• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Гістарычны «камуфляж». Як маскоўскія ідэолягі маніпулююць гісторыяй Беларусі

    on 2019-11-20 | 0 Comment | Аналітыка | Беларусь | Галоўнае | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post

    Падаем артыкул знакамітага беларускага гісторыка Ігара Мельнікава, апублікаваны ў беларускім рэспубліканскім выданьні “Новы Час”. Навуковец засяроджвае ўвагу на актуальных пагрозах з боку акадэмічных колаў Расейскае Фэдэрацыі, якія спрабуюць зьдзяйсьняць наўпроставы ўплыў ня толькі на фармаваньне айчыннае канцэпцыі разгляду гісторыі Беларусі, але й на працэс фармаваньня гістарычнае сьвядомасьці сучаснага беларускага грамадзтва.


    Наконадні ў Маскве выйшаў з друку другі нумар расейскага навуковага часопісу «Белорусский исторический обзор». У рэдакцыйную раду гэтага выданьня, сярод іншых, уваходзіць і кіраўнік расейскага Фонду «Историческая память» Аляксандар Дзюкаў.

    Апошняга часу згаданая арганізацыя выдала цэлы шэраг гістарычных працаў, прысьвечаных розным аспэктам гісторыі Беларусі. Аднак падача інфармацыі ў іх зробленая з пункту гледжаньня, выгоднага Крамлю.

    Ідэалягічны наступ з Усходу

    Гістарычная навука грае найважнейшую ролю ў фармаваньні нацыянальнае сьвядомасьці народу. У гэтым сэньсе Беларусь знаходзіцца ў вельмі небясьпечнай сытуацыі. За савецкім часам беларускую мінуўшчыну разглядалі з марксісцка-ленінскіх пазыцыяў. Пасьля атрыманьня Беларусьсю незалежнасьці ў 1991 годзе пачаўся кароткі пэрыяд аб’ектыўнага разгляду айчыннае гісторыі, аднак часу на выпрацаваньне нацыянальнае канцэпцыі гістарыяграфіі беларускія дасьледнікі мелі вельмі мала і давесьці гэтую працу да лягічнага канца адмыслоўцы не пасьпелі.

    Пасьля 1994 году ў беларускай гістарычнай навуцы зноў пачалі пашырацца савецкія падыходы да разгляду ключавых аспэктаў беларускае гісторыі. Гэтая сытуацыя працягваецца й сёньня, што актыўна выкарыстоўвае ўсходні сусед Беларусі. Расейскія ідэолягі (большасьць зь якіх зьяўляюцца дыплямаванымі гісторыкамі), карыстаюць з слабасьці беларускае дзяржаўнае ідэалёгіі й спрабуюць маніпуляваць гістарычнымі фактамі і зь іх дапамогаю ўплываць на беларускае грамадзтва, якое, збольшага, слаба ведае айчынную гісторыю.

    Адным з цэнтраў расейскага ўплыву ў гістарычнай сфэры ў Беларусі зьяўляецца згаданы вышэй Фонд «Историческая память». Гэтая арганізацыя існуе з 2008 году й з пачатку свайго існаваньня актыўна ўцягваецца ў працэс фармаваньня беларускае гістарыяграфіі. Праз дэкляраваньне падтрымкі «правядзеньня дасьледаваньня актуальных старонак расейскай і ўсходнеэўрапейскай гісторыі» расейскі фонд у межах наданьня сродкаў для выданьня кнігаў і правядзеньня канфэрэнцыяў падтрымлівае выгодны Крамлю накірунак разьвіцьця беларускае гістарычнае навукі.

    Асабліва гэта датычыць выданьня зборнікаў архіўных дакумантаў «Убийцы Хатыні: 118-й украинский батальйон охранной полиции в Белоруссии, 1943-1944 гг.» (2018) або «НКВД в Западной Беларуси» (2019).

