму дапамагае ягонае афіцыйнае прыкрыцьцё – фіктыўная недзяржаўная арганізацыя «Усходнеэўрапейская культурная ініцыятыва» (Východoeurópska kultúrna iniciatíva), якая была зарэгістраваная ў сталіцы Славаччыны напрыканцы 2013 году з адрэсаю: Hurbanovo námestie 1, 811 03.

    З першых дзён існаваньня сваёй НДА Усоўскі пачынае пошук крыніцаў фінансаваньня. Ня грэбуе беларускі прыхільнік ідэалёгіі гітлераўцаў нават з запытаў за грашыма ў структуры ЭЗ:

    Зь сярэдзіны 2014 году арганізацыя Усоўскага пачынае супрацоўнічаць зь Інстытутам краінаў СНД, якім кіруе дэпутат Дзяржаўнае Думы Канстантын Затулін (партыя «Единая Россия»):

    Першаснай ідэяй Усоўскага было стварэньне грамадзкае арганізацыі, якая працуе ў інфармацыйнай прасторы «Вышаградзкай групы» (Польшча, Чэхія, Славаччына й Вугоршчына) і якая прасоўвае ідэі “русскаго міра” ва Усходняй Эўропе. Меркаваны бюджэт праэкту – 42 тысяч эўра на месяц.

    У ведамстве Затуліна зь цікавасьцю паставіліся да такога арганізатару і ўзялі ў распрацоўку ягоныя ідэі. Усоўскі пачынае вывучаць палітычную прастору Усходняе Эўропы і дасылае Затуліну аналітычныя запіскі:

    Нават у перадачах расейскае тэлевізіі ён пачаў удзельнічаць як экспэрт што да Польшчы:

    Празь нейкі час у яго ўжо былі кантакты з прарасейскімі арганізацыямі ва Усходняе Эўропе і ягоныя прапановы супрацы сталіся больш выразнымі, павялічыўся й каштарыс праэктаў (ліст, цалкам мажліва, прызначаны Ігару Сяргеевічу Шышкіну, намесьніку Затуліна, пакідаем у арыгінале):

    «Игорь Сергеевич, здравствуйте!

    Вчера мои ребята из OWP (Obóz Wielkiej Polski) провели переговоры с руководством PSL (Polskie Stronnictwo Ludowe, парламентская партия, традиционно проходящая в Сейм, сегодня имеющая там 28 депутатов и 2 сенаторов) — и пришли к взаимовыгодному консенсусу. PSL готово внести в свои избирательные списки по всем 42 избирательным округам кандидатов от OWP (или, что гораздо лучше, от вновь созданной право-центристской партии (предварительное название — Nadzieja dla Polski) и гарантировать прохождение в Сейм пятерых наших кандидатов (возможно и больше, но пять — это стопроцентно) — что позволит создать в польском Сейме пророссийскую группу депутатов (OWP — организация, которая осенью прошлого года организовала 12 митингов в Польше в поддержку Новороссии и против киевской хунты). Еще раз повторюсь — в ПОЛЬСКОМ Сейме ПРОРОССИЙСКУЮ группу депутатов. Такого не было еще ни разу со времен поражения ПОРП на парламентских выборах 1989 года и краха ПНР!

    Всю эту работу можно провести под флагом Института стран СНГ и под личным руководством тов. Затулина.

    Необходимая сумма для этого — 285 тысяч евро.

    Решать надо БЫСТРО»

    Зь цягам часу Усоўскі пачаў кантактаваць з прадстаўнікамі ультранацыяналістычных арганізацыяў, эўраскептыкамі, радыкаламі з правага й левага лягероў.

