• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Чарговыя ўзнагароджаныя з 7-й акупацыйнай вайсковай базы ў выніку ўкраінскіх камандыровак.

    on 2015-05-13 | 3 Comments | Актуальна | Гарачыя навіны | Дасье | Навіны | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • ua
    • en

    Падчас збору інфармацыі па расейскіх вайсковых злачынцах, удзельніках неабвешчанай вайны супраць Украіны, выяўленыя чарговыя ўзнагароджаныя з складу БТГр (батальёна-тактычная група) 7-й расейскай акупацыйнай вайсковай базы (в/ч 09332 Гудаута, Абхазыя, Грузыя), якія прайшлі праз “растоўска-ўкраінскую камандыроўку”:

    – Гайдукоў Вячаслаў Аляксандравіч, вайсковец-кантрактнік з пасадаю намесьніка камандыра ўзводу выведпадразьдзяленьня 7-й в/базы. Узнагароджаны “мэдалём Жукава”. Узнагародны ліст з нумарам №0541 з 22 студзеня 2015 году падпісаны вярхоўным галоўнакамандуючым – прэзыдэнтам Расеі Пуціным.

    Заўвага: “мэдаль Жукава” – дзяржаўная ўзнагарода РФ, прызначаная для ўзнагароджаньня вайскоўцаў Міністэрства абароны й іншых ведамстваў, за мужнасьць і адвагу, праяўленыя ў баявых дзеяньнях падчас абароны Айчыны і дзяржаўных інтарэсаў Расейскай Фэдэрацыі..

    Slavik Gaidukov G 11263778_1447490602230079_1269203866_n

    – Аляксандр Дзям’яноўскі, вайсковец-кантрактнік танкавага падразьдзяленьня 7-й в/базы. Згодна з ягоным уласным камэнтаром, узнагароджаны “за баявыя заслугі” (дакладна ідэнтыфікаваць тып мэдалю не атрымалася).

    d 11263825_1447490422230097_573156529_n zsWWVSOM-Hs

    Тое што Гайдукоў і Дзям’яноўскі ўзнагароджаныя за расейскую авантуру ва Украіне пацверджвае шэраг фатасьведчаньняў і камэнтароў.

    Мяркуючы па ўсім, у Гайдукова гэта ня першая ўкраінская камандыроўка. У ягоным альбоме ёсьць фатаздымак, заладаваны ў кастрычніку 2014 году, дзе ён пазуе разам з “баявымі таварышамі” у характэрным для баявікоў “наваросіі” выглядзе. На іншым фота ён пазуе на тле таблічкі чыгуначнае плятформы ў Пэрсыянаўцы – пасёлак у Кастрычніцкім раёне Растоўскае вобласьці (непадалёк ад палігону Кадамаўскі, дзе разгорнуты адзін з базавых лягероў растоўскае групоўкі расейскіх сілаў уварваньня). Сярод фатаздымкаў Гайдукова, заладаваных у красавіку-траўні 2015 году, фігуруюць слайды з раёну згаданага вышэй палігону Кадамаўскі, у тым ліку на тле тушэньня пажару лятаком “Іл-76” пасьля надзвычайнага здарэньня (пажару й сэрыі выбухаў) 28 красавіка.

    G 11117717_1447490595563413_174671410_n G 11262237_1447490608896745_79927563_n G 11245417_1447490575563415_1153620222_n G 11251678_1447490598896746_625728691_njhg

    Альбом Дзям’яноўскага больш сьціплы і менш зьмястоўны, затое ён багаты на камэнтары, зь якіх  можна даведацца, што ён рыхтуецца да другой ўкраінскай камандыроўкі. У адным з слайдаў “вечная памяць”, заладаваным 27 кастрычніка 2014 году, ён ушаноўвае памяць загінулых вайскоўцаў 2-га МСБ (матастралковага батальёну) 7-й вайсковай базы. На слайдзе з 31 студзеня 2015 году ён хваліцца мэдалём, атрыманым “за баявыя заслугі”, якія камбрыг уручаў 2-му МСБ/БТГр (атрымліваецца, што БТГр 7-й в/базы была ўкамплектаваная збольшага вайскоўцамі     2-га батальёну з адпаведным узмацненьнем). Да гэтага ж фота ёсьць ягоны камэнтар зь 1-га лютага 2015 году пра гатоўнасьць да новай паездкі ў Кадамаўку (палігон Кадамаўскі Растоўская вобласьць).D  11215926_1447490408896765_621166931_n demianovski za boevie zaslugi d 11253822_1447490412230098_795958265_nd 11210376_1447490415563431_1241117349_n Capture

