• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Кар’ерны рост містэра «Бонда»: Ад акупаванага Цхінвалі да акупаванага Крыма

    on 2016-03-02 | 0 Comment | Навіны | Падзеі | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае зьбіраць дадзеныя пра  расейскіх вайсковых злачынцаў, якія прымалі ўдзел у агрэсіі супроць Грузіі і ў ейнай наступнай акупацыі часткі тэрыторыі. У гэтым матар’яле пададзеная інфармацыя пра расейскага афіцэра, да нядаўняга часу вайскоўца акупацыйнае расейскае вайсковае базы, разгорнутай у Цхінвальскім рэгіёне Грузіі, які працягнуў службу ў берагавых войсках Чарнаморскага флёту РФ у акупаваным Крыме.

    Падчас зьдзяйсьнеьння OSINT старонак сацсетак расейскіх вайскоўцаў, у поле нашага зроку патрапіў нейкі “Evgeniy Bond”, у фотаальбоме якога фігуруе шэраг фатаздымкаў з акупаванага Расеяй рэгіёну Самачабло (Цхінвальскі рэгіён, так званая “Паўднёвая Асэтыя) Грузіі.

    Фатаздымак, датаваны 22 верасьня 2008 году, на тле разбуранага і спустошанага расейскімі агрэсарамі грузінскага сяла Ліяхвскае цясьніны:

    bond018 (2)

    Ня менш адметным зьяўляецца і іншы фатаздымак пазьнейшага часу, выкладзены ў траўні 2013 году, у якім «Evgeniy Bond» зноў жа пазуе на тле спустошанага грузінскага сяла ў рэгіёне Самачабло.

    bond018 (1)

    Выявіць сапраўдную асобу расейскага акупанту не было складана. У персанальных дадзеных і фотаальбоме фігуранту «Бонда» дастаткова інфармацыі для ягонай ідэнтыфікацыі.

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя: Evgeniy Bond, ён жа – Яўген Жалезкін. Дата нараджэньня: 18 ліпеня 1984 году, родам з Валгаградзкае вобласьці. Меркаваная адрэса: Валгаградзкая вобл., г. Міхайлаўка, ДРБУ-5, дом 1, кв. 21 (дадзеныя Базы “ГИБДД” (рас.) па Валгаграду 1, 2).

    Адукацыя: Разанскі вайскова-аўтамабільны інстытут, выпускнік 2005 году.

    У сацсетках: «VK» (архівы на профіль, фотаальбом, кантакты), «ОК» (архіў на профіль — абмежаваны доступ), Skype: evgeniyrso.

    Інфармацыю пра Яўгена Жалезкіна можна знайсьці таксама на сайце Валгаградзкае тэле-радыёвяшчальнае кампаніі з 23 верасьня 2009 г., паводле якой «Старэйшы лейтэнант Яўген Жалезкін, як удзельнік вайсковай назапашвальна-іпатэчнай сыстэмы «Росвоенжилье» (рас.) з 2005 году, у 2009 годзе атрымаў новую кватэру».

    jilie

    Яўген Жалезкін на працягу 10 гадоў служыў у вайсковых частках Паўднёвае вайсковае акругі, у тым ліку апошнія некалькі гадоў на 4-й расейскай акупацыйнай вайсковай базе ў рэгіёне Самачабло, Грузія. У верасьні 2015 году ягонае «сасланьне» скончылася (паводле словаў фігуранту).

    100

    95 96101

    Для праходжаньня наступнай службы Жалезкін ў званіні капітана 3-га рангу быў пераведзены ў адную з вайсковых частак берагавых войскаў Чарнаморскага флёту РФ, разгорнутай на тэрыторыі акупаванай аўтаномнай рэспублікі Крым (Украіна), дзе расейскі акупант-байкер любіў бываць і раней.

    8

    1012moreeee

    Нагадваем, што ў лістападзе 2015 году InformNapalm выявіў групу пскоўскіх дэсантнікаў – ветэранаў расейскага ўварваньня ў Грузію. З 19 расейскіх вайсковых злачынцаў 8 усё яшчэ служаць у ЗС РФ, 18 дэсантнікаў зьяўляліся ўдзельнікамі расейскай агрэсіі супроць Грузіі 2008 году, а 6 зь іх – удзельнікі неабвешчанае вайны РФ супроць Украіны, гл. “Пакаяньне пскоўскага дэсантніка”.

    Характэрна, што ў выніку гэтага расьледаваньня нібы адважныя і бясстрашныя пуцінскія ваякі, раптам наклаўшы ў штаны, пачалі выдаляць свае профілі і фатаздымкі з сацсетак. Гэта сьведчыць пра тое, што яны (ня мае значэньня – самі фігуранты або спэцслужбы, якія падціраць за імі) усьведамляюць слабасьць сваёй пазыцыі і адчуваюць непазьбежны надыход расплаты.

    Надыдзе час, калі кожны расейскі акупант адкажа за ўчыненае. Ня важна, ці быў ён непасрэдным удзельнікам баявых дзеяньняў ці ж маўклівым сьведкам злачынстваў свайго кіраўніцтва. У лютым 2016 году рабочая група Міжнароднага крымінальнага суда Гаагі правяла сустрэчы ў Тбілісі, падчас якіх было абумоўленае наступнае супрацоўніцтва ў межах расьледаваньняў вайсковых злачынстваў. Міжнародны суд Гаагі і офіс пракурора, нягледзячы на ​​загадзя вядомую пазыцыю Расейскай Фэдэрацыі, плянуе супрацоўнічаць з усімі бакамі-ўдзельнікамі вайны. У рашэніні МКС зазначаецца, што так званая “Паўднёвая Асэтыя” не зьяўляецца незалежнай дзяржавай і застаецца часткаю Грузіі. Суд будзе ўлічваць толькі вынікі сьледчых мерапрыемстваў, якія будуць зьдзейсьненыя непасрэдна Грузіяй і Расеяй.

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm.

    Аўтар матар’ялу Іраклі Камахідзэ.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Актыўны распаўсюд у сацсетках дужа вітаецца!

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.