    Вось ён распавядае прадстаўніку польскіх нацыяналістаў Давіду Беразіцкаму (OWP, Obóz Wielkiej Polski, Лягер Вялікае Польшчы) пра праблемы, зьвязаныя з выбарамі ў Расеі – пакуль ня будзе выбраная новая Дума ўсе ідэі замарожаныя:

    Выбары ў Дзярждуму РФ адбыліся 18 верасьня 2016 году, былі вызначаныя куратары асноўных напрамкаў і пачалася праца на ўсе франты. Сьлед зазначыць, што менавіта пасьля выбараў у Дзярждуму раптоўна пагаршаюцца польска-ўкраінскія стасункі, у Польшчы адбываюцца шматлікія антыўкраінскія акцыі, а ва Украіне хтосьці пачынае разбураць польскія помнікі. Супадзеньне? Ня думаю…

    Пасьля абраньня Затуліна ў Дзярждуму Усоўскі дасылае Затуліну чарговы праэкт. Гэтым разам вядзецца пра спробу пасварыць украінцаў і палякаў з дапамогаю польскіх нацыяналістаў. Дзеля гэтага плянуецца стварэнньне Дыскусійнага клюбу «Polonia Vita», які задзейнічае ў сваёй працы парляманцкія партыі Kukiz’15 і PSL:

    «3. В ходе дискуссии мы вырабатываем единые принципы по отношению к украинской ситуации – в которых декларируем свое абсолютное неприятие существующих киевских властей и отказ от какого-либо сотрудничества с режимом, ассоциирующим себя с ОУН-УПА, и определяем способы и методы борьбы с ней, включающие в себя все некриминальные способы противодействия.

    1. Сформулированный modus operandi (отказ от сдачи жилья, приёма на работу и любых других видов помощи украинским беженцам, замеченным в поклонении «героям УПА», а также лицам, участвовавшим в АТО, скакавшим на Майдане и публично демонстрировавшим лояльность киевской хунте в социальных сетях, а также отказ от поддержки любых видов помощи существующему украинскому государству) по отношению к существующей украинской власти мы оглашаем в специальной Декларации – которую публикуем во всех националистических медиа, как традиционных, так и электронных.
    2. С момента публикации вышеуказанной Декларации существующая власть на Украине становится для всех польских националистов незаконной, а все польские официальные лица, которые ее решатся поддержать – будут подвергнуты общественному остракизму и всеми законными методами бойкота. «Ничего общего с антипольским режимом в Киеве!» — станет главным лозунгом всякого польского националиста.
    3. Оппозиционные силы в Сейме (Движение Кукиз*15 и PSL) выйдут с инициативой замораживания дипломатических отношений с Украиной до тех пор, пока Порошенко или его сменщик публично не покаются за преступления УПА на Волыни, не принесут извинения польскому народу за убийство ни в чем не повинных людей и не объявят ОУН и УПА преступными организациями – запретив любую их героизацию.
    4. У всех находящихся в Польше украинцев будет взята подписка в том, что означенный гражданин Украины целиком и полностью разделяет боль и горечь польского народа по его жертвам на Волыни, а также в том, что оный гражданин полагает ОУН-УПА преступными организациями, виновными в гибели ста тысяч ни в чем не повинных мирных польских граждан. Без подобной подписки ни один украинский гражданин не может быть принят на работу в Польше – а равно ни один украинец не может просить в Польше убежища.»

    У наступных лістох быў пададзены нават тэкст будучае распіскі для ўкраінцаў:

    «Организовав Дискуссионный клуб польских националистов, на его пленарных заседаниях необходимо принять единый документ – Декларацию по украинскому вопросу. В которой ясно и недвусмысленно объявить, что приют и работу в Польше может получить лишь тот украинец, который с уважением относится к польским обычаям, чтит польские традиции и соблюдает польские законы. Звучать это будет так: «Украинец, который претендует на благосклонность и расположение польского народа, на то, чтобы мы, поляки, разделили с ним пищу и кров – обязуется письменно удостоверить свое согласие с тем, что ОУН-УПА являлись преступными организациями, Волынская резня была геноцидом польского народа, а осуществившие её бандеровцы – военными преступниками. Лишь после подписания такого документа украинец может получить работу в Польше».

    Тэкст падобнае падпіскі будзе выглядаць наступным чынам: «Я, гражданин Украины имя фамилия отчество год рождения регистрация считаю, что Организация Украинских Националистов и Украинская Повстанческая Армия — преступные организации, организованная ими Волынская резня – геноцид польского народа, а убийцы польских женщин, детей и стариков – военные преступники. Подпись, дата».»

