Падчас маніторынгу сацыяльных сетак валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm выявілі чарговае пацьверджаньне наяўнасьці сучаснае расейскае тэхнікі й узбраеньня на акупаванай тэрыторыі Данбаса. Гэтак, у красавіку 2017 году, падчас дня адчыненых дзьвярэй “ДонВОКУ” (вайсковая ВНУ, створаная ў 2015 годзе вайскова-палітычным кіраўніцтвам РФ у акупаваным Данецку) наведвальнікам былі прадэманстраваныя ўзоры вайсковай тэхнікі, якая маецца ва ўзбраеньні «навучальнай установы». Сярод адзінак тэхнікі мы ідэнтыфікавалі: расейскую мадэрнізаваную баявую машына дэсанта БМД-2 і расейскі вайсковы грузавік КамАЗ-5350 сямейства «Мустанг». Гэтай тэхнікі няма ва ўзбраеньні ўкраінскае арміі і, адпаведна, яна ня магла стаць трафеем падчас баявых дзеяньняў. Ідэнтыфікацыю ўдалося зьдзейсьніць з дапамогаю фотаальбому афіцыйнае групы “ДонВОКУ” ў сацыяльным сеціве «VK».
БМД-2 з ПЛ-1-01 (ОУ-5)
Расейская мадэрнізаваная баявая машына дэсанту БМД-2 з ПЛ-1-01 (ОУ-5) візуальна адрозьніваецца ад савецкай БМД-2 праз наяўнасьць лязэрнага пражэктару ПЛ-1-01. Мадэрнізацыя распачалася ў 2012 годзе на Валгаградзкім трактарным заводзе. Ва Украіну не экспартавалася. Аналягічная мадэрнізаваная БМД-2 з падобным трохкаляровым камуфляжам была захопленая ўлетку 2014 года байцамі 25-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгады ЗСУ, раней тэхніка належала 234-му ПДП 76-й дывізыі ПДВ ЗС РФ.
КамАЗ-5350
Расейскі аўтамабіль вайсковага прызначэньня сямейства «Мустанг» з колавай формулай 6х6 вытворчасьці Камскага аўтамабільнага заводу. Вырабляецца з 2003 году. Ва Украіну не экспартаваўся. Візуальныя адрозьненьні ад савецкіх адзінак, якія маюцца ва ўзбраеньні ЗСУ: наяўнасьць новага паветранага фільтру.
База дадзеных і відэаграфіка ідэнтыфікацыі звыш за 40 тыпаў узбраеньня й спэцтэхнікі ЗС РФ на Данбасе [інтэрактыўная база silk].
Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі Міхаіл Кузьняцоў і Al Gri адмыслова для сайту InformNapalm.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа