Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm пераканаўча перамагла ў спрэчцы «канфідэнцыйнасьці», якая разгарэлася на мінулым тыдні пасьля публікацыі фота й відэадоказаў удзелу супрацоўніка Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў (ФСВП) Расейскай Фэдэрацыі ў баявых дзеяньнях на Данбасе.
Больш падрабязна азнаёміцца з матар’яламі расьледаваньня можна праз спасылку:
«Хакеры «спалілі» спэцназаўца ФСВП Расеі. Відэа (18+)»
Расьледаваньне выклікала вялікі рэзананс у сродках масавае інфармацыі, а відэа ўжо на працягу першых дзён пасьля публікацыі прагледзелі звыш за 80 000 чалавек, без уліку паказаў у сюжэтах тэлеканалаў з ахопам соцень тысячаў гледачоў.
Але сапраўдным сюрпрызам сталася рэакцыя супрацоўніка ФСВП РФ Мікалая Рэйхенаў на публікацыю расьледаваньня з фактамі ягонага ўдзелу ў баявых дзеяньнях на тэрыторыі Украіны. Ён падаў скаргу «канфідэнцыйнасьці» на відэа, апублікаванае на афіцыйным YouTube-канале супольнасьці InformNapalm, з патрабаваньнем выдаленьня. Падобныя скаргі «канфідэнцыйнасьці» атрымалі і іншыя афіцыйныя каналы, у сюжэтах навінаў якіх прысутнічалі кадры з гэтага відэа.
У паведамленьні адміністрацыі YouTube было агучанае, што для прыняцьця рашэньня пра выдаленьне відэа альбо ягонае рэдагаваньне з мэтай ананімізацыі фігуранту расьледаваньня каналу InformNapalm далі 48 гадзінаў.
48 гадзінаў – ці дастаткова гэта для прыняцьця слушнага рашэньня пра адступленьне або контратаку? Мы зьдзейсьнілі шэраг кансультацыяў з чытачамі, якія маюць юрыдычную адукацыю, амаль усе яны сьцьверджвалі, што мы практычна ня маем шанцаў і, цалкам мажліва, скарга на прыватнасьць, пададзеная супрацоўнікам ФСВП РФ, будзе задаволеная.
Але міжнародная супольнасьць InformNapalm не вядзе перамоваў з тэрарыстамі, нават дзяржаўнага ўзроўню, і ня лічыць, што іхныя “правы канфідэнцыйнасьці” могуць быць больш прыярытэтнымі, чымся права кожнага грамадзяніна Украіны і сусьветнай супольнасьці атрымліваць інфармацыю пра тэрарыстаў і бясспрэчныя доказы іхных злачынстваў. Было прынятае рашэньне зьдзейсьніць сацыяльнае апытаньне ў Facebook сярод чытачоў нашага рэсурсу для пошуку заканадаўчых і нарматыўных дакумантаў, спасылкі на якія могуць схіліць шалі на карысьць нашае супольнасьці.
На працягу першых гадзінаў апытаньня мы атрымалі шэраг цікавых спасылак на заканадаўчыя акты і дакуманты, на падставе якіх падрыхтавалі наш адказ адміністрацыі YouTube, у якім падалі контраргумэнты што да запабяганьня зьмене або выдаленьню відэа з канала InformNapalm.
З поўным тэкстам нашага адказу вы можаце азнаёміцца праз спасылку:
“Адкрыты ліст YouTube: тэрарыст з ФСВП РФ падаў скаргу на «прыватнасць”
Пасьля працяглага разгляду скаргаў, адміністрацыя YouTube даслала нам свае рашэньне: «…Пазначаны кантэнт не парушае нашыя правілы што да прыватнасьці і таму ня будзе выдалены».
Гэты прэцэдэнт можна лічыць сапраўднай калектыўнай перамогай. Дзякуючы грамадзкаму рэзанансу і мазгавому штурму сотняў людзей удалося знайсьці слушнае рашэнне ў амаль бязвыхаднай сытуацыі. Вайскоўцы назвалі б гэта «сецівацэнтрычнай вайною» – падвышэньне баявых мажлівасьцяў праз дасягненьне інфакамунікацыйнае перавагі, але мы называем гэта «тактыка пчалінага рою», дзякуючы якой InformNapalm эфэктыўна джаліць і выпальвае супраціўніка на палёх інфармацыйных бітваў.
Мы дзякуем усім, хто разам з намі шукаў рашэньне і спрыяў распаўсюджваньню інфармацыі ў сацыяльных сетках, СМІ і ў вузлавых пунктах прыняцьця рашэньняў.
Нашае расьледаваньне, зьдзейсьненае з дапамогаю матар’ялаў, пададзеных ананімнай хакерскай групай #FF (Falcons Flame) ужо перакладзенае на 8 моваў, відэасюжэт, зроблены паводле матар’ялаў расьледаваньня, ужо мае ангельскія, украінскія, чэскія і нямецкія субтытры.
Распаўсюджвайце гэтую інфармацыю ўсімі даступнымі спосабамі ў сацыяльных сетках і СМІ. Яна, як бачым, насамрэч выпальвае ворага і набліжае ўсіх нас да агульнай перамогі!
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа