• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Жывыя й мёртвыя 17-й АМСБр ЗС РФ (Інфаграфіка)

    on 2017-07-14 | 0 Comment | OSINT | Грамадзтва | Данбас | Інфаграфіка | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Расея саромеецца сваіх «герояў». Ганебная, падступная вайна, распачатая Пуціным супроць Украіны, што спрычынілася да гібелі расейскіх вайскоўцаў, прымушае Крэмль выкарыстоўваць рознага кшталту хітрыкі. Яшчэ ў 2014 годзе шэраг расейскіх праваабарончых арганізацыяў, лібэральная прэса і асобныя блёгеры пасьпелі сабраць дадзеныя пра дзясяткі вайскоўцаў-расейцаў, забітых на Данбасе. Але гэта толькі малая частка, якая не адлюстроўвае рэальную карціну, бо праз год у РФ дзеля запабяганьня выцеку інфармацыі ўхвалілі закон, паводле якога дадзеныя пра страты асабовага складу Мінабароны «ў мірным часе» зьяўляюцца сакрэтнымі.

    Але нават з апублікаванымі стратамі сытуацыя неадназначная. З самага пачатку ўварваньня расейскія спэцслужбы й прапаганда запусьцілі магутны мэханізм, задачай якога было ўнясеньне блытаніны ў сьпісы забітых. З дапамогаю дэзынфармацыі ў СМІ і сацсетках ў шэрагу выпадкаў ім удалося сказіць рэчаіснасьць – імёны й прозьвішчы, даты нараджэньня й сьмерці, прыналежнасьць да ЗС РФ (як гэта было ў выпадку з забітым кантрактнікам 18-й АМСБр Дзянісам Хусаінавым, якія стаўся вядомым у СМІ як баявік «ЛНР»). Адная з асноўных мэтаў падобнага інфармацыйнага хаосу – ня даць магчымасьць прэсе і тым, хто цікавіцца гэтай тэмай – зьвязацца з сваякамі забітых вайскоўцаў, якім не пасьпелі пакуль выдаць кампэнсацыю за маўчаньне, і якія маглі б распавесьці шмат цікавага.

    У выніку новага OSINT-расьледаваньня (выведка адкрытых крыніцаў) міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm здабыла доказы тыповага скажэньня інфармацыі пра расейскага кантрактніка з 17-й АМСБр з Чачэніі, ліквідаванага на Усходзе Украіны ў жніўні 2014 году (гл. Частка I. Забыты «герой»). Разам з гэтым мы падсумоўваем некаторыя вынікі трохгадовае працы супольнасьці і падаем зводную інфармацыю пра 17-ю АМСБр, якая ўжо неаднойчы фігуравала ў нашых публікацыях у кантэксьце так званых украінскіх камандыровак. Абагульненыя дадзеныя й інфаграфіка наглядна адлюстроўваюць інфармацыю пра структуру, узбраеньне й асаблівасьці гэтага злучэньня, а таксама асабістыя дадзеныя камандыраў, хто даваў злачынныя загады, пра кантрактнікаў, якія гэтыя загады выконвалі (гл. Частка II. Ганебны баявы шлях 17-й АМСБр. Інфаграфіка).

    Частка I. Забыты «герой»

    Падчас вывучэньня інфармацыі ў сацыяльных сетках у стужцы адной з групаў 17-й асобнай мотастралковай брыгады быў выяўлены цікавы запіс (архіў), датаваны 22 сакавіка 2017 году. Ягоны аўтар – нейкая Азалія Садыкава. Яна піша (тут і далей пакідаем у арыгінале з захаваньнем артаграфіі й пунктуацыі): «Привет здесь есть кто сейчас служит в Шали? Можете скинуть фото памятник погибших солдат фото пожалуйста если не трудно».

    Гэтае паведамленьне, вядома ж, зацікавіла нас, да таго ж згаданы помнік неаднойчы фігураваў у нашых мінулых расьледаваньнях. Вядзецца пра мэмар’яльную стэлу ў мейсцы дысьлякацыі 17-й мотастралковай брыгады, у г. Шалі, Чачэнія, на якой пазначаныя імёны расейскіх вайскоўцаў, зьнішчаных ва Украіне ў жніўні 2014 году. Упершыню пра гэтую стэлу яшчэ ўвосень 2014 году напісаў украінскі блёгер-дасьледнік Askai.

    Гэты помнік спрычыніўся да шматлікіх спрэчак, якія даходзілі да абсурду: на некаторых форумах «расейцы» (ці больш слушна – праплочаныя тролі) спрабавалі падаць гэты помнік за  «нязграбны фоташоп правакатараў-украінцаў». Аднак потым гэтая стэла была шматкроць сфатаграфаваная зь іншых ракурсаў і ейная аўтэнтычнасьць не выклікае аніякага сумневу. Але апошнія дадзеныя сьведчаць пра тое, што расейскае вайсковае камандаваньне выпадкова ці наўмысна зьмяніла прозьвішча як мінімум аднаго ліквідаванага вайскоўца.

    Аб’яднаць усе факты разам і зрабіць лягічны ланцужок з адпаведнымі доказамі было досыць складана. Да таго ж сям’я выяўленага героя нашага расьледаваньня, Джанхуватава – Садыкава, цалкам мажліва, зазнала прэсінг расейскіх спэцслужбаў, як гэта сталася зь сям’ёю яшчэ аднаго “200-га” з гэтай жа брыгады, Марселя Араптанава (абноўленую інфармацыю пра яго мы падавалі ў сакавіку 2017 году).

    • Некаторыя дэталі OSINT

      Было высьветленае, што аўтарам паведамленьня, пакінутага на сьцяне групы 17-й брыгады з акаўнту “VK” №1 Азаліі Садыкавай (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), зьяўляецца сястра забітага ва Украіне расейскага кантрактніка Сабіра Садыкава зь с. Быкава пад Валгаградам. Яна мае яшчэ некалькі профіляў у сацыяльных сетках – “ОК” №1 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў) зь імем «Ибрагим и Сабира Вместе на всегда»;  №2  (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), неактыўны з 2016 году; “VK” №2 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), неактыўны зь сьнежня 2014 году, instagram і my.mail.ru.

      Пасьля вывучэньня старонак Сабіры Садыкавай, якая дагэтуль аплаквае забітага на Данбасе брата, стае зразумелым, што прозьвішча Джанхуватаў, пазначанае на помніку, несапраўднае, а імя, даты нараджэньня й сьмерці маюць дачыненьне да ейнага брата Ібрагіма Садыкава.

      Заўвага: надпіс «Джанхуватавы» маецца толькі ў адным фота з выявай Сабіры ды Ібрагіма, выкладзеным у лютым 2016 году (верагодна, гэта незапатрабаваны, рэзэрвовы козыр расейскіх спэцслужбаў, які Сабіра выклала на сваю старонку без наданьня ўвагі надпісу).

      Апроч сястры Сабіры былі выяўленыя і іншыя сваякі, якія ціхмяна аплакваюць забітага родзіча: Эльміра Садыкава (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), Іслам Садыкаў (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), Эльдар Садыкаў (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў) – і гэта яшчэ няпоўны сьпіс чальцоў кляну Садыкавых, да якога належаў Ібрагім.

      Варта зазначыць, што інфармацыя, відэа й фатаздымкі ліквідаванага ў жніўні 2014 году расейскага вайскоўца 17-й АМСБр Садыкава, прозьвішча якога была зьмененае на Джанхуватава (у некаторых выпадках – зь іншымі датамі нараджэньня й сьмерці), у інтэрнэт-прасторы зьявіліся ўвосень 2014 году. Праз тое, што сытуацыя вельмі заблытаная, досыць складана назваць першакрыніцу інфармацыі. Невядома, хто першы зьмяніў прозьвішча Садыкава на Джанхуватава, хто зрабіў гэтае аматарскае відэа (копія) у гонар забітага кантрактніка, кадры зь якога пазьней былі выкарыстаныя ў некаторых базах дадзеных (1, 2, 3). Згодна з тытрамі аўтарам ідэі гэтага відэа, у якім на 04:34 хранамэтражу маюцца словы: «…Могила, Памятник, Табличка «Джанхуватов Ибрагим 13.08.2014…», зьяўляецца нейкі Аляксандар Літоўчанка – адзін з кантактаў Сабіры ды Ібрагіма. Характэрна, што ўсе пазначаныя вышэй дадзеныя ня маюць аніякіх наўпроставых спасылак на сацыяльныя старонкі забітага жаўнера і ягоных сваякоў.

      Цалкам мажліва, задума расейскіх спэцслужбаў ёсьць пасьпяховай: дэзынфармацыя адбылася. Усе сьляды вядуць да групы «Груз-200 из Украины в Россию», адной з заснавальніцаў якой была Алена Васільева – асоба з досыць няпэўнай рэпутацыяй. Меркаваная першакрыніца дэзынфармацыі – пост у Фэйсбук-групе Васільевай – была выдаленая.

