• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Каронавірус на экспарт: ці дастаткова захадаў зьдзяйсьняе Менск для нераспаўсюду эпідэміі?

    on 2020-03-21 | 0 Comment | OSINT | Беларусь | Галоўнае | Грамадзтва | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post

    20 сакавіка надыйшла інфармацыя пра выяўленьне інфікаваных каронавірусам Covid-19 пасажыраў на лятаку беларускай авіякампаніі “Белавія”, які зьдзяйсьняў міжнародны рэйс у Казахстан. Рэспубліка Беларусь не зачыніла сваіх межаў і ў адрозьненьні ад большасьці суседніх зь ёю краінаў не ўвяла карантын. Гэта абвастрае ня толькі пагрозу для жыцьця й здароўя грамадзянаў Беларусі, але й стварае рэальную небясьпеку для міжнароднае супольнасьці й спрыяе пашырэньню пандэміі каронавірусу. Падаем артыкул рэдактара беларускае службы міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm Дзяніса Івашына, апублікаваны ў выданьні «Новы Час».


    Як заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Казахстан Дыяс Ахметшарып, на борце авіякамапані «Белавія» былі выяўленыя два пасажыры, 1972 і 1981 гадоў нараджэньня, інфікаваныя каронавірусам.

    Лятак выконваў палёт паводле маршруту Менск – Нур-Султан, аднак быў перанакіраваны ў Караганду. «Новы Час» вэрыфікаваў гэтую інфармацыю й атрымаў дадатковыя зьвесткі.

    Паводле дадзеных кыргызстанскага інфармацыйнага рэсурсу AKIpress, усе 67 пасажыраў лятаку авіякампаніі «Белавія», які зьдзяйсьняў рэйс зь Менска ў сталіцу Казахстана Нур-Султан (колішняя Астана), патрапілі ў карантын. Беларуская авіякампанія перавозіла грамадзянаў Кыргызстану, якія вярталіся з эўрапейскіх краінаў.

    Згодна з дадзенымі гісторыі палётаў анлайн-сэрвісу Flighradar24, які надае інфармацыю з трэкінга камэрцыйных авіярэйсаў, адзіным бортам зь Менска, які накіроўваўся ў Нур-Султан і быў перанакіраваны ў аэрапорт Караганды, зьяўляецца рэйс B2775 авіякампаніі «Белавія». Супрацоўнікі міжнароднага аэрапорту Нур-Султан пацьвердзілі «Новаму Часу», што вядзецца менавіта пра гэты борт.

    17 сакавіка 2020 года рэйс B2775 зьдзяйсьняў лятак Embraer E195LR (бартавы нумар EW-399PO, с/н 19000667). Ён быў выраблены ў 2014 годзе, у красавіку гэтага ж года паступіў у паветраны флёт кампаніі «Белавія».

    Embraer E195LR (б/н EW-399PO) авіякампаніі “Белавіа” / Jetphotos, Kuba Majek

    Вызначанае, што з нацыянальнага аэрапорту «Менск» борт выляцеў 17 сакавіка а 20.15 паводле менскага часу й а 03:15 мясцовага часу меўся прызямліцца ў аэрапорце  Нур-Султана, аднак быў перанакіраваны ў аэрапорт Караганды, у якім прызямліўся а 03:11. Характэрна, што ўсе іншыя палёты гэтага рэйсу, а таксама другога (B2773), якія папярэднічалі яму й адбываліся пасьля, не былі скіраваныя ў Караганду, а выконвалі палёты ў штатным рэжыме. Вынікае, што менавіта падчас палёту на гэтым лятаку ў пасажыраў былі выяўленыя сымптомы захворваньня каронавірусам Covid-19, і ў межах захаваньня карантынных захадаў рэйс B2775 перанакіравалі не ў сталіцу, але ў суседнюю Караганду.

    Цікава, што з Караганды лятак вылецеў практычна праз гадзіну пасьля пасадкі, а 04.15, і праз паўгадзіны, а 04.44 прызямліўся ў Нур-Султане. Ужо праз сорак хвілінаў, а 05.34 з Нур-Султана ён вылецеў назад у Менск, куды прыляцеў а 06.24 (час палёту – амаль 4 гадзіны, у зімовы час розьніца ў часе між сталіцамі Казахстана й Беларусі – 3 гадзіны).

     Скрыншот сэрвісу Flightradar24 з данымі палёту лятака рэйсу B2775 кампаніі «Белавія»

     Скрыншот сэрвісу Flightradar24 з дадзенымі палёту лятака рэйсу B2775 кампаніі «Белавія»

    Ужо на наступны дзень, 19 сакавіка, лятак працягнуў выконваць палёты паводле звычайнага раскладу: а 08.11 ён вылецеў у Маскву й 20 сакавіка павярнуўся назад.

