• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Зафіксаванае маштабнае перакідваньне сілаў і сродкаў ЗС РФ з акупаванай Абхазыі

    on 2015-09-25 | 2 Comments | Актуальна | Грамадзтва | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • fr
    • de
    • by
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    Міжнародная валянтэрская група InformNapalm.org зафіксавала маштабнае перакідваньне ўзбраеньня і тэхнікі расейскіх акупацыйных войскаў з 7-й вайсковай базы ў г.Гудаута (Абхазыя, Грузыя). Адзін зь першых эшалёнаў тэхнікі быў заўважаны 12 верасьня на чыгуначным вучастку непадалёк ад Туапсэ. Апошнія эшалёны былі зафіксаваныя 19 верасьня ў Сочы. У гэтым матар’яле пададзеныя падрабязнасьці з фота і відэа фактамі, таксама прамежкавымі высновамі што да дзеяньняў сілаў расейскіх акупацыйных войскаў.

    Дасьледнікі InformNapalm ужо неаднаразова фіксавалі вайскоўцаў 7-й вайсковай базы акупацыйных войскаў РФ у Абхазыі ў кантэксце “растоўска-ўкраінскіх камандыровак”. Мы й раней асьвятлялі факты перакідваньня, узнагароджваньня, прымусу да падпісаньня кантрактаў, судовых разглядаў над вайскоўцамі гэтага вайсковага злучэньня. Напрацягу апошняга тыдня адбываецца актыўнае перакідваньне сілаў й сродкаў з 7-й вайсковай базы на тэрыторыю РФ. У раёне Сочы відавочцы зафіксавалі некалькі эшалёнаў, якія загружаныя вайсковай тэхнікай і ўзбраеньнем:

    • Адзін зь першых эшалёнаў быў заўважаны на чыгуначным вучастку ля Туапсэ 12 верасьня. На плятформах стаяць РСЗА “Град”, аўтамабілі “КамАЗ”, бранетранспартэры “БТР-82” і КШМ.

    eshelon 0

    4 vYPGZp0gHSI1 ukSeqNB90PY2 XEBwvl-VBSE3 OY_ReE9XcYw

    • Адзін з апошніх эшалёнаў вайсковай тэхнікі з 7-й вайсковай базы быў перакінуты 19 верасьня. У Сочы было зафіксаванае каля 50 адзінак рознага ўзбраеньня й тэхнікі, у тым ліку танкі Т-90, САУ “Акацыя”, машыны кіраваньня вагнём, КШМ, а таксама сродкі радыёвыведкі і РЭБ.

    Факты прадстаўленыя на відэа:

    (Арыгінал відэа выклаў карыстальнік Shishkinbab пад назовам “Танкі Сочы”)

    eshelon 2eshelon 1

    Ідэнтыфікацыя мясцовасьці – вучастак чыгункі на спадарожнікавай мапе і фатаздымак гэтага вучастку.
    mesto siomki  foto ucjastka
    Паводле папярэдніх ацэнак, у склад расейскіх войскаў, якія перакідваюць з 7-й акупацыйнай базы ў Абхазыі, уваходзіць  паўнавартасная батальёна-тактычная група (БТГр). У ейным складзе: да батальёну матастралкоў на БТР-82, танкавая рота Т-90, зьмяшаны гаўбічна-рэактыўны дывізыён САУ “Акацыя” і РСЗА “Град”, зводная рота выведкі, таксама іншыя падразьдзяленьні забесьпячэньня.

    Перасоўваньне расейскіх войскаў на сочынска-абхазскай дзялянцы дзяржаўнай мяжы Грузыі з РФ фіксавалася й раней, але маштаб перакідваньня напрацягу апошніх дзён значна перавышае стандартныя межы ратацыяў і маршаў для правядзеньня вышкалаў. Зазначым, што 7-я расейская акупацыйная база ў Абхазыі мае два палігоны: адзін зь іх узьбярэжны – у мястэчку Нагвалоў, адзін  горны – у раёне вёскі Цэбельда. Нягледзячы на ​​наяўнасьць гэтых палігонаў, праводзіць паўнавартасныя тактычныя вышкалы батальённага ўзроўню з баявой стральбою з усіх відаў узбраеньня не выпадае, у зьвязку з чым падразьдзяленьні 7-й вайсковай базы часта накіроўваюцца на палігоны ў РФ – у Молькіна, Растоўскае вобласьці, а таксама ў Ашулук, Астраханскае вобласьці. Але звычайна, склад выязных вышкалаў ня надта вялікі, выкарыстоўваюць адзін эшалён для асабістага складу і некаторай матар’яльнай маёмасьці матастралковага батальёну (МСБ), бо на мейсцы на іх чакае навучальная тэхніка. Выключэньнем можа быць толькі вяснова-летнія вышкалы 7-й вайсковай базы 2014 году, якія адбываліся ў Астраханскай вобласьці. Тады вайсковыя падразьдзяленьні замест вяртаньня ў мейсца дысьлякацыі ў г.Гудауце, былі накіраваныя ў памежны з Украінай раён Растоўскае вобласьці, з наступным удзелам у летне-восеньскіх баёх на Данбасе.

