• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Ідэнтыфікаваныя танкісты 136-й АМСБр, якія ваявалі ва Украіне

    on 2016-09-11 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Ідэнтыфікаваныя танкісты 136-й АМСБр ЗС РФ, якія ўдзельнічалі ў баёх на Данбасе ўвосень 2014 году.

    Прадмова

    Гэтае OSINT-расьледаваньне міжнароднае супольнасьці InformNapalm грунтуецца на атрыманых ад нашага чытача дадзеных пра афіцэра 136-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 63354, мейсца дысьлякацыі Буйнакск, Дагестан) Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ, які прайшоў праз «украінскую камандыроўку». Дзякуючы новай і выяўленай раней інфармацыі, атрымалася вызначыць шэраг танкістаў пазначанага вайсковага злучэньня, якія ўвосень 2014 году ў складзе танкавага падразьдзяленьня Т-90 уварваліся ва Украіну.

    Нагадваем, што InformNapalm быў першым рэсурсам, які ў кастрычніку 2014 году адсачыў і падаў інфармацыю пра перакідваньне расейскіх танкістаў 136-й АМСБр зь мейсца дысьлякацыі ў памежны з Украінай раён Растоўскае вобласьці і іхнае ўварваньне на Данбас:

    Фотасэсіі расейскіх танкістаў 136-й МСБР у «камандыроўцы»

    Расейскія танкі Т-90 136-й мотастралковай брыгады ў Луганскае вобласьці – фотафакт

    Гэтую тэму досыць актыўна пачалі асьвятляць украінскія СМІ і блёгеры, якія зьдзейсьнілі шэраг дэталёвых расьледаваньняў, падмацаваўшы першасную інфармацыю новымі візуальнымі сьведчаньнямі перасоўваньня калёнаў з прывязкаю да мясцовасьці. Самую сур’ёзную працу ў дадатковай выведцы што да гэтай тэмы зрабіў блёгер sled_vzayt у жніўні 2015 году.

    Калі раней асноўны акцэнт быў нададзены ідэнтыфікацыі канкрэтнага падразьдзяленьня, тыпу ўзбраеньня й геаграфіі падзеяў, то цяпер надыйшоў час распавесьці і пра вайсковых злачынцаў, якія ўдзельнічалі ў расейскай агрэсіі.

    БАЛБАТУХА

    Што балбатуха Ліда, маўляў,
    Гэта Воўка выдумаў.
    А балбатаць мне калі?
    Мне балбатаць няма калі!

    Агнія Барто «Балбатуха»

    oksУ ліставаньні групы «63354 в/ч, Дагестан, Буйнакск, палігон «Дальні» (тая ж 136-я АМСБр) у сацсеціве «VK» была выяўленая актыўнасьць нейкай Аксаны Ровенскай (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), якая з 17 ліпеня 2015 году па 16 траўня 2016 году пасьпела досыць шмат распавесьці. У тым ліку і пра тое, што яна – жонка афіцэра-танкіста «П.Ж.» гэтай жа брыгады, які быў у камандыроўцы ва Украіне. Таксама Аксана пахвалілася фатаздымкамі ўзнагародаў свайго мужа – юбілейным мэдалём «20 гадоў 58-й агульнавайсковай арміі» і ордэнам Мужнасьці, які, паводле нашых назіраньняў, за апошнія 2 гады выдаецца збольшага расейскім вайскоўцам – удзельнікам неабвешчанае вайны супроць Украіны.

    zampotexukraine

    20 let medal

    ord muj

    «П.Ж.»

