
30.10.14 стане паваротным момантам у млявапраяўным канфлікце на паўднёвым усходзе Украіны. Перамір’е дазволіла тэрарыстам правесці перагрупоўку сваіх сіл. Зноў запрацаваў «расейскі Ваенгандаль», ва Украіну перакінута толькі за апошнія два дні больш за 300 адзінак тэхніцы. Асноўны напрамак руху праз Антрацыт на Данецк і ў бок Смелага, а таксама праз Мар’інаўку ў Тэльманава і Камсамольскае. Была заўважана перакідка тэхнікі ў бок Еленаўкі і Горлаўкі. Акрамя таго, многія інсайдэры каманды InformNapalm паведамілі пра змену асабістага складу груповак: нядобранадзейных мясцовых баявікоў змянілі прыезджыя “спецыялісты” з РФ. Напрыклад, у Пятроўскім раёне Данецка адбылася ракіроўка: баявікоў з Каргіла перавялі ў раён Стараміхалоўкі, а на Каргіл заехала шмат вайскоўцаў ВС РФ. Аналагічная сітуацыя ў Горлаўцы. Дзе мясцовыя жыхары заўважылі шмат прыезджых людзей у форме, якія адрозніваюцца ад баявікоў і бандфармаванняў дысцыплінаванасцю і выпраўкай. Таксама нашы назіральнікі дакладваюць пра разгортванне сістэмы СПА ў раёне Данецка, Горлаўкі, Снежнага (меркавана, комплекс С300). Авіяцыя на аэрадромах РФ, якія знаходзяцца побач з крызісным рэгіёнам, прыведзеная ў вышэйшыя ступені боегатоўнасці…
Такім чынам, РФ гатовая да поўнамаштабнага наступу пад выглядам “Арміі ДНР”. Вось толькі куды?
Пасля паніжэння актыўнасці баявікоў у апошнія 2 дні, што датычыцца артабстрэлаў пазіцый ВСУ, пад вечар 29.10.14 пачалася шчыльная артпадрыхтоўка. Адбыўся вельмі моцны абстрэл Горскага. Хутчэй за ўсё гэта звязана з жаданнем групоўкі Мазгавога вярнуць сабе Лісічанск. Што менавіта і прывяло да страты сіламі АТА блокпаста № 32 у раёне Смелага. Групоўка Мазгавога спрабуе закрыць свой правы фланг Северскім Данцом і выраўняць фронт. Менавіта таму, яны імкнуцца зрэзаць полукацел ў Дэбальцэва. І захапіць Арцёмаўск. У адваротным выпадку Мазгавы рызыкуе ўцягнуць свае сілы ў кішку, якая можа быць абрэзана з боку Арцёмаўска. У найбліжэйшай будучыні можна чакаць удараў Горлаўка-Арцёмаўск і Першамайск-Арцёмаўск. А праблему катла будзе вырашаць групоўка з Енакіева.
Пра Марыупаль, а менавіта пра яго штурм, кажуць шмат. Але штурмаваць горад ніхто не будзе. Навошта? Прасцей нанесці ўдар па кірунку Безыменных — Талакоўка — Валадарскае і выйсці да Бярдзянска. Абыход горада з поўначы, прывядзе да адразання шляхоў забеспячэння і горад рана ці позна падзе. А што б не даць магчымасць забяспечваць горад па моры, у паўночна-ўсходнім раёне Крыма разгорнутыя ракетныя комплексы «Бастыён». Праўда, калі пачнецца рух у бок Бярдзянска, то варта чакаць удару і з Крыма праз Чонгар. У адваротным выпадку, мэта захапіць кантроль над сухапутным шляхам у Крым не будзе дасягнута. Нашы крыніцы ў Севастопалі паведамляюць пра заход на пазапланавы рамонт некалькіх БДК, гэта ўскосны разведпрызнак арганізацыі падрыхтоўкі магчымай падтрымкі з мора пры прабіванні сухапутнага калідора.
Скептыкі пачнуць пярэчыць, што абыйсці горад з поўначы не дадуць сілы АТА ў раёне Старагнатоўкі. Правільна! Вось толькі ў гэтых сіл паўстануць праблемы з ўдарнай групоўкай, якая пойдзе на Валнаваха з Еленаўкі (мы ўжо пісалі аб перамяшчэнні туды вялікай колькасці тэхнікі). Акрамя таго, Старагнатоўка будзе звязана дзеяннем БТГ, якія грунтуюцца ў Тэльманава. Таму, у тэрарыстаў ёсць шанец арганізаваць новы кацёл.
Што датычыцца Шчасця, то тут працякае Северскі Данец, які дапамагае трымаць удар баявікоў з Поўдня. Праўда, РФ можа рызыкнуць нанесці ўдар з раёна Валошын і тым самым пачаць трэцюю сусветную. Будзем спадзявацца, што да гэтага не дойдзе.
Па стане на 21.00, калі зводка рыхтавалася да публікацыі, пачалася магутная артпадрыхтоўка па ўсім названым намі напрамках…
Матэрыял падрыхтавалі: ваенны аналітык групы InformNapalm Арцём Васіленка і каардынатар групы, ваенны карэспандэнт Раман Бурко
Пераклад Кацярыны Катэнка
One Response to “Аператыўнае становішча групы InformNapalm на 29 верасеня 2014”
2014-10-29
Оперативная сводка группы InformNapalm по состоянию на 29 октября - Inform NapalmInform Napalm[…] Беларуская: Аператыўнае становішча групы InformNapalm на 29 верасеня 2014 […]