• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Латэнтныя адэпты “Рускага сьвету” у ГШ Рэспублікі Беларусь

    on 2015-10-08 | 2 Comments | Аналітыка | Беларусь | Навіны
    • ru
    • de
    • by
    • ua
    • pl
    • bg
    • sv

    9 верасьня быў апублікаваны матар’ял: «Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?», у якім закранаецца праблематыка дамінаваньня ў вышэйшым вайскова-палітычным кіраўніцтве Беларусі ўраджэнцаў не Беларусі, а таксама тых, хто прайшоў праз ідэалягічны навучальны апарат Расейскае Фэдэрацыі.

    У працэсе выяўленьня і ідэнтыфікацыі гэтых асобаў быў складзены сьпіс, які дэманструе фатальную нястачу ураджэнцаў Беларусі і які сьведчыць пра каляніяльную вонкавую сыстэму кіраваньня дзяржавай. У якасьці крыніцаў для складаньня сьпісу былі выкарыстаныя дадзеныя, якія ёсьць у адкрытым доступе на сайтах сілавых міністэрстваў, ведамстваў і дэпартамэнтаў Беларусі. Адною з даступных крыніцаў былі таксама профілі сацыяльных сетак, у якіх удалося выявіць інфармацыю, што пацьверджвае асноўныя высновы артыкулу. Ніжэй – вельмі яскравы і наглядны гэтаму прыклад.

    Косыгин02

    Перад вамі вельмі “пазытыўная асоба”, якая ў сваім профілі сацсеціва “Аднаклясьнікі” любіць выкладваць мноства «сэлфі», проста знаходка для любога OSINT-дасьледніка – Касыгін Руслан Анатолевіч (архіў на профіль: https://archive.is/Omk6O), палкоўнік, начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўленьня Генштаба Збройных Сілаў Рэспублікі Беларусь.

    Нарадзіўся Касыгін ў 1968 годзе ва ўкраінскім Крыме, у Гурзуфе, гарадзкой акрузе Ялты, у які ён час ад часу любіць прыязджаць, пагасьцяваць. Ня стаўся выключэньнем і 2014 год, улетку якога наш герой, зь вельмі вялікай доляй верагоднасьці, незаконна знаходзіўся на тэрыторыі ўжо акупаванага Крыму (архіў на фота: https://archive.is/ov4m5). Патрабуецца дадатковая праверка СБУ і Дзяржаўнай памежнай службы Украіны і, калі факт незаконнага перасячэньня ўкраінскае мяжы пацьвердзіцца, яму будзе наканаваная наўпроставая дарога ў “Чысьцец” Міратворца і будзе пагражаць адміністрацыйная або крымінальная адказнасьць.

    Косыгин03

    Хачу адразу зазначыць, што сваю службу на пасадзе начальніка інфармацыйна-аналітычнага ўпраўленьня Генштаба ён выконвае выдатна: сацыяльны профіль проста перанасычаны вельмі інфармацыйным фотаматар’ялам і аналітычнымі высновамі. Вось, напрыклад, якія высокія думкі прыйшлі ў ягоную галаву падчас працы ў Заходняй вайсковай акрузе (ЗВА) ЗС РФ у Санкт-Пецярбургу ў жніўні 2015 году (архіў на фота: https://archive.is/wwnAu):

    Косыгин04

    А вось ягоныя выключныя думкі і словы ў дачыненьні Украіны, у той час, як яна сьцякае крывёю ў выніку расейскай агрэсыі (архіў на фота: https://archive.is/NI7u0):

    Косыгин05

    Сьлед яшчэ раз зьвярнуць увагу на тое, што гэты чалавек зьяўляецца начальнікам інфармацыйна-аналітычнага ўпраўленьня Генштаба Збройных Сілаў Рэспублікі Беларусь, які камандуе цэлым штатам падначаленых і вайскоўцаў (архіў на фота: https://archive.is/yqxUa).

    Косыгин13

    З аналізу сацпрофілю Руслана Касыгіна вельмі загадкавымі вынікаюць ягоныя частыя паездкі ў штаб Заходняе вайсковае акругі Збройных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі ў Санкт-Пецярбургу. Цалкам магчыма, Касыгін ажыцьцяўляе арганізацыю непасрэднага інфармацыйнага абмену паміж Генштабам ЗС Рэспублікі Беларусь і ЗВА ЗС Расеі (архіў на фота: https://archive.is/CtCAi, https://archive.is/5TzyM, https://archive.is/4NnBT, https://archive.is/l6gXO, https://archive.is/mQcT9)

    Косыгин06Косыгин12Косыгин14

    Косыгин10

    Косыгин09

    Ня менш загадкавымі і таямнічымі зьяўляюцца мэты й задачы Касыгіна, як ураджэнца ялцінскага Гурзуфа, якія ён выконваў падчас сваёй працы ў Генштабе ЗС РФ у Маскве ўвесну 2014 году падчас правядзеньня апэрацыі ў акупацыі ўкраінскага Крыма (архіў на фота: https://archive.is/ec6be).

    Косыгин07

    Усе гэтыя фотасьведчаньні зьяўляюцца дадатковым пацьверджаньнем таго, што ў вышэйшым вайскова-палітычным кіраўніцтве Беларусі на камандных пасадах засяроджваюцца людзі з прарасейскімі настроямі і поглядамі і, не выклікае сумневу, якую пазыцыю яны зоймуць падчас мажлівай будучай расейскай анэксыі Беларусі і выкарыстаньня ейнай тэрыторыі для магчымага працягу наступальнай апэрацыі супраць Украіны.

    Матар’ял падрыхтаваў Дзяніс Івашын адмыслова для InformNapalm.org

    (с) Падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

     

     

     

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    2 Responses to “Латэнтныя адэпты “Рускага сьвету” у ГШ Рэспублікі Беларусь”

    1. 2015-11-16

      У Памежным інстытуце ФСБ рыхтуюць беларускую "наваросію" - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] супольнасьць InformNapalm у сваіх папярэдніх матар’ялах і расьледаваньнях ужо асьвятляла праблематыку таго, што значная частка […]

    2. 2015-11-24

      Спэцрасьледаваньне: ваяры "рускага сьвету" ў Беларусі чакаюць свайго часу - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] “ДНР” і “ЛНР”. У сваіх папярэдніх матар’ялах і расьледаваннях Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm ужо […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.