    (Ня блытаць з панам ПЖ, кіраўніком плянэты Плюк ў галактыцы Кін-дза-дза)

    PJСтарэйшы лейтэнант Пятро Жолудаў, 22 траўня 1986 г.н., з Омска. У 2012 годзе скончыў інжынэрны факультэт Омскага танкавага інжынэрнага інстытута. Станам на 2013 год – камандыр узводу танкавае роты танкавага батальёну 136-й АМСБр. Станам на люты 2016 году – ўжо намесьнік камандыра танкавай роты танкавага батальёну, ч.в.а. намесьніка камандыра ва ўзбраеньні танкавага батальёну гэтага ж вайсковага злучэньня. Мае статус ветэрана баявых дзеяньняў, узнагароджаны ордэнам Мужнасьці. Цалкам мажліва, у складзе танкавага падразьдзяленьня сваёй брыгады ўдзельнічаў ва ўварваньні ва Украіну ўвосень 2014 году. Магчыма, пазьней быў прыцягнуты і да іншых «украінскіх камандыровак». Ягоныя старонкі ў сацыяльных сетках: «VK» – 1, 2 (архіў профіляў 1, 2; фотаальбому 2; кантактаў 1, 2), «ОК» (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў). Нумар маб. тэл.: 89634145203.

    Petr Joludev komvzvoda

    Іншыя ўдзельнікі «данбаскага паходу» з танкавага батальёну 136-й АМСБр

    • Віталь Маракасаў (Шпыноў)

    marakasovКаб выявіць і ідэнтыфікаваць астатніх вайскоўцаў 136-й АМСБр, якія ўдзельнічалі ва ўварваньні ва Украіну ўвосень 2014 году, давялося вярнуцца да нашай першай публікацыі, у прыватнасьці, да фігуранту В. Маракасава, які і “засьвяціў” танкі сваёй брыгады ў Луганскае вобласьці. Вядома ж, расейскія спэцслужбы выдалілі крыніцу ўцечкі ў сацсеціве «VK» (старонка захаваная ў кэшы), але ня цалкам. Таксама ён мае старонку ў сацсеціве «ОК» (архіў профілю, кантактаў). Апроч гэтага Маракасаў-Шпыноў увечнены ў «Чысцу» цэнтра «Міратворац». Нягледзячы на сьціпласьць актыўнага профілю, праз вывучэньне кантактаў Маракасава й выкарыстаньня некаторых хітрыкаў, мы атрымалі новую цікавую інфармацыю, якую і распавядзем. У гэтым кантэксьце характэрны камэнтар да фота Т-90  з 10 лютага 2015 году «Ты ж ужо не танкіст» нейкага А. Рэзуна. Цалкам мажліва, праз раскрыцьцё інфармацыі вайсковая кар’ера танкіста Маракасава, якая пачалася ў 2014 годзе, скончылася значна раней.

    abra grup 1

    • Аляксей Аляксандравіч Рэзун

    RezunВайсковец-кантрактнік 136-й АМСБр, нарадзіўся 30.06.1986 г., з Стаўрапалю. У 2011 годзе скончыў Гукаўскі інстытут эканомікі й права (філія Растоўскага унівэрсытэту). Вайсковая служба: тэрміновая – 33-я АМСБр горная (в/ч 22179, Майкоп, Адыгея) ПВА ў 2011 годзе; кантракт – 175-я брыгада Кіраваньня ПВА (в/ч 01957, Растоў-на-Доне), 2011-2012 гады; зь вясны 2014 году зафіксаваны ў складзе 136-й брыгады. Профілі ў сацыяльных сетках: «VK» (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў) – неактыўны, «ОК» – актыўны, але з абмежаваным доступам. Нумар маб. тэл.: +79614859133.

    Апазнаны на фатаздымку В. Маракасава з палігону пад Валгаградам, дзе ўлетку 2014 году разам зь іншымі паноўна рэкрутаванымі кантрактнікамі праходзіў падрыхтоўку перад «камандыроўкай» ва Украіну.

