• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Варта абароны Курапатаў: год барацьбы за памяць і гонар

    on 2019-06-01 | 0 Comment | Беларусь | Галоўнае | Курапаты | Навіны | Падзеі

    Роўна год няспынна трывае трэцяя Варта абароны Курапатаў. За гэты час праблематыка, зьвязаная з найвялікшым мэмарыялізаваным сьведчаньнем савецкага генацыду беларускага народу, фундамэнтальным чынам увайшла ў агульнанацыянальны дыскурс. Пра Курапаты, пра масавае зьнішчэньне жыхароў Беларусі падчас Вялікага савецкага тэрору даведаліся сотні тысячаў беларусаў. Значная колькасьць грамадзянаў нашай краіны цалкам зразумела значэньне й неабходнасьць правядзеньня працэсу дэкамунізацыі. Як зразумела і тое, што без засуджэньня таталітарнага мінулага, без канчатковага дэмантажу й прыбіраньня бальшавіцкае спадчыны з усіх сфэраў жыцьця беларускага грамадзтва – верагоднасьць зьяўленьня новых расстрэльных палігонаў будзе заставацца вельмі вялікай.  

    Упершыню ў найноўшай гісторыі нашай краіны няспынна цягам цэлага году трывае грамадзка-палітычная акцыя. Адбываецца яна нягледзячы на істотныя рэпрэсіўныя дзеяньні дзяржавы супроць актывістаў Варты абароны.

    Пакараныя ўжо больш за 70 чалавек, агулам абаронцы Курапатаў зазналі ля 130 (!) содняў увязьненьня, а памер штрафных санкцыяў ужо даўно сягнуў за 25 тысячаў рублёў. Не зважаючы на рэпрэсіі ўдзельнікі абароны працягваюць свой грамадзкі чын.

    Асьвятленьне праблематыкі вакол Курапатаў ужо выйшла за нацыянальныя межы Беларусі й стала прадметам дыскусіяў у публіцыстыцы ЗША, Ізраіля і эўрапейскіх краінаў. Дадатковым штуршком да шырокай агалоскі паспрыяў і цыкл журналісцкіх расьледаваньняў, прысьвечаных незаконнай пабудове рэстарацыйна-забаўляльнага комплексу «Поедем поедим» (рас., колішні «Бульбашъ-холл»), якія зьдзейсьніў аўтар гэтых радкоў. Слушнасьць расьледаваньняў была пацьверджаная падчас двух асабіста мною выйграных судовых працэсаў, ініцыяваных фігурантамі публікацыяў. Гэта таксама сталася значнай падзеяй для беларускай журналістыкі.

    За гэты год Курапаты спрычыніліся і да канчатковай дэманізацыі рэжыму Лукашэнкі. Менавіта Крыжалом – акт зьдзейсьненага дзяржаўнага вандалізму, падчас якога былі зьнесеныя амаль сотня народных крыжоў ля расстрэльных ямінаў, – пусьціў вялікія расколіны па ўсяму каркасу аўтарытарнае сыстэмы.

    Шматлікія ейныя прадстаўнікі ці не ўпершыню пачалі адкрыта заяўляюць пра сваю нязгоду з брутальнымі дзеяньнямі ўлады ў Курапатах. Крытычная маса няўхільна павялічваецца, неўзабаве яна можа спрычыніцца да незваротнага працэсу на шляху да аднаўленьня канстытуцыйнага ладу й дэмакратыі ў Беларусі.

    На працягу цэлага году, пачынаючы з 1 чэрвеня 2018 году, актывісты Варты абароны зьдзяйсьняюць рэгістрацыю ўсіх транспартных сродкаў удзельнікаў кампаніі дыскрэдытацыі й дэсакралізацыі Народнага мэмарыялу Курапаты, а менавіта: наведнікаў, пастаўнікоў, пэрсаналу й абслугі рэстарацыйна-забаўляльнага комплексу «Поедем Поедим».

    Гэтая дзейнасьсць рэглямэнтуецца й зьдзяйсьняецца ў межах выканьня патрабаваньняў Прадстаўленьня Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь № 0703-05д-1745 з 17.11.2012 г., а таксама Прадпісаньня Міністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь № 11-02-02/018 з 30.10.2012 г.

    Чытайце таксама: База дадзеных т/с удзельнікаў кампаніі дыскрэдытацыі Народнага мэмарыялу Курапаты

    Станам на 1 чэрвеня 2019 году ў Базе дадзеных зведзеная інфармацыя пра звыш за 4400 фіксацыяў, зь якіх больш за 3100 датычная аўто наведнікаў.  Зарэгістраваныя амаль 2900 адзінак аўтатранспартных сродкаў. Сярэдні паказьнік наведваньня рэстарацыі за цэлы год складае – 14 машынаў на дзень і гэта пры наяўнасьці побач менскай кальцавой аўтадарогі з празьмерна насычаным аўтамабільным трафікам.

    (Для пошуку ў Базе дадзеных неабходна задзейнічаць камбінацыю клявішаў ctlr+F.)

