• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Апазнаныя артылерысты 74-й брыгады ЗС РФ, якія ваявалі на Данбасе

    on 2017-05-14 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    Ідэнтыфікаваныя чарговыя вайсковыя злачынцы – артылерысты з складу тактычнае групы 74-й АМСБр Збройных Сілаў Расеі, якая ваявалі на Данбасе ў 2014 годзе. Інфаграфіка.

    Чацьверты год Расея вядзе неабвешчаную вайну супроць Украіны. За гэты час Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm зьдзейсьніла грандыёзную працу што да апазнаньня вайскоўцаў ЗС РФ, якія выконвалі злачынныя загады Крамля. Усе нашыя расьледаваньні грунтуюцца на візуальных доказах. Выяўленыя й ідэнтыфікаваныя сотні расейскіх агрэсараў, інфармацыя пра якіх нададзеная грамадзкасьці, гэтая праца працягваецца. Нашая мэта – апазнаць кожнага ўдзельніка ганебнай вайны, бо кожны засьведчаны факт балюча б’е па рэпутацыі акупанту, якому раней ці пазьней давядзецца адказваць за ўчыненае.

    Групавы фатаздымак, на падставе якога зробленае новае OSINT-расьледаваньне міжнароднае  выведвальнае супольнасьці InformNapalm, адлюстроўвае пэрыяд «украінскае камандыроўкі» расейскіх артылерыстаў – вайскоўцаў з складу 74-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 21005, г. Юрга) Цэнтральнае вайсковае акругі, батальёна-тактычная група якой ўдзельнічала ў баявых дзеяньнях на Данбасе ўлетку-ўвосень 2014 году. 74-я брыгада з Кемераўскае вобласьці ўжо неаднойчы патрапляла ў поле зроку InformNapalm. Гэтае злучэньне пасьпела скампрамэтаваць сябе ня толькі ў так заных растоўска-ўкраінскіх, але і ў сірыйскіх «камандыроўках». Пазьней асобныя вайскоўцы 74-й АМСБр былі зафіксаваныя ў складзе незаконных збройных фармаваньняў тэрарыстычнага ўтварэньня «Л/ДНР».

    Нагадваем, што ў красавіку 2017 году InformNapalm апублікаваў матар’ял пра апазнаньне 8-мі вайсковых злачынцаў зь мінамётнае батарэі тактычнае групы 74-й АМСБр, якія ваявалі на Данбасе ў 2014 годзе.

    Гэты фатаздымак узяты з архіваў нашае супольнасьці, а ейны арыгінал, выкладзены ў ліпені 2015 году на старонцы профілю аднаго з вайскоўцаў 74-й брыгады, ужо выдалены. У фота зафіксаваныя чатыры вайскоўцы ЗС РФ зь нестатутным вонкавым выглядам і з разнастайнай формай адзеньня, на мясцовасьці з ужо знаёмым нам паводле мінулай публікацыі краявідам і часам году.

    Як было зазначанае вышэй, крыніцай для правядзеньня OSINT стаўся фатаздымак з профілю расейскага вайскоўца, фігуранту №1 гэтага расьледаваньня:

    №1. Дзяніс (Денчык) Сушкоў

    Нарадзіўся 22 лiстапада 1995 году. Родам з г. Рубцоўск або суседняга пас. Наваегор’еўскае Алтайскага краю.

    Станам на лета-восень 2014 году – вайсковец гаўбічнага самаходнага артылерыйскага дывізыёну (ва ўзбраеньні 152-мм САУ 2С3 «Акацыя») 74-й АМСБр. Меркавана падпісаў кантракт падчас тэрміновае службы. Нягледзячы на ​​тое, што з фотаальбому свайго профіля ў сацсеціве “VK” Сушкоў выдаліў групавы фатаздымак, зроблены падчас «украінскай камандыроўкі» ў 2014 годзе, у фотаальбоме ягонага профілю ў “OK” маецца шэраг здымкаў таго пэрыяду з характэрнымі камэнтарамі.

    У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), “OK1”  (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), “OK2” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

    №2. Аляксандар Німіткін

    Нарадзіўся 15 верасьня. Родам з г. Барнаўл Алтайскага краю.

    Станам на лета-восень 2014 году – вайсковец-кантрактнік гаўбічнага самаходнага артылерыйскага дывізыёну 74-й АМСБр. У сацыяльных сетках выяўленыя 4 профілі Німіткіна, зь іх 2 актыўныя, але нядаўна цалкам зачышчаныя і ня маюць аніводнага фатаздымку (некаторыя захаваныя ў архівах IN) і 2 неактыўныя, з фатаздымкамі, да якія маюцца цікавыя камэнтары, паводле якіх удалося яго апазнаць.

    У сацыяльных сетках: актыўны “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), неактыўныя “VK2” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў) і “VK3” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), актыўны “OK” (архівы профілю, кантактаў).

