• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Т-72Б з Улан-Удэ знайшоўся ва Украіне

on 2016-03-21 | 0 Comment | Актуальна | Данбас | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • es
  • by
  • ua
  • en
  • bg
  • sv

Нашае расьледаваньне пачалося з фатаздымку, выяўленага ў профілі сацсеціва Яўгена Сафонава (архіў на профіль, фотаальбом) – тэрарыста так званай «Данецкай Народнай Рэспублікі».

Selection_005

Selection_004

Selection_003

Фатаздымак выкладзены ў фотаальбоме 27 лютага 2016 г. Сафонаў пазуе ў ім на тле танка Т-72Б 1989 года выпуску. На заднім пляне зафіксаваны цеплавоз, з чаго вынікае, што фота зробленае ў дэпо.

Selection_001

Выснова пра тое, што перад намі Т-72Б узору 1989 году, зробленая на падставе наяўнасьці на зафіксаваным танку элемэнтаў дынамічнае абароны “Кантакт-V” і прыцэльнай сыстэмы 1К13-49, якая ўваходзіць у комплекс кіраванага ўзбраеньня 9К120 “Сьвір”. На танку адсутнічае датчык ветру “ДВЕ-БС”, што дадаткова сьведчыць пра ягоную прыналежнасьць да вышэйпазначанай мадыфікацыі. Варта зазначыць, што Т-72Б 1989 г.в. ва Украіну ніколі не пастаўляўся, і таму ня можа зьяўляцца так званым трафеем. Давайце яшчэ раз пагледзім фатаздымак. Адразу ў вочы кідаецца трохкаляровы камуфляж зь зялёнай, чорнай і жоўтай фарбаю, які адсутнічае на танках, перададзеных «расейскім ваенторгам» тэрарыстычным утварэньням «Л/ДНР» (нагадаем, пра лютаўскія факты паставак “ваенторга” можна прачытаць у матар’яле “Крама “ваенторгу”: ТОП-5 лютаўскіх паставак ЗС РФ на Данбас”). У працэсе пошуку «крыніцы» пастаўкі танка, мы выявілі фотаальбом 5-й асобнай танкавай брыгады ЗС РФ (в/ч 46108, Улан-Удэ, Усходняя вайсковая акруга), які мае мноства фатаздымкаў танкаў Т-72Б 1989 г.в. у трохкаляровым камуфляжы, якія знаходзяцца ва ўзбраеньні другой танкавай роты першага батальёну. Схема камуфляжу й колеры супадаюць з выняткам таго, што зялёная фарба на танку Сафонава больш яскравая.

Selection_013

Selection_012

Selection_011

Selection_010

Selection_009

Selection_008

Selection_007

Selection_006

На гэтым этапе можна зрабіць здагадку, што танк з фатаздымку Сафонава, які знаходзіўся ва ўзбраеньні 5-й АТБр ЗС РФ, быў перададзены тэрарыстам. Гэта вынікае з наступных чыньнікаў:

  • Т-72Б 1989 г.в. знаходзіцца ва ўзбраеньні 5-й АТБр
  • Т-72Б 1989 г.в. не пастаўляўся ва Украіну і ня можа быць трафеем
  • камуфляж танкаў на выяўленых фатаздымках ідэнтычны зь некаторымі выняткамі
  • 5-я АТБр ЗС РФ была ўжо неаднойчы зафіксаваная ва Украіне (гл. тэматычныя спасылкі)
  • 5-я АТБр ЗС РФ з восені 2015 году пачала пераўзбраеньне на найноўшыя мадыфікацыі Т-72Б3 (1, 2), з чаго вынікае, што расейскі «ваенторг» атрымаў магчымасьць перадаць танкі брыгады тэрарыстам «Л/ДНР».

UPD. Нашыя пільныя чытачы зьвярнулі ўвагу на самаробную дапрацоўку гэтага танка: зьмену вуглу падпораў для блёкаў дынамічнай абароны вежы, плюс дадаткова ўсталяваныя блёкі ДА “Кантакт-1” у неабароненых мейсцах. Вось як выглядаюць аналягічныя вырабы тэрарыстаў танкавага батальёна “ДНР” “Дызель”.

12728890_213061879044994_7580204224924530212_n12745943_213061852378330_3564053225400522439_n

Тэматычныя спасылкі

5-я танкавая брыгада ЗС РФ у баёх за Дэбальцава

«Баявыя бураты рускага сьвету»: 5-я асобная танкавая брыгада ЗС РФ на Данбасе

«Пажары ў Бураціі» спалілі танкі 5-й АТБр ЗС РФ пад Дэбальцава

Буратаў 5-й танкавай брыгады ўзнагароджваюць мэдалямі «За вайсковую доблесьць»

Чарговы кавалер мэдалю «За вайсковую доблесьць» з 5-й танкавай брыгады

Дадатковая інфармацыя пра падразьдзяленьні 5-й танкавай брыгады растоўскай групоўкі сілаў уварваньня – «НА КІЕЎ-2»

Падразьдзяленьне 5-й танкавай брыгады УВА ў складзе расейскай групоўкі сілаў уварваньня

Азнаёміцца ​​з факталягічнай доказавай базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm што да ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 60 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ можна праз спасылку http://bit.ly/RussianPresence.

Матар’ял падрыхтаваны да публікацыі на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!

Tags: РФТ-72Б

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Танкі на Данбас перакідвалі вайскоўцы 76-га рамонтна-аднаўленчага батальёну ЗС РФ (фотадоказы)

    2019-02-04 - 0 Comment
  • Фэйкі й дэзынфармацыя: ўкраінскія ўцекачы ў Рэспубліцы Беларусь

    2019-02-01 - 0 Comment
  • Сьведчаньні ўкраінскае «камандыроўкі» выведроты 28-й брыгады зь Екатэрынбурга

    2016-03-21 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 46360 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

August 2022
M T W T F S S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.