• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Забойства Паўла Шарамета – агульная трагедыя Украіны й Беларусі

    on 2016-07-24 | 0 Comment | Беларусь | Грамадзтва | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • by
    • cz
    • bg

    Украіна й Беларусь разьвіталіся з адным з самых выбітных журналістаў сваёй эпохі, бескампрамісным абаронцам свабоды слова, дэмакратычных каштоўнасьцей, чалавекам слова й справы – Паўлам Шараметам.

    Забойства вырвала яго з жыцьця ў самым росквіце сілаў, не дало яму рэалізаваць свае новыя праэкты й задумы, рабіць свой значны ўнёсак у станаўленьне прагрэсыўнай дэмакратычнай Украіны і спрыяць вызваленьню Беларусі ад дзесяцігодзьдзяў дыктатуры.

    На цырымонію разьвітаньня ў Кіеве ва Украінскім Доме ў пятніцу 22 ліпеня прыйшлі сотні чалавек, сярод якіх былі ягоныя сябры, калегі, грамадзкія дзеячы, палітыкі. Прыйшлі шмат звычайных простых людзей, якія не ведалі Паўла асабіста, але для якіх ён быў і застаецца бясспрэчным аўтарытэтам. Наведаў цырымонію і прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

    01

    (с) censor.net

    02

    (с) reuters.com

    Увечары таго ж дня цела Паўла Шарамета прывезьлі ў Менск у храм Усіх Сьвятых, дзе ў суботу, 23 ліпеня, таксама адбылася паніхіда, на якую прыйшлі больш за тысячу чалавек.

    03

    04

    На цырымоніі прысутнічалі лідэры беларускіх апазыцыйных арганізацыяў, грамадзкія актывісты й журналісты. Улады Беларусі й журналісты дзяржаўных выданьняў збольшага праігнаравалі паніхіду.

    Гэта замоўны, падступны й цынічны замах ёсьць выклікам усім – і грамадзтву, і дзяржаве. Яно мае выразны дэманстратыўны характар дзеля стварэньня максымальна мажлівага грамадзкага рэзанансу адразу ў некалькіх дзяржавах, у якіх жыў і працаваў Павал. Ягоныя замоўцы маюць некалькі мэтаў, сярод якіх можна вылучыць асноўную: дэстабілізацыя грамадзка-палітычнай сытуацыі ва Украіне, якая зьяўляецца элемэнтам агульнага інфармацыйна-псыхалягічнага ўзьдзеяньня, неабходнага для фармаваньня патрэбнае грамадзкай думкі з далейшым маніпуляваньнем ёй.

    Для зьдзяйсьненьня псыхалягічнай апэрацыі, як правіла, прыцягваюцца падкантрольныя СМІ, задачай якіх зьяўляецца максымальнае ўзмацненьне інфармацыйнага ўзьдзеяньня. Прыкладам гэтаму ёсьць досыць красамоўнае зьяўленне на часова непадкантрольнай тэрыторыі Украіны такіх рупараў крамлёўскай прапаганды, як LifeNews, Russia Today, якія «дакумантуюць» інсцэнаваныя абстрэлы баявікамі мірнага насельніцтва, а затым прыпісваюць іх ЗСУ. Сваю звышнатуральную здольнасьць стала знаходзіцца ў патрэбным моманце і ў патрэбным мейсцы яны няхітра называюць «воляю выпадку». Журналісты «17 канала», падобна на тое, што таксама валодаюць гэтай звышнатуральнай здольнасьцю – пасьля забойства Алеся Бузіны ў красавіку 2015 году яны былі на мейсцы злачынства празь усяго тры хвіліны, а зараз, па «волі выпадку», зь іхных словаў, апынуліся побач з мейсцам забойства Паўла Шарамета. Трагічнае супадзеньне ці паранармальныя здольнасьці? Вэрсія журналісткі «17 канала» Тацьцяны Данькевіч пра тое, што для рэпартажу ёй неабходна было па-пінкэртонскі менавіта 20 ліпеня, у дзень забойства Шарамета, паляваць на мэра Кіева Віталя Клічко каля ягонага ж дому й чакаць з 07.00 да 08.00, ведаючы пры гэтым, што ён у адпачынку, гучыць вельмі непераканаўча. Да таго ж Данькевіч, якая займаецца журналісцкімі расьледаваньнямі і вядзе рубрыку «Выведка», цалкам мажліва, хітруе, калі сьцьвярджае, што яна не бачыла пост асноўнага фігуранту свайго расьледаваньня пра тое, што ён знаходзіцца за тысячы кілямэтраў ад Кіева, які ён напісаў яшчэ а 00:19.

