• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    “Камандыроўка 2014” ад севераморца Пісьменскага, ветэрана летне-восеньскай кампаніі 2014 году на Данбасе

    on 2015-07-01 | 0 Comment | Актуальна | Дасье | Навіны | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
    • ru
    • fr
    • de
    • es
    • by
    • ua
    • pl
    • en
    • bg

    Выяўлены чарговы расейскі вайсковы злачынца, ветэран летне-восеньскай “растоўска-украінскай” камандыроўкі 2014 году, камандыр аддзяленьня ўзводу аховы в/ч 20991 (тарпедна-ракетная база ўзбраеньня, г. Палярны, Мурманская вобл.) Паўночнага флоту – Пісьменскі Яўген Яўгенавіч (https://vk.com/id35511592, архіў: https://archive.is/mpedU).

    grup    kolorado zaryjaiutukritprofilepb

    Характэрна, што Я.Пісьменскі асабліва і не хавае факт камандыроўкі праз выкладаньне ў сваім аднайменным фатаальбоме “камандыроўка 2014” сэрыі слайдаў – 156 фатаздымкаў (арыгінал https://vk.com/id35511592?z=album35511592_212618110, архіў:  https://archive.is/iD1z1).

    У фатападборцы была зафіксаваная ўжо знаёмая нам тэхніка, якая раней фігуравала ў кантэксьце “украінскіх камандыровак” іншых расейскіх падразьдзяленьняў Паўночнага флоту, напрыклад:
    – “трафейны” украінскі “БРДМ”, які неаднаразова быў заўважаны сярод фатаздымкаў вайскоўцаў 61-й брыгады марской пяхоты (в/ч 38643 ПФ, пас.Спутнік, Мурманская вобласьць), глядзіце “Сьведчаньні ўдзелу ў баёх на Данбасе 61-й брыгады марской пяхоты ПФ ВМФ РФ”.

    brdm

    – Танк “Т-72” з надпісам “Сьмерць Айдару!” (на фатаздымку леваруч – “Айдар” зацерты фарбай), які мы зафіксавалі ў складзе тактычнай групы 200-й асобнай матастралковай брыгады асаблівага назначэньня (в/ч 08275, ПФ, пас. Печанга, Мурманская вобласьць), глядзіце – “Баявы шлях 200-й АМСБР асаблівага назначэньня Паўночнага флоту ВМФ РФ. Растоўская вобласьць і Украіна. Частка другая. Табар”.

    sm aidaru

    Таксама, у фатаальбоме Пісьменскага можна знайсьці і іншую тэхніку – БТР-ы з замазанымі зялёнай фарбай бартавымі нумарамі, самаходныя мінамёты “Нона” на базе БТР, танкі з “сярпом і молатам” і шмат іншага, што было засьведчанае ў матар’ялах пра тактычныя групы 61-й БрМП і 200-й БрАсНаз Паўночнага флоту, якія прайшлі праз “ўкраінскія камандыроўкі”.

    na marshe 4 na stoynke btr 6.. zatertna marshe 3na marsheserp i molot

    Варта вылучыць фатаздымкі базавага лягеру ў Мілерава і памежнага з Украінай перавалачнага лягеру ў Каменскім раёне Растоўскае вобласьці (маршрут перасоўваньня калёнаў якога мы адсачылі раней), адкуль расейскія тактычныя групы (у тым ліку 61-й БрМП, 15-й МСБр, 76-й ДШД) улетку і  ўвосень 2014 году перакідваліся на Данбас, глядзіце:

    – Падразьдзяленьне 61-й брыгады марской пяхоты Паўночнага флоту ў складзе сілаў уварваньня

    – Вяртаньне да вытокаў-2. Чарговае сьведчаньне ператварэньня расейскіх вайскоўцаў з баявікоў ДНР/ЛНР на “міратворцаў”

    kamenski

    Зыходзячы з вышэйпазначанага, можна зрабіць вынік, што Пісьменскі падчас сваёй “украінскай камандыроўкі” уваходзіў у склад тактычнай групы 61-й брыгады марской пяхоты ПФ.

    Факт адпраўкі ва “украінскую камандыроўку” вайскоўцаў Паўночнага флоту ВМФ РФ зазначалі і расейскія СМІ. Напрыклад, была цэлая эпапея з пракурорскімі разбіральніцтвамі, у выніку якіх расейскі бок паспрабаваў зьнівэляваць тэму з скаргамі расейскіх вайскоўцаў з Мурманскай в/ч 10544, глядзіце “Цынізм як сынонім расейскай палітыкі”.

     

    Інфармацыя па Пісьменскаму прадастаўленая сябрамі і калегамі з Цэнтра “Міратворац”. Больш падрабязная інфармацыя пра расейскага вайсковага злачынцу можна знайсьці ў спасылцы “Чысьцец” Цэнтра “Міратворац”.

    Глядзіце іншыя тэматычныя спасылкі:

    – 200-я Асобная Матастралковая Брыгада Асаблівага Назначэньня Паўночнага флоту ВМФ РФ ва Украіне. September 10, 2014

    – Баявы шлях 200-й АМСБР асаблівага назначэньня Паўночнага флота ВМФ РФ – Растоўская вобласьць і Украіна – Частка Першая “Рэактыўшчыкі” November 26, 2014

    – Згубленыя ўвосень мінулага году ў Растоўскае вобласьці “Грады” былі знойдзеныя пад Мурманскам ў падстрэленых стане February 26, 2015

    – 61-я брыгада марской пяхоты Паўночнага флоту ВМФ РФ на мяжы з Украінай September 24, 2014

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў: Іраклі Камахідзэ

    (с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта informnapalm.org, падчас перадруку і выкарыстаньня матар’ялу спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Пераклад Дзяніса Івашына

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.