    Фота: novychas.by

    У першым зь іх акцэнт зроблены на тым, што беларускую вёску спалілі менавіта…ўкраінцы. Зробленае гэта, вядома, з улікам расейска-ўкраінскага канфлікту на Данбасе, у якім Беларусь (у палітычнай сфэры) спрабуе захоўваць нэйтральную пазыцыю.

    Чытайце таксама: Масква ў Беларусі адкрыла новы фронт інфармацыйнай вайны супроць Украіны

    А што зь беларускім грамадзтвам? Тут для расейскіх прапагандыстаў паўстае поле для манэўру.«В Хатыни «бандеровцы» сожгли мирных белорусских селян» – гэты пастулят расейскія сродкі масавай інфармацыі актыўна адпрацоўвалі пачынаючы з 2014 году. Да таго ж агучаную ідэю пачынаюць падкідваць праз гістарычныя працы, якім надаюць значэньне як выключна архіўных.

    1939 год пад «слушным» ракурсам

    У год 80-й гадавіны з моманту пачатку Другой усясьветнай вайны Расея пачала актыўную «распрацоўку» тэмы «вызвольнага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнія Беларусь і Украіну». У чэрвені 2019 году на сайце Фонду  «Историческая память» быў апублікаваны арыгінал савецкага экзэмпляру Пакта Рыбэнтропа-Молатава, ухвалены ў жніўні 1939 году. Факт публікацыі мае прадэманстраваць «адкрытасьць» расейскае гістарычнае навукі, якая, нібыта, заяўляе «вось, мы не хаваем праўду». Аднак, тут ня ўсё так проста. Крэмль актыўна ўзяўся за адпрацоўку тэмы «17 верасьня 1939 году», калі Савецкі Зьвяз, пасьля дваццаці міжваенных гадоў пачаў выходзіць на «гістарычныя межы».

    Дырэктар фонду “Историческая память” Аляксандар Дзюкаў / iriran.ru

    У гэтым кантэксьце, важную ролю грае стары савецкі пастулят пра «ратаваньне братоў беларусаў і украінцаў», які, паводле меркаваньня Расеі й сёньня не згубіў актуальнасьці. Таму й аўтары зборніку «НКВД в Западной Беларуси» заяўляюць, што «імкнуцца паказаць адзіную карціну дзейнасьці ворганаў НКВД на ўсіх узроўнях у кантэксьце тых грамадзка-палітычных задачаў, якія ставіліся перад спэцслужбай вышэйшым палітычным кіраўніцтвам СССР і партыйна-савецкім кіраўніцтвам БССР». Галоўнай высновай кнігі зьяўляецца пастулят пра тое, што «Супрацоўнікі НКВД забясьпечылі бясьпеку функцыянаваньня мясцовых органаў кіраваньня, узялі пад ахову найважнейшыя гаспадарчыя аб’екты, прамысловыя прадпрыемствы й установы, не дапусьцілі праявы зладзейства, разбою й рабункаў, стварылі ўмовы дзеля правядзеньня выбараў і працы Народнага сходу Заходняе Беларусі ў Беластоку».

    Як бачым, акцэнты пераносяцца з рэпрэсіўнае палітыкі бальшавіцкае сыстэмы на тэрыторыі Заходняе Беларусі на «чыста адміністратыўную працу й выкананьне загаду». Сытуацыю ў лепшы бок змяніла б публікацыя ў падобнага кшталту зборніках асабістых справаў арыштаваных у 1939-1940 гг. на тэрыторыі колішніх паўночна-ўсходніх ваяводзтваў Другой Рэчы Паспалітай прадстаўнікоў так званага «польскага кантынгенту» (асабліва матар’ялаў, зьвязаных зь лёсам 3870 польскіх грамадзянаў, сьляды якіх у 1940 годзе губляюцца на тэрыторыі БССР). Але гэтыя факты дэманструюць сапраўдную сутнасьць і працу НКВД і таму адкрыцьцё іх для грамадзтва не ў інтарэсах сучаснае расейскае прапаганды.

