
Легенда-біяграфія – “адслужыў тэрміновую, працы не было ў Анапе, вось і прыехаў на Данбас” – з допыту “колішняга” вайскоўца 7-й вайсковай базы.
На партале youtube “АТО Відэа” 28 чэрвеня гэтага году было выкладзенае відэа з допытам палонных сэпаратыстаў (?) ля Бярозавай – глядзіце відэаролік “АТО Украіна. Палонныя сэпаратысты ля Бярозавай 28.06.2015 г.”
https://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=g_3ZU0whDbQ
У відэароліку, хранамэтраж з 01:56 хв., маецца хуткі допыт расейца 1995 году нараджэньня з Анапы (імя не пазначаецца, гэта – мінус атошнікам), паводле сьцьверджаньня якога – ён зьяўляецца “колішнім” вайскоўцам роты снайпэраў выведбатальёну 7-й “міратворчай” вайсковай базы (в/ч 09332 ПВА, акупаваная Абхазыя, Грузыя), пасля праходжаньня тэрміновай службы вярнуўся ў родную Анапу, дзе не было працы і вырашыў паехаць на Данбас, дзе яму абяцалі плаціць 10 тысяч рублёў на месяц, якія зь ягоных жа словаў не выплочваюць.
Адразу ж ставім пад сумнеў словы палоннага расейца. Ніякай лёгікі. Колішні вайсковец роты снайпэраў 7-й вайсковай базы паводле ўласнага жаданьня едзе служыць у “ДНР” за 10 тысяч рублёў (прыблізна 200$), калі на той жа 7-й вайсковай базе актыўна вэрбуюць у кантрактнікі. Заробак вайскоўцаў, якія падпісалі кантракт, складае ў сярэднім 50 тысяч рублёў (прыблізна 1000$). Здагадка – палонны расеец зьяўляецца дзеючым кантрактнікам з 7-й вайсковай базы з сумнеўнай легендай (або пасьля таго, як патрапіў у палон, ужо звольненым мінулай датай). Падобна на тое, што прыкамандыраваным ў незаконныя збройныя фармаваньні “наваросіі” расейскім вайскоўцам, апроч належнага заробку, які ім налічваюць у вайсковых частках, абяцалі 10 тысячаў надбаўкі за “ўкраінскую камандыроўку”, якую абавязаліся выплочваць НЗФ.
Паводле назіраньняў informnapalm.org, апошнім часам расейскае вайсковае камандаваньне перайшло да новай тактыкі задзейнічаньня сваіх вайскоўцаў на Данбасе. Падчас “зацішша” і “дзеяньняў менскіх дамоўленасцяў” расейцы адмовіліся ад выкарыстаньня звыклых тактычных групаў (БТГр/РТГр), але наўпрост прыкамандыроўваюць дробныя групы сваіх вайскоўцаў у выглядзе ўзмацненьня (галоўным чынам вайсковыя адмыслоўцы ва ўзбраенні, выведнікі, снайпэры), якія раствараюцца сярод НЗФ баявікоў. У дадзенай тэме каманда informnapalm.org неўзабаве прадставіць новы, пераканаўчы матар’ял.
Ёсьць ужо багата доказаў і фактаў таго, што дзеючыя вайскоўцы 7-й расейскай акупацыйнай базы з Абхазыі ўцягнутыя ў расейска-украінскую вайну, глядзіце тэматычныя спасылкі:
– Вайскоўцы 7-й вайсковай базы ЗС РФ перагульваюць з пераапрананьнем у баявікоў “ДНР/ЛНР June 23, 2015
– Міхос “адважны” – выведнік 7-й в/базы, кавалер мэдалю “За адвагу”. March 18, 2015
– Рэактыўная артылерыя 7-й расейскай акупацыйнай базы з Абхазыі на мяжы з Данбасам. December 18, 2014
Заўвага: Гэтая тэма яшчэ 21-га чэрвеня была раскрытая нашым калегам і сябрам Антонам Паўлушкам, у запісе якога прыведзеныя фатаздымкі затрыманага расейца з мадэрнізаванай снайпэрскай вінтоўкай СВДс, якая ёсьць ва ўзбраеньні толькі ў ЗС РФ.
Відэаролік прадаставіў наш сябар і чытач საქართველო უპირველესყოვლისა.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў: Іраклі Камахідзэ
(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта informnapalm.org, падчас перадруку і выкарыстаньня матар’ялу спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Пераклад Дзяніса Івашына
One Response to “Легенда-біяграфія “колішняга” вайскоўца 7-й вайсковай базы”
2015-09-25
Зафіксаванае маштабнае перакідваньне сілаў і сродкаў ЗС РФ з акупаванай Абхазыі - InformNapalm.org (Беларуская)[…] […]