    З улікам агульнае колькасьці 300 пасадкавых мейсцаў прыбытковасьць рэстарацыі зьяўляецца вельмі сумнеўнай. Сьлед асабліва зазначыць, што на фармаваньне сярэдняга паказьніка кліенцкіх машынаў на дзень значна паўплывала арганізацыя шматлікіх карпаратываў і сьвяточных мерапрыемстваў, запрошаныя ўдзельнікі якіх у большасьці выпадкаў вымушаныя пагаджацца з выбарам мейсца правядзеньня.

    Пададзеныя лічбы сьведчаць пра тое, што дзейнасьць Варты абароны Курапатаў ёсьць дастаткова эфэктыўнай і дае свае вынікі. За год дзейнасьці Варты абароны пра Курапаты праінфармаваныя тысячы наведнікаў незаконна збудаванай рэстарацыі. У выніку тлумачальнай працы грамадзкіх актывістаў шматлікія патэнцыйныя кліенты адмовіліся карыстацца паслугамі гэтай ганебнай харчэўні.

    З улікам усіх пазначаных фактараў рэстарацыйна-забаўляльны комплекс “Поедем поедим” за год сваёй дзейнасьці ператварыўся на цалкам непапулярнае мейсца. Дадатковым фактарам нэгатыўнага рэйтынгу рэстарацыі зьяўляецца й паступовае ейнае ператварэньне на ўстанову клюбнага тыпу для актыўных носьбітаў і адэптаў «русскаго міра».

    Чытайце таксама: Комплекс “Поедем Поедим” наведаў расейскі чарнасоценны прапагандыст і прыхільнік ваеннай агрэсіі РФ

    У выніку паўнавартаснага задзейнічаньня й разьвіцьця ў Беларусі канцэпцыі OpenData беларускае грамадзтва непазьбежна даведаецца імёны ўдзельнікаў дыскрэдытацыі Народнага мэмарыялу Курапаты. Ужо зараз яны маюць ўсьведамляць, што праз свае дзеяньні яны могуць зганьбіць ня толькі ўласнае імя й рэпутацыю, але й імя сваіх родных і блізкіх, а таксама рэпутацыю сваіх дзелавых партнэраў. Адпаведная інфармацыя апрацоўваецца і разлядаецца мэтазгоднасьць яе публікацыі і пашырэньня для грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

    Курапаты – сталіся ключавым чыньнікам у абароне нацыянальных інтарэсаў Беларусі. Гэта вельмі добра разумеюць ворагі нашай краіны, якія зьдзяйсьняюць безьліч высілкаў што да спробаў дыскрэдытацыі ў вачох беларусаў нацыянальнае сьвятыні. З улікам значнага абвастрэньня расейска-беларускіх адносінаў, інтэнсыфікацыі гандлёва-эканамічнай і інфармацыйнай вайны супроць Беларусі, цалкам мажліва, вышэйшым вайскова-палітычным кіраўніцтвам РФ ухваленае канчатковае рашэньне беларускага пытаньня. Форма й зьмест гэтага рашэньня ўжо ўсім вядомая – ліквідацыя сувэрэнітэту й незалежнасьці Беларусі пад прыкрыцьцём разгортваньня «Союзного государства».

    Адным з ключавых фактараў на этапе падрыхтоўкі для гэтага зьяўляецца дэмаралізацыя актыўнае часткі грамадзянскае супольнасьці Беларусі. Пускавым мэханізмам дэмаралізацыі акурат і зьяўляецца дэсакралізацыя Курапатаў. Менавіта таму неабходна зьдзяйсьняць максымальнае супрацьдзеяньне гэтаму сцэнару. Бо перад тым, як загнаць у ярмо, сьпярша спрабуюць пазбавіць волі да супраціву.

    Актывісты Варты абароны Курапатаў заклікаюць патрыётаў Беларусі далучацца штодня з 16.00 да 21.00 і дапамагаць фіксаваць удзельнікаў кампаніі дыскрэдытацыі нацыянальнага нэкропалю й дамагацца закрыцьця рэстарацыйна-забаўляльнага комплексу “Поедем Поедим” ля расстрэльных ямінаў ахвяраў НКВД, а таксама зьдзяйсьняць грамадзкі кантроль за спробамі зьнішчыць Народны мэмарыял Курапаты.

    Далучайцеся, бо толькі разам – сіла!

    Жыве Беларусь!


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў рэдактар беларускае службы міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm Дзяніс Івашын.

    Загалоўнае фота – Алена Ляшкевіч / “Новы Час“.

    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

     

    Tags: база дадзеныхБульбашъ-холлВарта абароны КурапатаўКрыжаломКурапатыПоедем поедим

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • InformNapalm: дасягненьні й вынікі дзейнасьці за 2019 год

      2020-01-08 - 0 Comment
    • Крыжалом у Курапатах: добраўпарадкаваньне ці акт дзяржаўнага вандалізму?

      2019-06-04 - 0 Comment
    • Курапаты – дарога сьмерці. Памятаць, каб жыць

      2019-06-03 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.