    Ня будзем выключаць і магчымасьць перакідваньня сілаў і сродкаў 7-й вайсковай базы ў г.Наварасійску для наступнага транспартаваньня іх на борце вялікіх дэсантных караблёў (ВДК) ВМФ РФ. Раней мы таксама паведамлялі пра значнае павялічэньне колькасьці выправаў ВДК з партоў Наварасійск і акупаванага Сэвастопалю ў сірыйскі порт Тартус.

    На цяперашні момант мы зафіксавалі сам факт маштабнага перакідваньня войскаў з Абхазыі. Інфармацыя пра канчатковы пункт прызначэньня войскаў, якія перакідваюць з 7-й вайсковай базы, пакуль адсутнічае. Але зыходзячы зь леташняга досьведу, можам зрабіць здагадку, што гэтая батальёна-тактычная група перадысьлякоўваецца да ўкраінскай мяжы ў межах “плянавай ратацыі” або для ўзмацненьня групоўкі перад эскаляцыяй канфлікту. Зазначым, што каманда InformNapalm.org ў выніку ўласных расьледаваньняў ужо неаднойчы падавала інфармацыю пра наўпроставыя або ўскосныя доказы што да ўдзелу вайскоўцаў 7-й вайсковай базы ў кантэксьце “растоўска-ўкраінскіх камандыровак”

    Паводле нашых дадзеных, апроч “плянавага дзяжурства” на расейска-ўкраінскай мяжы, на цяперашні момант група вайскоўцаў-кантрактнікаў 7-й вайсковай базы РФ ужо знаходзіцца на акупаванай тэрыторыі Данбаса ў складзе незаконных збройных фармаваньняў, новы матар’ял што да гэтага факту будзе пададзены бліжэйшым часам.

    UPD: 23.09.15 група InformNapalm.org зьдзейсьніла дадатковую выведку атрыманых дадзеных што да перакідваньня буйных эшалёнаў тэхнікі расейскіх акупацыйных войскаў 7-й вайсковай базы (мейсца сталай дысьлякацыі в/ч 09332, г. Гудаута, Абхазыя, Грузыя) і вызначыла, што эшалёны тэхнікі былі разгружаныя ў Растоўскае вобласьці. Больш падрабязна пра гэта чытайце ў матар’яле: “Расея перакідвае тэхніку 7-й вайсковай базы ў Растоўскую вобласьць”.

    Таксама прапануем азнаёміцца ​​зь іншымі нашамі матар’яламі што да гэтай тэмы:

    – Легенда-біяграфія “колішняга” вайскоўца 7-й вайсковай базы. June 30, 2015

    – Вайскоўцы 7-й вайсковай базы ЗС РФ перагульваюць падчас пераапрананьня у баявікоў “ДНР/ЛНР”. June 23, 2015

    – Чарговыя ўзнагароджаныя з 7-й акупацыйнай вайсковай базы ў выніку ўкраінскіх камандыровак. May 13, 2015

    – Міхос “адважны” – выведчык 7-й в/базы, кавалер мэдалю “За адвагу”. March 18, 2015

    – Тэрміноўцаў 7-й вайсковай базы РФ масава вярбуюць у кантрактнікі дзеля “ўкраінскіх камандыровак”. March 6, 2015

    – Вайскоўцаў 7-й вайсковай базы РФ з Абхазыі за ўдзел у баёх на Данбасе ўзнагароджваюць мэдалямі. March 2, 2015

    – “З мандарынавага раю ва ўкраінскае пекла”: як расейскіх кантрактнікаў у дабраахвотна-прымусовым парадку выпраўляюць забіваць украінцаў. February 4, 2015

    – Рэактыўная артылерыя 7-й расейскай акупацыйнай базы з Абхазыі на мяжы з Данбасам. December 18, 2014

    – “Інтэрны” – мэдычнае падразьдзяленьне 7-й вайсковай базы з Абхазыі на мяжы з Украінай. October 11, 2014

    – “Данецкі экспрэс” – ідэнтыфікацыя расейскай тэхнікі і ўзбраеньня, што перакідваецца на Данбас. October 6, 2014

    – Баявыя разьлікі САУ “Акацыя” 7-й вайсковай базы, якія “партызаняць” у лясох уздоўж мяжы з Украінай. October 2, 2014

    Аўтар матар’ялу Іраклі Камахідзэ

    (с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Пераклад Дзяніса Івашына

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    2 Responses to “Зафіксаванае маштабнае перакідваньне сілаў і сродкаў ЗС РФ з акупаванай Абхазыі”

    1. 2015-09-25

      Расея перакідвае тэхніку 7-й вайсковай базы ў Растоўскую вобласьць - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] пра якую мы паведамлялі 22 верасьня ў публікацыі: “Зафіксаванае маштабнае перакідваньне сілаў і сродка…. Было вызначанае, што як мы і дапускалі раней, эшалёны […]

    2. 2015-09-25

      Кантрактнік ЗС РФ з 7-й вайсковай базы ваюе ў складзе бандфармаваньняў ДНР - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] валянтэрская каманда InformNapalm.org ў матар’яле “Зафіксаванае маштабнае перакідваньне сілаў і срод… анансавала інфармацыю пра наяўнасьць расейскіх […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.