    Rezun volgograd

    • Міхаіл Лебедзеў

    LebedevВайсковец-кантрактнік 136-й АМСБр, нарадзіўся 28.01.1991 г., з Златаўста Чалябінскае вобласьці. Профілі ў сацыяльных сетках: «VK» (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў) – неактыўны, «ОК» – актыўны, але з абмежаваным доступам.
    Апазнаны на фатаздымку В. Маракасава, зробленага падчас уварваньня ва Украіну ўвосень 2014 году.

    obshee foto Lugansk

    • Доржу-Белек Байыравіч Балдан

    dorjiКолішні вайсковец-кантрактнік танкавага батальёну 136-й АМСБр, нарадзіўся 03.02.1986 г., з г. Самагалтай Тэс-Хемскага раёну Рэспублікі Тыва. Асабісты № МТ-303809. У ЗС РФ служыў з 29.05.2005 г. па 27.06.2007 г., апошні кантракт – з 05.09.2013 г. Станам на канец жніўня 2016 г. звольнены з ЗС РФ у зьвязку зь невыкананьнем умоваў кантракту (не даслужыў крыху меней за месяц). Падчас звальненьня быў кіроўцам-мэханікам ва ўзводзе гукамэтрычные выведкі батарэі артылерыйскае выведкі выведвальнага артылерыйскага дывізыёну артылерыйскае брыгады (меркавана 291-я АртБр, ст. Троіцкая, Інгушэтыя). Цалкам мажліва, з 136-й брыгады ў артылерыю пераведзены ў 2015 годзе. Паводле указу У. Пуціна з 20 студзеня 2015 г. узнагароджаны ордэнам Мужнасьці №76938. Профілі ў сацыяльных сетках: «VK» (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў). Мабільныя тэлефоны: 89293164827, 89280467097.

    dorji prikaz uvolnenie dorji za mujestvo
    Апазнаны на фатаздымку В. Маракасава, зробленага падчас уварваньня ва Украіну ўвосень 2014 году. Сярод ягоных кантактаў фігуруе вышэйзгаданы ст.лэйтэнант Жолудаў.

    Dorji na obshem foto

    • Міхаіл Некляёнаў

    neklenovВайсковец-кантрактнік 136-й АМСБр, 1987 г.н., родам з г. Капейск Чалябінскае вобласьці. У лютым 2015 году быў узнагароджаны мэдалём Суворава (гэтую ўзнагароду масава ўручаюць ўдзельнікам неабвешчанае вайны РФ супроць Украіны). Профілі ў сацыяльных сетках: «VK» (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў), «ОК» (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў).

     

    Захоўвае ў сваім альбоме фота, зробленае падчас уварваньня ва Украіну ўвосень 2014 году з той жа сэрыі, якую мае і В. Маракасаў.

    m neklenov donbass

    Neklenov med Suvorova   neklenov u marakasa

    • Міхаіл Чычак

    ChichakВайсковец-кантрактнік 136-й АМСБр, 1990 г.н., родам з г. Ліпецк, РФ. У сьнежні 2015 году быў узнагароджаны мэдалём Суворава, фота да якога пракамэнтаваў гэтак: «за баявыя заслугі». Профілі ў сацыяльных сетках: «VK» (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў), «ОК» №1 (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў), №2 (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў).

    Апазнаны на фатаздымку В. Маракасава, зробленага падчас уварваньня ва Украіну ўвосень 2014 году. Захоўвае ў сваіх альбомах сэрыю фатаздымкаў гэтага ж часу.

    chichak u marakasova

    Chichak medal  chichak 4

    chichak 3 tchichak 3 t -

    • Аляксандар Сьмірноў

    a smirnov

    Вайсковец-кантрактнік 136-й АМСБр, нарадзіўся 09.04.1985 г., з г. Рцішчава Саратаўскае вобласьці РФ. Скончыў Саратаўскі дзяржаўны тэхнічны унівэрсытэт у 2007 годзе. У 2007-2010 гг. служыў у в/ч 32411, Краснаярскі край, Ужурскі раён, ЗАТУ Солнечны. Профіль у сацыяльных сетках: «VK» (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў).

    Апазнаны на фатаздымку В. Маракасава, зробленага падчас уварваньня ва Украіну ўвосень 2014 году.