    Ібрагім Садыкаў

    Нарадзіўся 04.06.1989 г.

    Ліквідаваны ва Украіне 13.08.2014 г.

    Пражываў у пас. Быкава Валгаградзкае вобласьці. Родам з Дагестана.

    З аналізу профілю І. Садыкава вынікае, што ў 17-й АМСБр (в/ч 65384, Шалі, Чачэнія) ён служыў кантрактнікам з 2010 году. Званьне – сяржант, меркавана, меў пасаду стралка-выведніка.

     

    Асноўнай крыніцай інфармацыі зьяўляецца захаваная старонка забітага Ібрагіма ў сацсеціве «ОК» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў) зь імем «<<< DАG >>> 05rus». Праз гэты псэўданім яе, цалкам мажліва, не зачысьцілі, але менавіта гэтая старонка разам з астатнімі крыніцамі дае поўную інфармацыю пра вайсковую службу Садыкава, ягоную камандыроўку й наступнае памінаньне як Ібрагіма Садыкава, але не прыдуманага Джанхуватава. Дарэчы, у сацсеціве “VK” мелася яшчэ адная старонка Ібрагіма зь ягоным сапраўдным прозьвішчам (гл. архіў кантактаў сястры), але яна была цалкам зачышчаная, а пасьля – мажліва, каб заблытаць сьляды, – у лютым 2015 году ў “VK” нехта стварыў новую старонку Ібрагіма Садыкава зь ягоным фатаздымкам (архівы старонкі, фота).

    Апошні візыт на старонку Садыкава ў асноўным профілі «ОК» датаваны 5 жніўня 2014 году. Згодна з камэнтарамі да адного з фатаздымкаў (архіў) ён быў ліквідаваны 13 жніўня 2014 году ва Украіне, куды яго разам зь іншымі кантрактнікамі перакінулі пад выглядам «апалчэнцаў», у якіх папярэдне забралі дакуманты.

    Каб чытач не стаміўся ад падрабязнасьцяў расьледаваньня (чытайце іх вышэй, у спойлеры «Некаторыя дэталі OSINT») адразу зазначым: цікавасьць Сабіры Садыкавай да помніку забітага ў 2014 годзе вайскоўца 17-й АМСБр была не выпадковай. Сабіра спадзявалася атрымаць фота, якое пацьвердзіла б, што прозьвішча Джанхуватаў выпраўленае на сапраўднае прозьвішча ейнага брата Ібрагіма – Садыкава. Але мы сумняемся, што расейскі бок выправіць прозьвішча праз страх чарговага скандалу ў выпадку зьяўлення ў Сеціве фатаздымка «адрэдагаванага» помніку. InformNapalm вырашыў выканаць гэтую місыю і з дапамогай мінімальнага набору іструмантаў “Фоташопа” аднаўляе справядлівасьць, выпраўляючы прозьвішча «Джанхуватоў» на сапраўднае «Садыкаў».

     

    Частка II. Ганебны баявы шлях 17-й АМСБр. Інфаграфіка

    17-я АМСБр фігуруе ў 15 (!) эпізодах OSINT-расьледаваньняў міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm у кантэксьце «ўкраінскіх» камандыровак. У зводнай інфаграфіцы мы падаем асабістыя дадзеныя 35 вайскоўцаў гэтага злучэньня з Шалі, у тым ліку тагачаснага й сёньняшняга камандыраў (падрабязьна пра іх – крыху ніжэй). У нашых расьледаваньнях ідэнтыфікаваныя 33 фігуранты-агрэсары, зь іх 6 афіцэраў, 9 кавалераў розных баявых ордэнаў і мэдалёў, атрыманых за ўдзел у вайне супроць Украіны, і, вядома ж, два “200-ыя”. У інфаграфіцы таксама адлюстраваныя дадзеныя пра структуру й асноўнае ўзбраеньне 17-й АМСБр і 70-га МСП, ідэнтыфікацыйныя знакі гэтага злучэньня.

    (Для прагляду інфаграфікі націсьніце на малюнак або скарыстайцеся спасылкай).

    Бацькі-камандыры 17-й АМСБр (2014 г.) і 70-га МСП (2017 г.)

    Генэрал-маёр Дзьмітры Валер’евіч Касьпяровіч

    Нарадзіўся ў 1976 годзе. Ветэран другой чачэнскай кампаніі 2001 году. Герой Расеі. У 2007 годзе – камандыр 191-га мотастралковага палку 201-й вайсковай базы ў Таджыкістане.

    У 2014 годзе – камандыр 17-й мотастралковай брыгады 58-й арміі ПВА ў г. Шалі, Чачэнія (напачатку 2017 году перафармаваная ў 70-й МСП 42-й МСД 58-й арміі ПВА).

     

     

     

    Падпалкоўнік Сяргей Мікалаевіч Кенс

    Нарадзіўся 08.03.1980 г. Выпускнік ЛВОКУ (СПб ВОКУ) 1999 году. У 2011 годзе – камандыр выведвальнага батальёну 33-й АМСБр горнай 58-й арміі ПВА (пас. Ботліх, Дагестан; у 2011 годзе перадысьлякаваная ў Адыгею).

    У 2015 годзе – часова выконваючы абавязкі камандыра 33-й АМСБр горнай 49-й арміі ПВА (г. Майкоп, Адыгея); увесну 2017 году перафармаваная ў 102-і МСП 150-й МСД 8-й арміі ПВА з перадысьлякацыяй у Растоўскую вобл., палігон Кадамаўскі.

    У 2017 годзе – камандыр 70-га мотастралковага палку 42-й мотастралковай дывізіі 58-й арміі ПВА ў г. Шалі, Чачэнская Рэспубліка (сфармаваная з складу колішняй 17-й АМСБр).

    У 2014 годзе некаторыя расейскія СМІ асьвятлялі (архіў ) судовы працэс з удзелам вайскоўцаў 33-й АМСбр, якія адмовіліся выконваць злачынныя загады Крамля. Тады Сяргей Кенс, які меў пасаду выконваючага абавязкі камандыра брыгады, цынічна сьцьвярджаў, што вайскоўцаў Майкопскае брыгады на Данбас не перакідвалі і ва Украіне расейскіх войскаў няма. Да таго ж, ён быў адным зь ініцыятараў пачатку крымінальных справаў за дэзэртаваньне ў дачыненьні да жаўнераў, якія адмовіліся выконваць супрацьзаконныя загады.

    Апазнаньне кулямётніка «Х»

    Апроч гэтага мы высьвятлілі асобу, раней неапазнанага кулямётніка «Х», які фігуруе ў публікацыі з 12 лютага 2017 году пад №4, пазуе разам зь іншымі таварышамі ў службе – ветэранамі так званай украінскай камандыроўкі – ў фота зь верасьня 2014 году.

    Віктар Рыгоравіч Калінічэнка

    Нарадзіўся 02.05.1993 г. у г. Геленджык Краснадарскага Краю (база дадзеных адрэсаў).

    Тэрміновую службу праходзіў у ПДВ у 2012-2013 гадох. Станам на 2014 год, вайсковец-кантрактнік 17-й АМСБр.

    У сацыяльных сетках «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), профілі бацькі В. Калінічэнкі – фетыш-казака Рыгора, у якіх маецца шэраг фота сына «ОК» №№ 1 і 2.

     

     

    17-я АМСБр і 70-ы МСП

    17-я АМСБр (станам на 2014 год, у 2017 годзе перафармаваная ў 70-й МСП)

    17-я асобная гвардзейская мотастралковая брыгада (в/ч 65384, п. Шалі, Чачэнская Рэспубліка) 58-й АА ПВА ЗС РФ.

    Склад: кіраваньне; 3 мотастралковыя батальёны; батальён СпН; стралковая рота снайпэраў; танкавы батальён; 2 гаўбічныя самаходна-артылерыйскія дывізіёны, рэактыўны артылерыйскі дывізыён; процітанкавы артылерыйскі дывізыён; зэнітны ракетны дывізыён й зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізыён; выведвальны батальён; рота БПЛА; інжынэрна-сапёрны батальён; рота РХБА; батальён кіраваньня (сувязі); рота РЭБ; батарэя кіраваньня й артылерыйскай выведкі (начальніка артылерыі); узвод кіраваньня і радыёлякацыйнай выведкі (начальніка СПА); узвод кіраваньня (начальніка выведкі); рамонтна-аднаўленчы батальён; батальён МТЗ; камэнданцкая рота; мэдычная рота; узвод інструктараў; узвод трэнажэраў; палігон; аркестар.