    Пра “растоўска-ўкраінскія камандыроўкі” вайскоўцаў 7-й расейскай вайсковай базы з акупаванай Абхазыі (Грузыя) і пра іхныя страты, СМІ, а таксама “ІнформНапалм” паведамлялі й раней. Яшчэ напачатку кастрычніка 2014 году ў Мацьвеева-Курганскім раёне Растоўскае вобласьці была зафіксаваная самаходная артылерыя гудауцкай базы гл. “Баявыя разьлікі САУ “Акацыя” 7-й вайсковай базы, якія “партызаняць” у лясох уздоўж мяжы з Украінай”. У сьнежні ў Куйбышаўскім раёне Растоўскае вобласьці была выяўленая рэактыўная артылерыя – “Рэактыўная артылерыя 7-й расейскай акупацыйнай базы з Абхазыі на мяжы з Данбасам”. У лютым-сакавіку 2015 году “ІнформНапалм” паведамляў пра сытуацыю на 7-й в/базе што да “растоўска-ўкраінскай камандыроўкі” і падрыхтоўкі чарговай БТГр да адпраўкі – “З мандарынавага раю ва ўкраінскае пекла: як расейскіх кантрактнікаў дабраахвотна-прымусовым чынам пасылаюць забіваць украінцаў” і ”Тэрміноўцаў  7-й вайсковай базы РФ масава вэрбуюць у кантрактнікі для “украінскіх камандыровак”. У сакавіку гэтага году сьвежая БТГр з Абхазыі ўжо фіксавалася ў Кастрычніцкім раёне Растоўскае вобласьці – “Войскі растоўскае групоўкі зьдзяйсьняюць інтэнсыўную баявую падрыхтоўку і зладжваньне ў памежных з Украінай стэпах.”

    Гэта першы выяўлены факт ўзнагароджаньня расейскага інтэрвэнта “мэдалём Жукава”. Згодна з інфармацыяй, атрыманай раней, расейскіх вайсковых злачынцаў (у тым ліку двойчы акупантаў з    7-й в/базы) узнагароджвалі іншымі мэдалькамі – дзяржаўнымі “За адвагу”, “мэдалём Суворава” і ведамаснымі “За воінскую доблесьць”, глядзіце спасылкі:

    – “Мэдаль “За адвагу”” (узнагароджаны Анатоль Осіпаў з 8-й горнай)” 

    – “Кавалер мэдалю “За адвагу”” – дэсантнік 106-й ПДД “Жэка-канспіратар”

    – “Міхос “адважны” – выведчык 7-й в/базы, кавалер мэдалю “За адвагу””

    – “Буратаў 5-й танкавай брыгады ўзнагароджваюць мэдалямі “За воінскую доблесьць””

    – “Чарговы кавалер мэдалю “За воінскую доблесьць” з 5-й танкавай брыгады”

    – “Вайскоўцаў 7-й вайсковай базы РФ з Абхазыі за ўдзел у баях на Данбасе ўзнагароджваюць мэдалямі”

    – “Мэдаль Суворава як сродак заахвочваньня вайсковых злачынцаў”

    Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі: Іраклі Камахідзэ і krmvictory. Чарговых узнагароджаных з   7-й в/базы вылічыў “askai707”.

     (с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.

    Пераклад Дзяніса Івашына

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    3 Responses to “Чарговыя ўзнагароджаныя з 7-й акупацыйнай вайсковай базы ў выніку ўкраінскіх камандыровак.”

    1. 2015-06-24

      Вайскоўцы 7-й в/базы ЗС РФ перагульваюць падчас пераапрананьня у баявікоў “ДНР”/”ЛНР” - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] — Чарговыя ўзнагароджаныя з 7-й акупацыйнай вайсковай ба… […]

    2. 2015-09-25

      Зафіксаванае маштабнае перакідваньне сілаў і сродкаў ЗС РФ з акупаванай Абхазыі - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] – Чарговыя ўзнагароджаныя з 7-й акупацыйнай вайсковай ба… […]

    3. 2015-09-28

      Легенда-біяграфія “колішняга” вайскоўца 7-й вайсковай базы - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] – Чарговыя ўнагароджаныя з 7-й акупацыйнай вайсковай баз… […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.