Два месяцы з моманту пачатку масаванага зносу крыжоў у Курапатах. За гэты час большасьць асноўных фігурантаў так званага добраўпарадкаваньня так і не была названая. Надаем нашым чытачам усю назьбіраную інфармацыю й права самастойнага вызначэньня пэрсанальнай вінаватасьці кожнай асобы, пададзенай у публікацыі.
Дата 4 красавіка 2019 г. увайшла ў найноўшую гісторыю Беларусі як адная з самых чорных ейных старонак. У гэты дзень на досьвітку ў Курапаты была прывезеная будаўнічая спэцтэхніка, трактары й бульдозэры. Пад прыкрыцьцём сілавых ведамстваў пачалося зьнішчэньне крыжовага пэрымэтру, якія ўсталяваў беларускі народ, і які стаўся часткаю Народнага мэмарыялу Курапаты. 13 красавіка апэрацыя па ліквідацыі крыжовага пэрымэтру працягнулася. Зьнесеныя агулам амаль 100 крыжоў у душы народу адбіліся трапным словам – Крыжалом. Гэтае слова можа сымбалізаваць акт дзяржаўнага вандалізму – бо меркавана гэтае вызначэньне найбольш адпавядае зносу крыжоў на мейсцы найвялікшага расстрэльнага палігону ў Беларусі з масавымі пахаваньнямі забітых савецкім рэжымам людзей.
Зараз пад пагрозай зьнішчэньня знаходзіцца ўвесь Народны мэмарыял Курапаты. Спрабуюць зьнішчыць менавіта сам народны чыньнік мэмарыялу, які беларускі народ ствараў сваімі сіламі ўсе тры апошнія дзесяцігодзьдзі.
Цалкам мажліва, у гістарычнай пэрспэктыве нашчадкі будуць ставіць Крыжалом у адзін шэраг зь ліквідацыяй канстытуцыйнага ладу ў Беларусі, зьнішчэньнем парлямантарызму, нацыянальнае сымболікі, нацыянальнае сыстэмы адукацыі, зьдзяйсьненьнем татальнай русіфікацыі, дэзынтэграцыі й палітычнай дэсацыялізацыі беларускага грамадзтва, а таксама ўцягненьнем Беларусі ў сьмяротныя абдымкі “Союзного государства”.
Сьлед асабліва зазначыць, што ў працэсе падрыхтоўкі матар’ялу аўтарам была атрыманая афіцыйная інфармацыя ад начальніка аддзелу па нагляду за выкананьнем прыродаахоўнага й зямельнага заканадаўства Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Д.Р.Васілевіча й першага намесьніка старшыні Менскага аблвыканкаму І.М.Макара, якія надалі дакумантальнае пацьверджаньне пра арганізатараў “добраўпарадкаваньня” ў Курапатах – ДСЛГУ “Бараўлянскі спэцлясгас” і ААТ “Заслаўебудіндустрыя” (1, 2, 3).
Пакідаем нашым чытачам права асабіста адказаць на вынесенае ў назоў публікацыі пытаньне, а таксама самастойна вызначыць, ці мае пэрсанальную адказнасьць і вінаватасьць у ініцыяваньні, арганізацыі, забесьпячэньні й удзеле ў так званым “добраўпарадкаваньні” Народнага мэмарыялу Курапаты кожная з пералічаных ніжэй асобаў.
Кіраўнік РБ
Лукашэнка Аляксандар Рыгоравіч
Выконвае функцыі кіраўніка дзяржавы.
Нарадзіўся 30.08.1954 г. у г.п. Копысь Аршанскага раёну Віцебскае вобл., БССР. У 1975 г. скончыў гістарычны факультэт Магілеўскага пэдагагічнага інстытуту, у 1985 г. Беларускую сельскагаспадарачую акадэмію. З 1975 па 1977 гг. служыў інструктарам палітаддзелу ў Памежных войсках КДБ СССР. У 1987 годзе прызначаны дырэктарам саўгасу “Гарадзец” Шклоўскага раёну Магілеўскай вобл. У 1994 годзе абраны прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь, чые паўнамоцтвы скончыліся дэ-юрэ ў 1999 г. Асабіста называе сябе дыктатарам. У 2006 годзе ЗША задзейнічалі супроць яго і яшчэ 9 чыноўнікоў санкцыйны рэжым, які дзейнічае дагэтуль. Да лютага 2016 году ўваходзіў у санкцыйны сьпіс Эўрапейскага Зьвязу пад нумарам 119, яму быў забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвяза й правядзеньне фінансавых апэрацыяў.
