• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    САУ “Мста-С” 17-й АМСБр пад Наваазоўскам (відэа)

    on 2015-08-12 | 0 Comment | Актуальна | Аналітыка | Навіны | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • ua
    • pl
    • en
    • bg

    Каманда Informnapalm.org у межах OSINT-выведкі працягвае зьбіраць бясспрэчныя факты непасрэднага ўдзелу расейскай арміі ў неабвешчанай вайне супраць Украіны.

    У выніку новага расьледаваньня былі выяўленыя і ідэнтыфікаваныя артылерыйскія падразьдзяленьні 17-й асобнай матастралковай брыгады (в/ч 65384, мейсца дысьлякацыі – Шалі, Чачэнія) 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі (ПВА) ЗС РФ, якое мінулае восені прымала ўдзел у баявых дзеяньнях на Данбасе на Марыюпальскім напрамку.

    Дзякуючы інфармацыі і фатаматар’ялу, якія былі атрыманыя ў выніку вывучэньня й аналізу профілю сацсеціва патэнцыйнага фігуранту гаагзкага трыбуналу, вайскоўца самаходнага артылерыйскага дывізыёну 17-й АМСБр сяржанта Канстантына Нв-Пашыніна (“Укантакце”: ID 218715797, архіў: https://archive.is/D2w92), удалося выявіць “баявы шлях” артылерыстаў гэтага вайсковага злучэньня – ад выезду напачатку лета 2014 году на “вышкалы” у Валгаградзкую і Астраханскую вобласьці (дзе прызначаныя для перакідваньня ва Украіну тактычныя групы расейскіх войскаў праходзяць зладжваньне і баявую падрыхтоўку), да наступнай адпраўкі ў Растоўскую вобласьць і іхнага перакідваньня на Данбас.

    profile vozle sau boevik

    donbassboevik  ukr sigareti v lesu - v lesuchech ---2 chech -

    Апроч звычайнай ідэнтыфікацыі з звыклым маскарадам ад расейскіх вайскоўцаў, якія падчас “растоўска-ўкраінскіх камандыровак” ператвараюцца на баявікоў “наваросіі” (нестатутны вонкавы выгляд і форма адзеньня, белыя ідэнтыфікацыйныя павязкі), а ўзбраеньне і тэхніку маскуюць пад “набытыя ў ваенторгу”, была вызначаная таксама геаграфія дзеяньня артылерыйскага падразьдзяленьня з Чачэніі на Данбасе з канкрэтнай прывязкай да аб’ектаў і мясцовасьці. У прыватнасьці, атрымалася выначыць, што станам на пачатак восені 2014 году САУ “Мста-С” 17-й матастралковай брыгады знаходзіліся ў раёне ветранога поля Наваазоўскае ВЭС (ветраная электрастанцыя). Глядзіце дэталёвы разгляд:

    melnici

    Нягледзячы на ​​тое, што фатаздымкі ў фатаальбоме нашага фігуранту сяржанта 17-й АМСБр К. Нв-Пашыніна выкладзеныя ў розны час (https://vk.com/id218715797?z=albums218715797, архіў: https://archive.is/pzKNX), дзякуючы гэтаму матар’ялу і іншым крыніцам (шэраг відэаролікаў, якія распаўсюджаныя на youtube) атрымалася аднавіць храналёгію “растоўска-ўкраінскай” камандыроўкі і іншыя важныя дэталі:

    volgograd ashulukpoezd.jpg -

    – напачатку лета 2014 году, у чэрвені, артылерыйскае падразьдзяленьне 17-й брыгады, якое было перакінутае з Чачэніі, было зафіксаванае ў Валгаградзкай і ў Астраханскай вобласьцях, дзе на палігонах Прудбой і Ашулук праходзіць перадкамандыровачную падрыхтоўку;

    – напрыканцы ліпеня 2014 году (30 ліпеня) у Растове-на-Доне зафіксаваныя САУ “Мста-С” гэтага падразьдзяленьня, якія перавозіліся на цягачах (гл. скрыншот з відэароліку “Мста-С цыркулююць на цягачах. Растоў-на-Доне. 30.07.2014”);

    na tiagache sau rostov

    – у гэты ж дзень (30.07.2014) тыя ж САУ “Мста-С” на цягачох былі заўважаныя на Таганрожскай шашы (гл. скрыншот з відэароліку “Растоў, “Ваенвед”. Бранетэхніка на Таганрожскай шашы”)

