• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Апазнаны вайсковец 17-й АМСБр ЗС РФ, які штурмаваў украінскае сяло Пераможнае

    on 2017-07-21 | 0 Comment | OSINT | Грамадзтва | Данбас | Навіны
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    У выніку OSINT-расьледаваньняў міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm цягам апошніх трох гадоў былі ідэнтыфікаваныя больш за 30 ваенных злачынцаў з 17-й асобнай мотастралковай брыгады ЗС РФ (17-й АМСБр, в/ч 65384). Усе яны выконвалі злачынныя загады свайго камандаваньня што да ўварваньня на тэрыторыю сувэрэннай дзяржавы і тэрарыстычнай дзейнасьці супроць Украіны.

    У 2014 годзе 17-й АМСБр камандаваў генэрал-маёр Дзьмітры Касьпяровіч. У 2017 годзе брыгада была перафармаваная ў 70-ы мотастралковы полк (МСП) 42-й мотастралковай дывізыі (МСД) (в/ч 71718), камандырам якога быў прызначаны падпалкоўнік Сяргей Кенс.

    Гэтае расьледаваньне раскрывае інфармацыю пра чарговага расейскага вайскоўца, які стаў 34-м паводле ліку фігурантам з пазначанага расейскага падразьдзяленьня, які патрапіў у базу дадзеных InformNapalm.

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя

    Аляксей Шыляеў, вайсковец 17-й АМСБр, нарадзіўся 10.06.1986 г. у г. Чайкоўскі Пермскага краю. Удзельнічаў у расейскай агрэсіі супроць Украіны на Данбасе.

    У сацыяльным сеціве “VK” мае псэўданім Раман Увалаў (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў). Сапраўдныя дадзеныя вайскоўца пазначаныя ў ягоным старым профілі зь імем Аляксей Шыляеў (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў). У адным зь ягоных фота з 2016 году на нашыўцы можна пабачыць сапраўднае прозьвішча й ініцыялы фігуранту – “Шиляев А.А” (рас.).

    Падчас аналізу дадзеных профіляў сацсетак Аляксея Шыляева й ягоных сяброў вызначанае, што ён прымаў актыўны ўдзел у штурме ўкраінскага сяла Переможнае Лутугінскага раёну, якое месьціцца непадалёк Луганскага аэрапорту.

    Зьвярніце ўвагу на здымак з фотаальбому Шыляева. У ім зафіксаваны цывільны аўтамабіль УАЗ з боепрыпасамі, побач зь якім знаходзіцца буйнакалібарная зброя. Каардынаты мяйсцовасьці, зафіксаванай у фота – 48.406653, 39,384903.

    У сеціве Інтэрнэт таксама знойдзенае відэа з назовам «Взятие Переможного ВСН — 31 августа 2014» (рас.), зробленае ў гэты ж дзень у с. Пераможнае. Праз кепскую якасьць аматарскага фільмаваньня можна разгледзець толькі навакольнае асяродзьдзе, аблічча расейскіх жайнераў і наймітаў зафіксаванае збольшага ня надта выразна. У адным з кадраў можна пабачыць той жа аўтамабіль УАЗ.

    У відэаальбоме Шыляева таксама маецца відэа з назовам: «Новороссия 27.08.2014 Работа Минометного расчета Волчьей Сотни по селу Переможное» (рас.), у якім паноўна можна пабачыць той жа аўтамабіль УАЗ (архіў).

    Кадар з відэа.

    У сьпісе сяброў Аляксея Шыляева фігуруе баявік з Краматорска Яўген Шаўчэнка. У ягоным фотаальбоме выяўленыя такія ж фота з Переможнага, але досыць цікавымі зьяўляюцца фатаздымкі, якіх няма ў альбоме расейскага вайскоўца Шыляева.

    Фота з 03.09.2014 г. перакуленага аўтамабілю УАЗ.

    Фота з 27.08.2014 г., у якім баявік Шаўчэнка (пазначаны стрэлкаю) знаходзіцца ўнутры гэтага аўто.

    Супольнае фота Шаўчэнкі з расейскім вайскоўцам Шыляевым унутры памяшканьня.

    У альбоме Шыляева маецца фота, у якім ён таксама пазуе ў пілётцы.

    Фатаздымкі з 2015 году.

    Расейскі вайсковец мае і іншыя фота з Данбаса. Дакладныя каардынаты мейсца, зафіксаванага ў гэтым фатаздымку, пакуль ня вызначаныя, паводле папярэдніх дадзеных гэта адзін з раёнаў Луганска.

    Фатаздымак ніжэй дае нам больш дэталяў.

    Гэта тэрыторыя пажарнай часткі станцыі Нікітаўка ў Горлаўцы. Каардынаты – 48.358623, 38.0286786 (дапамогу ў геалякацыі здымку зьдзейсьніў карыстальнік сацсеціва «Twitter» @5urpher).

    Гэтых фота- й відэасьведчаньняў цалкам дастаткова, каб з упэўненасьцю зрабіць выснову, што Аляксей Шыляеў – гэта яшчэ адзін расейскі вайсковец, які актыўна ўдзельнічаў у ваеннай агрэсіі РФ супроць Украіны.

    Таксама чытайце пра выяўленьне й ідэнтыфікацыю 33 іншых вайскоўцаў з 17-й АМСБр, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях на Данбасе ў расьледаваньні: “Жывая й мёртвыя 17-й АМСБр ЗС РФ (Інфаграфіка)”.


    Матар’ял падрыхтаваў Відаль Сарокін адмыслова для міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm. Рэдагаваньне зьдзейсьніў Andrew Lysytskiy.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

     

    Tags: 17-я АМСБрабстрэлы Украіныв\ч 65384расейская агрэсія

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

      2020-10-22 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.