• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Ці стане Беларусь полем для армейскай гульні Расеі?

    on 2021-09-02 | 0 Comment | OSINT | Беларусь | Навіны
    • ru
    • by
    • tr
    • lt
    • bg
    • sv
    • no
    • dk
    • at

    На «Армейскія гульні» ў Беларусь прыбылі два падразьдзяленьні ПДВ Расеі і падразьдзяленьне Росгвардыі – і ўсе яны ўдзельнічалі ў агрэсыі супроць Украіны.

    З 22 жніўня да 4 верасьня ў Беларусі адбудуцца конкурсы VII Армейскіх гульняў, а менавіта «Палярная зорка», «Снайпэрскі рубеж» і «Пэўны прыём». З мэтай удзелу ў гульнях 17 жніўня  самалётам Іл-76 паветрана-касьмічных сілаў РФ з бартавым нумарам RA-78850 на аэрадром Баранавічы прыляцелі падразьдзяленьні ПДВ і Росгвардыі Расеі (вэб-архіў).

    Пры гэтым, паводле дадзеных сэрвіса Flightradar, Іл-76 з бартавым нумарам RA-78850 17 жніўня выляцеў з аэрадрома Чкалаўскі ў Маскоўскае вобласьці, але пункт прыбыцьця зь невядомых прычынаў не ўказаны (вэб-архіў)

    Удалося выявіць, што ў Беларусь прыбылі два расейскія падразьдзяленьні ПДВ (вэб-архіў) і падразьдзяленьне Росгвардыі «Витязь».

    Па-першае, гэта 45-я асобная гвардзейская брыгада спэцыяльнага прызначэньня (в/ч 28337), якая базуецца ў мястэчцы Кубінка Маскоўскае вобласьці.

    Вайскоўцы 45-е брыгады ўдзельнічалі ў акупацыі Крыма і баявых дзеяньнях на Данбасе, іх дадзеныя зафіксаваныя InformNapalm у базе расейскіх вайсковых частак, што бралі ўдзел у агрэсыі супроць Украіны.

    Па-другое, гэта 11-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада ПДВ (в/ч 32364). якая знаходзіцца ў горадзе Улан-Удэ, Буратыя. Гэтая брыгада «праславілася» тым, што ў студзені 2015 года 20 яе дэсантнікаў пасьля ўдзелу ў баявых дзеяньнях на Данбасе прыбылі назад у Буратыю ў выглядзе «груза-200».

    Таксама ў Армейскіх гульнях у Беларусі удзельнічае 604-й цэнтар спэцыяльнага прызначэньня Росгвардыі «Витязь» (в/ч 3179) (вэб-архіў). Ёсьць дадзеныя, што байцы ЦСП «Витязь» бралі ўдзел у захопе Крыма, і за гэта атрымалі ўзнагароды разам з байцамі падразьдзяленьня «Бэркут» (вэб-архіў).

    Дакладная колькасьць удзельнікаў «Армейскіх гульняў» з боку Расеі нідзе ня згадваецца.

    Падбор гэтых збройных падразьдзяленьняў, што маюць досьвед удзелу ў агрэсыі супроць іншых краінаў, можа сьведчыць пра намер Расеі пад выглядам «Армейскіх гульняў» пачаць у Беларусі апэрацыю захопу накшталт крымскай. Або прынамсі гэтыя падразьдзяленьні атрымліваюць магчымасьць правесьці выведку на мейсцы перад непасрэдным пачаткам такой апэрацыі.

    Служба маніторынгу беларускае рэдакцыі InformNapalm працягвае пільна сачыць за перасоўваньнямі вайскоўцаў і вайсковай тэхнікі краіны-агрэсара на тэрыторыі Беларусі пад выглядам вайсковых гульняў і вышкалаў, а таксама інфармаваць беларускае грамадзтва пра найбольш важныя факты, якія могуць уплываць на нацыянальную бясьпеку краіны. З гэтае нагоды мы заклікаем вас надаваць нам адпаведную інфармацыю праз сацыяльныя сеткі.


    Служба маніторынга беларускай рэдакцыі InformNapalm

    Tags: Беларусь

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Забойства Паўла Шарамета – агульная трагедыя Украіны й Беларусі

      2016-07-24 - 0 Comment
    • Выяўлены шлях перакідваньня прарасейскіх баявікоў у Беларусь

      2016-05-03 - 0 Comment
    • Спэцрасьледаваньне: Актыўная падрыхтоўка праваслаўнага Талібана ў Беларусі

      2016-03-01 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.