• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    “Больніцы сотнямі купляюць мяхі для трупаў” – журналісты ў Беларусі ўзьнялі трывогу

    on 2020-05-14 | 0 Comment | Беларусь | Відэа | Галоўнае | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • pt
    • bg

    Рэдактар беларускае службы міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm Дзяніс Івашын надаў эксклюзіўную інфармацыю што да пашырэньня COVID-19 у Беларусі, якая рэзка кантрастуе з афіцыйнымі заявамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь што да стабільных паказьнікаў сьмяротнасьці ад каронавіруснае хваробы  й кантролю над эпідэміялягічнай сытуацыяй у дзяржаве.

    У этэры незалежнае тэлевізіі “Белсат” Дзяніс Івашын распавёў пра набыцьцё дзяржаўнымі ўстановамі аховы здароўя Беларусі – больніцамі, шпіталямі і нават паліклінікамі – паталягаанатамічных пакетаў у вялікай колькасьці, што значна перавышае лічбы папярэдніх месяцаў да пашырэньня каронавіруснае хваробы. Гэтая інфармацыя выклікала шырокі рэзананс – за некалькі дзён на YouTube відэаінтэрвію ўжо пагледзелі больш за 130 тысячаў чалавек і пакінулі сотні камэнтароў. Прапануем вам пагледзець гэтае відэа.

    Асноўныя важныя моманты, на якія абапіраецца аўтар дасьледаваньня

    Упершыню з пачатку эпідэміі COVID-19 у Беларусі агучваецца інфармацыя пра маштабнае набыцьцё мяхоў для транспартаваньня трупаў структурнымі падразьдзяленьнямі Мінздароўя РБ. Прыхаваць гэтую інфармацыю немажліва, бо яна афіцыйна зьмешчанная на электроннай гандлёвай пляцоўцы на партале РУП “Нацыянальны цэнтар маркетынгу й канк’юнктуры цэнаў” (1, 2). Кожнае дзяржаўнае прадпрыемства разьмяшчае тэндэры на гэтай электроннай пляцоўцы паводле вызначанага парадку арганізацыі й правядзеньня працэдураў дзяржаўных закупак за кошт бюджэтных сродкаў, што надае мажлівасьць выкарыстоўваць электронны аўкцыён і зьдзяйсьняць запыты коштавых прапановаў.

    Чытайце таксама: Каронавірус на экспарт: ці дастаткова захадаў зьдзяйсьняе Менск для нераспаўсюду эпідэміі?

    Перадусім, гэта неабходна для эфэктыўнага выдаткоўваньня бюджэтных сродкаў, празрыстасьці падчас зьдзяйсьненьня дзяржаўных закупак, для стымуляваньня разьвіцьця канкурэнцыі, а таксама антыкарупцыйных захадаў.

    Разьмяшчэньне тэндэраў на інфармацыйна-аналітычных сыстэмах рэгулюецца Законам РБ з 13.07.2012 №419-3 “Пра дзяржаўныя закупкі тавараў (працаў, паслугаў)”, указам прэзыдэнта РБ з 31.12.2013 г. №590 “Пра некаторыя пытаньні дзяржаўных закупак тавараў (працаў, паслугаў)”, пастановай Рады Міністраў РБ з 22.08.2012 №778 “Пра некаторыя захады што да рэалізацыі Закону РБ “Пра дзяржаўныя закупкі тавараў” і шэрагам іншых заканадаўчых актаў.

    У адпаведнасьці з заканадаўствам РБ, гадавы плян закупак фармуецца штогод і пасьля ухваленьня замоўцам падлягае разьмяшчэньню на электроннай гандлёвай пляцоўцы цягам пяці працоўных дзён, апроч зьвестак, якія зьўляюцца дзяржаўнай таямніцай. Пры гэтым уносіць зьмены ў гадавы плян дзяржзакупак замоўцам дазволенае толькі ў тым парадку, у якім гэты плян быў ухвалены.

    Чытайце таксама: Эпідэміялягічная катастрофа COVID-19 у Беларусі: аналіз сытуацыі й прагноз разьвіцьця падзеяў

    Пададзеная інфармацыя пра набыцьцё дзяржаўнымі мэдычнымі ўстановамі РБ паталягаанатамічных пакетаў можа ўскосна сьведчыць пра рэальны маштаб эпідэміялягічнае катастрофы ў дзяржаве. Пераважная большасьць гэтых закупак зьдзейсьненая ў красавіку-траўні 2020 г., што ставіць пад сумнеў мажлівасьць супадзеньня й дзіўнага зьбегу абставінаў. Таксама гэта непасрэдна ставіць пад сумнеў і афіцыйныя лічбы пра сьмяротнасьць, якія ва ўмовах адустнасьці ўсеагульнага карантыну падае Міністэрства аховы здароўя РБ, і паказьнкі якіх зьяўляюцца аднымі з найменшых ня толькі ў Эўропе, але й у сьвеце.

    Ніжэй падаем табліцу тэндэраў дзяржаўных мэдычных установаў РБ што да набыцьця паталягаанатамічных пакетаў, сфармаваную паводле дадзеных электроннай гандлёвай пляцоўкі goszakupki.by. У табліцу занесеныя тэндэры зь мінімімальнай колькасьцю прадмету закупкі – 100 шт. Адзіным выключэньнем тут ёсьць дзяржаўныя паліклінікі.

    Азнакі эпідэміялягічнае катастрофы ўжо зьявіліся у Беларусі праз незастасаваньне карантынных захадаў. Нават паводле афіцыйных дадзеных штодзённы прырост колькасьці інфікаваных COVID-19 у Беларусі – ёсьць адным з найбольшых на эўрапейскім кантынэнце. Згодна з законамі эпідэміялёгіі, Беларусь мае ўсе шанцы ператварыцца на суцэльную зону ліха. Гэта наўпроставая небясьпека ня толькі для краінаў, якія атачаюць Беларусь, але й для Эўропы наагул. Паказальна, што адное з найбуйнейшых французскіх выданьняў “Liberation” ужо адкрыта назвала Беларусь “санітарнай пагрозай Эўропе”.


    Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


    InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 6 гадоў.

    Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

    Tags: covid-19каронавірускаронавірусная хвароба

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    • Бяжы, Біл, бяжы: эпоха прасьветленага калектыўнага “нішто”

      2020-04-30 - 0 Comment
    • Эпідэміялягічная катастрофа COVID-19 у Беларусі: аналіз сытуацыі й прагноз разьвіцьця падзеяў

      2020-04-23 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.