Падчас OSINT выяўлены профіль вайскоўца 17-й АМСБр (в/ч 65384 ПВА, мейсца дысьлякацыі Шалі, Чачэнія) Сяргея Падасіннікава, якога “не было” улетку мінулага году на Данбасе, хаця ў Шалі стаіць і красуецца помнік з прозьвішчамі загінулых у жніўні 2014 году.
Сярод гэтай бандыцкай бражкі апазнаны наш “стары знаёмы” Амін (правадыр чырванашчокіх) з той жа 17-й АМСБр, якога прадстаўляў шаноўнаму паспольству яшчэ ў верасьні 2014-га (апошнія два фота з архіву “ІнформНапалм”).
p.s. – фатаздымкі леташнія, трэба аддаць належнае Сяргею, які амаль год не выкладаў іх, але ўсё ж не вытрымаў.
(с) Інфармацыя падрыхтавана спецыяльна для сайта InformNapalm, пры перадруку і выкарыстанні матэрыялу спасылка на наш праект абавязковая.
Пераклад Дзяніса Івашына
2 Responses to “Фотасьведчаньне – 17-я АМСБр на Данбасе, лета 2014”
2015-06-19
Афіцэр 17-й АМСБр ЗС РФ узнагароджаны “Ордэнам мужнасьці” за вайну на Данбасе - InformNapalm.org (Беларуская)[…] вайскоўцам 17-й матастралковай брыгады у Шалі — Фатасьведчаньне: 17-я АМСБр на Данбасе, лета 2014 Аўтар: Іраклі Камахідзэ (Першасная інфармацыя па […]
2015-08-12
САУ “Мста-С” 17-й АМСБр пад Наваазоўскам (відэа) | InformNapalm.org (Беларуская)[…] – Фотасьведчаньне: 17-я АМСБр на Данбасе, лета 2014 году […]