Падчас сваёй апошняй вялікай прэс-канфэрэнцыі 1 сакавіка 2019 г. Лукашэнка заявіў літаральна наступнае (падаем у арыгінале):
А Куропаты мы в порядок приведем, будьте уверены в этом! Хочет этого кто-то или не хочет.” <…> “Поэтому приведем в порядок Куропаты, чтобы это там не было и чтобы демонстрации вот с этими крестами по периметру тоже не было. Ну зачем вы повыставляли там эти белые кресты? Вам, что церковь разрешила это делать? Ну это же демонстрация, а я против такой демонстрации!
Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Дрожжа Віталь Аляксандравіч
Міністар лясной гаспадаркі РБ.
Нарадзіўся 20.06.1978 г. у г.п. Карэлічы Гарадзенскае вобласьці, БССР. Скончыў у 2000 г. Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт. У 2000-2001 гг. служыў у МУС РБ. У 2011 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце РБ. Прызначаны на бягучую пасаду 05.04.2018 г.
Шатраўка Валянтын Генадзевіч
Першы намесьнік міністра лясной гаспадаркі РБ.
Нарадзіўся 18.08.1964 г. у в. Вейна Лагойскага раёну Менскае вобл., БССР. У 1986 г. скончыў Беларускі тэхналягічны ўнівэрсытэт імя С.М.Кірава, у 1996 г. Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце РБ. Кандыдат сельскагаспадарчых навук. На бягучую пасаду прызначаны 16.11.2018 г.
Крэч Уладзімер Іванавіч
Намесьнік міністра лясной гаспадаркі РБ.
Нарадзіўся 08.02.1980 г. у ст. Нясета Клічаўскага раёну Магілеўскае вобласьці. Скончыў у 2003 г. Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт, у 2015 г. Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце РБ. На бягучую пасаду прызначаны 16.11.2018 г.
Менскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднаньне
Крыскевіч Яўген Леанідавіч
Генэральны дырэктар Менскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднаньня.
Нарадзіўся 12.02.1975 г. у Менску, У 1997 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт, у 2009 г. Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце РБ. Прызначаны на бягучую пасаду 18 лютага 2019 г. паводле загаду міністру лясной гаспадаркі.
Шахлевіч Леанід Уладзімеравіч
Галоўны лясьнічы Менскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднаньня.
Нарадзіўся ў в.Сьветлы Бор Пухавіцкага раёну Менскай вобл., БССР. Дата нараджэньня – н/д.
Дзяржаўная спэцыялізаваная лесагаспадарчая ўстанова “Бараўлянскі спэцлясгас”
Мірановіч Аляксандар Віктаравіч
Дырэктар ДСЛГУ “Бараўлянскі спэцлясгас”.
Нарадзіўся 07.09.1979 г. у г. Ворша Віцебскае вобл., БССР. У 2001 г. скончыў Беларусі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт. На бягучую пасаду прызначаны паводле загаду міністра лясной гаспадаркі ў студзені 2016 году. Жыве ў п. Самахвалавічы Менскага раёну. Зьяўляецца так званым дэпутатам Менскае раённае Рады дэпутатаў 28-га скліканьня.
Мігун Максім Юр’евіч
Галоўны лясьнічы ДСЛГУ “Бараўлянскі спэцлясгас”.
Нарадзіўся 11.07.1987 г. Мейсца нараджэньня – н/д. Паводле вынікаў гаспадарчай дзейнасьці 2018 году ягонае імя занесенае на Дошку гонару Менскага раёну.