    Фантазія расейскіх куратараў мала чым розьніцца ад ідэолягаў фашызму, гэтыя ідэі Усоўскага спадабаліся Затуліну – падчас іхнае супольнае сустрэчы былі абмеркаваныя дэталі далейшае супрацы, Усоўскі дзякуе за аплату «камандыроўкі»:

    Вартасьць пытаньня для старту праэкту – 30 тысячаў эўра.

    Ужо ў лютым гэты праэкт набывае больш выразныя формы й тэрміны. Пасьля размовы з польскім бокам 1 лютага 2017 году Усоўскі дасылае расейцам наступны каштарыс для старту праэкту:

    «1. Учредительная конференция — 5.000 евро.

    1. Информационное обеспечение работы Дискуссионного клуба вне пленарных заседаний — 8.000 евро.
    2. Три пленарных заседания — 39.500 евро.
    3. Торжественное подписание Декларации в Ченстохове — 21.620 евро.

     Всего необходимо 74.120 евро (5.335.000 рубля)

    Гонорар руководителю проекта – 500.000 рублей.

    Итого 5.835.000 рублей.

    Срок исполнения – 7 недель.»

    Аднак, паралельна з буйнымі праэктамі ва ўсёй Польшчы адбываюцца й невялікія акцыі, для арганізацыі якіх таксама патрэбныя грошы. Звычайныя мітынгі, прарасейскія акцыі з удзелам польскіх нацыяналістычных арганізацыяў OWP, KORWIN каштуюць усяго некалькі тысячаў эўра:

    «Евгеньевич, ещё кое-что для Игоря Сергеевича.
    На 5 марта мои ребята из OWP совместно с KORWIN планируют провести митинг против украинской агрессии на Донбассе:
    Zarejestrowałem manifestację na 5-go marca w porozumieniu z Lili Mosschethovą (это помощница Корвина-Микке) a spotkamy się w najbliższą sobotę aby omówić ostatecznie wszelkie szczegóły akci.
    Кроме того, у них запланировано подать извещение в варшавскую мэрию на митинги 11-го (марш памяти жертв Волынской резни) и 18 марта (Российский Крым!).
    Было бы чертовски хорошо (для поддержания в них боевого духа и рвения) немного их поддержать финансово (на атрибутику — флаги. транспаранты, листовки,  звукоусиливающую аппаратуру, бутерброды участникам, чай и воду). На все про всё надо примерно 3.5-4 тысячи евро.
    Присовокупи это просьбу к предыдущей — о 600 евро на заверенный перевод экспертизы Молокова.»

    Праца з дэпутатамі ў кулюарах польскага Сэйма каштуе трохі даражэй:

    «Есть реальная вероятность протащить в Сейм закон о подписании всеми украинцами, которые прибывают в Польшу, анафемы в адрес ОУН-УПА. Рышард Чарнецкий (заместитель председателя Европламента, евродепутат от PiS) в разговоре с Анджеем Романчуком, председателем Русского культурного общества в Белостоке, сказал, что руководство Сейма всерьез полагает, что следующим шагом оппозиции (KOD и Nowoczesna Рышарда Петру) будет наём украинских гастарбайтеров для уличных протестов, потому что поляки не хотят под это дело подписываться, в основном объект вербовки — безработные, а они на роль уличной «пехоты» не годятся. А хохлы — ещё и как! А если заставить хохлов подписать такую бумажку — они будут боятся вписываться в авантюры оппозиции, типа, полиция о них знает и при первом же косяке — депортирует.

    Кроме того, есть вероятность работы через профсоюзы — они реально точат зубы на хохлов (те круто сбивают цену на работу).

    В целом алгоритм будет выглядеть примерно так — Исполнительный комитет Дискуссионного клуба будет искать фирмы, юзающие хохлов, и предлагать им взять у своих сотрудников (граждан Украины) индивидуальное подтверждение того, что данный украинец-имярек поддерживает объявление Польшей ОНУ-УПА преступными организациями, а «Волынскую резню» — геноцидом. В случае отказа директора от этого — будет следовать угроза внести его фирму (магазин, фабрику и теде) в список организаций, поддерживающих бандеровцев в Польше. Очень действенная мера!

