• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Рэха Ілавайска: ідэнтыфікаваны чарговы танкіст 6-й ТБр ЗС РФ

on 2015-09-04 | 0 Comment | Актуальна | Навіны | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • ua
  • pl
  • en
  • bg
  • sv

Ня гэтак даўно каманда InformNapalm зьдзейсьніла OSINT-расьледаваньне, у выніку якога былі ідэнтыфікаваныя расейскія вайскоўцы і танкі з складу тактычнай групы 6-й танкавай брыгады (ЗВА в/ч 54096, г.Ніжні Ноўгарад) ЗС РФ, якія прайшлі праз “украінскую камандыроўку”. Гэтае расьледаваньне было падмацаванае бясспрэчнымі фатасьведчаньнямі, гл. ““Танкавы біятлён – 2014” 6-й танкавай брыгады ЗС РФ на Данбасе”, Аugust 17, 2015.

Наш новы матар’ял быў створаны на падставе відэасюжэту журналісту Усеўкраінскай Інфармацыйна-Прававой газэты “Дарожны Кантроль” – “Расейскія жаўнеры, якіх не было на Данбасе”, які быў сьведкам таго, як украінскія вайскоўцы захапілі расейскі танк Т-72Б3 і даставілі яго з поля бою ў пасёлак Мнагапольле (арыгінал відэасюжэту даступны для зарэгістраваных карыстальнікаў, у зьвязку з чым копія відэароліку апублікаваная на нашым партале ў спасылцы).

У выніку дадатковай OSINT-выведкі каманды InformNapalm, быў выяўлены і ідэнтыфікаваны яшчэ адзін расейскі “танкіст-біятланіст” – Аляксей Бярэзін, дакуманты якога былі выяўленыя ў кінутым пад Ілавайскам танку.

11780536_1493623907616748_933943581_n11667892_1493623897616749_517392407_n

Доўга шукаць Аляксея Бярэзіна не давялося – профіль у сацсеціве: https://vk.com/id58265801, архіў: https://archive.is/2BBjb, ён зьяўляецца сябром танкіста-кантрактніка з той жа в/ч 54096, якога мы выявілі раней – Вадзіма Раманюха, з фатаальбому якога пасьля нашай жнівеньскай публікацыі зьніклі шэраг фатаздымкаў, якія сьведчаць пра “ўкраінскую камандыроўку”. Сьпіс кантактаў застаўся некранутым, праз што мы досыць лёгка ідэнтыфікавалі Бярэзіна (“добра” працуеце таварышы ФСБ-падціральшчыкі, за гэта вам асаблівая падзяка).

Berezin prof

На старонцы Аляксея Бярэзіна нічога асабліва няма, адзінае, кідаецца ў вочы, што хлопчык прагне славу. У ягоным фатаальбоме былі зафіксаваныя шэраг вядомых групавых фатаздымкаў танкістаў 6-й ТБр падчас “украінскай камандыроўкі-2014”, якія фігуравалі ў профілях ягоных таварышаў у службе, якія мы прадастаўлялі раней, у тым ліку леташняе фота, выкладзенае 23 жніўня 2015 году, з цынічным камэнтаром “Прывітаньне ўкропам))”.

11920577_1493623900950082_2114585665_n 11922001_1493623914283414_591315111_n

Вернемся да вывучэньня відэа. 26 жніўня 2014 году ў баі пад Ілавайскам украінскія вайскоўцы захапілі мадэрнізаваны расейскі танк Т-72Б3. Пра гэта падрабязна вядзецца ў матар’яле “Цензор.Нет” з 27.08.2015г. – “Палкоўнік Кавальскі: “Расейскі Т-72Б3 мы захапілі нечакана для саміх сябе – для большасьці з нас гэта быў першы бой”. У прыватнасьці, захоплены найноўшы расейскі танк Т-72Б3 узору 2013 году, абсталяваны радыёэлектроннай апаратурай французскае і беларускае вытворчасьці. Палкоўнік Міхаіл Кавальскі зазначае наступнае: “Мы высунуліся ў Агранамічнае і занялі пазыцыі між кінутымі будынкамі…Прыкладна а 12.00 26 Жніўня мы ўбачылі, як наўпрост на нас йдзе калёна супраціўніка. Наперадзе танк, за ім 6 БМД. Я даў каманду БМП, яна выкацілася, і прыблізна з дыстанцыі 400 мэтраў мы адкрылі вагонь. Танк спыніўся, і ў яго нешта ўспыхнула і загарэлася на вежы. БМД высадзілі дэсант і, пабачыўшы, што танк стаіць, разьвярнуліся й пачалі адыходзіць. Пяхота таксама пачала адыход уздоўж пасадкі. У адную з БМД патрапіў снарад, але яна змагла зьехаць. Іншых стратаў супраціўнік не зазнаў… Танк хацелі падарваць, але я пагледзеў – танк быў цалкам спраўны, пашкоджаньні былі касмэтычнымі. Быў паранены, мабыць, мэханік-кіроўца, таму што на вежы былі сьляды крыві. Усіх параненых супраціўнік забраў з сабою. Падчас прачэсваньня мы выявілі кінутую спраўную снайпэрскую вінтоўку расейскай вытворчасьці. Танк таксама быў расейскі – у ім знайшлі ўсе фармуляры і дакуманты…”

Гэтай інфармацыі і фота- відэаматар’ялаў цалкам дастаткова, каб спалучыць адное з адным. Паводле карткі ўліку кіраваньня шарагоўца А.Бярэзіна, якая была сярод кінутых расейцамі дакумантаў, зафіксаваная ягоная прыналежнасьць да 3-й танкавай роты 1-га танкавага батальёну (6-й танкавай брыгады). Тут у ідэнтыфікацыі дапамагае зноў жа фатаздымак з альбому В.Раманюха, у якім  маркаваньне 3-й танкавай роты зафіксаванае на патроннай скрынцы зэнітнага кулямёту танку, ну а па-над зафарбаваным бартавым нумарам машыны нанесенае знаёмае паводле мінулых разглядаў белае ідэнтыфікацыйнае кола.

11949728_1493623910950081_537998641_n  11930622_1493623917616747_1650874920_n 11948156_1493623904283415_1126934987_n

Глядзіце тэматычныя матар’ялы што да 6-й асобнай танкавай брыгады, якія падрыхтавала каманда InformNapalm.org раней:

– Чарговая хлусьня расейскай прапаганды – танкі Т-72ДЗ(БЗ). September 23, 2014

– Расейскія вайскоўцы з 6-й танкавай брыгады маюць форму Унутраных войскаў МУС РФ. October 1, 2014

– Глянь! Знаёмыя ўжо нам танкі! October 30, 2014

– Куды зьнікаюць “тэрміновыя” расейскія кантрактнікі з Муліна. February 15, 2015

– Інтэрнэт-карыстальнікі ідэнтыфікавалі палонных расейскіх жаўнераў пад Ілавайскам. March 22, 2015

– У Растоўскую вобласьць перакінутае падразьдзяленьне 6-й танкавай брыгады. June 26, 2015

– “Танкавы біятлён – 2014” 6-й танкавай брыгады ЗС РФ на Данбасе. August 17, 2015

Аўтар OSINT-расьледаваньня Victory Krm (krmvictory). Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50346 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.