    Smirnov u Marakasova

    • Стас Аўрбіеў

    Stas Aurbiev

    Вайсковец-кантрактнік 136-й АМСБр, нарадзіўся 05.07.1991 г., з Стаўрапальскага краю. Навучаўся ў Сочынскім дзяржаўным унівэрсытэце. Профілі ў сацыяльных сетках: «VK» (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў), «ОК» (профіль абмежаванага доступу).
    Апазнаны на фатаздымку В. Маракасава, зробленага падчас уварваньня ва Украіну ўвосень 2014 году.

    Aurbiev u Marakasova
    БОНУС

    Апроч вышэйзгаданых фігурантаў, выяўленыя і іншыя вайскоўцы 136-й АМСБр, якія маюць дачыненьне да «украінскіх камандыровак».

    • Андрэй Бавараў

    A. BavarovВайсковец-кантрактнік выведвальнага батальёну 136-й АМСБр, 1988 г.н., родам з Валгаграда. Вучыўся ў Сочынскім дзяржаўным унівэрсытэце. Профілі ў сацыяльных сетках: «VK» (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў), «ОК» (кэш).
    У альбоме А. Баварава быў выяўлены фатаздымак зь зімовай «украінскай камандыроўкі» выведнікаў 136-й АМСБр, пра якую мы падавалі інфармацыю ў матар’яле InformNapalm «Па сьлядох «украінскай камандыроўкі» выведніка 136-й АМСБр» з 3 лютага 2015 г.

    Razvedka

    • Вячаслаў Бічэ-Аол

    biche ol

    Вайсковец-кантрактнік 136-й АМСБр, нарадзіўся 13.12.1985 года, з г. Кызыл Рэспублікі Тыва. У фатаздымках вышэй Бічэ-Аол ідэнтыфікаваны ня быў, аднак у ягоным альбоме маецца фота ордэна Мужнасьці, выкладзенае 15 чэрвеня 2016 г., што, меркавана, зьяўляецца сьведчаньнем ягонага ўдзелу ва «ўкраінскай камандыроўцы». Больш за тое – сярод кантактаў Бічэ-Аола – ягоны зямляк і колішні таварыш у службе, уладальнік такой жа ўзнагароды, пазначаны вышэй Доржы-Белек Балдан і іншыя фігуранты расьледаваньня (Лебедзеў, Маракасаў). Профіль у сацыяльным сеціве: «VK» (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў).

    biche

    Такім чынам, у выніку расьледаваньня былі апазнаныя 10 вайскоўцаў 136-й АМСБр, якія ўдзельнічалі у неабвешчанай вайне Крамля супроць Украіны. Краіна мае ведаць сваіх “герояў”, гэтаксама і міжнародная супольнасьць мае ведаць пра вайсковых злачынцаў і ўсю праўду пра гэтую падступную вайну, якую вядзе Расея.

    Працяг будзе.

    Гэта ня першы і, пэўна, не апошні «засьвет» 136-й АМСБр у кантэксьце «ўкраінскіх камандыровак». Гэтае вайсковае злучэньне фігуравала раней у сямі расьледаваньнях нашае валянтэрскае супольнасьці:

    • Танкі Т-90 і САУ «Акацыя» 136-й АМСБр з Дагестана на мяжы з Украінай
    • Фотасэсіі расейскіх танкістаў 136-й МСБР з «камандыроўкі»
    • Расейскія танкі Т-90 136-й мотастралковай брыгады ў Луганскае вобласьці – фотафакт
    • LifeNews “засьвяціў” 136-ю асобную мотастралковую брыгаду ў Дэбальцава
    • Відэа пра ўдзел 136-й асобнай мотастралковай брыгады РФ у вайне на Данбасе (глядзець з пераходам на youtube)
    • Па сьлядох «украінскай камандыроўкі» выведніка 136-й АМСБр
    • Фотапаляваньне: расейскія «Тыгры» выведроты 136-й АМСБр злоўленыя на Данбасе

     


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня Іраклі Камахідзэ пры садзейнічаньні Сяргея Пачэбулы.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

     (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.