    В общем, надо 20 тысяч евро для начала работ. Дальше все будет просто пиздец, как феерично! Украина получит полноценный фронт на Западе, а хохлы в Польше мгновенно увянут и перестанут фоткаться с флагами Правого Сектора на фоне польских памятников (как они это делают сейчас). Бандеровцами они быть не перестанут, но поймут, что быть бандеровцем в Польше — очень херовый бизнес, и перестанут поддерживать Порошенку.
    На второй этап — обсуждение и формулировка Декларации, ее доведение до ума, публикация, создание исполнительного органа Дискуссионного клуба и техническая работа по выявлению хохлов в Польше, с последующим получением от них подписки о категорическом неприятии идеологии ОУН-УПА, плюс работа в Сейме — потребует где-то тысяч 120 евро.»

    Падрыхтоўка ж да размоваў адбываецца праз памочніка дэпутатаў:

    «Только что мне описался мой человек в Варшаве. Вчера вечером он встречался с помощником Рышарда Чарнецкого (депутат Европарламента от PiS, заместитель председателя). Помощник сказал дословно следующее: «Если вы там на своем think-tank не будете слишком явно держать руку Москвы — вполне возможно, что какие-то функционеры PiS тоже примут участие в пленарных заседаниях».

    А вось сьведчаньне пра размову з прадстаўніком нібы праварадыкальнае партыі Kukiz’15 (35 мейсцаў у польскім Сэйме з 460 паводле вынікаў выбараў 2015 году) наконт магчымай схемы фінансаваньня:

    «Сегодня пришло письмо от помощника Павла Кукиза. Если Вы не читаете по-польски, то я вкратце поясню.

    Кукиз*15 предлагает внести в бюджет Дискуссионного клуба не 43.450 злотых (9.875 евро, половину от тех 19.750, которые они вместе с Корвиным согласились внести в случае, если будут рассматриваться их вопросы), а сто тысяч — то есть 22.700 евро, но при условии, что они будут формировать повестку дня. В которой первые три вопроса — запрет на ГМО в Польше, ликвидация дотаций католической церкви и повышение налогонеоблагаемого дохода поляков — нас вообще мало интересуют. Наш же вопрос, запрет на проявления русофобии в Польше, они поставили четвертым пунктом, то есть по остаточному принципу.
    Это плохой вариант. Наши поляки погрязнут в спорах с кукизовцами по темам, которые для нас особого значения не имеют. И мы рискуем не получить тот документ, который нам нужен.
    Поэтому полагаю, что правильным было бы действовать по ранее предложенному варианту — Кукиз*15 и KORWIN вносят половину средств на пленарные заседания — 19.750 евро — и мы ставим по одному их вопросу в лист обсуждения. Но повестку формируем мы, мы же пишем текст итоговой Декларации.

    В этой ситуации мы экономим средства, не поступаясь принципами.»

    Заўвага: пільныя чытачы адзначылі тое, што згаданы ў лісьце Adam Rynkowski мае вельмі кепскі ўзровень валоданьня польскай мовай, падобна на тое, што гэта пераклад расейскага тэксту на польскую мову праз Google Translate. Мы праверылі ў пошце Усоўскага згадкі пра пана Рынкоўскага і было выяўленае, што сам Усоўскі ў 2015 годзе атрымаў лісты з дадзенымі доступу да пошты adam.rynkowski@poczta.onet.pl, якія на момант напісаньня артыкулу яшчэ былі актыўныя. Далей Усоўскі падае пана Рынкоўскага як чалавека, які адказвае за рэкляму на ягоных праэктах.

    У лістападзе 2016 году Усоўскі пачаў кантактаваць з Андрэем Івановым, які працуе памочнікам абранага дэпутата Дзярждумы ад КПРФ Сяргея Шаргунова. Ён прапануе яму супрацу ў польскім напрамку.