Бараўлянскае лясьніцтва
Савіцкі Іосіф Казімеравіч
Лясьнічы Бараўлянскага лясьніцтва.
Нарадзіўся 19.07.1986 г. меркавана ў в. Даўгінаў Вялейскага раёну Менскае вобласьці, БССР. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт.
Характэрна, што ў сацсеціве “VK” Савіцкі зьяўляецца ўдзельнікам групаў “Каталікі Беларусі”, “Святы Ян Павел ІІ”, групаў вывучэньня польскай мовы, а сярод цікавых старонак ён адзначыў групы “Польша здесь”, “Like Poland”, “Папа Рымскі Францішак», «Тадэвуш Кандрусевіч».
Керней Віталь Станіслававіч
Памочнік лясьнічага Бараўлянскага лясьніцтва.
Нарадзіўся 10.02.1983 г., меркавана ў г. Іўе Гарадзенскае вобл., БССР.
Дзяржаўнае прадпрыемства ААТ «Заслаўебудiндустрыя»
Макарчук Анатоль Іванавіч
Генэральны дырэктар.
Дата й мейсца нараджэньня ўдакладняюцца. Жыве ў Менску. Кантактны тэлефон: +375 (29) 689-4794. На інфармацыйным рэсурсе Беларускай валютна-фондавай біржы знойдзеныя індыкатыўныя заяўкі, якія сьведчылі пра намеры Анатоля Макарчука набыць у 2012-2014 гг. 13 тыс. акцыяў у эмітэнта ААТ «Заслаўебудіндустрыя», якое ён ачольвае, з агульным мінімальным коштам набыцьця – 410 млн рублёў (паводле тагачасных курсаў НБ РБ – прыблізна 46 тыс. даляраў у эквіваленце) (1, 2, 3, 4).
ААТ «Заслаўебудiндустрыя» зарэгістраванае Менскім райвыканкамам 25.11.1996 г., юрыдычная адрэса – Менскі раён, г. Заслаўе, вул. Савецкая, 116. Паводле арганізацыйна-прававой формы зьўяляецца дзяржаўным прадпрыемствам. Зьдзяйсьняе вытворчасьць бэтону, будаўніча-мантажныя працы. Сярэдняя колькасьць працаўнікоў за 2018 год склала 166 чалавек.
Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
Кіраўніцтва МУС РБ
Шуневіч Ігар Анатолевіч
Генэрал-лейтэнант міліцыі, міністар МУС РБ.
Нарадзіўся ў 1967 годзе ў Луганскае вобл., УССР, меркавана на тэрыторыі, якая знаходзіцца зараз пад кантролем 2-га акупацыйнага армейскага корпусу 8-й агульнавайсковай арміі ЗС РФ. У 2007-2012 гг. працаваў у КДБ Рэспублікі Беларусь, дзе ачольваў сьледчае кіраваньне, а затым галоўнае кіраваньне ў контрвыведвальным забесьпячэньні праваахоўных і ворганаў кантролю, барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю.
Падгурскі Іван Мікалаевіч
Генэрал-маёр міліцыі, першы намесьнік міністра нутраных справаў – начальнік крымінальнай міліцыі.
Нарадзіўся 27.01.1965 г. у в. Рэкта Клімавіцкага раёну Магілеўскае вобл., БССР. Скончыў Менскую спэцыяльную сярэднюю школу міліцыі МУС СССР, у 1993 годзе – Акадэмію МУС РБ.
Мельчанка Мікалай Аляксандравіч
Генэрал-маёр міліцыі, намесьнік міністра нутраных справаў – начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі.
Нарадзіўся 08.08.1965 г. у г. Нароўля Гомельскае вобл., БССР. У 1991 г. скончыў Омскую вышэйшую танкавую інжынэрную вучэльню. З 1991 па 1993 г. служыў у Заходняй групе войскаў у НДР. У 2000 г. скончыў Акадэмію МУС РБ.
Барсукоў Аляксандар Пятровіч
Генэрал-маёр міліцыі, намесьнік міністра нутраных справаў.