    Апроч згаданых вышэй фігурантаў №1 і №2, выяўленыя профілі расейцаў, якія вонкава вельмі падобныя на двух іншых вайскоўцаў, зафіксаваных у фота «гастралюючага ва Украіне квартэта». Падкрэсьліваем, што апроч вонкавага падабенства вайскоўцаў з выяўленымі намі людзьмі, іншай сувязі з 74-й АМСБр пакуль няма:

    – Рыгор Васільеў.   Родам з г. Іркуцк. Паводле нешматлікіх фатаздымкаў зь ягонага профілю, ён зьяўялецца  вайскоўцам ЗС РФ з 2014 году і па гэты момант. Мае вонкавае падабенства да чалавека з камуфляванай банданай у групавым фота, які ёсць вайскоўцам 74-й брыгады. У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

    – Рустам Мустафін. Родам з г. Даўлеканава, Башкартастан. Дзіўнай ёсьць паўза ў ягоным сьціплым фотаальбоме – профіль неактыўны другі год, маецца ўсяго некалькі фота з 2011 году і некалькі здымкаў, выкладзеных пасьля трохгадовае паўзы, у 2015 годзе. Мае вонкавае падабенства да чалавека з банданай з колерам хакі, зафіксаваным у групавым фота вайскоўцаў з 74-й брыгады. У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

    Зьвяртаемся да нашых актыўных чытачоў, якія неаднойчы зьяўляліся ініцыятарамі OSINT-расьледаваньняў або якія дапаўнялі іх пасьля, дапамагчы нам з ідэнтыфікацыяй двух неапазнаных вайсковых злачынцаў з банданамі.

    Згодна з раней атрыманымі дадзенымі што да «ўкраінскіх камандыровак» БТГр юргінскае брыгады і інфармацыяй, якая пададзеная ў красавіцкай публікацыі IN пра ідэнтыфікацыю мінамётнікаў гэтага злучэньня, і з улікам асаблівасьцяў краявіду фота «квартэта» гэтага расьледаваньня (мясцовасьць з пагоркамі, падабенства пэйзажу, час году), можна меркаваць, што здымак зроблены напрыканцы жніўня – напачатку верасьня 2014 году ў Старабешаўскім раёне Данецкае вобласьці Украіны, дзе ў той час адбываліся жорсткія баі (Ілавайская трагедыя). Ня выключана, што да зьнішчэньня ўкраінскіх калёнаў вайсковае тэхнікі пад Навакацярынаўкай датычныя апазнаныя артылерысты 74-й АМСБр ЗС РФ.

    Глядзіце ранейшыя публікацыі InformNapalm пра 74-ю АМСБр, якая фігуруе ў 8-мі эпізодах нашых расьледаваньняў:

    • Расейскія войскі паноўна канцэнтруюцца ля мяжы з Данбасам
    • 74-я АМСБР у баёх на Данбасе?!
    • Чарговая графічная падробка ў скарбонцы ГШ ЗС РФ: расейская калёна ў раёне Старабешава
    • Міністар абароны Расеі Шайгу выправіў у Сірыю сваіх землякоў
    • Кантрактнікі 74-й АМСБр РФ ваююць на Данбасе пад прыкрыцьцём батальёну «ЛНР» «Хуліганы»
    • Апазнаная тактычная група танкістаў 74-й брыгады ЗС РФ, якія ваявалі на Данбасе
    • Жарсьці гурманаў-інтэрвэнтаў 74-й АМСБр Збройных Сілаў РФ
    • Апазнаная група вайсковых злачынцаў мінамётнай батарэі 74-й АМСБр ЗС РФ, якія ваявалі на Данбасе

    Базы дадзеных што да кадравых расейскіх вайскоўцаў і доказаў іхнага ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне на баку расейска-тэрарыстычных сілаў даступныя праз сталую спасылку: https://informnapalm.org/database.

    • Даведка пра склад і ўзбраеньне 74-й АМСБр

      74-я асобная гвардзейская мотастралковая брыгада, в/ч 21005, дысьлякацыя н.п. Юрга, Кемерава, у складзе 41-й агульнавайсковай арміі ЦВА. Структура: Кіраваньне, тры мотастралковыя батальёны, стралковая рота снайпэраў, танкавы батальён, два гаўбічныя самаходна-артылерыйскія дывізыёны, рэактыўны артылерыйскі дывізыён, процітанкавы артылерыйскі дывізыён, два зэнітныя (ракетны й ракетна-артылерыйскі) дывізыён, выведвальны батальён, рота БПЛА, інжынэрна-сапёрны батальён, рота РХБА, батальён кіраваньня (сувязі), рота РЭБ і іншыя дапаможныя падразьдзяленьні й забесьпячэньне. Узбраеньне: 41 адз. Т-72Б3, 120 адз. БМП-2, 15 адз. МТ-ЛБ, 18 адз. БМ-21 «Град», 36 адз. 152-мм СГ 2С3 «Акацыя», 18 адз. 120-мм мінамётаў 2С12 «Сані», 12 адз. 100-мм гарматаў МТ-12 «рапіра», 12 адз. самаходных ПТРК 9П149 «Штурм-С», 36 адз. БТР-80, 4 адз. БРДМ-2, 12 адз. БМ 9А33БМ2(3) «Аса», 6 адз. БМ 9А34(35) «Страла-10», 6 адз. ЗСУ 2С6М «Тунгуска», 27 адз. ПЗРК 9К38 «Ігла».


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня валянтэрамі міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Аўтар расьледаваньня Іраклі Камахідзэ.

    Інфаграфіку стварыў Alex Alexidze.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    December 2023
    MTWTFSS
     123
    45678910
    11121314151617
    18192021222324
    25262728293031
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.