    Далей ён прапануе розныя праэкты, а ў адным зь лістоў згадвае Adam Rynkowski, як памочніка Паўла Кукіза і намякае на зьніжку ў разьвязаньні пытаньняў. Цалкам мажліва, Rynkowski – фіктыўная асоба, створаная самім Усоўскім, каб махляваць з маскоўскімі куратарамі і прапаноўваць ім прывабныя зьніжкі нібыта ад памочнікаў польскіх палітыкаў. Чалавек, які ня ведае польскую мову або ня мае дачыненьняў у польскіх палітычных колах, цалкам мажліва, ня зможа праверыць слушнасьць прапановаў Усоўскага-Rynkowski. Але каб пераканаць маскоўскіх куратараў ён выкарыстоўвае і падобную нязграбную камбінацыю.

    Дзякуючы хакерам з «Кібэрхунты», мы спампавалі яшчэ і дамп пошты Adam Rynkowski (adam.rynkowski@poczta.onet.pl) – кожны асабіста зараз можна праверыць узровень валоданьня польскай мовай пана Усоўскага-Rynkowski.

    Яшчэ адным праэктам Усоўскага была «Ченстоховская декларация о запрете русофобии в Польше». Згодна з назвамі файлаў яе прапаноўвалі Затуліну («Единая Россия»), Слуцкаму (ЛДПР) і Малафееву (праваслаўны алігарх). 28 лістапада 2016 году ў адным зь лістоў з назовам «Черногория VS Польша» Усоўскі камусьці распавядае пра тое, што мог бы выправіць становішча «К.В.» (Канстантына Валер’евіча Малафеева?) пасьля правалу збройнага мяцяжу ў Чарнагорыі:

    «Лена, здравствуйте!

    В приложенном файле — то, что я гарантированно могу сделать в Польше. Легально, законно и достаточно быстро. Без всякой конспирологии, сугубо в правовом поле. Тем не менее — эффект от этой акции будет во сто крат значительнее, чем был бы от несостоявшейся бузы в Черногории.

    Семь недель. С момента выдачи денег и до момента взрыва информационной бомбы в эфире.
    После этого никто К.В. не вспомнит провала черногорской авантюры — все будут его знать, как замирителя Польши и человека, сделавшего первый (и самый главный) шаг по пути уничтожения польской русофобии.

    Это не шутка.

    Я это все реально могу сделать. В указанные сроки и за указанные деньги.»

    Вядома, можна з усьмешкай паставіцца да падобных плянаў, аднак у наступных лістох мы выявілі дэталёвае апісаньне выдаткаў на гэты плян. Каштарыс – 75 тысячаў эўра.

    Апроч нязграбных прапагандысцкіх акцыяў фонд Усоўскага рыхтуе і мерапрыемствы ў рэчышчы так званай «мяккай сілы» – калі пад выглядам культурнага абмену й узбагачэньня адбываецца прасоўваньне інтарэсаў Расеі ў краінах Усходняе Эўропы.

    Вось на першы погляд бяскрыўдны культурны праэкт конкурсу дакумантальных фільмаў «Моя Россия» ва Усходняе Эўропе ўсяго за 46100 эўра:

    У той жа час гэты ж фонд Усоўскага аналізуе магчымасьць правядзеньня рэфэрэндуму што да выхаду Славаччыны з NATO:

    Варта зазначыць, што сярод файлаў атрыманых з кампутару Усоўскага, ёсьць два цікавыя дакуманты з назовам: “Проект Молдова — не Румыния” і “Проект Украина — не ЕС”. Згодна з зьместам, адзін з аўтараў пазначаных дакумантаў – Скорыкаў Іван Іванавіч, памочнік Канстантына Затуліна. Ніжэй пададзеныя мэты, якія маюць быць выкананыя ў межах гэтых праэктаў:


    Создание сообщества патриотически настроенных блоггеров, работающих в разных виртуальных средах, для оперативного решения информационно­пропагандистских задач по отстаиванию суверенитета Молдовы как пророссийского государства, ориентированного на ЕАЭС.