    Калі трохі заглыбіцца і прааналізаваць дзейнасьць «17 канала» з пачатку ягонага стварэньня ў 2014 годзе, то стае зразумелым, што аніякага дару яснавідучасьці й здольнасьцяў да тэлепартацыі у ягоных супрацоўнікаў ніколі не было, а вось схільнасьці да патэнцыйнага супрацоўніцтва з тэрарыстычнымі групоўкамі акупаванага Данбаса выразна праглядаюцца. Гэтак, яшчэ ў лістападзе 2015 году СБУ зьдзейсьніла арышты супрацоўнікаў «17 канала», якія падазраюцца ў садзейнічаньні тэрарыстам: журналіста Дзьмітрыя Васільца й апэратара Яўгена Цімоніна. Ім інкрымінуецца арганізацыя трансьляцыі сэпаратысцкага каналу «Новороссия ТВ» (рас.).

    Паводле сьцьверджаньня ж вядомага ўкраінскага журналіста Дзяніса Казанскага, супрацоўнік «17 канала» Андрэй Паўлоўскі ў 2014 годзе працаваў на Lifenews і прыдумляў рэпартажы пра «украінскіх карнікаў». Апроч гэтага, канал вядомы таксама праз свае «тэлемасты» з Захарчанкам, Платніцкім і іншымі правадырамі бандфармаваньняў «Л/ДНР», быў асноўным аглядальнікам і адэптам так званага «3-га Майдана».

    05

    Паводле кантэнту можна зрабіць выснову, што задачамі гэтага каналу ёсьць падаваньне расейскай вайсковай агрэсіі супроць Украіны, як «грамадзянскай вайны»; пазыцыянаваньне сябе як незаангажаванага боку, які імкнецца да міру і надае права выказацца «іншаму боку». Збольшага ўсё гэта адпавядае мэтам і задачам, якія ставіць Крэмль перад расейскімі сродкамі масавай дэзынфармацыі, якія зьяўляюцца так званай «мяккай сілай», што ёсьць адным з галоўных элемэнтаў гібрыднае вайны.

    Мэтай і галоўнай задачай сілавых ведамстваў Украіны мае стаць максымальна поўнае і усёабдымнае расьледаваньне забойства Паўла Шарамета, зьдзейсьненае ў самыя сьціслыя тэрміны, апытаньне максымальна мажлівае колькасьці мясцовых жыхароў – патэнцыйных сьведак, выйманьне матар’ялаў зь відэарэгістратараў і камэраў назіраньня, білінг мабільных тэлефонаў. Падставовым ёсьць таксама зьдзяйсьненьне сьледча-апэратыўных дзеяньняў і ў дачыненьні да супрацоўнікаў «17 канала».

    Раскрыцьцё гэтага забойства мае стаць справай гонару для ўкраінскае дзяржавы й грамадзтва.

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm выказвае шчырыя спачуваньні родным і блізкім Паўла Шарамета.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў рэдактар беларускае службы міжнароднае супольнасьці InformNapalm Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Фота напачатку артыкулу (с) tkb.lv

    Tags: 17 каналБеларусьПавал ШараметУкраіна

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Ці стане Беларусь полем для армейскай гульні Расеі?

      2021-09-02 - 0 Comment
    • Зянон Пазьняк: Пра расейскі імпэрыялізм і ягоную небясьпеку

      2019-01-18 - 0 Comment
    • Як Крэмль фінансуе польскіх радыкалаў: задачы, аплата, справаздача ў Маскву. #UsouskiLeaks. Эпізод II

      2017-03-02 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    December 2023
    MTWTFSS
     123
    45678910
    11121314151617
    18192021222324
    25262728293031
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.