
Міжнародная валянтэрская група InformNapalm працягвае сэрыю OSINT-расьледаваньняў, якія адлюстроўваюць факты ўдзелу падразьдзяленьняў Збройных сілаў Расеі ў баявых дзеяньнях на Данбасе (з найбуйнейшай базай дадзеных расьледаваньняў можна азнаёміцца ў табліцы ў спасылцы). У новым матар’яле сабраная інфармацыя што да “украінскай камандыроўкі” падразьдзяленьня 7-й асобнай танкавай брыгады (в/ч 89547 Чабаркуль, Чалябінская вобласьць) Цэнтральнае вайсковае акругі ЗС РФ, у прыватнасьці, сьведчаньні данбаскай камандыроўкі старэйшага лейтэнанта выведвальнага падразьдзяленьня гэтага вайсковага злучэньня Дзьмітрыя Міхайлава, з пазыўным «Fiasco» і ягонага падначаленага Аляксея Нікіціна-Давыдава.
Ня ёсьць таямніцай, што Расея зьяўляецца асноўным пастаўшчыком «гібрыднага» тэрарызму ў сьвеце: гэтая краіна мае дачыненьне да нязьлічоных вайсковых злачынстваў. У прыватнасьці, да гэтага часу ва Украіну прыбывае вельмі шмат расейскіх наймітаў, а таксама цэлыя падразьдзяленьні кадравых вайсковых збройных сілаў Расеі, удзел якіх у вайне Крэмль старанна прыхоўвае. Разам з тым, зьяўляецца ўсё болей новых фактаў папярэдніх «камандыровак» расейскіх ваякаў ва Украіну.
У выніку чарговага OSINT-расьледаваньня, вызначаны чарговы «мясцовы трактарыст» – расейскі акупант, вайсковы злачынец, афіцэр ЗС РФ Дзьмітры Fiasco Міхайлаў, меркаваны пазыўны – «Fiasco».
Пэрсанальная інфармацыя Дзьмітрыя Міхайлава на старонцы “VK” (архіў на профіль, архіў на фотаальбом, архіў на кантакты).
Родам з г.Чыты, Інгадзінскі райн, Прасёлкавы зав., 9а
Нумар машыны: Hyundai Sonata с758НТ/174ru, код рэгіёну – Чалябінская вобласьць.
Маб.тэлефон: 8-932-477-54-89. Дадатковы тэлефон: 44-26-64. Skype: Shady3452
Заўвага: У той час, як гэты матар’ял рыхтаваўся для шырокай аўдыторыі, старонка расейскага вайсковага злачынца Дз.Міхайлава была старанна адрэдагаваная – зь яе зьнікла ўсё, што пазначала ягоную прыналежнасьць да ЗС РФ і тым болей фатаздымкі з “украінскай камандыроўкі”, праз што ягоны профіль стаў падобны да профілю “добрага сям’яніна“, але нашыя архівы не гараць. Гэта пацьверджвае тое, што за старонкай аўтара, на якой была апублікаваная першасная інфармацыя пра расейскага афіцэра-выведніка Міхайлава, усталяваны жорсткі маніторынг з боку расейскіх спэцслужбаў, якія праз падобныя дзеяньні падкрэсьліваюць слушнасьць нашых дасьледваньняў.
З 20 лістапада 2014 году па 11 лютага 2015 году Міхайлаў выкладвае ў фотальбоме красамоўныя фатаздымкі з украінскага «ваяжу»:
Тут вам і традыцыйны «мясцовы апалчэнец» з шаўронамі так званай фэйкавай “наваросіі” (1), а таксама фатаздымкі зь сябрамі-таварышамі ў службе ва ўсялякай нестатутнай форме без апазнавальных знакаў (2, 3, 4), а таксама групавое фота (4) з подпісам: «Кіеўская хунта…мы вас вылекуем» (відаць, не атрымалася зь лекаваньнем, атрымалі ў пысу) і фота на тле “армады” тэхнікі расейскае арміі (5).
Збольшага, зразумела, што пад выглядам «мясцовых шахтароў» хавалася цэлае падразьдзяленьне расейскіх вайскоўцаў. Зыходзячы з фатаздымкаў Міхайлава, ён зьяўляецца камандырам выведвальнага ўзводу. Гэта вынікае як з групавога фатаздымку, дзе шмат стралковае зброі з прыладамі – аптычныя і начныя прыцэлы, якіх няма ва ўзбраеньні матастралкоў, а таксама цяльняшкі, якімі часта карыстаюцца выведчыкі, у тым ліку ў выведвальных батальёнах матастралковых і танкавых брыгадаў ЗС РФ.