    Заўвага: Для таго, каб пераканацца ў тым, што гэта тэхніка сапраўды САУ 17-й АМСБр, дастаткова параўнаць іхны камуфляж на прадстаўленых відэароліках з фатаздымкам з альбому нашага фігуранту, вайскоўца 17-й брыгады К. Нв-Пашыніна, – камуфляжы САУ ідэнтычныя. Таксама ў выніку аналізу відэаматар’ялу вызначанае, што адная САУ мае бартавыя нумары, якія зафарбаваныя дзьвюма фарбамі: зялёнай і жоўтай. Характэрна, што на фатаздымку ў альбоме можна пабачыць САУ з бартавым нумарам “524”, дзе лічбы “52” знаходзяцца на зялёным фоне, а лічба “4” – на жоўтым.

    11805662_847692228676981_1967676074_n 11874196_847692232010314_65466793_n

    – 4 верасня 2014 году зафіксаваная САУ з ідэнтычным камуфляжам у Наваазоўску, сюжэт “Al Jazeera” – “Ukraine rebels advance towards Mariupol”, у якім можна пабачыць, што тыповае мейсца знаходжаньня бартавога нумару зафарбаванае сьветлай фарбай. Тут могуць быць два варыянты: альбо гэта не 524 машына, альбо дзеля кансьпірацыі нумары былі зафарбаваныя яшчэ адным варствам фарбы.

    Заўвага: у выніку аналізу гэтага відэасюжэту сьлед вылучыць некалькі дэталяў – гэта белыя сьцяжкі, якія прывязаныя да антэнаў самаходных установак (хранамэтраж 0.12-0.20 хв.), якія таксама можна заўважыць на фатаздымках К. Нв-Пашыніна, і белыя ідэнтыфікацыйныя колы, якія нанесеныя на кабіны аўтатранспарту забесьпячэньня артылерыйскага падразьдзяленьня (гл. відэа бэнзавоз “Урал”, хранамэтраж 0.10 хв.)

    a j

     

    11863103_847683892011148_1021214623_o

    – ну і нарэшце, 24 верасня 2014 году наш “герой Гаагі” К. Нв-Пашынін выкладвае на сваёй старонцы фатаздымкі САУ “Мста-С” на тле ветранога поля Навазоўскае ВЭС. Здымкі, як мяркуецца, былі зробленыя напрыканцы жніўня – пачатку верасьня. Дзякуючы гэтым аб’ектам атрымалася вызначыць дакладнае мейсца здымкі з геалякацыяй мясцовасьці ў раёне ВЭС на тле ветранога поля.

    11871699_847683898677814_2103741984_o 11879788_847683895344481_1296396490_o

    vetryki.jpg - vetryki

    Сярод кантактаў К. Нв-Пашыніна (архіў: https://archive.is/gC0zH) можна знайсьці і іншых артылерыстаў 17-й АМСБр, якія пабывалі ў “растоўска-ўкраінскай камандыроўцы”. Напрыклад, нейкі Павал Краўчанка (“Укантакце”: ID 252322040, архіў: https://archive.is/1BHZk). Нягледзячы на ​​яго сьціплы фатаальбом, усё ж, удалося выявіць шэраг фатаздымкаў з той жа сэрыі, што мае і  першы фігурант: “мангал” на гільзах і мэдальчык “За Доблесьць”, якім шчодра адорвае МА РФ “ветэранаў Данбаса”.

    mangal medal

    Нагадваем, што падраздзяленьні 17-й АМСБр ПВА з Чачэніі ў кантэксьце “украінскіх камандыровак” мы неаднаразова фіксавалі раней. Глядзіце тэматычныя спасылкі:

    – 17-я АМСБр ПВА ва Украіне

    – “Танкіст” – расейскі афіцэр 17-й АМСБр, удзельнік летніх баёў на Данбасе

    – “Бясслаўныя вырадкі”: помнік вайскоўцам 17-й матастралковай брыгады у Шалі

    – Фотасьведчаньне: 17-я АМСБр на Данбасе, лета 2014 году

    – Афіцэр 17-й АМСБр ЗС РФ узнагароджаны “Ордэнам Мужнасьці” за вайну на Данбасе

    Аўтар матар’ялу Міхаіл Нет адмыслова для InformNapalm.org.

    (с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.

    Пераклад на беларускую мову Дзяніс Івашын

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.