    Чытайце таксама: Прымус да “ўзьяднаньня”: прапагандысты “Союзного государства” выкарыстоўваюць падзеі 1939 году

    У згаданым вышэй другім нумары расейскага часопісу «Белорусский исторический обзор» сярод іншых апублікаваны артыкул магістра юрыдычных навук зь Берасьця Кірыла Азімкі (выкладнік Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту й аўтар расейскіх прапагандысцкіх рэсурсаў IMHOClub, Сонар-2050, Евразия.Эксперт, ПолитРинг, Телескоп і інш., – заўв. рэд.) прысьвечаны «дыскрэдытацыі гістарычнай спадчыны Вялікай Айчыннай вайны і Дня Перамогі ў замежных інтэрнэт-СМІ ў Беларусі».

    Кірыл Азімка

    Аўтар «выкрывае» дзейнасьць «замежных інтэрнэт-выданьняў, якія фінансуюцца за кошт бюджэтных сродкаў заходніх дзяржаваў ці заходніх фондаў». Асабліва дастаецца тэлеканалу «Белсат», які «ставіць пад пытаньне Перамогу й гераізуе калябарантаў».

    Між тым журналісты згаданага каналу, як і іншых незалежных СМІ імкнуцца распавесьці беларусам пра невядомыя, малавывучаныя і, часта «забароненыя» за савецкім часам тэмы. Іншымі словамі, незалежныя выданьні імкнуцца вярнуць беларусам гістарычную праўду пра іхную мінуўшчыну й разглядаюць падзеі той жа Другой усясьветнае вайны з нацыянальных беларускіх і агульнаэўрапейскіх пазыцыяў, але не з савецкіх і маскоўскіх.

    «Выгодныя» архіўныя дакуманты

    Асобную ролю ў прасоўваньні «расейскага погляду» на гісторыю Беларусі гуляюць калягістарычныя, папулярныя публікацыі ў «сусьветным павуціньні», якія зьяўляюцца напярэдадні важных гістарычных датаў. У зьвязку з адмовай польскага боку запрасіць у Варшаву на сьвяточныя мерапрыемствы, зьвязаныя з 80-й гадавінай з моманту пачатку Другой усясьветнай вайны, расейскага прэзыдэнта Уладзімера Пуціна большасьць расейскіх інтэрнэт-рэсурсаў пачала актыўна абвінавачваць даваенную Польшчу ў разпальваньні Другой усясьветнай вайны.

    Напярэдадні 80-й гадавіны з пачатку «польскага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну» на сайце Міністэрства абароны Расейскае Фэдэрацыі былі апублікаваныя да гэтага моманту сакрэтныя дакуманты Генэральнага штабу РККА. Сярод іх вылучаецца дакладная запіска начальніка Генэральнага штабу, камандарма 1-га рангу Барыса Шапашнікава з 24 сакавіка 1938 году, у якой савецкі ваеначальнік аналізаваў мажлівасьць баявых дзеяньняў СССР супраць суседзяў у Эўропе і на Далёкім Усходзе. Пры гэтым у дакуманце зазначанае, што «Польшча знаходзіцца ў арбіце фашыстоўскага (Нямеччына й Італія) блёку, спрабуючы захаваць бачную самастойнасьць сваёй зьнешняй палітыкі». Шапашнікаў сур’ёзна разглядаў нямецка-польскі вайсковы хаўрус супраць СССР.

    Зь сёньняшняе пэрспектывы, пасьля аналізу значнае колькасьці архіўных матар’ялаў можна упэўнена сьцьвярджаць, што Другая Рэч Паспалітая не зьбіралася выступаць супраць СССР на баку Трэцяга Райху. Пры гэтым, зь першага дня Другой усясьветнай вайны ў складзе Войска Польскага супраць нацыстаў змагаліся тысячы беларусаў і выхадняў з Заходняе Беларусі. Аднак у сучаснай Беларусі пануе савецкі погляд на падзеі Другой усясьветнай вайны і публікацыя падобнага кшталту дакумантаў (як зрабілі ў Расеі) без гістарычнага камэнтару, зробленага з беларускіх нацыянальных пазыцыяў, можа спрычыніцца да скажэньня гістарычнае рэчаіснасьці 1930-х гадоў.

    Зноў «Рэгнум»

    Варта падкрэсьліць, што афіцыйныя ўлады Беларусі чарговага разу «вельмі спакойна» адрэагавалі на 80-ю гадавіну далучэньня Заходняе Беларусі да БССР. Пры гэтым у Расеі розныя выданьні актыўна камэнтавалі гэтую тэму. «Рэгнум», напрыклад, параўноўваў нерашучасьць Ангельшчыны й Францыі ў верасьні 1939 году зь нерашучасьцю гэтых краінаў у «выкананьні абавязкаў паводле «Менскіх пагадненьняў» на Данбасе». Пры гэтым згаданае выданьне актыўна лабіюе мадыфікацыю дня 17 верасьня ў нацыянальнае сьвята. Зразумела, што расейскія дзяржаўныя ідэолягі не імкнуцца абараніць беларускую гістарычную спадчыну й дзяржаўнасьць. Галоўнае — супрацьпаставіць Менск Варашаве й стварыць чарговую «гарачую кропку» ў і без гэтага нацягнутых беларуска-польскіх міждзяржаўных стасунках.

    Акрамя падзеяў ХХ ст. расейскія мэдыя актыўна адпрацоўваюць тэму «польскага героя Тадэвуша Касьцюшкі», Люблінскай уніі, якая была скіраваная супраць Масквы, а значыць гэта, нібыта адмоўная старонка гісторыі Беларусі й іншыя сюжэты беларускае гісторыі. З улікам адсутнасьці дастатковае колькасьці аб’ектыўных беларускіх гістарычных дасьледаваньняў падобнага кшталту папулярныя публікацыі гуляюць адмоўную ролю ў справе фармаваньня гістарычнага сьветагляду беларускага грамадзтва.

    Расейскія ўплывы ў сфэры гістарычнае навукі Беларусі зьяўляюцца досыць моцнымі й таму ёсьць небясьпекаю як для фармаваньня айчыннае канцэпцыі разгляду гісторыі Беларусі, гэтак і працэсу фармаваньня гістарычнае сьвядомасьці сучаснага беларускага грамадзтва. У зьвязку з гэтым важную ролю грае дзейнасьць незалежных беларускіх гісторыкаў і дасьледнікаў, якія непасрэдна працуюць з рознымі грамадзкімі плынямі й падвышаюць узровень гістарычных ведаў беларусаў. Неаб’ходным зьяўляецца арганізацыя выставаў, прэзэнтацыяў, лекцыяў, на якіх жыхары Беларусі змогуць убачыць і пачуць беларускі погляд на розныя аспэкты айчыннае мінуўшчыны. Важным таксама зьяўляецца выданьне навукова-папулярных кнігаў і артыкулаў, якія з даступнай і зразумелай мовай будуць тлумачыць людзям розныя факты беларускае мінуўшчыны, праз што паспрыяюць падвышэньню узроўня гістарычных ведаў грамадзянаў Беларусі.

    Ігар Мельнікаў, Новы Час


    Для загалоўнага фота выкарыстаная ілюстрацыя рэсурсу sbunker.net.

    Рэдагаваў Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


    InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 5 гадоў.

    Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

    Tags: Regnumsoft powerАляксандар ДзюкаўБарыс ШапашнікаўБелорусский исторический обзорІгар МельнікаўКірыл АзімкаНовы Часрасейскі інфармайцыйны ўплыўФонд "Историческая память"

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Каронавірус на экспарт: ці дастаткова захадаў зьдзяйсьняе Менск для нераспаўсюду эпідэміі?

      2020-03-21 - 0 Comment
    • Асабовы склад ВДК «Орск» удзельнічаў у агрэсіі супроць Украіны. Пэрсанальныя дадзеныя, фота

      2020-02-28 - 0 Comment
    • Зянон Пазьняк. Вялікае інтэрвію

      2019-10-05 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.