Станам на жнівень 2015 году Дз.Міхайлаў ужо старэйшы лейтэнант (6, 7). Характэрны фатаздымак Міхайлава на БМП-2 у шлеме з нумарам “814”, верагодна, гэта ягоная камандырская “бЭха” – машына камандыра выведвальнага ўзводу выведбатальёну 7-й танкавай брыгады.
Міхайлаў старанна спрабаваў схаваць інфармацыю што да ягонай прыналежнасьці да пэўнай вайсковай часткі. Нават у сьпісах сяброў ён пазначаў «няслушны сьлед» – в/ч 42123 (374 асобная рота зьнішчэньня боепрыпасаў), якая ня мае да яго аніякага дачыненьня. Але вызначыць ягоную рэальную прыналежнасьць было нескладана – зь сяброўскага кола расейскага вайсковага злачынца Міхайлава, у якім зафіксаваныя і іншыя кадравыя расейскія вайскоўцы, якія ваявалі ва Украіне, вынікае, што ён зьяўляецца афіцэрам в/ч 89547 (мейсца дысьлякацыі – г.Чабаркуль, Чалябінская вобласьць) Цэнтральнае вайсковае акругі РФ, гэта тая ж 7-я асобная танкавая брыгада («казачая Арэнбургская»), якая раней была зафіксаваная ў кантэксьце “украінскіх камандыровак”.
Больш за тое, сам таго ня ведаючы, Дз.Міхайлаў на ўсе 100 адсоткаў «спаліў» сваю частку, паказваючы тактычныя знакі на бронетэхніцы. Напрыклад, на адносна сьвежым фота з 22 жніўня 2015 году з роднай вайсковай часткі, можна пабачыць на БТР зь «белым квадратам у спыненым пунктыры» (8) – «маркаваньне» в/ч 89547. Міхаіл на фатаздымку, як і належыць афіцэру, у цэнтры, у арафатцы і тактычных акулярах, подпіс пад фота: “Я” – вось такі зь яго выведнік. Дадаткова зазначым, што Міхайлаў яшчэ да «данбаскай кампаніі» быў узнагароджаны мэдалём “За вяртаньне Крыма» (9), з чаго вынікае, што гэта ня першая “ўкраінская камандыроўка” расейскага вайсковага злачынца.
Сярод іншых фатаздымкаў Дз.Міхайлава, асабістыя і сямейныя фота, у тым ліку з сваім асабістым аўтамабілем з нумарным знакам “с758НТ / 174ru”, індэкс рэгіёну «174» – Чалябінская вобл. (10, 11), а таксама старыя курсанцкія фатаздымкі маладога Міхайлава. Падобна на тое, што кар’еру ў арміі Дзьмітры пачынаў курсантам у марской пяхоце і ўжо падчас навучаньня ў вайсковай ВНУ на старэйшых курсах быў пераведзены ў «сухапутныя» (12, 13, 14).
Асобна варта вылучыць “засьвечанага” падначаленага Дз.Міхайлава, выведніка і “вэтэрана” таго ж чабаркульскага падразьдзяленьня, які “хаваецца” ў сацсеціве “VK” пад імем Аляксей Нікіцін (архіў на профіль, архіў на фотаальбом, архіў на кантакты), які насамрэч зьяўляецца А.Давыдавым, пра гэта сьведчыць нагрудная нашыўка з прозьвішчам на адным зь ягоных фатаздымкаў (15, 16).
Нікіцін-Давыдаў мае шмат цікавых фатаздымкаў: фота, выкладзенае 20 студзеня 2015 году ў форме без апазнавальных знакаў, цалкам магчыма, напярэдадні “дэбальцаўскай апэрацыі” (17); фота з шаўронам “наваросіі” зь лютага 2015 году (18); фатаздымкі, выкладзеныя 21 і 31 кастрычніка 2015 году – фігурант Нікіцін-Давыдаў з сваім кулямётам на вагнявым пункце на ўскрайку сяла і ён жа ў нестатутнай форме на баявой пазыцыі з тым жа кулямётам (19, 20).
Нагадаем, што гэта ня першая ідэнтыфікацыя 7-й танкавай брыгады ЗС РФ. У лістападзе 2014 году мы зафіксавалі танкі і самаходную артылерыю з зацертымі апазнавальнымі знакамі гэтага ж танкавага злучэньня з Чабаркулю ля самай мяжы з Украінай у Растоўскае вобласьці РФ – “Падразьдзяленьне 7-й танкавай брыгады Цэнтральнае вайсковае акругі ў складзе сілаў уварваньня” November 10, 2014
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднае валянтэрскае групы InformNapalm.
Аўтар матар’ялу Nikolay Mahno
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын
(CC BY) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа