• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Фотапаляваньне: расейскія «Тыгры» выведроты 136-й АМСБр злоўленыя на Данбасе

    on 2016-05-31 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае ідэнтыфікацыю ўнікальных адзінак зброі й тэхнікі з арсэналу аб’яднаных расейска-тэрарыстычных сілаў, зафіксаванай на Данбасе. Праца ў гэтым напрамку зьяўляецца важным аспэктам у зборы доказавай факталягічнай базы расейскай гібрыднай агрэсіі супроць Украіны. Наконадні выведнікі InformNapalm прадэманстравалі, як «Сэлфі з Т-90А на Данбасе вандруе з профіляў расейскіх танкістаў у профілі тэрарыстаў». Падчас расьледаваньня была зьдзейсьненая ідэнтыфікацыя танку 136-й АМСБр ЗС РФ з Дагестана. У межах гэтага расьледаваньня будзе зроблены аналіз бронеаўтамабілю «Тыгр-М» выведроты той жа 136-й мотастралковай брыгады. Гэтая тэхніка таксама зафіксаваная ва ўзбраеньні расейска-тэрарыстычных сілаў на Данбасе.

    Новыя доказы былі выяўленыя ў фотаальбоме 43-гадовага расейскага найміта Алега Рахімава (архіў профілю, фотоальбому, кантактаў), які прыбыў будаваць «рускі мір» на Данбасе з Алтайскага краю РФ. Ён выклаў у сваім профілі масу цікавых фота з сучасным расейскім узбраеньнем і тэхнікай, якія перакінутыя на Данбас. У ягоных фота маецца і фатаздымак (архіў) з браняваным аўтамабілем «Тыгр-М” (ГАЗ-2330), выкладзены 16 сакавіка 2016 г. Характэрна, што на дзьвярох сфатаграфаванага «Тыгра» маецца тактычны знак, знаёмы OSINT-выведнікам яшчэ з 2014 году, – гэта эмблема 136-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 63354, г. Буйнакск і с. Ботліх, Дагестан) 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ.

    2zqzlUW0tOM

    Падобныя бронеаўтамабілі з тактычным знакам 136-й АМСБр фігуравалі ў расьледаваньнях InformNapalm і раней. У лютым 2015 году мы апублікавалі матар’ял «Па сьлядох «украінскай камандыроўкі» выведніка 136-й АМСБр», у якім таксама пададзенае фота, якое сьведчыць пра «украінскую камандыроўку» зводнага выведпадразьдзяленьня 136-й мотастралковай брыгады з Дагестана з такімі ж «Тыграмі» і тактычнымі знакамі.

    dres

    «Тыгры» дагестанскага мотастралковага злучэньня фігуравалі і ў іншых публікацыях, у тым ліку ў матар’яле «Ідэнтыфікаваныя супрацоўнікі МУС РФ Чачэніі, якія прайшлі праз «украінскую камандыроўку»». У гэтым матар’яле пададзенае фота пазуючых на тле бронеаўтамабілю чачэнскіх міліцыянтаў-кадыраўцаў, якія былі на Данбасе. Адметна тое, што прыбраўшы на фота рэгістрацыйны нумар машыны, яны забыліся схаваць тактычны знак 136-й АМСБр на ейных дьзвярох.

    chech

    Нагадаем, што падчас акупацыі Крыма расейскія інтэрвэнты актыўна выкарыстоўвалі бронеаўтамабілі «Тыгр» для блякаваньня й штурмаў украінскіх вайсковых аб’ектаў. У відэа ніжэй – унікальныя кадры руху калёны «Тыграў» з бухты Казачай ў Сэвастопалі ў першыя дні сакавіка 2014 году.

    Апроч «Тыгра» у фотаальбоме Рахімава ёсьць фота 1, 2 (архіў 1, 2) з найноўшым БТР-82, які маецца ва ўзбраеньні выключна Збройных сілаў Расейскай Фэдэрацыі. Новыя бронетранспартэры 82-й мадыфікацыі часта фіксаваліся на Данбасе, пра гэта пісалі нават расейскія блёгеры. Яны ня толькі добра выходзілі на фота, але й добра гарэлі праз удары ўкраінскіх жаўнераў.

    btr

    Нагадваем, што міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm падчас зьдзяйсьненьня OSINT-расьледаваньняў задакумантавала каля 20 унікальных тыпаў узбраеньня й тэхнікі, якія былі перакінутыя на Данбас разам з вайсковымі адмыслоўцамі з Расейскай Фэдэрацыі. Гэта зьяўляецца наўпроставым доказам інтэрвэнцыі й агрэсіі з боку ўсходняга суседа. Таксама валянтэры супольнасьці задакумантавалі больш за 145 інцыдэнтаў з удзелам вайскоўцаў і/або тэхнікі з 72 вайсковых фармаваньняў Расейскай Фэдэрацыі (ЗС РФ, ГРУ ГШ РФ, ФСБ РФ, МУС РФ, ГУФСВП РФ). Гл. «Прафэсійная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне й інфаграфіка» і ўкладку «Падразьдзяленьні» нашай базы дадзеных.

    Толькі паводле нашых расьледаваньняў, 136-я АМСБр ЗС РФ фігуравала больш чымся у пяцёх эпізодах «украінскае камандыроўкі». То бок, камандаваньне і вайскоўцы брыгады маюць, як мінімум, паўстаць перад вайсковым трыбуналам у якасьці абвінавачаных і/або сьведак што да факту выкананьня вайсковых злачынстваў на тэрыторыі сувэрэннай суседняй дзяржавы. Расейскія й заходнія журналісты, якія хочуць адшукаць праўду, могуць ужо зараз задаваць няёмкія пытаньні камандаваньню вайсковых частак, пералічаных у базе дадзеных.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны OSINT-экспэртамі міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm. Мы дзякуем карыстальніку з псэўданімам «Любо Пытный» за збор і публікацыю фатаздымкаў, якія дакумантуюць факты расейскай агрэсіі.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве! Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Таксама вы можаце падтрымаць працу нашага сайта і ахвяраваць на развіцьцё праэкту на старонцы Crowdfunding. Усе атрыманыя сродкі йдуць выключна на тэхнічную падтрымку рэсурсу InformNapalm.org. Разам пераможам!

    donate

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.