    Узбраеньне: 40 адз. Т-72Б3, 1 адз. Т-72БК; 159 адз. МТ-ЛБМ 6МБ і МТ-ЛБ ВМК; 6 адз. ГАЗ-233014 СТС “Тыгр”; 18 адз. БМ-21 і 2Б26 “Град”; 36 адз. 152-мм САУ “Мста-С”; 18 адз. 120-мм мінамётаў “Сані”; 12 адз. 100-мм гарматаў МТ-12 “Рапіра”; 12 адз. самаходных ПТРК “Штурм-С”; 11 адз. БТР-80; 4 адз. БРДМ-2; 12 адз. БМ “Аса”; 6 адз. БМ “Страла-10”; 6 адз. ЗСУ “Тунгуска”; 27 адз. ПЗРК “Ігла”.

    70-ы МСП (сфармаваны з складу колішняй 17-й АМСБр на пачатку 2017 году)

    70-ы гв. мотастралковы полк (в/ч 71718, г. Шалі, Чачэнская Рэспубліка) 42-й мотастралковай дывізыі 58-й АА ПВА ЗС РФ

    Склад: кіраваньне; 5 батальёнаў (3 мотастралковыя, танкавы, СпН); 2 дывізыёны (гаўбічны артылерыйскі і зэнітны ракетна-артылерыйскі); 6 ротаў (снайпэраў, выведвальная, інжынэрна-сапёрная, сувязі, рамонтная, МЗ); 2 узводы (РХБА й камэнданцкі).

    Узбраеньне: 31 адз. Т-72Б3; 129 адз. МТ-ЛБМ 6МБ і МТ-ЛБ ВМК (заплянавая замена на БМП-2/3); 18 адз. 120-мм. мінамётаў «Сані»; 18 адз. 152-мм САУ «Мста-С»; 4 адз. БМ «Страла-10»; 4 адз. ЗПРК «Тунгуска».

    17-я АМСБр фігуруе ў 15 публікацыях InformNapalm:

    • 17-я АМСБр ПВА ва Украіне
    • «Танкіст» – расейскі афіцэр 17-й АМСБр, удзельнік летніх баёў на Данбасе
    • «Бясслаўныя вырадкі»: помнік вайскоўцам 17-й мотастралковай брыгады ў Шалі
    • Афіцэр 17-й АМСБр ЗС РФ узнагароджаны ордэнам Мужнасьці за вайну на Данбасе
    • САУ «Мста-С» 17-й АМСБр пад Наваазоўскам
    • Фотасьведчаньні: 17-я АМСБр на Данбасе, лета 2014 году
    • Чарговы гібрыдны шахтар з 17-й АМСБр
    • Ветэраны Данбаса з 17-й АМСбр з ордэнамі Мужнасьці
    • Знойдзены афіцэр ЗС РФ, які згубіў ордэн Мужнасьці
    • «Вырачаная брыгада». Колішні кантрактнік і «ветэран» Данбаса пра 17-ю АМСБр ЗС РФ (Відэа)
    • Апазнаныя мотастралкі з Чачэніі, якія ўдзельнічалі ў баёх на Данбасе
    • Апазнаны танкіст 17-й АМСБр ЗС РФ: ваяваў на Данбасе, узнагароджаны мэдалём «За адвагу»
    • Расейскі танкіст выкрыў вайсковых злачынцаў з 17-й АМСБр, якія ваявалі на Данбасе
    • Апазнаныя выведнікі 17-й брыгады ЗС РФ, якія ваявалі на Данбасе
    • Ідэнтыфікаваныя выведнікі-хвастуны 17-й АМСБр, якія ваявалі на Данбасе

    Базы дадзеных што да кадравых расейскіх вайскоўцаў і доказаў іхнага ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне ў складзе расейска-тэрарыстычных сілаў даступныя праз сталую спасылку: https://informnapalm.org/database.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня Іраклі Камахідзэ адмыслова для сайту InformNapalm. Інфаграфіка Alex Alexidze.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

     

    Tags: 17-я АМСБрв\ч 65384ваенная агрэсіяваенные злачынцыЗбройныя Сілы РФ

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Ідэнтыфікаваны вайсковец 417-га асобнага выведбату ЗС РФ, якія ўдзельнічаў у нападзе на Грузію

      2019-08-14 - 0 Comment
    • У Беларусь прыбываюць падразьдзяленьні й вайсковая тэхніка Збройных сілаў РФ

      2019-06-21 - 0 Comment
    • Найноўшы расейскі комплекс радыёвыведкі «Торн» паноўна зафіксаваны на акупаваным Данбасе

      2019-02-14 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.