    Под патриотизмом в данном контексте подразумевается молдавская политическая идентичность в противовес евроинтеграционному и унионистскому курсу. Важно сформировать понимание, что такая идентичность неразрывно связана с образом Молдовы как евразийского, а стало быть, пророссийского государства.

    Создание сообщества патриотически настроенных блоггеров, работающих в виртуальной среде, для оперативного решения информационно­пропагандистских задач по отстаиванию пророссийского курса Украины. Важно сформировать понимание того, что идентичность Украины неразрывно связана с образом России как евразийского государства.

    Высновы: ва Усходняе Эўропе і ў Беларусі, у прыватнасьці, актыўна дзейнічаюць прарасейскія недзяржаўныя арганізацыі, якія пад выглядам культурніцкіх, дыскусійных і аналітычных пляцовак аналізуюць сытуацыю для правядзеньня прарасейскіх акцыяў. Часам гэта абсалютна бязглуздыя ідэі, якія застаюцца толькі на паперы і ў ліставаньні з замоўцам.

    Часам гэтыя мерапрыемствы не зьяўляюцца адкрыта прарасейскімі. Насамрэч, што можа быць кепскага ў конкурсе фільмаў? Аднак, падобным чынам вэрбуецца й гадуецца сеціва прарасейскіх элемэнтаў ва Усходняе Эўропе. Сёньня гэта агенты культурніцкага ўплыву, але агентамі чаго яны будуць заўтра?

    Пачынаецца ўсё з бяскрыўдных пікетаў падтрымкі Расеі, супроць дзеяньняў ўкраінскай арміі на Данбасе і збораў дапамогі “наваросіі”, а потым адбываецца абмеркаваньне з прадстаўнікамі разнастайных палітычных сілаў антыўкраінскіх акцыяў. Здавалася б няма нічога небясьпечнага для нутранай палітыкі гэтых краінаў, але зь цягам часу падобныя арганізацыі пачынаюць кантактаваць з памочнікамі дзейных палітыкаў і называюць канкрэтныя сумы за супрацу.

    А потым раптоўна ва ўсёй Польшчы адбываюцца антыўкраінскія акцыі, якія адначасова нехта ва Украіне падагравае праз вандалізм польскіх пахаваньняў.

    Усоўскі і арганізацыі, падобныя ягонай, працягваюць дасылаць у Маскву ўсё новыя і новыя каштарысы за свае паслугі ў дэстабілізацыі сытуацыі ў Эўропе. Сьлед асабліва зазначыць, што дзейнасьць Усоўскага небясьпечная ў тым ліку для Беларусі, бо непасрэдна на ейнай тэрыторыі адладжаны мэханізм фінансаваньня радыкальных прарасейскіх рухаў. Апроч рэальнай пагрозы нацыянальнай бясьпецы нашай краіны, зьдзяйсьняецца адчувальны ўдар і па стасунках Беларусі з Польшчай і Украінай, бо на беларускай тэрыторыі беспакарана працуюць дэструктыўныя элемэнты «русскаго міра», які расейцы паводле вялізнай сумы фінанасавых выдаткаў будуць прасоўваць любым коштам.


    «Матар’ялы былі пададзеныя хактывістамі “Украінскага Кібэральянса” на эксклюзыўнай падставе для аналізу й апрацаваньня. Супольнасьць InformNapalm ня мае адказнасьць за спосабы атрыманьня інфармацыі і ейнае паходжаньне».

     


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Кірыла Мяфодзіеў.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Tags: IMHOClubRegnumУсоўскі

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Гістарычны «камуфляж». Як маскоўскія ідэолягі маніпулююць гісторыяй Беларусі

      2019-11-20 - 0 Comment
    • Інфавайна РФ супроць Беларусі ўзмацняецца: атакаваны журналіст Руслан Кулевіч

      2019-05-21 - 0 Comment
    • Помнікі спатыканьня: дасьледаваньне ўплыву Расеі на ўкраінска-польскія ўзаеміны (ВІДЭА)

      2017-11-20 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.