    Трекінг вяртання лятаку рэйсу B2775 з Нур-Султана ў Мінск

    Трэкінг вяртаньня лятаку рэйсу B2775 з Нур-Султана ў Менск

    Ці зьдзяйсьняліся належныя санітарна-эпідэміялагічныя захады на борце лятаку яшчэ ў Казахстане? Як паведаміў «Новаму Часу» начальнік аддзелу па надзвычайных сытуацыях аэрапорту Нур-Султан Марат Кундакбаеў, для выкананьня ўсіх дэзынфэкцыйных захадаў на борце лятака патрэбна больш за гадзіну часу. Таксама ён дадаў, што лятакі зь Беларусі пакуль не патрапляюць пад падвышаны карантынны кантроль, гэта датычыць толькі бартоў з краінаў – асноўных агмянёў распаўсюду каронавірусу на гэты момант: Кітаю, Ірану й Італіі.

    З гэтага вынікае, што, цалкам мажліва, ані ў Карагандзе, ані ў сталіцы Казахстана ў лятаку «Белавія», у якім былі выяўленыя інфікаваныя карановірусам пасажыры, не зьдзяйсьняліся належныя дэзынфэкцыйныя захады.

    У прэс-службе авіакампаніі «Белавія» паведамілі, што дэзынфэкцыя лятаку рэйсу B2775 была зьдзейсьненая, аднак не пацьвердзілі інфармацыю, ці былі пасажыры на зваротным рэйсе з Нур-Султана ў Менск. Таксама прэс-служба адмовілася надаваць зьвесткі адносна зьмяшчэньня экіпажу лятаку й бортправаднікоў у карантын.


    Заўвага рэдакцыі. Калі дэзынфэкцыя ад каронавірусу на борце лятака не праводзілася й на ягоны борт былі ўзятыя пасажыры заплянавага рэйсу, якіх даправілі ў Менск, – гэта можа мець азнакі зьдзейсьненага злачынства.


    «Новы Час» зьвярнуўся з пытаньнем і да прэс-службы Нацыянальнага аэрапорту «Менск», каб высьветліць, чаму інфікаваныя каронавірусам былі выяўленыя не на тэрыторыі аэрапорту, але ўжо непасрэдна на борце лятаку «Белавія». У выніку атрымалі інфармацыю пра тое, што санітарна-эпідэміялягічны кантроль у аэрапорце зьдзяйсьняюць супрацоўнікі Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі й грамадзкага здароўя, аднак праводзіцца ён толькі й выключна ў дачыненьні да тых пасажыраў, якія прылятаюць у галоўную беларускую паветраную гавань. Кантроль пасажыраў на вылет практычна адсутнічае.

    На жаль, гэта можа сьведчыць пра адсутнасьць паўнавартаснага санітарна-карантыннага кантролю ў Нацыянальным аэрапорце «Менск», у межах якога мае зьдзяйсьняцца пераверка ўсіх пасажыраў, але ня толькі тых, якіх прылятаюць у Беларусь. Праз гэтыя дзеяньні, ці, больш слушна, іхную адсутнасьць, можа адбывацца пашырэьнне эпідэміі каронавірусу, што яскрава дэманструе выпадак з выяўленьнем інфікаваных пасажыраў на борце лятаку кампаніі «Белавія», які вылецеў зь Менска й выконваў міжнародны рэйс. Гэта ня толькі ўплывае на міжнародны прэстыж нашай краіны, але наўпрост закранае пытаньні нацыянальнае бясьпекі Беларусі, абароны жыцьця й здароўя нашых уласных грамадзянаў.

    Дзяніс Івашын, «Новы Час»


    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    Для загалоўнага фота выкарыстаная ілюстрацыя nlc.org.

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: Belaviacovid-19Embraer E195LRБелавіяДзяніс ІвашынДыяс АхметшарыпКазахстанКарагандакаронавірусКыргызстанМарат КундакбаеўМенскНацыянальны аэрапорт "Менск"Новы ЧасНур-СултанРэспубліканскі цэнтар гігіеныэпідэміялёгіі й грамадзкага здароўя

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    • Высновы пра супольныя вайсковыя манэўры РФ і рэжыму Лукашэнкі каля межаў NATO і Украіны

      2020-10-02 - 0 Comment
    • “Больніцы сотнямі купляюць мяхі для трупаў” – журналісты ў Беларусі ўзьнялі трывогу

      2020-05-14 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.