Нарадзіўся 29.04.1965 г. у Гомельскай вобл., БССР. Ліквідатар наступстваў аварыі на ЧАЭС. Удзельнічаў у ваенным канфлікце ў Карабаху. У 1990 годзе скончыў Менскую спэцыяльную сярэднюю школу міліцыі. З сярэдзіны 1990-х працаваў ў менскім АМАПе. У 2011 годзе быў прызначаны начальнікам ГУУС Менскага гарвыканкаму. Асабіста зьдзяйсьняў каардынацыю разгонаў акцыяў пратэсту ў Менску. Да скасаваньня ў лютым 2016 году Радай міністраў замежных справаў краінаў ЭЗ большай часткі санкцыяў супроць рэжыму Лукашэнкі, уваходзіў у санкцыйны сьпіс з нумарам 17, яму быў забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвяза й правядзеньне фінансавых апэрацыяў.
Упраўленьне ўнутраных справаў Менскага аблвыканкаму
Кавальчук Аляксандар Аляксандравіч
Генэрал-маёр міліцы, начальнік УУС Менскага абвыканкаму.
Нарадзіўся 06.02.1972 г. у в. Леткаўшчына Слуцкага раёну Менскай вобл., БССР. У 1993 г. скончыў Менскую вышэйшую вайсковую камандную вучэльню, у 2003 г. Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь. Прызначаны на бягучую пасаду 1 лютага 2018 году.
Мурын Вадзім Львовіч
Палкоўнік міліцыі, першы намесьнік начальніка УУС Менскага аблвыканкаму – начальнік крымінальнай міліцыі.
Нарадзіўся 13.03.1971 г. у г. Менску, БССР. Скончыў у 1992 г. Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. На бягучую пасаду прызначаны ў лютым 2013 году.
Казлоў Віталь Анатолевіч
Палкоўнік міліцыі, намесьнік начальніка УУС Менскага аблвыканкаму – начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі.
Нарадзіўся 28.11.1975 г. у в. Касмовічы Нясьвіжскага раёну Менскай вобл., БССР. Скончыў у 1998 г. Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт, у 2016 г. Акадэмію МУС РБ. На бягучую пасаду прызначаны ў верасьні 2017 году.
Бялькевіч Сяргей Міхайлавіч
Падпалкоўнік міліцыі, камандыр АМАП УУС Менскага аблвыканкаму.
Дата й мейсца нараджэньня ўдакладняюцца.
Менскае раённае ўпраўленьне ўнутраных справаў
Русановіч Андрэй Іванавіч
Палкоўнік міліцыі, начальнік Менскага раённага ўпраўленьня ўнутраных справаў.
Нарадзіўся 30.05.1976 г. у г.п. Мядзель Менскай вобл., БССР. У 2000 г. скончыў Акадэмію МУС РБ (архіў). На бягучую пасаду прызначаны 02.08.2018 г.
Удодаў Сяргей Леанідавіч
Палкоўнік міліцыі, намесьнік начальніка Менскага РУУС – начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі.
Нарадзіўся 12.01.1980 г., мейсца нараджэньня – н/д. Жыве ў а/г Лясны Менскага раёну. Дэпутат Менскай раённай Рады дэпутатаў 28 скліканьня, першая Мачулішчанская выбарчая акруза №30.Званьне палкоўніка міліцыі нададзенае паводле указу Лукашэнкі 29.05.2018 г.
Пададзены сьпіс асобаў не канчатковы. У выніку выяўленьня новай інфармацыі ён будзе актуалізаваны.
Калі Вы маеце дадатковую інфармацыю, калі ласка, паведамце яе на мэсэнджэр беларускае службы InformNapalm: facebook.com/by.informnapalm.org.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў рэдактар беларускае службы міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm Дзяніс Івашын.
Загалоўнае фота – TUT.by
У публікацыі выкарыстаныя фатаздымкі інфармацыйных рэсурсаў: mlh.by, belsat.eu, minobl.mvd.gov.by, esoligorsk.by, mvd.gov.by.
Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа