• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Ідэнтыфікаваны ўдзельнік расстрэлу ўкраінскіх вайскоўцаў пад Ілавайскам

    on 2017-08-22 | 0 Comment | Актуальна | Відэа | Данбас | Навіны | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Вайсковец-кантрактнік 247-га дэсантна-штурмавога палку 7-й дэсатнта-штурмавой дывізіі ЗС РФ, датычны да забойства ўкраінскіх вайскоўцаў пад Ілавайскам у жніўні 2014 году, быў выкрыты праз узнагароджаньне мэдалём «За Адвагу».

    У нядаўна апублікаванай справаздачы ГПУ паводле вэрсіі сьледзтва пададзеныя фактары ўзьнікненьня Ілавайскай трагедыі ўлетку 2014 году. У матар’яле ўзгадваецца і наўпроставае ваеннае ўварваньне ва Украіну 23-24 жніўня 2014 году расейскіх рэгулярных войскаў, сілы й сродкі якіх значна пераўзыходзілі кантынгент украінскіх сілавікоў. У выніку ўвядзеньня й марш-кідка расейскіх батальённа-тактычных групаў у накірунку Ілавайска адбылося атачэньне часткі ўкраінскіх войскаў. Падчас тэлефонных перамоваў 26-28 жніўня 2014 году кіраўнік АТА В. Мужэнка атрымаў гарантыі ад намесьніка начальніка Генштаба ЗС РФ М. Багданоўскага што да «зялёнага калідора» для адыходу сілаў АТА з атачэньня.

    Але 29 жніўня 2014 году ўкраінскія вайскоўцы падчас перасоўваньня паводле ўзгодненага з расейскім камандаваньнем маршруту патрапілі пад інтэнсіўны артылерыйскі абстрэл зь цяжкога ўзбраеньня. Падзеі тых дзён сталіся трагедыяй украінскага народу, паводле афіцыйнай інфармацыі тады загінулі 366 украінскіх вайскоўцаў, 429 зазналі параненьні рознай ступені цяжкасьці, а 300 жаўнераў патрапілі ў палон.

    Сьпіс падразьдзяленьняў, ідэнтыфікаваных OSINT-групай InformNapalm, якія непасрэдна расстрэльвалі ўкраінскіх вайскоўцаў пад Ілавайскам:

    6-я танкавая брыгада (в/ч 54096, г. Ніжні Ноўгарад, ЗВА), [1, 2];

    31-я дэсантна-штурмавая брыгада (в/ч 73612, г. Ульянаўск), [1];

    74-я асобная мотастралковая брыгада (в/ч 21005, г. Юрга, ЦВА), [1];

    8-я горная мотастралковая брыгада (в/ч 16544, пас. Барзой, ПВА), [1];

    247-ы дэсантна-штурмавы полк (в / ч 54801, г. Стаўрапаль, ЮВО), [1, 2].

    У эксклюзіўных матар’ялах міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm пададзеныя фатаздымкі расейскіх дэсантнікаў з Стаўрапаля (247-ы ДШП 7-й ДШД), у якіх зафіксаваная спаленая ўкраінская тэхніка каля сяла Гарбаценка і відэа, сфільмаванае праз назіральную прыладу БМД-2.

    Відэа з назовам «Горят танки» (рас.) на старонцы свайго сацыяльнага профілю 26 кастрычніка 2014 года выклаў Ігар Завалішын. Яно адлюстроўвае эпізод паходу дэсантнікаў 247-га палку на Данбас. Кадры з спаленай украінскай тэхнікай сьведчаць прат тое, што гэтае відэа зробленае падчас выхаду ўкраінскае калёны зь Ілавайскага катлу 29 жніўня 2014 году.

    Пасьля 3 гадоў іншы кантрактнік 247-га ДШП Руслан Голышаў з Смаленска, 21.09.1988 г.н. (архіў профілю), апублікаваў фатаздымак пасьведчаньня да мэдалю «За адвагу», якім ён быў узнагароджаны паводле ўказу прэзыдэнта Расеі з 22.10.2014 г. Апроч яго, Голышаў мае таксама мэдаль за ўдзел у расейска-грузінскай вайне 2008 году з подпісам камандыра в/ч 54801.

    У фотаальбоме і ў сяброўскіх кантактах сацсеціва “VK” Голышава няма сьведчаньняў пра тое, якім чынам ён «зарабіў» гэтую ўзнагароду. Аднак, на старонцы свайго профілю ў “OK” (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў) Голышаў асабіста зрабіў подпіс да фота: 29 августа 2014 года (рас.).

    Мы нездарма нагадалі чытачам пра відэа, зробленае таварышам у службе Голышава Ігарам Завалішыным. Супадзеньне ўмоваў, падчас якіх был зробленая здымка, подпіс да фота з датай сьведчаць пра тое, што Голышаў таксама ўдзельнічаў у баявых дзеяньнях ва Украіне, у прыватнасьці ў расстрэле ўкраінскіх вайскоўцаў пад Ілавайскам, за што і быў узнагароджаны расейскім камандаваньнем.

    Нягледзячы на ​​«сакрэтнасьць» высноваў судовых экспэртызаў, якія фігуруюць у справаздачы ГПУ што да Ілавайскай трагедыі, з усёй інфармацыяй адносна фактаў расейскае агрэсіі супроць Украіны можна азнаёміцца ​​ў базе дадзеных нашае выведвальнае супольнасьці.

    Нагадваем, што у базах дадзеных InformNapalm маецца зводная інфармацыя пра расейскіх вайскоўцаў – так званых кавалераў рознага кшталту ордэнаў і мэдалёў за ўдзел у акупацыі часткі тэрыторыі Украіны й Грузіі, а таксама за выкананьне злачынных загадаў вышэйшага вайсковага кіраўніцтва Расеі на Данбасе і ў Сірыі.

    Чытайце тыксама:

    Патаўраваныя ваенныя злачынцы Збройных Сілаў РФ. База дадзеных і відэаграфіка.

    Патаўраваныя ваенныя злачынцы Збройных Сілаў РФ. Частка II. Абноўленая база дадзеных і інфаграфіка.

    Станам на ліпень у базе маюцца дадзеныя пра ўзнагароджаньні 143 ордэнамі й мэдалямі за баявыя заслугі, у тым ліку 95 узнагародаў за ваенныя злачынствы на Данбасе, 16 – за акупацыю Крыма, 5 – за акупацыю рэгіёнаў Грузіі і 27 – за забойствы ў Сірыі.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтавала Victory Krm адмыслова для міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.